Вікікрыніцы bewikisource https://be.wikisource.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0 MediaWiki 1.47.0-wmf.9 first-letter Мультымедыя Адмысловае Размовы Удзельнік Размовы з удзельнікам Вікікрыніцы Размовы пра Вікікрыніцы Файл Размовы пра файл MediaWiki Размовы пра MediaWiki Шаблон Размовы пра шаблон Даведка Размовы пра даведку Катэгорыя Размовы пра катэгорыю Аўтар Размовы пра аўтара Старонка Размовы пра старонку Індэкс Размовы пра індэкс TimedText TimedText talk Модуль Размовы пра модуль Event Event talk Старонка:Kaspiarovich.pdf/4 104 3888 291330 291301 2026-07-05T21:23:21Z By-isti 3554 291330 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="By-isti" /></noinclude> {{лінія|100%|прагал=0}} {{Цэнтар|{{smaller|Уполглавлитбел № 6065.}}<br/>{{smaller|Тип. «Коминтерн» Витполиграфпрома Зак. № 1026 — 1000 экз.}}}}<noinclude><references/></noinclude> q1d110940tvhgtlmvuxzn57nbeyxzux Старонка:Kaspiarovich.pdf/8 104 3941 291331 28322 2026-07-05T21:38:47Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291331 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>{{перанос канец|п=абмяжава|к=наму}} кругу асобау у рукапісах, — да гэтага часу, галоуным чынам па тэхнічным умовам, яшчэ не маглі быць шырока апублікаваны праз друк. {{Водступ|2|em}}Іншыя, некалькі ранейшыя працы, дзе закранены паасобныя пытаньні, што маюць некаторую сувязь з беларускім мастацтвам, — хоць і былі у свой час надрукаваны, у шырокіх колах невядомы, дзякуючы як надта спэцыяльнаму іх характару, гэтак і таму, што яны напісаны выключна у чужаземных мовах. {{Водступ|2|em}}У сучасны момант, калі усюды мы прыкмячаем надта значны узрост зацікауленасьці проблемамі краязнауства, калі усюды беларускае грамадзянства прагавіта імкнецца да усебаковага вывучэньня свайго роднага краю ва усім яго як прыродным, гэтак сама й гістарычна-культурным багацьці, — вельмі шкодным зьяуляецца недахват у {{Перанос пачатак|п=невя|к=лічкіх}}<noinclude><references/></noinclude> pczicn6wd78fthxaqnqtxmiifs9vchw Старонка:Kaspiarovich.pdf/9 104 3944 291332 28323 2026-07-06T06:36:51Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291332 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>{{Перанос канец|п=невя|к=лічкіх}}, папулярных, але навукова пабудаваных падручніках, дзе высьвятлялася-б гістарычна-мастацкае мінулае нашае бацькаушчыны, і у складаньні гэткіх падручнікау, бясспрэчна, адчуваецца самая пільная патрэба. {{Водступ|2|em}}Дзеля гэтага можна толькі вітаць першую спробу аутара ніжэй зьмешчанай працы даць шырокаму колу мала падрыхтаваных чытэльнікау кароткую популярызацыю сучасных гістарычных ведау аб беларускім мастацтве, а уласна аб беларускім будауніцтве. {{Водступ|2|em}}Аутар зусім здавальняюча выканау сваю задачу. Асноуная лінія разьвіцьця старажытнае беларускае архітэктуры выяулена досыць яскрава. Некаторыя паасобныя пытаньні закранены й высьветлены упауне згодна з сучасным становішчам навуковых досьледау у гэтай галіне. Гэта тычыцца асабліва да {{Перанос пачатак|п=пер|к=шае}}<noinclude><references/></noinclude> 7darlxv0fw5gldnr1rfs9wioeud9tgg Старонка:Kaspiarovich.pdf/10 104 3950 291333 28271 2026-07-06T06:40:54Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291333 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>{{Перанос канец|п=пер|к=шае}} часткі, г. зн. да гісторыі беларускае архітэктуры 12-16 в., якая у сучасны момант дэталева распрацавана. У другой частцы аутар у большасьці карыстаецца яшчэ сырым матарыялам; пры адсутнасьці навукова устаноуленых поглядау, ен {{абмылка|спрабуо|спрабуе}} рабіць некаторыя самастойныя вывады, у якіх можна знайсьці што-колечы спрэчнае; але спробы гэтыя зауседы цікавы, і нават у іх, як відаць, ні у якім разе няма якіх-небудзь надта значных, або грунтоуных памылак. {{Водступ|2|em}}Уся праца наагул, як першая вестка аб сучасных навуковых досьледах беларускага мастацтва, можа лічыцца вельмі карыснай і сваечаснай. {{Калёнтытул|right={{Цэнтар|''{{Спасылка на Вікіпедыю|М. Шчакаціхін|Мікалай Мікалаевіч Шчакаціхін|Мікола Шчакаціхін}}.''}}}} {{Водступ|2|em}}Менск, 21 студзеня 1925.<noinclude><references/></noinclude> 8kv82wqn2yp12uwcf7371je6pxjskyo Старонка:Kaspiarovich.pdf/12 104 3978 291340 28273 2026-07-06T07:55:04Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291340 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>{{Перанос канец|п=зна|к=чыць}} і мову, — {{абмылка|натолькі|настолькі}} сваеасаблівы гістарычны лёс Беларусі й яе культуры наагул і беларускае архітэктуры прыватна. {{Водступ|2|em}}Беларускія пляменьні славянау прышлі на тэрыторыю Беларусі з даволі высокаю культураю і, натуральна, павінны былі й пасяліліся па, бадай што адзіных, шляхох зносінау — беларускіх рэках. Пасяленьні у найбольш выгадных пунктах — {{Спасылка на Вікіпедыю|Смаленск|Горад Смаленск|Смаленск}}, {{Спасылка на Вікіпедыю|Полацак|Горад Полацк|Полацак}}, {{Спасылка на Вікіпедыю|Турау|Горад Тураў|Тураў}} і інш., хутка разьвінуліся у вялікія гандлевыя й культавыя цэнтры. Гарады побач з распадам радавога быту концэнтравалі наукола сябе акалічныя землі, што у сваю чаргу цягнуліся да іх, як да сваіх гандлевых асяродкау. Разам з тым гарады былі пунктами и найбольш высокае тэхнікі й культуры. {{Водступ|2|em}}Само сабою ясна, што вось у гэтых месцах і павінна было пачацца монумэнтальнае будауніцтва. З самага пачатку<noinclude><references/></noinclude> 9hhrxbz09jhtssqb6i29q8icl5uuccm Старонка:Kaspiarovich.pdf/11 104 3979 291336 28272 2026-07-06T07:36:15Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291336 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude> {{Цэнтар|'''Беларуская архітэктура.'''|памер=120%}} {{Водступ|2|em}}Беларусь ляжыць пасярод Эуропы, на перакрыжжы вялікіх вадзяных шляхоу з поуначы на поудзень і з захаду на усход з іх шматлічнымі атожылкамі, на стыку Захаду і Усходу, заходняй і усходняй культур. Крыжуючыся тутака апошнія, здавалася-б, павінны былі рабіць свой моцны уплыу на мясцовую беларускую культуру. Здавалася-б, што моцныя бліжэйшыя суседнія — расійская й польская культуры павінны былі зрабіць немажлівым разьвіцьце беларускае культуры. Але наколькі сваеасабліва прырода й становішча Беларусі што далі базіс для сваеасаблівае экономікі краіны, формавалі сваеасаблівы этнічны тып, губы, а {{Перанос пачатак|п=зна|к=чыць}}<noinclude><references/></noinclude> 3m6kdxek6ic90u307l7tu24iia88m4z 291337 291336 2026-07-06T07:36:25Z By-isti 3554 291337 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude> {{Цэнтар|'''Беларуская архітэктура.'''|памер=120%}} {{Водступ|2|em}}Беларусь ляжыць пасярод Эуропы, на перакрыжжы вялікіх вадзяных шляхоу з поуначы на поудзень і з захаду на усход з іх шматлічнымі атожылкамі, на стыку Захаду і Усходу, заходняй і усходняй культур. Крыжуючыся тутака апошнія, здавалася-б, павінны былі рабіць свой моцны уплыу на мясцовую беларускую культуру. Здавалася-б, што моцныя бліжэйшыя суседнія — расійская й польская культуры павінны былі зрабіць немажлівым разьвіцьце беларускае культуры. Але наколькі сваеасабліва прырода й становішча Беларусі што далі базіс для сваеасаблівае экономікі краіны, формавалі сваеасаблівы этнічны тып, губы, а {{Перанос пачатак|п=зна|к=чыць}}<noinclude><references/></noinclude> mks76zb5isxh5d8jqij21lbphgdqdqe Старонка:Kaspiarovich.pdf/13 104 4012 291344 28274 2026-07-06T09:12:43Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291344 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>яно ужо падзялялася на грамадзянскае й культавое. Грамадзянская архітэктура, як меньш монумэнтальная, не захавала нам помнікау пачатку беларускае гісторыі. Ня гледзячы на тое, што культ, каб зрабіць моцнае уражаньне й моцна трымаць у сваіх руках свой статак, старауся будаваць магутныя будынкі, ад культавое архітэктуры 10-11 веку да нашага часу таксама нічога не засталося. Толькі ад эпохі росквіту першага кругабегу беларускае гісторыі захаваліся Сьмядынскія, {{Спасылка на Вікіпедыю|Петрапаулауская|Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы|Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы}}, {{Спасылка на Вікіпедыю|Багаслоуская|Царква Іаана Багаслова, Смаленск|Царква Яна Багаслова (Смаленск)}} — Смаленскія, {{Спасылка на Вікіпедыю|Віцебская Благавешчанская|Дабравешчанская царква, Віцебск|Царква Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы (Віцебск)}} і {{Спасылка на Вікіпедыю|Полацкая Еуфрасіньеуская|Спаса-Прэабражэнская царква, Полацк|Царква Сьвятога Спаса (Полацак)}} цэрквы, а так сама рэшткі {{Спасылка на Вікіпедыю|Калоскае Горадзенскае|Барысаглебская царква, Гродна|Царква Сьвятых Барыса й Глеба (Горадня)}}. {{Водступ|2|em}}Хрысьціянства прышло на Беларусь з {{Спасылка на Вікіпедыю|Кіеву|Горад Кіеў|Кіеў}} па вялікаму вадзяному шляху „{{Спасылка на Вікіпедыю|з варагау у грэкі|Шлях з вараг у грэкі|Шлях з варагаў у грэкі}}“{{абмылка||.}} Яно й прынесла з сабою візантыйскія формы культавога, гэта значыць царкоунага будауніцтва.<noinclude><references/></noinclude> hk29ku57ttg9wps8lt6nonc74lg1939 291345 291344 2026-07-06T09:13:04Z By-isti 3554 291345 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>яно ужо падзялялася на грамадзянскае й культавое. Грамадзянская архітэктура, як меньш монумэнтальная, не захавала нам помнікау пачатку беларускае гісторыі. Ня гледзячы на тое, што культ, каб зрабіць моцнае уражаньне й моцна трымаць у сваіх руках свой статак, старауся будаваць магутныя будынкі, ад культавое архітэктуры 10-11 веку да нашага часу таксама нічога не засталося. Толькі ад эпохі росквіту першага кругабегу беларускае гісторыі захаваліся Сьмядынскія, {{Спасылка на Вікіпедыю|Петрапаулауская|Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы|Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы}}, {{Спасылка на Вікіпедыю|Багаслоуская|Царква Іаана Багаслова, Смаленск|Царква Яна Багаслова (Смаленск)}} — Смаленскія, {{Спасылка на Вікіпедыю|Віцебская Благавешчанская|Дабравешчанская царква, Віцебск|Царква Дабравешчаньня Прасьвятой Багародзіцы (Віцебск)}} і {{Спасылка на Вікіпедыю|Полацкая Еуфрасіньеуская|Спаса-Прэабражэнская царква, Полацк|Царква Сьвятога Спаса (Полацак)}} цэрквы, а так сама рэшткі {{Спасылка на Вікіпедыю|Калоскае Горадзенскае|Барысаглебская царква, Гродна|Царква Сьвятых Барыса й Глеба (Горадня)}}. {{Водступ|2|em}}Хрысьціянства прышло на Беларусь з {{Спасылка на Вікіпедыю|Кіеву|Горад Кіеў|Кіеў}} па вялікаму вадзяному шляху „{{Спасылка на Вікіпедыю|з варагау у грэкі|Шлях з вараг у грэкі|Шлях з варагаў у грэкі}}“. Яно й прынесла з сабою візантыйскія формы культавога, гэта значыць царкоунага будауніцтва.