Вікікнігі
bewikibooks
https://be.wikibooks.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0
MediaWiki 1.39.0-wmf.25
first-letter
Мультымедыя
Адмысловае
Размовы
Удзельнік
Размовы з удзельнікам
Вікікнігі
Размовы пра Вікікнігі
Файл
Размовы пра файл
MediaWiki
Размовы пра MediaWiki
Шаблон
Размовы пра шаблон
Даведка
Размовы пра даведку
Катэгорыя
Размовы пра катэгорыю
TimedText
TimedText talk
Модуль
Размовы пра модуль
Gadget
Gadget talk
Gadget definition
Gadget definition talk
Фінская мова
0
3173
7159
7046
2022-08-21T15:23:33Z
Jarash
1066
дапаўненне
wikitext
text/x-wiki
'''Фі́нская мова''' — мова паўночнай галіны балтыйска-фінскай падгрупы фіна-вугорскай групы уральскай моўнай сям’і. Афіцыйная мова Фінляндыі і Еўрасаюзу, таксама статус афіцыйнай мовы мае ў Карэліі. Агульная колькасць носьбітаў складае каля 5,5 млн чалавек (2016)<ref>Агранат Т. Б. ФИНСКИЙ ЯЗЫК // Большая российская энциклопедия. Электронная версия (2017); https://bigenc.ru/linguistics/text/4714453 Дата обращения: 21.08.2022</ref>.
[[Файл:Finnish language map, detailed areas.png|міні|Мапа, якая паказвае тэрыторыі ўжытку фінскай мовы]]
Мае сем дыялектаў.
Фінская мова — [[:w:be-tarask:Аглютынацыйныя мовы|аглюцінатыўная мова]] намінатыўнага ладу з элементамі флектыўнасці. Ёй уласцівы: у фанетыцы — багатая сістэма галосных (дыфтонгаў), супроцьпастаўленне па працягласці-кароткасці ўсіх галосных, малая колькасць зычных. Некаторыя зычныя могуць быць як працяглымі, так і кароткімі. Раздзялення на цьвёрдыя-мяккія няма. Глухі-звонкі могуць быць толькі t-d. Некаторыя зычныя (b, f ды інш.) сустракаюцца толькі ў позьніх запазычаннях. Галоўны націск заўсёды на першым складзе, другасны націск на трэці склад ці, калі ён кароткі, на чацьвёрты, далей — на кожны цотны, акрамя апошняга. У марфалогіі ўласціва адсутнасць катэгорый граматычнага роду і трывання. Катэгорыя ліку адзіночны-множны. Напрыклад, парныя часткі цела абазначаюцца назоўнікамі адзіночнага ліку. 14 склонаў. Прыметнікі маюць той жа склон і лік, што і звязаны назоўнік. У дзеясловаў няма катэгорыі вызначанасці-нявызначанасці. Адмаўленне пазначаецца адмысловым адмоўным дзеясловам, напрыклад: kerro-n — "распавядаю", kerro-t — "распавядаеш" і г. д., en kerro — "не распавядаю", et kerro — "не распавядаеш". Няма дзеяслова са значэннем "мець". Адпаведныя сказы будуюцца на дзеяслове са значэннем "быць". У сінтаксісе пераважна свабодны парадак слоў.
Пісьмовыя помнікі з XIII стагоддзя. Пісьменства на аснове лацінскага алфавіта.
{| class="wikitable"
|+Фінскі алфавіт

|A a
B b
C c
D d
E e
F f
G g
H h
|I i
J j
K k
L l
M m
N n
O o
P p
|Q q
R r
S s
Š š
T t
U u
V v
W w
|X x
Y y
Z z
Ž ž
Å å
Ä ä
Ö ö

== Падручнік ==
* [[Фінская мова/Урок 1]]
== Спасылкі ==
{{wikipedia}}
<references/>
[[Катэгорыя:Фінская мова]]
[[Катэгорыя:Мовы Еўропы]]
[[Катэгорыя:Фіна-ўгорскія мовы]]
tgsvu042oqhr9uqcp5usbwzvanps7eq