<noinclude><references/></noinclude> il3ppeu70ilxepe5prpucxohr8sazq4 Старонка:Kaspiarovich.pdf/14 104 4020 291346 28275 2026-07-06T09:29:16Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291346 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude> {{Водступ|2|em}}Ідучы по гэтаму шляху культавое будауніцтва не магло абмінуць {{Спасылка на Вікіпедыю|Чарнігаву|Горад Чарнігаў|Чарнігаў}}. {{Спасылка на Вікіпедыю|Кіеу|Горад Кіеў|Кіеў}} у гэты час, пераняушы візантыйскія формы, уносіу у іх свае дэталі. Чарнігау таксама у некаторых дэталях імкнууся выявіць сваю самадзеяльнасьць. Беларусь-жа, успрыняушы візантыйскі кубічны тып храмау з трыма {{Спасылка на Вікіпедыю|абсідамі|Апсіда|Апсіда}}, пачала эпоху беларуска-візантыйскае архітэктуры {{абмылка|канчатновою|канчатковою}} відазьменаю гэтага тыпу у бок значнага упрошчваньня яго. {{Водступ|2|em}}Усходняя Беларусь у гэтым выпадку зьяулялася сваеасаблівым перадатачным пунктам візантыйскіх формау у Наугародзка-Пскоускую зямлю і на захад Беларусі. Першае месца у гэтым шэрагу, займау, бязумоуна, {{Спасылка на Вікіпедыю|Смаленск|Горад Смаленск|Смаленск}}. ({{Спасылка на Вікіпедыю|Сьмядынская|Смядынскі манастыр|Сьмядынскі манастыр}} 1141-1145, {{Спасылка на Вікіпедыю|Петрапаулауская|Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы|Царква Пятра і Паўла на Гарадзянцы}} 1147, {{Спасылка на Вікіпедыю|Багаслоуская|Царква Іаана Багаслова, Смаленск|Царква Яна Багаслова (Смаленск)}} 1188, Сьвірская 1194). У той час, як {{Спасылка на Вікіпедыю|Ноугарад|Горад Ноўгарад|Ноўгарад}} {{абмылка|усталуеувау|усталеувау}}, {{Перанос пачатак|п=тра|к=дыцыенізавау}}<noinclude><references/></noinclude> en8kyfa64s4nsmnj8gkow7iu2w2qv5z Старонка:Kaspiarovich.pdf/15 104 4021 291350 28276 2026-07-06T11:00:46Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291350 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>{{Перанос канец|п=тра|к=дыцыенізавау}} гэтыя формы, {{Спасылка на Вікіпедыю|Смаленск|Горад Смаленск|Смаленск}} відазьмяняу іх і хутка эволюцыянавау. Узорам гэтага можа служыць паніжэньне бакавых аутарных абсідау Смаленскае Сьвірскае царквы. Яно значна пазьней было пауторана потым у {{Спасылка на Вікіпедыю|Наугародзкай царкве Параскевы-Пятніцы|Царква Параскевы-Пятніцы на Таргу|Царква Параскевы-Пятніцы на Таргу}}. Прауда, беларускія будовы гэтага часу — канца 11, пачатку 12 сталецьця яшчэ кубічныя, трохабсідныя. {{Водступ|2|em}}Але ужо у першай чвэрці 12 веку пачатае у Смаленску упрошчваньне візантыйскага тыпу скончылася у асноуным у Віцебску (Благавешчанская царква) і Полацку (Спаса-Еуфрасіньеуская царква). З надворнага боку тутака былі канчаткова зьнішчаны бакавыя аутарныя абсіды. {{Спасылка на Вікіпедыю|Афярнік|Ахвярнік, у праваслаўным храме|Ахвярнік, у праваслаўным храме}} і {{Спасылка на Вікіпедыю|дзьяканьнік|Рызніца|Рызьніца}} зьмяшчаліся усярэдзіне у таушчыні усходняе сьцяны. Трохабсіднасьць у раньнім Смаленску й Полацку эволюцыянавала тутака у аднаабсіднасьць.<noinclude><references/></noinclude> rh6eeqn18cupba6e9g0miz38rc6lo3q Старонка:Kaspiarovich.pdf/16 104 4038 291351 28277 2026-07-06T11:02:12Z By-isti 3554 /* Праблематычная */ 291351 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="2" user="By-isti" /></noinclude> {{Водступ|2|em}}Да рэчы сказаць, усе гэтыя помнікі значна зьменены у пазьнейшыя часы. Так, напрыклад, пярэдняя частка Віцебскае Благавешчанскае царквы з званіцаю, паудневая прыбудоука, а таксама сучасны купал зьяуляюцца пазьнейшымі зьменамі. {{Няма выявы}} Старадаунія вузкія даугаватыя вокны закладзены і на месца іх, апрача аднаго з пауночна-усходняго боку аутарнае абсіды, прабіты новыя. Такім чынам, старадауняя частка будынку складаецца з некалькі даугаватага простакутніку, з аднэю паукруглаю абсідаю накрытая некалі па закомарах<noinclude><references/></noinclude> 58hzijkdcv0tfmvl443v2qsjcukozmb Старонка:Kaspiarovich.pdf/17 104 4067 291352 28278 2026-07-06T11:04:08Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291352 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>і меушая купал. Паудневы і пауночны фасады падзяляюцца лапаткамі на 4 часткі кожны. У сярэдзіне прастор падзяляецца трыма парамі чатырохкантовых слупоу. Па бакох аутара ва усходяй сьцяне есьць дзьве паукруглыя нішы для дзьяканьніка і афярніка. Частка хорау захавалася да нашага часу. Яна абапіраецца на заходнюю пару слупоу і сьцяну. {{Водступ|2|em}}Характэрнае зьнішчэньне бакавых абсідау, а таксама кантовасьць іх у {{Спасылка на Вікіпедыю|Полацкім Сафійскім саборы|Сафійскі сабор, Полацк|Сафійскі сабор (Полацак)}}, быць можа нагадваюць вядомую сувязь з Сырыяю (праз Кауказ, Касьпій, Волгу, вярхавіны Акі, Дняпро), як сыстэма галасьнікоу Калоскае Горадзенскае царквы з Захадам. Але, калі мы зауважым усе асаблівасьці беларускае архітэктуры гэтага часу, дык пабачым, што яна найбольш<noinclude><references/></noinclude> 33p7jtig76k1xx0amxmz871uhzt46qr Старонка:Kaspiarovich.pdf/18 104 4076 291353 28279 2026-07-06T11:09:14Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291353 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>самабытная пасярод адменьнікау візантыйскага стылю суседніх краеу. {{Водступ|2|em}}Конструкцыяю Міхалаускае, й Петрапаулаускае у Полацку і Благавешчанскае у Віцебску Беларусь папярэдзіла Наугародзка-Пскоускую краіну, якая к канцу 12 сталецьця пераняла адсюль аднаабсідавы тып храму і у 13-14 сталецьці значна разьвіла сваю культавую архітэктуру, у той час як Беларусь у канцы 12, пачатку 13 сталецьця павінна была спыніць культавое будауніцтва. {{Водступ|2|em}}У гэты час вандроуныя народы перарвалі вялікі вадзяны шлях з паудня на поунач у сваей упартай барацьбе з Кіеушчынай. Большае значэньне набыу шлях з захаду на усход. Беларускія заможнікі павінны былі пасунуцца на захад, куды яны й пашлі часам, шукаючы сабе выгаднага ужытку, а часам {{перанос пачатак|п=рату|к=ючыся}}<noinclude><references/></noinclude> 3p1y4mqsg0d6ffk5banu7q4a9oyvjg9 Старонка:Kaspiarovich.pdf/19 104 4077 291354 28280 2026-07-06T11:12:03Z By-isti 3554 /* Правераная */ 291354 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="4" user="By-isti" /></noinclude>{{перанос канец|п=рату|к=ючыся}} ад хатняй соцыяльнай барацьбы, што адбывалася у той час у Полачыне. Тутака яна спаткалі літвіноу, з якімі й пачалі будаваць новае дзяржаунае аб’яднаньне, тым боль, што беларусам трэба было бараніцца ад сваіх пауднева-усходніх суседзяу, а літвінам — ад крыжакоу, заходняга капіталу. Літвіны й беларусы утварылі фэодальнае Беларуска-Літоускае гаспадарства. {{Водступ|2|em}}Нямецкія крыжацкія ордэны, пачаушы коленізацыю з утокау Заходняе Дзьвіны, пасоуваліся усе дальш і дальш у кірунку беларуска-літоускіх тэрыторыяу. На мяжы стыку з апошнімі яны будавалі моцныя высокія замкі. {{Водступ|2|em}}Да гэтага часу на Беларусі былі абарончыя умацаваньні у {{абмылка|візде|відзе}} гарадзішчау. Яны складаліся з валоу. На валох будавалася напалову драуляная, наполову каменная сьцяна. Сьцяна канчалася<noinclude><references/></noinclude> o5xevdkyc0khyelogsa485loe1003uu Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/149 104 125965 291314 291313 2026-07-05T15:28:33Z RAleh111 4658 /* Не вычытаная */ 291314 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|як|раз}} і напісаны некаторыя вершы і невялічкія імпрэсіі Цёткі („Асеньнія лісты“, 1912 г.; „Лішняя“, 1912 г.; „Зялёнка“, 1913 г. — апавяданьне з студэнцкага жыцьця, зьмяшчае ў сабе гімн творчасьці, мае аўтобіаграфічны матар‘ял).</br> {{gap|2em}}Цётка яшчэ любіла пяяць і часта пяяла аб {{разьбіўка|жаночай і дзяцінай долі}}. На пачатку творчасьці яна малюець жыцьцярадасны абраз прыгожай дзяўчыны Касі, што яркай зоркай цьвіцець на ўсю вёску („Лета“, 1906 г.). Абраз гэты з мастацкага пагляду не стаіць высока, бо павярхоўны, з непаказанай душою (параўнуем з дзявоцкімі абразамі Марцінкевіча). Таксама нявыразна, але ў пакутным ужо тоне паказана бедная Насьця („Гаданьне“, 1910 г.), папаўшая ў вастрог і болей няшчасная, чымся грэшная, дзяўчына. Абраз замужняе жанчыны-беларускі агорнут у Цёткі засмучэньнем і тужлівасьцю. Нешта дужа роднае, блізкае і харошае чуецца ў яе словах да „лілеек бяз мовы“, „прызавятых кветак“, „бяскрылатых птушак“, „вясковых састронак“. Твар іх, як воск, шчокі зьмяты сьлязьмі, у хмурных вачох боль. Яны рана старэюць ад гора і ад працы. Цётка ім кажаць: „А за гэта вам дзьве дошкі і крыж з хвоек ледзьве зьбіты, і ў памяць плачуць дочкі, бо й яны, як вы, забіты“. Смутная доля і беларускай дзяўчынкі-сіроткі (верш „Сірацінка“); хапае за сэрца сваёю цяжкою запраўднасьцю і абразок жыцьця вясковага хлопчыка („Міхаська“ — апавяданьне ў жывой народнай форме). {{gap|2em}}{{larger|'''Мова Цёткі'''}} яшчэ маець у сабе шмат полёнізмаў, прызвычаеных беларусам Лідчыны („{{разьбіўка|будуць}} струны байчэй {{разьбіўка|гралі}}“; цуд, ласьне, слонка, скрыдлы і інш.), а таксама русіцызмаў, прывітых школаю (грудзь, ш‘юць і інш.). {{gap|2em}}{{larger|'''Верш Цёткі'''}} бойкі, лёгкі, але дзеля таго, што яна шкадавала часу на яго шліфоўку, таксама іногды маець нямала заган з тэхнічнага боку, такіх, як і ў Багушэвіча. <center>{{x-larger|'''Я{{gap|0.3em}}д{{gap|0.3em}}в{{gap|0.3em}}і{{gap|0.3em}}г{{gap|0.3em}}і{{gap|0.3em}}н{{gap|0.3em}}Ш.'''}}</br>(Арадз. ў 1870 г.).</center> {{gap|2em}}{{larger|'''Біаграфічны матар‘ял.'''}} Ядвігін Ш., запраўднае імя каторага {{разьбіўка|Антон Лявіцкі}}, радзіўся ў двары Карпілаўцы пад Радашковічамі. Вучыўся ў Люцынцы ў дачкі Марцінкевіча, каторага добра памятуе. Сярэднюю школу скончыў ён у Менску; унівэрсітэцкую навуку прахадзіў у Маскве. У нашаніўскую пару Ядвігін Ш. працаваў нейкі час у Вільні, адылі перабраўся ў Менск і быў там кіраўніком сельска-гаспадарскага месячніка „Саха“. У часе вайны<noinclude></noinclude> 9kd3xs8pz0ehuhhnt9vivjtkqatvghk 291315 291314 2026-07-05T15:29:08Z RAleh111 4658 291315 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|як|раз}} і напісаны некаторыя вершы і невялічкія імпрэсіі Цёткі („Асеньнія лісты“, 1912 г.; „Лішняя“, 1912 г.; „Зялёнка“, 1913 г. — апавяданьне з студэнцкага жыцьця, зьмяшчае ў сабе гімн творчасьці, мае аўтобіаграфічны матар‘ял).</br> {{gap|2em}}Цётка яшчэ любіла пяяць і часта пяяла аб {{разьбіўка|жаночай і дзяцінай долі}}. На пачатку творчасьці яна малюець жыцьцярадасны абраз прыгожай дзяўчыны Касі, што яркай зоркай цьвіцець на ўсю вёску („Лета“, 1906 г.). Абраз гэты з мастацкага пагляду не стаіць высока, бо павярхоўны, з непаказанай душою (параўнуем з дзявоцкімі абразамі Марцінкевіча). Таксама нявыразна, але ў пакутным ужо тоне паказана бедная Насьця („Гаданьне“, 1910 г.), папаўшая ў вастрог і болей няшчасная, чымся грэшная, дзяўчына. Абраз замужняе жанчыны-беларускі агорнут у Цёткі засмучэньнем і тужлівасьцю. Нешта дужа роднае, блізкае і харошае чуецца ў яе словах да „лілеек бяз мовы“, „прызавятых кветак“, „бяскрылатых птушак“, „вясковых састронак“. Твар іх, як воск, шчокі зьмяты сьлязьмі, у хмурных вачох боль. Яны рана старэюць ад гора і ад працы. Цётка ім кажаць: „А за гэта вам дзьве дошкі і крыж з хвоек ледзьве зьбіты, і ў памяць плачуць дочкі, бо й яны, як вы, забіты“. Смутная доля і беларускай дзяўчынкі-сіроткі (верш „Сірацінка“); хапае за сэрца сваёю цяжкою запраўднасьцю і абразок жыцьця вясковага хлопчыка („Міхаська“ — апавяданьне ў жывой народнай форме). {{gap|2em}}{{larger|'''Мова Цёткі'''}} яшчэ маець у сабе шмат полёнізмаў, прызвычаеных беларусам Лідчыны („{{разьбіўка|будуць}} струны байчэй {{разьбіўка|гралі}}“; цуд, ласьне, слонка, скрыдлы і інш.), а таксама русіцызмаў, прывітых школаю (грудзь, ш‘юць і інш.). {{gap|2em}}{{larger|'''Верш Цёткі'''}} бойкі, лёгкі, але дзеля таго, што яна шкадавала часу на яго шліфоўку, таксама іногды маець нямала заган з тэхнічнага боку, такіх, як і ў Багушэвіча. <center>{{x-larger|'''Я{{gap|0.3em}}д{{gap|0.3em}}в{{gap|0.3em}}і{{gap|0.3em}}г{{gap|0.3em}}і{{gap|0.3em}}н{{gap|0.6em}}Ш.'''}}</br>(Арадз. ў 1870 г.).</center> {{gap|2em}}{{larger|'''Біаграфічны матар‘ял.'''}} Ядвігін Ш., запраўднае імя каторага {{разьбіўка|Антон Лявіцкі}}, радзіўся ў двары Карпілаўцы пад Радашковічамі. Вучыўся ў Люцынцы ў дачкі Марцінкевіча, каторага добра памятуе. Сярэднюю школу скончыў ён у Менску; унівэрсітэцкую навуку прахадзіў у Маскве. У нашаніўскую пару Ядвігін Ш. працаваў нейкі час у Вільні, адылі перабраўся ў Менск і быў там кіраўніком сельска-гаспадарскага месячніка „Саха“. У часе вайны<noinclude></noinclude> 636morr276ul8pl98mp248s0hs5zegg Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/150 104 125966 291316 2026-07-05T15:39:54Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «ён працаваў у менскіх беларускіх арганізацыях. Астатнія гады пісьменьнік часта хварэе, для спакою аддаліўся ад грамадзкай працы і жывець на ціхай Старажоўцы ў Менску ці ў сваім двары Карпілаўцы. {{gap|2em}}{{larger|'''Літэратура Ядвігіна Ш.'''}} Першы раз на белар...» 291316 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>ён працаваў у менскіх беларускіх арганізацыях. Астатнія гады пісьменьнік часта хварэе, для спакою аддаліўся ад грамадзкай працы і жывець на ціхай Старажоўцы ў Менску ці ў сваім двары Карпілаўцы. {{gap|2em}}{{larger|'''Літэратура Ядвігіна Ш.'''}} Першы раз на беларускай літэратурнай ніве выступіў Ядвігін Ш. яшчэ ў свае студэнцкія гады, як адзін з перакладчыкаў на беларускую мову выданай у 1891 годзе ў Маскве кніжачкі Гаршына „Сыгнал“. Ад гэтае пары ён ня кідаў цікавіцца беларускай літэратурай. Яго апавяданьні „Суд“, „Важная фіга“ і дагэтуль нядрукаваная, але йшоўшая, як кажуць, у 1890 гадох на сцене ў Радашковічах драма „Злодзей“ напісаны шмат раней за таго часу, калі пачалі друкавацца першыя легальныя беларускія часопісі. У „Нашай Долі“ яго апавяданьне ёсьць ужо ў 3 нумары. У нашаніўскую пару Ядвігін Ш. стаў здабываць славу пісьменьніка з 1909 году, калі быў літэратурным кіраўніком „Нашае Нівы“ і даволі часта зьмяшчаў у газэце свае творы. Асобныя кніжкі яго выхадзілі так: „Дзед Завала“ (1909 г.), „Бярозка“ (1912 г.) і „Васількі“ (1914 г.). Апрача таго, Ядвігін Ш. пісаў цікаўныя „Лісты з дарогі“, калі пехатою йшоў з Вільні на Менск („Наш. Нів.“, 1910 г.). {{gap|2em}}{{larger|'''Творчасьць Ядвігіна Ш.,'''}} у залежнасьці ад пройдзенага ім жыцьцёвага шляху, стаіць у нашай літэратуры на пераходзе ад народніцкае да нашаніўскае пары. У гэтым хаваецца і прычына некаторай духоўнай {{разьбіўка|неаднароднасьці}} яго твораў. Адны з іх пісаны пад водгаласам сьветагляда шляхоцкай інтэлігенцыі 80-х і 90-х гадоў; у другіх Ядвігін Ш. стаіць ува ўсёй велічы пісьменьніка нашых дзён. Інтэлігенцыя тая глядзела на беларускую нацыянальную справу вачмі добрых любіцеляў, простай мовы і наагул беларушчыны. Яна любіла народную творчасьць і па традыцыі асабліва падабала ў ёй сатырычныя казкі і сьмяхотныя пераказы. У слаўную будучыну беларускай літэратуры яна ў сваіх шырокіх колах ня дужа верыла, і сьветагляд яе здавальняўся літэратурнымі апрацаваньнямі, пераробкамі і міньятурнымі орыгінальнымі творамі — найболей гумарыстычнымі і сатырычнымі. Вартасьць жартаў, разьвітых у дробныя апавяданьні, прынамся лепшых з іх, хавалася ў тым, што яны мелі корні ў народнай поэзіі і насілі {{разьбіўка|нацыянальны}} выгляд. 3 гэтае-ж прычыны і мова ў іх найчасьцей надта жывая і чыстая народная. Як Каганец з песьняў і легендаў, так Ядвігін Ш. з баек і жартаў, памастацку апрацаваных, і пачаў вось сваю творчасьць. „Не апавяданьнямі, а байкамі за ўсяго лепей было-б назваць іх, — пісаў<noinclude></noinclude> ttjxeay81tntd8bmrulgws1tqnnfy4a Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/151 104 125967 291317 2026-07-05T16:09:11Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «у 1913 г. М. Багдановіч, — дарма што Ядвігін Ш. пішаць ня вершам, а прозаю. Невялічкія творы яго ўсягды намагаюцца, як праўдзівыя байкі, даць паўчэньне, або ацаніць якое-небудзь жыцьцёвае зьявішча. Ен ня проста апавядае, а хоча заўсягды нешта яшчэ давясьці і...» 291317 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>у 1913 г. М. Багдановіч, — дарма што Ядвігін Ш. пішаць ня вершам, а прозаю. Невялічкія творы яго ўсягды намагаюцца, як праўдзівыя байкі, даць паўчэньне, або ацаніць якое-небудзь жыцьцёвае зьявішча. Ен ня проста апавядае, а хоча заўсягды нешта яшчэ давясьці і растлумачыць. Як кроўны {{разьбіўка|баечнік}}, Ядвігін Ш. дужа ўпадабаў {{разьбіўка|алегорыю}}, і ахвотна заместа людзей апісывае птушак і зьвяроў, на каторых знаецца дужа добра. Любоўна малюець ён іх фігуркі, умела адмячае розныя цікавыя драбніцы іх жыцьця або звычаеў, і з-пад яго пяра праз гэта ўстаюць, як жывыя, постаці зьвяроў і птушак, каторыя розьняцца між сабою ня менш, як постаці людзей. Урэшце трэба згадаць i аб {{разьбіўка|ласкавым гумары}}, які ажыўляе блізка што кожную строку Ядвігіна Ш., а іншы раз, зрабіўшыся {{разьбіўка|боле войстрым}}, набліжаець яго да такіх пісьменьнікаў, як Шчэдрын і Горкі ў Расеі (маю на ўвазе, ведама, іх казкі) або Леманьскі ў Польшчы. Жывасьць ёмкай беларускай мовы, прыказкі і меткія слоўцы, каторыя тут якраз да рэчы — усё гэта яшчэ больш павялічывае вартасьць апавяданьняў-баек Ядвігіна Ш. Ведама, што байка скрозь даўно ўжо падупадае, але ў яго творах яна ізноў закрасавала сьвежым цьветам. Няма спрэчкі, што ў асобе Ядвігіна Ш. мы маем аднаго з найлепшых баечнікаў нашых часоў, да таго-ж вельмі блізка стаўшага да творчасьці самаго народу“. {{gap|2em}}Зьмест разгледжанай творчасьці Ядвігіна Ш. даволі розны. Тут мы знаходзім байкі з агульна-людзкім элементам („Вясельле“, „Павук“, „Гадунец“, „Сіло“, „Сакатушка“ і інш.). Пераробка „Рабы“, мастацкае апісаньне жыцьця завадзкога парсюка Рабога — яркая сатыра на людзкое хамства. „Падласенькі“ — сатыра на тых беларускіх інтэлігентаў, каторыя вучыліся на астатні бацькаўскі грош, а пасьля рабіліся вырадкамі. „Важная фіга“ — сатыра на зьвяглівых сьвякрух. „Суд“ — сатыра на нашы суды і судзьдзяў; судзьдзя-немец ня ўмеў разгаварыцца пабеларуску. Самае важнае ў аўтора „Важнай фігі“ і „Суда“, аднак, ня столькі тое, каб абсьмяяць заганы жыцьця, сколькі тое, каб {{разьбіўка|пасьмяшыць}} чытаньніка; гэта ёсьць адгалос шляхоцкага сьветагляду ў літэратуры, каторы найвыразьней адбіўся ў невялічкім жарціку „З маленькім білецікам“, а болей-меней і ў другіх перайманьнях беларускіх і міжнародных фацэтных сюжэтаў („Пазыка“, „Заморскі зьвер“, „Вучоны бык“ і інш.). „З маленькім білецікам“ — крайняе апавяданьне з цыклю сьмяхотных пераказаў-монолёгаў, знайшоўшых найлепшага прыхільніка ў А. Пшчолцы і з асаблівай стараннасьцю выкарастаных А. Паўловічам. У другіх выпадках нацыянальны характар<noinclude></noinclude> 6oeeo86vq886z5ynnlixndo81jku26r Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/152 104 125968 291318 2026-07-05T16:20:14Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «і нецывілізованасьць беларускага селяніна паказаны Ядвігіным Ш. з няменшым гумарам, але ў выгаднейшым для іх і горшым для панскай цывілізацыі асьвятленьні. {{gap|2em}}Вал рэволюцыі і новага жыцьця нішчыў астаткі шляхоцкага настрою і нахіненьня ў літэрату...» 291318 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>і нецывілізованасьць беларускага селяніна паказаны Ядвігіным Ш. з няменшым гумарам, але ў выгаднейшым для іх і горшым для панскай цывілізацыі асьвятленьні. {{gap|2em}}Вал рэволюцыі і новага жыцьця нішчыў астаткі шляхоцкага настрою і нахіненьня ў літэратуры і зрабіў новыя наслаеньні ў сьветаглядзе старых пісьменьнікаў. Гэты процэс, у рэзультаце якога зьявілісь і зусім новыя па духу творы, найвыразьней адбіўся на творчасьці Ядвігіна Ш. (слабей у другіх, прыкладам, ў А. Паўловіча). Ужо ў апавяданьні „Бярозка“ (1912 г.), каторае далёка адыйшло ад жартаў, а цесна зьвязана з народнай творчасьцю і напісана ў нацыянальным кірунку, ужо тут выявіласл {{разьбіўка|новая старана}} Ядвігіна Ш. У зборніку „Васількі“ (1914 г.) ёсьць некалькі апавяданьняў, у каторых хоць і не захаваўся памысна зьвязак з творчасьцю народа і помала чыста-нацыянальных адзнак, але тая балючая старана яго паказана яшчэ глыбей, а зьмест іх значна шырэйшы і літэратурна багацейшы. Праўда, тут ёсьць перайманьне чужога („3 бальнічнага жыцьця“), але наагул беларускія літэратурныя межы гэтым дужа рассуваліся. Затое-ж тут маем апавяданьні („Гаротная“), дзе відзім і самабытна-беларускую творчасьць і паўнату нашаніўскага літэратурнага сьветагляду, дзе прад вачмі ўстаець уся наша няшчасная, згалелая і забабонная, мужыцкая Беларусь. Ганна Тамашыха — {{разьбіўка|тып}} гэтай гаротнай грамады. З болькаю на душы паказаў пісьменьнік і жыцьцё мястовай галоты („Зарабляюць“). Закрануў і перажываны палітычны час („Зарабіў“). {{gap|2em}}Прымецен для творчасьці Ядвігіна Ш. і яго адзіны, здаецца, верш-апавяданьне „Дзед Завала“. Вершаваньне тут слабое і сьведчыць аб малой версіфікатарскай спрактыкованасьці аўтора. Відаць, што аўтору і не карціць бліскучая тэхніка верша, ён быццам забываецца на яе. Аднака-ж, апавяданьне азначаецца нейкай асобнай сьвежасьцю думкі, а ў апісаньнях чуюцца прыемныя павевы старой поэтычнай пушчы. Пушча і яе свой чалавек — дзед Завала стаяць, як жывыя, жывуць уваччу і вабяць сваім хараством; жывуць лесавыя птушкі, зьвяры, шуміць бор, плюскочыць рыба ў рэчцы, а часам нібы нехта шэпча, нібы хтось сьмяецца, нібы сьціха плача — так усё здаецца…“ То гэтая-ж пушча прыціхнець, „як макам сеяў“, то яна йграець, пяець, шуміць і гамоніць… У вапісаньне пушчы поэт памастацку ўплёў соцыяльныя мотывы, каторыя выдаюць у ім народніка-романтыка: гэта пераказ аб зьвярыным могільніку. {{gap|2em}}„Лісты з дарогі“ Ядвігіна Ш. могуць быць прыкладам {{разьбіўка|падарожы}} ў беларускай літэратуры. У іх шмат этнографічных штрышкоў, а сярод прозы ці мала і запраўднай поэзіі.<noinclude></noinclude> 81wrm21tojuwilfobe0j314hk00e9jk Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/153 104 125969 291319 2026-07-05T16:34:47Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|2em}}{{larger|'''Мова Ядвігіна Ш.'''}} З аднаго боку, пісьменьнік дужа дзяржыцца за ёмкую, жывую народную гутарку; з другога боку, ён маець на літэратурнасьць нашай мовы шырокі пагляд сьвядомага адраджэнца-беларуса і як мага пашыраець слоўнік, пільнуець хара...» 291319 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|2em}}{{larger|'''Мова Ядвігіна Ш.'''}} З аднаго боку, пісьменьнік дужа дзяржыцца за ёмкую, жывую народную гутарку; з другога боку, ён маець на літэратурнасьць нашай мовы шырокі пагляд сьвядомага адраджэнца-беларуса і як мага пашыраець слоўнік, пільнуець хараства і клапоціць аб гібкасьці мовы. Толькі як вынятак, трапляецца ў яго хоць і жывы, але няпрыгожы вульгарызм („Ну, добра ўжо, добра, — {{разьбіўка|раздабрухаўшыся}}, кажа стары“). Есьць і полёнізмы, але таксама дужа рэдка, як і няўломныя і нязвычныя для беларускага вуха маскоўскія формы ({{разьбіўка|супакоіўшэеся}} дзіця). Есьць часам і няпеўны пакуль што сінтаксіс, не прызвычаены для ўсяе Беларусі і ня цьвёрды ў літэратуры („{{разьбіўка|Глянуўшы}} на апаўшую скуру, {{разьбіўка|жаль схапіў}} Падласага“). <center>{{x-larger|'''Альбэрт Паўловіч.'''}}</br>(Арадз. ў 1875 г.).</center> {{gap|2em}}{{larger|'''Біаграфічны матар‘ял.'''}} Альбэрт Паўловіч арадзіўся 11-га лістападу 1875 году. Ен паходзіць з даўнага шляхоцкага роду. Яго дзед і бабка па бацьку абое памёрлі ў часе паўстаньня, пакінуўшы сіротак. Бацькі песьняра былі маламожныя, цярпелі розныя недагоднасьці жыцьця і дзеля таго маглі даць сваім дзяцём (6 душ) толькі невялікую адукацыю ў менскіх вучылішчах. Скончыўшы ў 1894 годзе чатырох-клясавую школу, Паўловіч, каб памагаць сям‘і, дастаў службу на Лібава-роменскай зялезнай дарозе. Ен праслужыў у глаўным упраўленьні чыгункі, у Менску, аж 25 гадоў, дайшоўшы з пісара да галоўнага бухгальтэра. {{gap|2em}}{{larger|'''Літэратура Паўловіча.'''}} Роднай літэратурай Паўловіч стаў цікавіцца яшчэ на школьнай лаўцы, а з 1907 году ён супрацоўнічаў у „Нашай Ніве“ і ў розных, амаль ня ўсіх беларускіх газэтах і журналах. Частка яго вершаў была сабрата ў томік пад назовам „Снапок“ (1910 г.), каторы дужа скора разышоўся. У пачатку 1919 г. Паўловіч скончыў вершаваную драму „Васількі“; надрукавана яна была ў тым-жа годзе ў Вільні. Апрача таго, Паўловіч мае ня меней, як на 12 тысяч радкоў яшчэ нідзе нядрукаваных вершаў, пераважна {{разьбіўка|гумарыстыкі}}. {{gap|2em}}{{larger|'''Творчасьць Паўловіча'''}} дужа стродка скрытыкаваў нябожчык М. Багдановіч ў аглядзе беларускай літэратуры за 1910 год. Цераз тры гады (1913 г.) ў падобным-жа аглядзе М. Багдановіч пісаў: „Жартаўлівыя вершы А. Паўловіча, каторыя ня гледзячы на розныя недахваты здабылі яму<noinclude></noinclude> b8ib299qptw37c8vpwqw2cjihvfs612 Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/154 104 125970 291320 2026-07-05T16:48:33Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «вялікую прыхільнасьць паміж беларускіх чытачоў, ў апошнія гады бадай што зусім не друкаваліся. Некалькі яго твораў, зьявіўшыхся у „Biełarusie“ і „Маладой Беларусі“, былі зусім ужо іншага духа. Напісаныя добра, яны сьведчуць, што А. Паўловіч за гэты час пап...» 291320 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>вялікую прыхільнасьць паміж беларускіх чытачоў, ў апошнія гады бадай што зусім не друкаваліся. Некалькі яго твораў, зьявіўшыхся у „Biełarusie“ і „Маладой Беларусі“, былі зусім ужо іншага духа. Напісаныя добра, яны сьведчуць, што А. Паўловіч за гэты час папрацаваў над разьвіцьцем свайго таленту“. Вось, калі зьявіліся ў сьвеце гэтыя „зусім ужо іншага духа“ вершы, тады выразна азначылася {{разьбіўка|духоўная неаднароднасьць}} у творчасьці Паўловіча. Пад магутным уплывам новага беларускага жыцьця паклаліся новыя слаі на цьвёрдым даўнейшым сьветаглядзе песьняра. Выявілась значная розьніца і навет супярэчнасьць між аднымі і другімі вершамі. {{gap|2em}}{{разьбіўка|Старое}}, скрытыкаванае М. Багдановічам пераважна з боку літэратурна-тэхнічнага, ідэйна выглядаець у Паўловіча лёгкай {{разьбіўка|гумарыстыкай}}, прычым гумар ня столькі творыцца самім аўторам, сколькі бярэцца ім з хадзячага ўжытку і на свой лад апранаецца ў літэратурныя вопраткі. Некаторыя з беларускіх крытыкаў (Ю. Фарботка, „Беларусь у песьнях“) прызнаюць, што і ў сьмяхотных вершах Паўловіча „заўсёды не асьмеіваньне відаць, а толькі навучаньне, перасьцярога“, што навет такая жартаўлівасьць, якую знаходзім у вершу „Пан і акуляры“, выклікана ў беларускай поэзіі „хаценьнем толькі ўняць боль, заглушыць нуду і сум“. Ды ўсё-ж яго жарты, як „На хвэст“, „Каты“, „Грамафон“, „Ракі“ (падобныя да „Індыкаў“ Пшчолкі) і шмат іншых вершаў, надрукаваных у „Снапку“ і пазьнейшых, літэратурную вартасьць маюць невялікую. Часам у Паўловіча прабіваецца {{разьбіўка|сатыра}}, і вось жартаўлівыя вершы, каторыя можна назваць {{разьбіўка|сатырычнымі байкамі}}, выйшлі ў яго значна вартаўнейшымі. Маець пеўную цану сатыра на зьнявагу дрэннымі дзяцьмі сваіх старых, нядужых бацькоў („Сыноўская апека“, 1910 г., і параўнаваць — „Спагадны сынок“, 1912 г.). Добра абсьмеяна бабская неахайнасьць („Гаспадыніна дзяжа“, 1910 г.). Есьць і яшчэ колькі задачных баек з даволі рознымі зьместамі („Трывога жонкі“, „Лыкі не каўбасы“, „Сакпіў“) і сатырычных куплетаў („І плач не паможа“). У вапрацаваньні Паўловіча ўсе гэтыя жарты і фацэціі з міжнароднымі, народна-беларускімі і орыгінальна-пясьнярскімі сюжэтамі ўвабраны болей-меней у наш нацыянальны колер. {{gap|2em}}{{разьбіўка|Новае}} ў творчасьці Паўловіча было відаць яшчэ ў вершыку „Працуй і пей“, зьмешчаным у „Снапку“ замест прадмовы, каб давесьці патрэбу тых жартаў і сьмеху, адылі не гармоніруючым з усёю кніжкаю. Верш нагадуе {{разьбіўка|народніцкi романтызм}} поэзіі Няслухоўскага. У зьвязку з ім можна паставіць і чыста {{разьбіўка|нашаніўскія мотывы}} верша, ахвярованага Я. Коласу, і верша „Старац“, што былі<noinclude></noinclude> jqtsa8wm26mceam0wljray463k2459y Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/155 104 125971 291321 2026-07-05T17:13:55Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «таксама зьмешчаны ў „Снапку“. Гэтыя мотывы ў яго з часам разьвіваліся і хоць выглядалі іншы раз перайманьнем нашаніўцаў-правадыроў і дарам часу, але кіравалі Паўловіча да маляваньня хараства бацькаўшчыны і да гэткіх думак і разваг, як: „І сэрца, поўна...» 291321 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>таксама зьмешчаны ў „Снапку“. Гэтыя мотывы ў яго з часам разьвіваліся і хоць выглядалі іншы раз перайманьнем нашаніўцаў-правадыроў і дарам часу, але кіравалі Паўловіча да маляваньня хараства бацькаўшчыны і да гэткіх думак і разваг, як: „І сэрца, поўнае пакоры, з падзякай к краю свайму мкне…“ або: „Пакінь пытаць! Ня дам я веры, каб Беларусь хто мог забыць: я пэўны — кожны з нас бяз меры любіў і будзе век любіць!“ („Родны край“, 1912 г.). Гэтыя мотывы патроху пераходзяць у яго ў паўсёдны настрой поэта-романтыка, славячага найбольш прыемныя для яго абразкі роднай прыроды і жыцьця („Родныя малюнкі“, 1914 г.). У „Biełarusie“ зьявіліся вершы Паўловіча, з якіх відаць, што ў душы поэта быццам нешта перамянілася, бо даўнейшая весялосьць пакінула яго, гумар і сатыра перайшлі ў задумленьне, у нейкую лірычную смутнасьць, а ўрэшце ў таёмны непакой і трывогу, зьвязаныя з жаданьнем пранікнуць у істоту быцьця і сьмерці. У баку ад соцыяльных і нацыянальных пытаньняў, ён усё больш займаецца сваімі духоўнымі {{разьбіўка|індывідуальнымі перажываньнямі}} і пішаць: „й паміма волі ў забыцьцё я углыбляюся, здаецца…“ („Змрокам“, 1913 г.). „Як страшна нябыцьцё!.. Пакуль жыву і дышу, прыпомніць страх, што ёсьць астатні смутны час…“ („Сон і вечнасьць“, 1914 г.). Аднак, гэтая новая старана душы і творчасьці Паўловіча яшчэ й дагэтуль выразна ня выявілась. {{gap|2em}}Астатняй віткай на літэратурным шляху Паўловіча стаіць „драма з сучаснага жыцьця ў пяцёх актах — {{разьбіўка|Васількі}}“ (1919 г.), напісаная вершамі рознага разьмера, часам вельмі добрымі. Яна паказуець, якой шыракосьці і многаабразнасьці дайшла цяпер наша літэратура ў сюжэтах, мотывах, формах і відах. Шкода адно, што твор ненацыянален, духоўна ня зьвязан з родным жыцьцём, нетыпічан для апісанай мяшчанскай сфэры, каторая тымчасам так мала яшчэ паказана ў нашай літэратуры. {{gap|2em}}Творчасьць Паўловіча ня мала чаго можа даць у будучыне. {{c|{{x-larger|''Маладзейшыя пісьменьнікі.'''}}}} <center>{{x-larger|'''Якуб Колас—Тарас Гушча.'''}}</br>(Арадз. ў 1882 г.).</center> {{gap|2em}}{{larger|'''Біаграфічны матар‘ял.'''}} Пад псэўданімам {{разьбіўка|Якуб Колас}} — у поэзіі, а пад псэўданімам {{разьбіўка|Тарас Гушча}} — у прозе творыць народны вучыцель {{разьбіўка|Кастусь Міцкевіч}}. Ен сын селяніна-лясьніка з вёскі Мікалаеўшчыны, Слуцкага павету<noinclude></noinclude> mwr9xvmeu053s72z6566vj6bakeewx2 291322 291321 2026-07-05T17:14:25Z RAleh111 4658 291322 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>таксама зьмешчаны ў „Снапку“. Гэтыя мотывы ў яго з часам разьвіваліся і хоць выглядалі іншы раз перайманьнем нашаніўцаў-правадыроў і дарам часу, але кіравалі Паўловіча да маляваньня хараства бацькаўшчыны і да гэткіх думак і разваг, як: „І сэрца, поўнае пакоры, з падзякай к краю свайму мкне…“ або: „Пакінь пытаць! Ня дам я веры, каб Беларусь хто мог забыць: я пэўны — кожны з нас бяз меры любіў і будзе век любіць!“ („Родны край“, 1912 г.). Гэтыя мотывы патроху пераходзяць у яго ў паўсёдны настрой поэта-романтыка, славячага найбольш прыемныя для яго абразкі роднай прыроды і жыцьця („Родныя малюнкі“, 1914 г.). У „Biełarusie“ зьявіліся вершы Паўловіча, з якіх відаць, што ў душы поэта быццам нешта перамянілася, бо даўнейшая весялосьць пакінула яго, гумар і сатыра перайшлі ў задумленьне, у нейкую лірычную смутнасьць, а ўрэшце ў таёмны непакой і трывогу, зьвязаныя з жаданьнем пранікнуць у істоту быцьця і сьмерці. У баку ад соцыяльных і нацыянальных пытаньняў, ён усё больш займаецца сваімі духоўнымі {{разьбіўка|індывідуальнымі перажываньнямі}} і пішаць: „й паміма волі ў забыцьцё я углыбляюся, здаецца…“ („Змрокам“, 1913 г.). „Як страшна нябыцьцё!.. Пакуль жыву і дышу, прыпомніць страх, што ёсьць астатні смутны час…“ („Сон і вечнасьць“, 1914 г.). Аднак, гэтая новая старана душы і творчасьці Паўловіча яшчэ й дагэтуль выразна ня выявілась. {{gap|2em}}Астатняй віткай на літэратурным шляху Паўловіча стаіць „драма з сучаснага жыцьця ў пяцёх актах — {{разьбіўка|Васількі}}“ (1919 г.), напісаная вершамі рознага разьмера, часам вельмі добрымі. Яна паказуець, якой шыракосьці і многаабразнасьці дайшла цяпер наша літэратура ў сюжэтах, мотывах, формах і відах. Шкода адно, што твор ненацыянален, духоўна ня зьвязан з родным жыцьцём, нетыпічан для апісанай мяшчанскай сфэры, каторая тымчасам так мала яшчэ паказана ў нашай літэратуры. {{gap|2em}}Творчасьць Паўловіча ня мала чаго можа даць у будучыне. {{c|{{x-larger|'''Маладзейшыя пісьменьнікі.'''}}}} <center>{{x-larger|'''Якуб Колас—Тарас Гушча.'''}}</br>(Арадз. ў 1882 г.).</center> {{gap|2em}}{{larger|'''Біаграфічны матар‘ял.'''}} Пад псэўданімам {{разьбіўка|Якуб Колас}} — у поэзіі, а пад псэўданімам {{разьбіўка|Тарас Гушча}} — у прозе творыць народны вучыцель {{разьбіўка|Кастусь Міцкевіч}}. Ен сын селяніна-лясьніка з вёскі Мікалаеўшчыны, Слуцкага павету<noinclude></noinclude> nz1ujkquxgg0ujsx30qetf4awxt0adh Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/156 104 125972 291323 2026-07-05T17:28:25Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «Меншчыны, з якой выйшла многа народных настаўнікаў і наагул сьвядомых беларусаў. Род поэта даў некалькі таланавітых людзей (Язэп Лёсік — дзядзька поэта, Антось Галіна — родны брат яго і інш.). Больш за 30 мікалаеўцаў скончылі несьвіжскую вучыцельскую сэ...» 291323 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>Меншчыны, з якой выйшла многа народных настаўнікаў і наагул сьвядомых беларусаў. Род поэта даў некалькі таланавітых людзей (Язэп Лёсік — дзядзька поэта, Антось Галіна — родны брат яго і інш.). Больш за 30 мікалаеўцаў скончылі несьвіжскую вучыцельскую сэмінарыю, таксама і Кастусь {{Няма выявы}} Міцкевіч, куды ён паступіў з сваёй вясковай дзьвюх-клясавай школы ў 1898 г. Чарнасоценна-абрусіцельную муштру прахадзілі ў той сэмінарыі беларускія мужыцкія дзеці. Некаторыя з іх, навет з аднакурсьнікаў поэта, назаўсягды прапалі для адраджонай бацькаўшчыны. Аднак, грамадка мікалаеўцаў, з Міцкевічам за правадыра, давала прыклад цьвёрдасьці ў захаваньні беларускай сьвядомасьці, бацькаўскіх традыцый і роднай мовы. Скончыўшы курс сэмінарскае навукі ў 1902 годзе, Міцкевіч быў вучыцелем у пачатковай беларускай школе (Пінск. пав.), дзе мусіў выкладаць навуку ў маскоўскай мове; гэта яго надта мучыла. За арганізацыю ў 1905 годзе тайнага „Беларускага Хаўруса Народных Вучыцялёў“, каторы меў дабівацца, між іншым, нацыянальнай школы, Міцкевіча разам з некалькімі сябрамі засудзілі ў 1907 годзе на тры гады ў вастрог. Кару гэтую поэт адбыў у Менску і напісаў тады свае лепшыя творы. Выйшаўшы з вастрога, ён некалькі гадоў ня мог быць вучыцелем і ня мог дастаць абы-якой пастаяннай работы з прычыны свае палітычнае „няпеўнасьці“, дык жыў патроху ў розных кутох Беларусі і Маскоўшчыны, быў нейкі час у Вільні, дзе пабраўся з дачкою вучыцеля Зотава, а патым быў у Пецярбурзе. Перад вайной ён дастаў-ткі вучыцельскую пасаду ў гарадзкім прыходзкім вучылішчы ў Пінску. Пачалася вайна, і яго ўзялі ў салдаты, паслалі ў Вільню, ганялі на розныя работы, месьці вуліцы і інш. З прыходам волі, калі ранейшая палітычная няпеўнасьць ня мела значаньня, Міцкевіч выйшаў на афіцэра і быў у запасным батальёне ў заволжскім краі. У часе керэншчыны папаў на румынскі фронт. Пасьля дэмобілізацыі асеў ў Абаяні (Курскай губэрні), дзе жыла яго жонка і {{перанос пачатак|дзе|ці}}<noinclude></noinclude> e5viescujgquwc2t5rjyhvravdecn5d Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/157 104 125973 291324 2026-07-05T18:32:34Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|дзе|ці}} і дзе поэт заняў пасаду пачатковага вучыцеля. Да гэтага часу ён ня мае магчымасьці вярнуцца на Беларусь і дужа мучыцца на чужыне. {{gap|2em}}{{larger|'''Літэратура Міцкевіча.'''}} Вершы пачаў пісаць поэт з сваіх раньніх гадоў. Шмат іх, пераваж...» 291324 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|дзе|ці}} і дзе поэт заняў пасаду пачатковага вучыцеля. Да гэтага часу ён ня мае магчымасьці вярнуцца на Беларусь і дужа мучыцца на чужыне. {{gap|2em}}{{larger|'''Літэратура Міцкевіча.'''}} Вершы пачаў пісаць поэт з сваіх раньніх гадоў. Шмат іх, пераважна рэволюцыйных, пашыралася ў сьпісках, асабліва сярод пачатковага вучыцельства. Некаторыя з гэтых вершаў цяпер патроху трапляюць у друк, а некаторыя й дагэтуль належаць да рукапіснае літэратуры („Нашым ворагам“). Друкавацца Міцкевіч пачаў з 3-га нумара „Нашае Долі“, у якім быў яго верш „Беларусам“, і пісаў пад рознымі псэўданімамі ({{разьбіўка|Тамаш Булава}} і інш.). З гэтага часу ён робіцца адным з самых плодных беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў, дужа дзейна супрацоўнічае блізка ўва ўсіх беларускіх часопісях, ад клерыкальнага „Biełarusa“ да бальшавіцкае „Дзяньніцы“. Ен лірык, эпік, драматург, публіцыст; пішаць лірычныя вершы, апавяданьні, поэмы, драмы і палітычныя стацьці. Асобнымі кніжкамі і зборнікамі творы яго выходзілі ў гэткім парадку: 1) „Песьні жальбы“ (Вільня, 1910 г.), зборнік дробных вершаў; 2) „Апавяданьні“ (Вільня, 1912 г.), зборнік прозы; 3) „Тоўстае палена“ (Пецярбург, 1913 г.); 4) „Прапаў чалавек“ (Пец., 1913 г.), — тры вершаваных апавяданьні; 5) „Родныя зьявы“ (Вільня, 1914г.) — вялікі, на 240 страніц, зборнік кароткіх і даўжэйшых апавяданьняў прозаю; 6) „Сцэнічныя творы“ (Менск, 1917 г.); 7) „Сымон Музыка“ (Менск, 1918 г.) — тры першыя часьці поэмы. Апрача таго, Міцкевіч пісаў падручнікі для школ, як „Другое чытаньне“, дзе выключна яго орыгінальныя рэчы. {{gap|2em}}{{larger|'''Нашым ворагам.'''}} 3 рукапісных рэволюцыйных вершаў Я. Коласа быў дужа пашыраны ў сваім часе юнацкі верш „Нашым ворагам“, каторы характарызуець творчасьць поэта самай {{разьбіўка|пачатковай}} пары. Дзеля таго, што ў друку яго дагэтуль ня было, трэба зьмесьціць тут. Вось ён<ref>Па сьпіску аграном-каморніка з Вялейшчыны Андрэя Сухога.</ref>: {|style="font-size:83%; margin:auto" |Багачы і панства,</br>Нашы дабрадзеі!</br>Мы на суд вас клічам,</br>Каты вы, зладзеі!</br>{{gap|2.5em}}І на перахрэстку</br>{{gap|2.5em}}Часау пераходных</br>{{gap|2.5em}}Сьмела вас пытаем,</br>{{gap|2.5em}}Жадных і нягодных:</br>— Чыімі рукамі</br>Вы дабро зьбіралі,</br>Чыею сьлязою</br>Шчасьце вы куплялі?</br>{{gap|2.5em}}І за што, скажыце,</br>{{gap|2.5em}}Палкамі нас білі,</br>{{gap|2.5em}}Секлі нас дубцамі,</br>{{gap|2.5em}}Голадам марылі?</br>Для якой вы цэлі</br>Сьвет нам закрывалі,</br>Ланцугом зялезным</br>Рукі нам скавалі,</br>{{gap|2.5em}}Без пары у магілу</br>{{gap|2.5em}}Вы нас заганялі?</br>{{gap|2.5em}}Гэй, вы, сілы нашы!</br>{{gap|2.5em}}Дзе мы вас ня клалі? |-<noinclude></noinclude> 5tz5lx62wrlijl3kh1chhp90l9m7thb 291325 291324 2026-07-05T18:52:17Z RAleh111 4658 291325 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|дзе|ці}} і дзе поэт заняў пасаду пачатковага вучыцеля. Да гэтага часу ён ня мае магчымасьці вярнуцца на Беларусь і дужа мучыцца на чужыне. {{gap|2em}}{{larger|'''Літэратура Міцкевіча.'''}} Вершы пачаў пісаць поэт з сваіх раньніх гадоў. Шмат іх, пераважна рэволюцыйных, пашыралася ў сьпісках, асабліва сярод пачатковага вучыцельства. Некаторыя з гэтых вершаў цяпер патроху трапляюць у друк, а некаторыя й дагэтуль належаць да рукапіснае літэратуры („Нашым ворагам“). Друкавацца Міцкевіч пачаў з 3-га нумара „Нашае Долі“, у якім быў яго верш „Беларусам“, і пісаў пад рознымі псэўданімамі ({{разьбіўка|Тамаш Булава}} і інш.). З гэтага часу ён робіцца адным з самых плодных беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў, дужа дзейна супрацоўнічае блізка ўва ўсіх беларускіх часопісях, ад клерыкальнага „Biełarusa“ да бальшавіцкае „Дзяньніцы“. Ен лірык, эпік, драматург, публіцыст; пішаць лірычныя вершы, апавяданьні, поэмы, драмы і палітычныя стацьці. Асобнымі кніжкамі і зборнікамі творы яго выходзілі ў гэткім парадку: 1) „Песьні жальбы“ (Вільня, 1910 г.), зборнік дробных вершаў; 2) „Апавяданьні“ (Вільня, 1912 г.), зборнік прозы; 3) „Тоўстае палена“ (Пецярбург, 1913 г.); 4) „Прапаў чалавек“ (Пец., 1913 г.), — тры вершаваных апавяданьні; 5) „Родныя зьявы“ (Вільня, 1914г.) — вялікі, на 240 страніц, зборнік кароткіх і даўжэйшых апавяданьняў прозаю; 6) „Сцэнічныя творы“ (Менск, 1917 г.); 7) „Сымон Музыка“ (Менск, 1918 г.) — тры першыя часьці поэмы. Апрача таго, Міцкевіч пісаў падручнікі для школ, як „Другое чытаньне“, дзе выключна яго орыгінальныя рэчы. {{gap|2em}}{{larger|'''Нашым ворагам.'''}} 3 рукапісных рэволюцыйных вершаў Я. Коласа быў дужа пашыраны ў сваім часе юнацкі верш „Нашым ворагам“, каторы характарызуець творчасьць поэта самай {{разьбіўка|пачатковай}} пары. Дзеля таго, што ў друку яго дагэтуль ня было, трэба зьмесьціць тут. Вось ён<ref>Па сьпіску аграном-каморніка з Вялейшчыны Андрэя Сухога.</ref>: {|style="font-size:83%; margin:auto" |style="padding-right:5em" |Багачы і панства,</br>Нашы дабрадзеі!</br>Мы на суд вас клічам,</br>Каты вы, зладзеі!</br>{{gap|2.5em}}І на перахрэстку</br>{{gap|2.5em}}Часау пераходных</br>{{gap|2.5em}}Сьмела вас пытаем,</br>{{gap|2.5em}}Жадных і нягодных:</br>— Чыімі рукамі</br>Вы дабро зьбіралі,</br>Чыею сьлязою</br>Шчасьце вы куплялі?</br>{{gap|2.5em}}І за што, скажыце,</br>{{gap|2.5em}}Палкамі нас білі,</br>{{gap|2.5em}}Секлі нас дубцамі,</br>{{gap|2.5em}}Голадам марылі?</br>Для якой вы цэлі</br>Сьвет нам закрывалі,</br>Ланцугом зялезным</br>Рукі нам скавалі,</br>{{gap|2.5em}}Без пары у магілу</br>{{gap|2.5em}}Вы нас заганялі?</br>{{gap|2.5em}}Гэй, вы, сілы нашы!</br>{{gap|2.5em}}Дзе мы вас ня клалі?</br>Ці ня мы сякерай</br>Тоусты бор сякалі,</br>Ці ня мы лапатай</br>Грудзь зямлі капалі?</br>{{gap|2.5em}}Ласкаю чыею</br>{{gap|2.5em}}Сталі вы багаты?</br>{{gap|2.5em}}На чыю капейку</br>{{gap|2.5em}}Строіце палаты? |Усе ад нас забралі,</br>А што нам далі вы?</br>Чые нудна у полі</br>Так марнеюць нівы?</br>{{gap|2.5em}}Вузенькаю ніцьцю</br>{{gap|2.5em}}Чые йдуць палоскі?</br>{{gap|2.5em}}У чыім гэта жыце</br>{{gap|2.5em}}Многа так бярозкі,</br>І каму далі вы</br>Горы ды каменьне?</br>Хто з свайго пасева</br>Не зьбярэ насеньня?</br>{{gap|2.5em}}Чые гумны, хаты</br>{{gap|2.5em}}Гнуцца сіратою,</br>{{gap|2.5em}}Чые сьлезы льлюцца</br>{{gap|2.5em}}Кожнаю парою?</br>І чыя скацінка</br>Сохне у пустым полі,</br>І, як гаспадар іх,</br>Дохне у няволі?</br>{{gap|2.5em}}Чыя песьня — скарга</br>{{gap|2.5em}}К небу йдзе укорам,</br>{{gap|2.5em}}К месяцу, і к сонцу,</br>{{gap|2.5em}}І к далекім зорам?</br>Багачы і панства!</br>І усе брадзягі!</br>У бок з дарогі, каты!</br>Бойцеся сярмягі!</br>{{gap|2.5em}}Ужо дауно вяроукі</br>{{gap|2.5em}}Вас, паны, чакаюць</br>{{gap|2.5em}}І па вас асіны</br>{{gap|2.5em}}Сьлезы праліваюць! |}<noinclude></noinclude> 94kapukkwt7kyy2brxpio4z97312ph3 Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/158 104 125974 291326 2026-07-05T19:03:29Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|2em}}Гэты верш сьведчыць, што Якуб Колас, як і Цётка, выступіў на літэратурнай ніве рэволюцыянэрам, а творчасьць яго мела {{разьбіўка|соцыяльна-клясавы}} характар, каторы для беларускага мужыцкага народа ахапліваў разам і нацыянальныя пытаньні. Падзеі...» 291326 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|2em}}Гэты верш сьведчыць, што Якуб Колас, як і Цётка, выступіў на літэратурнай ніве рэволюцыянэрам, а творчасьць яго мела {{разьбіўка|соцыяльна-клясавы}} характар, каторы для беларускага мужыцкага народа ахапліваў разам і нацыянальныя пытаньні. Падзеі астатніх гадоў яскрава паказалі, які пеўны, бо натуральна-патрэбны кірунак для адраджэньня вялікіх беларускіх мас узялі спачатку ў літэратуры найздальнейшыя песьняры, мужыцкія дзеці. З тэхнічнага боку верш памяркоўны, але бойкасьць вершаваньня і абразнасьць паказуець вялікія пясьнярскія здольнасьці аўтора. Есьць русіцызмы, накінутыя Міцкевічу сэмінарыяй, і некаторыя нязграбнасьці, як „гаспадар іх“ замест — „гаспадар яе“ (скацінкі). Есьць і звычныя для Я. Коласа ў пазьнейшы час формы: „вузенькаю ніцьцю чые йдуць палоскі“, „горы ды каменьне“, „гнуцца сіратою“, „сьлёзы льлюцца кожнаю парою“, „песьня-скарга“ і іншыя. {{gap|2em}}{{larger|'''Лірыка Міцкевіча.'''}} Па характару свайго пясьнярскага таленту Міцкевіч, як і большасьць беларускіх поэтаў і пісьменьнікаў, лірык. Ен мае шмат чыстай лірыкі, але яго эпос і драма таксама дужа лірычныя. Лірыка Міцкевіча пераважна {{разьбіўка|ідэйная}}, але часта і {{разьбіўка|прырода-апісаўчая}}, зьвязаная з {{разьбіўка|настроем}} і наагул з {{разьбіўка|індывідуальнымі перажываньнямі}} поэта. Ен любіць прыроду і хараство родных абразоў, як поэт чыстага мастацтва, але жыцьцё вымагаець ад яго ідэйна-грамадзкага кірунку ў напевах. І вось лірыка яго, як чыста нашаніўская, грунтуецца на вялікай любове да бацькаўшчыны, на бязьмерным жаданьні яе нацыянальнага і соцыяльнага адраджэньня. У прыгожай і {{перанос пачатак|чы|стай}}<noinclude></noinclude> 419lpgykixc2d607h895h0om9qan4wl Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/159 104 125975 291327 2026-07-05T19:14:18Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|чы|стай}} лірыцы „Думкі ў дарозе“, пастаўленай як-бы замест прадмовы да „Родных зьяў“, мы відзім поўную гармонію двух важнейшых мотываў навейшае беларускае літэратуры. „О, мой родны край! хмурна пазіраеш ты з сіняга туману“… — кажа по...» 291327 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|чы|стай}} лірыцы „Думкі ў дарозе“, пастаўленай як-бы замест прадмовы да „Родных зьяў“, мы відзім поўную гармонію двух важнейшых мотываў навейшае беларускае літэратуры. „О, мой родны край! хмурна пазіраеш ты з сіняга туману“… — кажа поэт, а ў канцы смуціцца так: „Толькі нудныя песьні твае, беларус, хапаюць за сэрца, жалобяць душу, туманяць вочы сьлязьмі, плачуць і стогнуць“… Але тут ён часьцей пяець аб соцыяльнай бядзе беларуса. Ен кажа: „А поруч з убогімі людзкімі будынкамі ўпёрліся ў неба панскія палацы“. Ен аб гэтым спамінаець колькі раз: „О, мой родны край! Поруч з галітвою ходзіць роскаш і багацьце; разам з людзкімі сьлёзамі мяшаюцца панскія вальцы, льлюцца вясёлыя галасы песень, грыміць музыка з панскага саду; разам з мужыцкім потам цякуць дарагія віны“. Нацыянальны мотыў творчасьці поэта лепей выказаўся ў лірычнай казцы „Дудар“ — першай яго друкаванай прозаю рэчы („Наш. Нів.“, № 4 за 1906 г.). Гэта выдатная лірыка па сіле натхненьня і глыбіне нацыянальнага пачуцьця. Любоў да роднага краю і соцыяльнае нездаваленьне адбілісь таксама амаль ня ў кожным лірычным вершы песьняра (гл. „Песьні жальбы“). {{gap|2em}}Творыць Міцкевіч, як здаровы, нормальны чалавек, сын дужога духоўна беларускага мужыка, дык і абразы ўзгадаваўшага яго кутка бацькаўшчыны стаяць у яго песьнях, як жывыя, натуральныя, верныя, з вялікай пеўнасьцю адмаляваныя; здаецца, быццам пяець аб гэтых абразох сам беларускі мужык, пяе на свой просты кожнаму зразумелы спосаб. Але пясьняр надта засмучоны ад цяжкой беларускай долі, дык і родныя абразы ў яго песьнях „закрыты смагаю“, агорнуты маркотаю настрою, тону, гукаў красак. Гэта, з аднаго боку, добра, бо хараство беларускай прыроды ляжыць якраз у той далікатнай колернай мяккасьці і поэтычнай засмучонасьці. З другога боку, лішак смуткаваньня ў пясьнярскім настроі можаць здацца чытаньніку нуднай аднаабразнасьцю, а напружанаму энэргіяй беларусу-адраджэнцу — недазволенай хліпясьлівасьцю песьняра аднабокасьцю яго маляваньня. Думкі, якія прыходзяць з уяўленьнем родных абразоў, томяць яму грудзі, раняць сэрца, яны ніколі не даюць яму спакою, ад іх плачаць пясьняр горка, хоць і бяз сьлёз; яны невясёлыя, засмучоныя, роем круцяцца і кладуцца на душу туманам. Лягчэй бывае поэту ў вясну, калі ён радуецца, што „ад болю ачуняла наша родная зямля“, і кажа, што цяпер „лёгка бяз конца“ і весялей б‘ецца сэрца. На веснавым полі любіць ён усё: прывольле, „вузкія стужкі мужыцкіх палос“, старыя грушы і зялёныя межы, „дарогі, што ляглі між гор“. Любіць пазіраць, „як ветрык<noinclude></noinclude> li28adc3v52pb8ac27u8tza49il6o6u Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/160 104 125976 291328 2026-07-05T19:28:44Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «жартлівы плыве збажыной“ („Вясна“, „Вясной“, „На полі вясной“). Наагул, хараство прыроды даець яму салодкі супакой, спараджае ў душы радасьць, і ён у такім настроі пяець найпоэтычней („Усход сонца“). Тады ў яго зьяўляецца глыбокае поэтычнае натхнень...» 291328 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>жартлівы плыве збажыной“ („Вясна“, „Вясной“, „На полі вясной“). Наагул, хараство прыроды даець яму салодкі супакой, спараджае ў душы радасьць, і ён у такім настроі пяець найпоэтычней („Усход сонца“). Тады ў яго зьяўляецца глыбокае поэтычнае натхненьне і лірычная ціхамірнасьць; ахоплены веліччу хараства, ён зазначае, што апісаць той абраз — няма слоў, а можна толькі „ўнікнуць чуткаю душой“ („Ноч“). Але і ўлетку не весяліць поэта абраз „Мужычай нівы“ — вузкіх палосак, парослых „палыном, дзікаю травою“, з пустымі каласамі, пабітымі градам. Навет птушкі ў божым небе плачуць“ над той ніваю. „Жніво“ ўзята за абраз такое, дзе „рэдкае збожжа, травы палавіна“, дзе „ніва пустымі шуміць каласамі“, дзе праца марудна, бяз конца цяжка. Прыгожа-засмучоны настрой выклікаець у яго „Адлёт жураўлёў“. Чуюцца песьняру сьлёзы і ў смутнай песьні, падобнай плачу, калі „сыпяцца кроплі часта і дробна, нудна вокны бубняць“ („Восенны дождж“ — адзін з лепшых настраёвых вершаў). Абразкі познай беларускай восені, каторых у яго найболей, так датыкаюць сваёй няпрытульнасьцю сэрца поэта, што ён хочаць, каб „скарэй-бы закрывала зямлю чорную зіма“. Родныя абразы ўзімку здаюцца песьняру троху весялейшымі („На гасьцінцы“), але цікаўна, што абразоў тых, у яго песьнях помала і яны ня так выразны і поэтычны, як „абразы пакуты“ ўлетку ці ў восень. „Зіма“ даець песьняру весялейшы настрой, ён рад „белай зіміцы“, рад з ёю ваяваць; яе „белая вопратка“ прыносіць яму яшчэ і спакой, якога „Вясна“ сваім маладым настроем ня можа даць яму, немаладому („У прыродзе ўсё народзіцца, і моладасьць ёй вернецца; ды толькі мне ня вернешся ты, моладасьць! Ня вернешся“…). Такім чынам, беларускія абразы {{разьбіўка|ўлетку}} абваражуюць душу Я. Коласа хараством, але сеюць і балючыя пытаньні соцыяльнага характару; {{разьбіўка|вясна}} ажыўляець яго, але пабуджае трывогу індывідуальных перажываньняў; {{разьбіўка|восень}} спачатку наводзіць на прыгожа-пакутныя думкі, адылі гняцець сваёю нудою і безкалёрнасьцю; {{разьбіўка|зіма}} даець спакой і бодрасьць. {{gap|2em}}Гарачая любоў да бацькаўшчыны відаць з усіх вершаў, у якіх пяецца пра абразы роднага краю („Наш родны край“, „Вёска“, „Наша сяло“, „Мужычая ніва“, „Могілкі“, „Родныя песьні“ і інш.). Першы з гэтых маець у сабе ўсе важнейшыя асаблівасьці коласаўскіх „родных абразоў“ і наагул усяго зборніка „Песьні жальбы“. Сіратою выглядае „{{разьбіўка|Наша сяло}}“; хаткі яго пакрывіліся, на стрэхах парос калматы мох, будынкі цесна зьляпіліся, у пабітых вокнах — анучкі, школа спарахнела, згорбілась, а збоку, ля Нёмну, стаіць пудная<noinclude></noinclude> awmsjibxy89zsg4l934cx5un7jgyu6q Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/161 104 125977 291329 2026-07-05T19:47:47Z RAleh111 4658 /* Праблематычная */ 291329 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="2" user="RAleh111" />{|style="font-size:83%; margin:auto" </br> {{gap|2em}}{{larger|''''''}}</noinclude>кучка крывых вербачак, на прыгорку — „сумна крыжыкі стаяць“, і „плачуць ветры над магілай“, лятучы ў даль „з песьняй нуднай і пастылай“. „{{|Вёска}}“ надта падобна да сяла, яна толькі троху ажыўляецца невялікай зелянінай: „зелянеюць два-тры клёны, гляне ліпа дзе з-за хат; дзе-ня-дзе садок зялёны, нізкіх вішань чахлы рад“. І тут, як у сяле, „многа гразі“, „многа пылу“, і тут таксама „дабра ня бачаць зроду“. Даючы некалькі абразоў мужыцкага жыцьця ў розных яго праявах, поэт не безнадзеіцца: {|style="font-size:83%; margin:auto" |style="vertical-align:top; padding-right:5em" |Мы ходзім, спатыкаемся,</br>Бадзяемся, як п‘яныя;</br>Мы з голадам зрадніліся,</br>Худыя, абарваныя,</br>{{gap|2.5em}}Асьмеяны, аблаяны.</br>{{gap|2.5em}}Гразею мы абмазаны,</br>{{gap|2.5em}}Багатымі мы скрыуджаны,</br>{{gap|2.5em}}Няволяю мы зьвязаны. |У балоты мы адціснуты,</br>Загнаны мы у шчыліны;</br>І вочы нам завязаны,</br>І вушы нам зачынены.</br>{{gap|2.5em}}Адно мы добра ведаем:</br>{{gap|2.5em}}Хоць вечна мы блукаемся</br>{{gap|2.5em}}А усежтакі, хоць некалі,</br>{{gap|2.5em}}А прауды дапытаемся.</br>{{gap|12.5em}}{{x-larger|(}}<sup>*</sup>{{gap|0.4em}}<sub>*</sub>{{gap|0.4em}}<sup>*</sup>{{x-larger|)}} |} Няхват {{gap|2em}}Абразы мужыцкага жыцьця намалёваны з вернась- цю, без усякай староннасьці. Гэта ўжо не дыдактычныя ці сьмяхотныя вершы аб мужыку панскіх пісьменьнікаў, а голас самаго мужыка, каторы так кажаць аб сваім жыцьці і аб сваёй долі:,,Проста плач бярэ і сьмех". З верша,,Мужычае жыцьцё", аднаго з лепшых у гэтым родзе, мы відзім, што у мужыцкай хаце чорна і няпрыбрана, пад палом парасяты, дзяціны крык, што столь і кут у павучыньні; ураньні там хоць заткні вушы, з камінку лезе ў вочы дым, а дзед сяр- дуе... Жанкі цэлы дзень,,грызуцца за гаршчок"; у спрэчку палезуць мужчыны, і пачынаецца бойка. У вершы,,Мужык " пералічаюцца беды й крыўды мужыцкага жыцьця: зямлі, цяжкая і чуць не дармавая праца на карысьць паноў усяго сьвету, вялікае згаленьне, сьлёзы, сьмерць без пары. Навет хаваюць беднага мужыка без папа, "адзін дзяк ля труны". Шынок — яго школа, вастрог — яго жыцьцё. Вершык Песьня над калыскай" цікаўна параўнаваць 3,, Калыханкай Ф. Багушэвіча. Тут маці таксама гадае, што чакаець яе сы- сынок праз ночка у жыцьці, але яна ўжо не баіцца, што школу выйдзе, панам ці вялікім капітанам" і "выкіне стары косьці"; гэтая маці кажа, што, бяз вучэньня кепска гэтым трудным векам"; яна толькі бядуе, што вучэньне па- гоніць сыночка "ца чужых людзях", ды ўсё-ж яна пеўная, што сын не забудзецца на матку і прышлець ёй гасьцінца. Па- між абедзьвюх матак стаіць 15-20 гадоў, а якая розьніца! 99 жыць {{gap|2em}}Палітычная лірыка Я. Коласа зачапіла тыя ростані, Поэт пы- на якія прывела нас рэакцыя посьле революцыі. таецца у,,глухой цьмы", ці доўга будзе ляжаць яна? (,,На<noinclude></noinclude> q0b4nb112buzb4seepqmne853xgpd2h 291334 291329 2026-07-06T07:10:18Z RAleh111 4658 /* Не вычытаная */ 291334 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>кучка крывых вербачак, на прыгорку — „сумна крыжыкі стаяць“, і „плачуць ветры над магілай“, лятучы ў даль „з песьняй нуднай і пастылай“. „{{разьбіўка|Вёска}}“ надта падобна да сяла, яна толькі троху ажыўляецца невялікай зелянінай: „зелянеюць два-тры клёны, гляне ліпа дзе з-за хат; дзе-ня-дзе садок зялёны, нізкіх вішань чахлы рад“. І тут, як у сяле, „многа гразі“, „многа пылу“, і тут таксама „дабра ня бачаць зроду“. Даючы некалькі абразоў мужыцкага жыцьця ў розных яго праявах, поэт не безнадзеіцца: {|style="font-size:83%; margin:auto" |style="vertical-align:top; padding-right:5em" |Мы ходзім, спатыкаемся,</br>Бадзяемся, як п‘яныя;</br>Мы з голадам зрадніліся,</br>Худыя, абарваныя,</br>{{gap|2.5em}}Асьмеяны, аблаяны.</br>{{gap|2.5em}}Гразею мы абмазаны,</br>{{gap|2.5em}}Багатымі мы скрыуджаны,</br>{{gap|2.5em}}Няволяю мы зьвязаны. |У балоты мы адціснуты,</br>Загнаны мы у шчыліны;</br>І вочы нам завязаны,</br>І вушы нам зачынены.</br>{{gap|2.5em}}Адно мы добра ведаем:</br>{{gap|2.5em}}Хоць вечна мы блукаемся</br>{{gap|2.5em}}А усежтакі, хоць некалі,</br>{{gap|2.5em}}А прауды дапытаемся.</br>{{gap|12.5em}}{{x-larger|(}}<sup>*</sup>{{gap|0.6em}}<sub>*</sub>{{gap|0.6em}}<sup>*</sup>{{x-larger|)}} |} {{gap|2em}}Абразы {{разьбіўка|мужыцкага жыцьця}} намалёваны з вернасьцю, без усякай староннасьці. Гэта ўжо не дыдактычныя ці сьмяхотныя вершы аб мужыку панскіх пісьменьнікаў, а голас самаго мужыка, каторы так кажаць аб сваім жыцьці і аб сваёй долі: „Проста плач бярэ і сьмех“. З верша „Мужычае жыцьцё“, аднаго з лепшых у гэтым родзе, мы відзім, што ў мужыцкай хаце чорна і няпрыбрана, пад палом парасяты, столь і кут у павучыньні; ураньні там — дзяціны крык, што хоць заткні вушы, з камінку лезе ў вочы дым, а дзед сярдуе… Жанкі цэлы дзень „грызуцца за гаршчок“; у спрэчку палезуць мужчыны, і пачынаецца бойка. У вершы „Мужык“ пералічаюцца беды й крыўды мужыцкага жыцьця: няхват зямлі, цяжкая і чуць не дармавая праца на карысьць паноў усяго сьвету, вялікае згаленьне, сьлёзы, сьмерць без пары. Навет хаваюць беднага мужыка без папа, — „адзін дзяк ля труны“. Шынок — яго школа, вастрог — яго жыцьцё. Вершык „Песьня над калыскай“ цікаўна параўнаваць з „Калыханкай“ Ф. Багушэвіча. Тут маці таксама гадае, што чакаець яе сыночка ў жыцьці, але яна ўжо не баіцца, што сынок праз школу выйдзе „панам ці вялікім капітанам“ і „выкіне стары косьці“; гэтая маці кажа, што „бяз вучэньня кепска жыць гэтым трудным векам“; яна толькі бядуе, што вучэньне пагоніць сыночка „па чужых людзях“, ды ўсё-ж яна пеўная, што сын не забудзецца на матку і прышлець ёй гасьцінца. Паміж абедзьвюх матак стаіць 15—20 гадоў, а якая розьніца! {{gap|2em}}{{разьбіўка|Палітычная лірыка}} Я. Коласа зачапіла тыя ростані, на якія прывела нас рэакцыя посьле рэволюцыі. Поэт пытаецца у „глухой цьмы“, ці доўга будзе ляжаць яна? („На<noinclude></noinclude> ohdb9ptamqq6einwp4e9py0tconv2uo Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/162 104 125978 291335 2026-07-06T07:28:34Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «ростані“). Ен гаруець аб няшчаснай долі сваіх засланых таварышаў („Братом згнаньнікам“). Ен просіць іх адгукнуцца і гадае, ці зьбяруцца зноў калі ўсе яны „ў нашым бедным родным краі, як-бы птушкі посьле зімы“? Тон яго паволі робіцца дужэйшым, калі ён па...» 291335 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>ростані“). Ен гаруець аб няшчаснай долі сваіх засланых таварышаў („Братом згнаньнікам“). Ен просіць іх адгукнуцца і гадае, ці зьбяруцца зноў калі ўсе яны „ў нашым бедным родным краі, як-бы птушкі посьле зімы“? Тон яго паволі робіцца дужэйшым, калі ён пачынае („Не бядуй!“) посьле сваіх асабістых сьлёз і жальбаў укладаць веру і надзею ў душу другіх людзей і сьмела пяе: „Вер, што жыцьце залатое будзе ў нашай старане“. І ў канцы ростаняў ён чуець магутнасьць беларускага духа і кліча хлопцаў кінуць сьлёзы і запяяць так, „каб аж вокны задрыжэлі“. {{gap|2em}}У лірычных абразкох {{разьбіўка|вастрожнага жыцьця}}, апрача вялікай любові да роднага краю, знаходзім яшчэ і вялікае чалавечае {{разьбіўка|пачуцьцё волі}}. Душа вастрожніка бесьперастанку зьнібеець ад няволі („3 турмы“). Яму „ўсё аб роднай вёсцы сьніцца, аб родным куточку“ („У вастрозе“). Яму сьніцца, што сеюць жыта ў полі, скрозь залітым сонцам, „рэжуць дол плугамі, робяць гоні і разоркі, ветрык ціха вее“. („Сон у турме“). Шкода яму ўсяго таго, што пакінуў за дзьвярмі вастрога, а найболей стаяць уваччу „образы, краіны Беларусі роднай“, і тым толькі жывець ён у няволі. І ён з хмарамі паляцеў-бы на бераг роднага Нёмна, дзе „старая прыхінулась іва“ („Хмары“). Воля і прырода зьліваюцца для вастрожніка ў адно цэльнае ўяўленьне. Вершы поэта, дзе найглыбей выказана пачуцьцё волі, адны з лепшых ува ўсёй яго поэзіі („Песьня няволі“, „Гусі“<ref>На ноты паклау композытар Руткоускі.</ref> і інш.). {{gap|2em}}{{larger|'''Эпос Міцкевіча'''}} складаецца з а) невялікіх апавяданьняў і повесьцей, пісаных прозаю і вершам, б) вершаваных легенд і наагул перайманьняў народнае творчасьці, в) так званых „казак жыцьця“, пісаных прозаю, і г) вершаванай поэмы „Сымон Музыка“. {{gap|2em}}„{{разьбіўка|Апавяданьні}}“ — пад такім назовам выйшаў у 1912 годзе зборнік прозы Тараса Гушчы. Пераважалі ў ім рэчы бытавыя з соцыяльным і палітычным элементам, з лірычнымі ноткамі і гумарам. „Родныя зьявы“, выйшаўшыя цераз два гады, выглядалі духоўным працягам літэратурнага кірунку, узятага аўторам „Апавяданьняў“. У „Родных зьявах“ ёсьць апавяданьні мешанага соцыяльна-нацыянальнага характара („Дзеравеншчына“). У некаторых апавяданьнях соцыяльны элемент дужа стульна зьліты з апісаньнем псыхолёгічных перажываньняў беларуса („Малады дубок“). У другіх гэты-ж {{перанос пачатак|эле|мент}}<noinclude></noinclude> eoi6o73s8zyugnqfty0cy6b54dal679 Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/163 104 125979 291338 2026-07-06T07:52:23Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|эле|мент}} цесна зьвязаны з маляваньнем беларускага побыту, прычым найчасьцей малюецца побыт сялянскі („Злучыліся“, „Дзяліцьба“), але ня рэдка й побыт сельскай „інтэлігенцыі“ („Так і трэба ашуканцу“). Аб іншых апавяданьнях можна сказ...» 291338 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|эле|мент}} цесна зьвязаны з маляваньнем беларускага побыту, прычым найчасьцей малюецца побыт сялянскі („Злучыліся“, „Дзяліцьба“), але ня рэдка й побыт сельскай „інтэлігенцыі“ („Так і трэба ашуканцу“). Аб іншых апавяданьнях можна сказаць, што гэта — проста абразкі сялянскай Беларусі, часам дужа кароценькія, просьценькія, але зазвычай надта жывыя і дужа натуральныя. У іх паказуецца то цікаўны беларускі тып („Старасьць — ня радасьць“, „Кажух старога Анісіма“), то якая-небудзь характэрная чырта беларускае душы („Старыя падрызнікі“, „Выстагнаўся“, „Недаступны“). Часам тут даецца нейкі малюнак беларускага жыцьця, каб ці з прыемнасьцю пажартаваць і пасьмяяцца („На начлезе“, „Трывога“, „Адгукнуўся“), ці разам з гэтым задумацца над соцыяльным станам мужыка і народнымі заганамі, як падзелы й п‘янства („Дзяліцьба“, „Стараста“), або над мізэрнасьцю духоўнага жыцьця тае „інтэлігенцыі“ („Злавіў“, „З дняўніка пана Жылака“). Сярод гэтых малюнкаў ёсьць напісаныя з вялікім мастацтвам і пясьнярскай здольнасьцю, як, прыкладам, прыгожы начырк „У старых дубох“. Усе апавяданьні напісаны з прыналежнай іх аўтору прастатою і мякасьцю, каторая часам пераходзіць у лірычнасьць і даець сярод эпічнага павяданьня кавалачкі прыгожай лірыкі, навет з ноткамі элегіі, а часам выглядае жартаўлівай сатыраю. Усё гэта добра стасуецца з беларускім характарам. {{gap|2em}}І ў эпосе Міцкевіча, як у яго лірыцы, {{|соцыяльныя мотывы}} маюць значаньне амаль ня ў кожным творы. Так, ужо ў „Песьнях жальбы“ ёсьць невялічкае вершаванае апавяданьне „Пісьмо з турмы“, каторае стаіць побач з вядомым „Лістом“ украінскага пісьменьніка Стэфаныка, — столькі ў ім сілы! Тут і гарачы протэст проці таго соцыяльнага парадку, пры каторым стары Пракоп, вырасшы „ў вёсцы на мякіне“, жыўшы „з худобай змалку“, зьнёсшы ціжар жыцьця і высахшы ў палку, пападаецца ўрэшце ў „сьпісак арыштанцкі“, — „зато, быццам, што зьбіраўся лес падкурыць панскі“. Тут і паказаньне, што і ў цёмным, здаецца, духоўна ўбогім вастрожніку ёсьць абраз запраўднага чалавека, дужога сваёй самабытнай духоўнасьцю. У апавяданьні „Васіль Чурыла“, шмат прыгожых штрышкоў у вапісаньні леса, ночы, мяцеліцы, але важнейшае, на што пакладае сілы свае творчасьці пісьменьнік, гэта — жаданьне зганіць пануючы соцыяльны парадак. Аб тым лясьніцтве, дзе служыў Васіль, аўтор пішаць так, што яно „захавала ў сабе яшчэ старыя парадкі таго цёмнага часу, калі то было права памяняць чалавека на сабаку“. Тут ёсьць радкі, каторыя зьясьняюць нам цяперашнюю соцыяльную рэволюцыю: 99 99 Твор-<noinclude></noinclude> a5o2gm25r4642gdbdrvsn1iqjkol2un 291339 291338 2026-07-06T07:53:03Z RAleh111 4658 291339 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|эле|мент}} цесна зьвязаны з маляваньнем беларускага побыту, прычым найчасьцей малюецца побыт сялянскі („Злучыліся“, „Дзяліцьба“), але ня рэдка й побыт сельскай „інтэлігенцыі“ („Так і трэба ашуканцу“). Аб іншых апавяданьнях можна сказаць, што гэта — проста абразкі сялянскай Беларусі, часам дужа кароценькія, просьценькія, але зазвычай надта жывыя і дужа натуральныя. У іх паказуецца то цікаўны беларускі тып („Старасьць — ня радасьць“, „Кажух старога Анісіма“), то якая-небудзь характэрная чырта беларускае душы („Старыя падрызнікі“, „Выстагнаўся“, „Недаступны“). Часам тут даецца нейкі малюнак беларускага жыцьця, каб ці з прыемнасьцю пажартаваць і пасьмяяцца („На начлезе“, „Трывога“, „Адгукнуўся“), ці разам з гэтым задумацца над соцыяльным станам мужыка і народнымі заганамі, як падзелы й п‘янства („Дзяліцьба“, „Стараста“), або над мізэрнасьцю духоўнага жыцьця тае „інтэлігенцыі“ („Злавіў“, „З дняўніка пана Жылака“). Сярод гэтых малюнкаў ёсьць напісаныя з вялікім мастацтвам і пясьнярскай здольнасьцю, як, прыкладам, прыгожы начырк „У старых дубох“. Усе апавяданьні напісаны з прыналежнай іх аўтору прастатою і мякасьцю, каторая часам пераходзіць у лірычнасьць і даець сярод эпічнага павяданьня кавалачкі прыгожай лірыкі, навет з ноткамі элегіі, а часам выглядае жартаўлівай сатыраю. Усё гэта добра стасуецца з беларускім характарам. {{gap|2em}}І ў эпосе Міцкевіча, як у яго лірыцы, {{разьбіўка|соцыяльныя мотывы}} маюць значаньне амаль ня ў кожным творы. Так, ужо ў „Песьнях жальбы“ ёсьць невялічкае вершаванае апавяданьне „Пісьмо з турмы“, каторае стаіць побач з вядомым „Лістом“ украінскага пісьменьніка Стэфаныка, — столькі ў ім сілы! Тут і гарачы протэст проці таго соцыяльнага парадку, пры каторым стары Пракоп, вырасшы „ў вёсцы на мякіне“, жыўшы „з худобай змалку“, зьнёсшы ціжар жыцьця і высахшы ў палку, пападаецца ўрэшце ў „сьпісак арыштанцкі“, — „зато, быццам, што зьбіраўся лес падкурыць панскі“. Тут і паказаньне, што і ў цёмным, здаецца, духоўна ўбогім вастрожніку ёсьць абраз запраўднага чалавека, дужога сваёй самабытнай духоўнасьцю. У апавяданьні „Васіль Чурыла“, шмат прыгожых штрышкоў у вапісаньні леса, ночы, мяцеліцы, але важнейшае, на што пакладае сілы свае творчасьці пісьменьнік, гэта — жаданьне зганіць пануючы соцыяльны парадак. Аб тым лясьніцтве, дзе служыў Васіль, аўтор пішаць так, што яно „захавала ў сабе яшчэ старыя парадкі таго цёмнага часу, калі то было права памяняць чалавека на сабаку“. Тут ёсьць радкі, каторыя зьясьняюць нам цяперашнюю соцыяльную рэволюцыю:<noinclude></noinclude> dwxico12e0ad7os7nfblissf8yzdmc9 Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/164 104 125980 291341 2026-07-06T08:11:34Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «<div style="font-size:83%; line-height: 1.3"> {{gap|2.5em}}„Пры аднэй толькі думцы бачыцца з лясьнічым мароз прабягау на скуры Васіля. Васіль няраз гаварыу, што лепей хацеу-бы ен сустрэцца з гадам або воукам, як папасьці на вочы лясьнічаму. Няраз сталу Васіль, як палатно, белы ад...» 291341 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude><div style="font-size:83%; line-height: 1.3"> {{gap|2.5em}}„Пры аднэй толькі думцы бачыцца з лясьнічым мароз прабягау на скуры Васіля. Васіль няраз гаварыу, што лепей хацеу-бы ен сустрэцца з гадам або воукам, як папасьці на вочы лясьнічаму. Няраз сталу Васіль, як палатно, белы ад крыуды i несправядлівасьці, выслухіваючы спавяданьні пана лясьнічага. Рукі самі згортываліся у кулакі, і ня раз неякая сіла падбівала Васіля кінуцца на лясьнічага, разьбіць твар, кінуць аб зямлю, таптаць нагамі, біць, біць, бяз жалю, без міласэрдзьдзя“… </div> {{gap|2em}}У апавяданьнях {{разьбіўка|соцыяльна-палітычнага}} характару („Калядны вечар“, „Бунт“, „Андрэй-выбаршчык“, „Соцкі падвёў“ і друг.), між іншым, маем характэрную ілюстрацыю з жыцьця адраджонай беларускай моладзі, каторая зазвычай пападала са школы ў вастрог. {{gap|2em}}Найбольшую літэратурную цану ў нашай поэзіі маюць тыя апавяданьні Т. Гушчы, у каторых ён памастацку паказаў якую-небудзь {{разьбіўка|тыповую чырту}} беларускае душы. Мастацкіх тыпаў, у поўным значаньні гэтага слова, пакуль што ў яго дужа мала, як і наагул у нашай літэратуры, але беларуская тыповасьць разьліта ім ува ўсёй масе апісаных людзей; кожная асоба творчасьці Т. Гушчы паказуець нам нешта яркае з гэтай тыповасьці. „Кажух старога Анісіма“ — невялічкі малюнак, сьпісаны з натуры і аздоблены псыхолёгічнай падаплёкаю; гэта — „казка для старых“ аб той тыповай для ўсіх іх чырце Анісіма, каторая вымагае ад чалавека чапляць лапік на лапік, абы толькі не рабіць „новага кажуха“. Дзед Анісім — цікаўны тып і сымвал старой мужыцкай Беларусі. „Старыя падрызьнікі“ — ня менш цікаўнае ў гэтым кірунку апавяданьне. Душа беларуса, навет такога прымітыўнага, як Сьцяпан, маець высокія парываньні, але яны, з-за непрактычнасьці, зараз абніжаюцца каяньнем, шкадаваньнем, нясьмеласьцю і няцьвёрдасьцю у выпаўненьні задуманага. „Выстагнаўся“ — выдатны па думцы, чыста-беларускі абразок, каторы застанецца ў гісторыі нашае літэратуры, як адна з першых спробаў закрануць глыбакосьці чыста-беларускае душы ў яе найболей орыгінальных асаблівасьцях. Гэты абразок — спроба яшчэ маласьвядомая, пісаная вобмацкам, ці-тое: больш тэхнікай поэтычнага чуцьця, чымся мукамі душы поэты, агледжанымі яго розумам. Аўтор чуцьцём пісьменьніка злавіў жаданьне Івана Кіслага „выстагнацца“, але сьпісаў тое даволі павярхоўна, без патрэбнай уважнасьці і, можа быць, бяз думкі, што яго Іван Кіслы — орыгінальнейшы беларускі тып, продукт нашага гістарычнага жыцьця, поўны нацыянальных і соцыяльных азнакаў, што ён — адна важная старана ўсяе беларускае нацыі. Тымчасам і гэтак створаны абразок кідае па сабе памяць. Для разгляду твора варта параўнаваць Івана Кіслага з тыпам „рыдальца“ маскоўскага пісьменьніка Буніна, спамянуўшы разам і твор паляка<noinclude></noinclude> ky3cqmmbq9mrsc2d6nh2m3gjuz7wv8j Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/165 104 125981 291342 2026-07-06T08:51:49Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «Жаромскага, напісаны ім на старадаўныя словы: „Што-б ні здарылася — вытрываю“. Да апавяданьняў з тыповымі чыртамі беларуса трэба залічыць верш „Панас гуляе“ і да т. п.</br> {{gap|2em}}Сярод {{разьбіўка|бытавых}} па {{абмылка|харахтару|характару}} апавяданьняў...» 291342 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>Жаромскага, напісаны ім на старадаўныя словы: „Што-б ні здарылася — вытрываю“. Да апавяданьняў з тыповымі чыртамі беларуса трэба залічыць верш „Панас гуляе“ і да т. п.</br> {{gap|2em}}Сярод {{разьбіўка|бытавых}} па {{абмылка|харахтару|характару}} апавяданьняў „Тоўстае палена“ паказуець процэс паступовага адпусканьня усерджанага чалавека, „Кірмаш“ скірован проці гарэлкі, „Чорт“ — проці забабонаў, „Кантракт“ з нявіднай для лёгкадумнага чытаньніка елкасьцю сьмеха ілюструець, як пінчукі яшчэ ў пачатку дваццатага века ня мелі ў цэлай вёсцы асадкі, чарніла і пяра, „Імяніны“ уводзяць нас у кола духоўных інтарэсаў п‘янай месьцячковай „інтэлігенцыі“, пісароў, вураднікаў, дыяканаў, фэльчароў, сядзельцаў. Як вучыцель, Т. Гушча часта пісаў пра {{разьбіўка|жыцьцё дзяцей}}, і вось „Дзеравеншчына“ — прыметнае апавяданьне аб тым, як вясковы хлопчык сірата Міхалка ня можа прызвычаіцца да „панскасьці“ ў свайго брата, ня можа кінуць свае „простае мовы“ і прызвыкнуць да „панскіх слоў“. Гэта адзін з эпізодаў даўнай гісторыі аб выхаджэнцах з беларускай вёскі, штрых цяжкога, труднага і балючага процэса, які стварыла на Беларусі для яе сыноў чужое панаваньне, чужая культура. Жыцьцё дзіцёнка відзім у „Першым зарабатку“, „Злучыліся“ і іншых рэчах. {{gap|2em}}{{разьбіўка|Повесьці}} Міцкевіча — тыя-ж апавяданьні, толькі даўжэйшыя. „{{разьбіўка|Батрак}}“ — вершаваная повесьць з жыцьця паляшукоў, напісаная ў менскім вастрозе, у 1910 годзе, а друкаваная ў „Маладой Беларусі“ за 1912 год. Апісаньні маюць шмат агульнага з „Песьнямі жальбы“. У гэтай повесьці аўтор даў сьціплы абраз прасьцейшага і дабрэйшага жыцьця калішняга часу, каб параўнаваньнем яго з благой цяпершчынай, падчыркнуць злыдні соцыяльнай няроўнасьці. Злыдні не зьмяншаюцца, а растуць, і ў наш век добры канец мар‘інае повесьці здаецца нечым добрым, ды немагчымым. Людзі гэтай повесьці — простыя сэрцам, няхітрыя прадстаўнікі даўнейшай Беларусі. Банадыся — ня тып, а яркі і даволі поэтычны абраз нашай сялянскай дзяўчыны. Мы знаем, што яна „урадлівая была, вочкі ясны, як-бы неба, колькі ў іх было жыцьця“, што ў яе „чорнай дужкай ляглі броўкі, шчочкі сьвежы, як раса, пагляд — раніца ў Пятроўкі, любата адна — каса“; мы знаем, што яна сьмела намаўляе Якіма ўцячы з ёю, — але ўсё тое добра для народнай творчасьці, з якой „Батрак“ слаўна так зьвязан, ды павярхоўна яно для стварэньня мастацкага тыпа кніжнага твора. Повесьць выдаецца добрай тэхнікай. „{{разьбіўка|Новая зямля}}“ — повесьць, разьвітая з апавяданьня; на шкоду яшчэ не зьявілася ў друку закончанай і цэльнай. Повесьць гэтая — {{разьбіўка|самыя мастацкія і нацыянальныя кавалачкі}}<noinclude></noinclude> p9eezy5j9wcsmbitlqe9givgv2ow1qv Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/166 104 125982 291343 2026-07-06T09:06:19Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{разьбіўка|ў поэзіі Я. Коласа}}. У ёй аўтор паказаў сваю здольнасьць, поэта-эпіка ўва ўсей велічы (хоць тут надта многа і лірыкі). Малюнкі „Раніцы ў нядзельку“, ахопленыя вялікай аўторскай любоўю да іх, стаяць уваччу з нязвычайнай яснасьцю. Так і пахне ал...» 291343 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{разьбіўка|ў поэзіі Я. Коласа}}. У ёй аўтор паказаў сваю здольнасьць, поэта-эпіка ўва ўсей велічы (хоць тут надта многа і лірыкі). Малюнкі „Раніцы ў нядзельку“, ахопленыя вялікай аўторскай любоўю да іх, стаяць уваччу з нязвычайнай яснасьцю. Так і пахне аладкамі, так і выяўляецца, як дзядзька моліцца па дарозе і б‘ець сябе кулаком у грудзі, а потым гамоніць з малымі. Дух таго, што апісана, захован тут у кожным меткім слове, у кожнай прыказцы. Краскі малюнку нязвычайна густы й сакавіты. Апісаньні па сваёй сіле стаяць побач з вялікімі творамі, як „Евгеній Онѣгин“ А. Пушкіна і „Pan Tadeusz“ A. Міцкевіча. „Лясьнікова пасада“ апісана з той-жа поэтычнай магутнасьцю. У самых звычайных рэчах поэт знайшоў хараство і пабеларуску паказаў яго з вялікім мастацтвам; у гэтым і ёсьць асаблівая цэннасьць „Новай зямлі“. З якой прынаднасьцю гайдаецца каласок у зацішку, выгукаючы ў нас бязконцы чарод уяўленьняў „зацішку“ Беларусі! „За сталом“ паказуець псыхолёгію беларусаў-сялян, іх моцны зьвязак з зямлёю. Повесьць „Новая зямля“ — адзін з лепшых твораў нашай эпічнай поэзіі. Гэта твор ня толькі ў беларускай мове, але папраўдзе беларускі. Галоўная загана яго — незакончанасьць і нявыразнасьць аднэй агульнай ідэі. Тэхніка верша стаіць дужа высака. {{gap|2em}}{{разьбіўка|Вершаваныя легенды}} і наагул перайманьні народнай творчасьці („Як Янка забагацеў“, „Прапаў чалавек“, „Паслушная жонка“ і інш.) нічым асаблівым у эпосе Я. Коласа не вызначаюцца. Найлепей напісана апавяданьне „Прапаў чалавек“ (1911 г., менскі вастрог). Наіўна-містычная вера сялян у таёмныя сілы, увасабленьне імі ракі Нёмна за нешта жывое, маючае сваю душу, свае думкі, выказана тут вельмі добра. „Паслушная жонка“ (з народных гутарак) — бойкае, з народным гумарам апавяданьне. {{gap|2em}}„{{разьбіўка|Казкі жыцьця}}“. Пад такім агульным назовам пішаць Т. Гушча алегорыі-казкі, каторыя складаюць асобную, дужа орыгінальную галіну яго творчасьці. Дзьве алегорыі ёсьць у „Родных зьявах“ („Зло — не заўсёды зло“, „Казкі жыцьця“), а другія ад часу да часу зьяўляліся пасьля 1914 года ў беларускіх часопісях. Матар‘ялам для яго алегорый ідуць розныя прыгоды з жыцьця натуры, асабліва з жыцьця леса. І ў алегорыях знаходзім мотыў нацыянальны („Хмарка“) і соцыяльны („Гняздо восаў“), {{абмылка|Хоць|хоць}} даволі часта яны чапаюць агульна-людзкія пытаньні („Даль“). Алегорыі Т. Гушчы вызначаюцца поэтычнасьцю, абразнасьцю і глыбінёю думкі. Напісаны яны простай, вельмі прыгожай моваю. Сярод эпічных твораў пісьменьніка яны ўступаюць толькі „Новай зямлі“ дзеля адсутнасьці ў іх элементаў тыпова-беларускіх.<noinclude></noinclude> iogjyscl2npkn5r34vg7mpo9q8yuh0j Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/167 104 125983 291347 2026-07-06T09:34:42Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|2em}}„{{разьбіўка|Сымон Музыка}}“ (Менск, 1918 г.) — вялікая, яшчэ няскончаная поэма; мае быць у шасьцёх часьцях, у друку зьявілісь чатыры. Гісторыя даволі простая, а пераказуецца так доўга дзеля таго, што ў поэме надта многа ўсялякіх лірычных дадаткаў. Лі...» 291347 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|2em}}„{{разьбіўка|Сымон Музыка}}“ (Менск, 1918 г.) — вялікая, яшчэ няскончаная поэма; мае быць у шасьцёх часьцях, у друку зьявілісь чатыры. Гісторыя даволі простая, а пераказуецца так доўга дзеля таго, што ў поэме надта многа ўсялякіх лірычных дадаткаў. Лірыкі тут гэтак шмат, што аж шкода, чаму яна ўся зьмешана з эпосам, нашто ўплецены некаторыя яе кавалачкі ў апавяданьне, а ня створаны зусім асобнымі, цэльнымі мастацкімі рэчамі, як да прыкладу выдатная па сіле пачуцьця і першая па хараству ў нашай поэзіі {{разьбіўка|ода}} божай творчасьці, напісаная пад відам натхненнага іграньня Сымонкі ў карчме („Божы дух вітаў у высі“… стр. 142). Нічога зусім новага для свае творчасьці Колас у гэтай поэме ня даў; відаць толькі дасканальнасьць спрактыкаванага мастака. Важнай заганай твора ёсьць даволі павярхоўнае паказаньне беларускага жыцьця, што выглядае быццам духоўнай беднасьцю яго. Аўтор занадта ўважае на невялічкі асяродак свайго сюжэта, ня робіць багацейшай фабулы і перапускае бяз увагі міма воч шмат ня менш важных, чымся біаграфія поэта-музыкі, старон жыцьця. Маляваньне ўзятай сфэры ня йдзець удоўжкі, ушыркі і ўглыбкі. {{gap|2em}}{{larger|'''Драма Міцкевіча'''}} складаецца пакуль што з дзьвюх рэчаў. Першая — „{{разьбіўка|Антось Лата}}“, драматычныя сцэны на два акты. Паказан горкі прапойца, зюзь, усё жыцьцё каторага загубіла гарэлка. Яго шалёнае п‘янства прагнала на той сьвет жонку, разагнала дзяцей; ён згалеў і акінут усімі. Антось Лата разумеець трагізм свайго палажэньня, каторы залежыць ад безнадзейнасьці, адчаю, паўсёднай сакрухі. Гэтае разуменьне яшчэ павялічываець яго мукі. Людзі не разумеюць яго і сьмяюцца з пагардаю. Ен адзін з мукамі сваімі. Пры разглядзе драматычных сцэн „Антось Лата“ трэба падхадзіць з двух бакоў: бытавога і псыхолёгічнага. Быт змалёван добра, партрэты людзей сьпісаны, як жывыя, але псыхолёгічны элемент апрацован значна слабей. „Псыхолёгія“ часам навет шкодзіць „быту“: ведаем бо добра, што ніякі п‘яніца ня ўміраець з такімі монолёгамі, з якімі ўміраець Антось Лата, а ён-жа спачатку малюецца звычайным п‘яніцаю, цікаўным для нас тыповымі чыртамі п‘яніцы-беларуса. Для драматычнай рэчы „Антось Лата“ маець помала дзееньня; аб змаганьні героя з самім сабою мы даведуемся з яго слоў, а не з яго ўчынкаў. Таксама з чужых слоў даведуемся мы аб завязцы дзееньня, якая знаходзіцца ў мінуўшчыне Антося Латы. Ходу дзееньня шкодзіць і даўгаватая размова другарадных дзеячых асоб да зьяўленьня галоўнага героя; яна не дасягае свае цэлі падчырківаньня, ці адцяненьня, ці добрага зьясьненьня старон жыцьця Антося Латы, бо яна помала {{перанос пачатак|апрацо|вана}}<noinclude></noinclude> r91uuuclaulufp8clbmh1ivce66edgy Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/168 104 125984 291348 2026-07-06T09:49:33Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|апрацо|вана}} ў гэтым кірунку. Разьвязкі-ж драмы зусім няма, бо ненатуральная сьмерць героя ня ёсьць разьвязка. Наагул уся рэч задумана дужа глыбока, але змалёвана толькі быццам учорную. Ня гледзячы на вялікія заганы, „Антось Лата“ — мас...» 291348 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|апрацо|вана}} ў гэтым кірунку. Разьвязкі-ж драмы зусім няма, бо ненатуральная сьмерць героя ня ёсьць разьвязка. Наагул уся рэч задумана дужа глыбока, але змалёвана толькі быццам учорную. Ня гледзячы на вялікія заганы, „Антось Лата“ — мастацкі твор і духоўна-паважная спроба драматычнай творчасьці, якая пакуль што можа быць прыкладам нашае драмы. „{{разьбіўка|На дарозе жыцьця}}“ — драматычны абразок. Старая жанчына, убогая, пакінутая, — сымвол Беларусі, — шукаець раскіданых па сьвеце дзяцей сваіх. Яна моліцца богу так: „Зьнімі з мяне цяжкі крыж мой і пакажы мне дарогу ў сэрца маіх дзетак!“ {{gap|2em}}{{larger|'''Значаньне Міцкевіча'''}} ў гісторыі нашай літэратуры ўжо цяпер вялікае. Як поэт нацыянальны, ён цяпер вышэй за ўсіх і ў сучаснай беларускай прозе стаіць першы. Як ідэйны правадыр грамады, ён уступае Купале і па тэхніцы верша таксама не стаіць вельмі высока (нягучнае зграмаджэньне зычных; нягучнае, быццам лішняе „ў“, як да прыкладу: Нёман повен, наве''т у бр''одзе, Ен даўно-''б уж''о маху даў, Косі''ць ус''іх, не разьбірае; ужываньне непатрэбных русіцызмаў — „грудзь“ і інш.). Памысным актам для яго творчасьці, нязвычайна пажаданым для беларускай літэратуры, было-б стварэньне {{разьбіўка|паважнага эпічнага твору}}, — даўгога, як „Сымон Музыка“, густа-сакавітага, як „Новая Зямля“, многа-абразнага, як „Родныя зьявы“, алегорычнага, як цыкл „казак жыцьця“, ахопленага драматызмам „Антося Латы“ і лірызмам душы поэта. Пясьняр падыйшоў цяпер к вышэйшаму пункту свае творчасьці, і наш эпос можа пакладаць на яго вялікія надзеі! <center>{{x-larger|'''Янка Купала.'''}}</br>(Радз. ў 1882 г.).</center> {{gap|2em}}{{larger|'''Яго біаграфія.'''}} Янка Купала (Ян Дамінікавіч Луцэвіч) арадзіўся 25 чэрвеня 1882 г. (ст. ст.) ў фальварку Вязынка, пад Радашковічамі, у Меншчыне. Паходзіць ён з беднай, працоўнай шляхты. Бацькі яго, Дамінік Дамінікавіч Луцэвіч і Бэнігна Янаўна (з роду Валасевіч), арандавалі невялічкія двары, дзе ўраблялі зямлю ўласнымі рукамі. Купала — другі сын у бацькі; з даволі вялікай сям‘і, пасьля сьмерці другіх дзяцей, у жывых застаўся толькі ён і тры сястры. Гадоў да трох хлопчык рос у Вязынцы, а патым, гадоў да сямёх — у Косіне Барысаўскага павету, дзе бацька яго служыў у пана Багдановіча. У Косіне яго пачалі ўчыць {{перанос пачатак|поль|скаму}}<noinclude></noinclude> 0qsn3sjk1mo163rx6htd7fn4q0d0zci Старонка:Гісторыя беларускае літэратуры (1924, Вільня).pdf/169 104 125985 291349 2026-07-06T09:56:39Z RAleh111 4658 /* Праблематычная */ 291349 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="2" user="RAleh111" />{{gap|2em}}{{larger|''''''}}</noinclude>{{перанос канец|поль|скаму}} пісьму. Калі поэту было гадоў сем, бацька яго перайшоў на службу ў двор Турчыновіча Сяньніцу, сем вёрст ад Менска. Тут у рукі хлопчыка трапіў стары маскоўскі календар, і ён з дапамогай свае нянькі выўчыўся па ім чытаць памаскоўску. Пасьля яго вучылі папольску і памаскоўску так званыя „вандроўныя вучыцялі“, каторыя зазвычай самі нічога ня ўмелі. У Сяньніцы сям‘я Луцэвічаў жыла ўсяго 1—1<sup>1</sup>/<sub>2</sub> года, а патым пераехала ў Менск. Бацька хацеў вучыць дзяцей і нейкі час езьдзіў у Менску возьнікам, але неўзабаве {{Няма выявы}} зноў пачаў шукаць фальваркаў у пасэсію. Сам-жа бацька быў малапісьменны, але ўмеў пісаць папольску і памаскоўску. На дзевятым годзе жыцьця поэта Луцэвічы пераехалі ў фальварак Жаброўскіх Прудзішчы, Беларуцкай воласьці, Менскага павету, вёрст 30 ад Менску. Там рэпэтытар гатаваў хлопчыка ў гімназію, ды бацька раздумаўся вучыць яго, баючыся вялікіх коштаў, і пакінуў удаму „гаспадарыць“. Вучыўся-ж Янук добра, яго цягнула да кніжкі, і за пяць гадоў, пакуль жылі ў Прудзішчах, ён шмат чытаў: вёў коні на нашлег — і то ў кішаню клаў кніжку, ня мала меў праз тое і прыкрасьцяў у гаспадарскай рабоце. Калі яму было гадоў пятнац- цаць, бацька ўзяў у рэнду фальварак Селішчы Гайна-Слабо- дзкай воласьці, Барысаўскага павету. Адгэтуль бацькі паслалі яго вучыцца ў народную школу ў Беларучы (Менск. пав.); праўчыўшыся ўсяго адну зіму, ён дастаў пасьведчаньне аб сканчэньні пачатковае навукі. Маючы гадоў 16-17, поэт браў кніжкі ў Бяседах (недалёчка ад Селішчаў) з бібліатэкі пана Чаховіча, старога рэволюцыянэра, ідэаліста, каторы быў калісь высланы за паўстаньне і цяпер жыў напоўлегальна. Сярод кніг былі рэволюцыйныя; Чаховіч любіў часам і пагу- тарыць з цікавым хлапцом. У тым жа часе пазнаёміўся поэт 3 Ядвігіным Ш., і той жыў блізка адгэтуль. У Лявіцкіх першы раз увідзеў ён беларускія кніжкі, і яны разам з па- шыранымі тады (перад 1904 г.) праклямацыямі зрабілі на яго вялікае ўражаньне. Але і цяпер ён быў яшчэ звычайным сябрам свае сфэры, y каторай панавала некаторая Янка Купала.<noinclude></noinclude> r4kbvyv88j4dh12r0pbaxobuh4vvsgu