Вікікрыніцы bewikisource https://be.wikisource.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0 MediaWiki 1.47.0-wmf.10 first-letter Мультымедыя Адмысловае Размовы Удзельнік Размовы з удзельнікам Вікікрыніцы Размовы пра Вікікрыніцы Файл Размовы пра файл MediaWiki Размовы пра MediaWiki Шаблон Размовы пра шаблон Даведка Размовы пра даведку Катэгорыя Размовы пра катэгорыю Аўтар Размовы пра аўтара Старонка Размовы пра старонку Індэкс Размовы пра індэкс TimedText TimedText talk Модуль Размовы пра модуль Event Event talk Biełarus (1913)/1913/9-10 0 97171 292047 291975 2026-07-11T15:33:29Z Gleb Leo 2440 292047 wikitext text/x-wiki {{загаловак | назва = Biełarus. № 9-10 | безаўтара = | год = 14 сакавіка 1913 году | пераклад = | секцыя = Газэта | папярэдні = [[Biełarus (1913)/1913/8|№ 8]] | наступны = [[Biełarus (1913)/1913/11-12|№ 11-12]] | анатацыі = }} <pages index="Biełarus. 1913. № 9-10.pdf" from="1" to="1" onlysection="Верхавіна" /> * ''[[Аўтар:Антон Бычкоўскі|Antoni B]]''. [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Adwiecznaja mowa…|⁂ (Adwiecznaja mowa…)]] * [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Katalickaja chata|Katalickaja chata]] * ''[[Аўтар:Альберт Паўловіч|Albert Paŭłowicz]]''. [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Na szlachu|Na szlachu]] * ''[[Аўтар:Юрка Муха|Jurka Mucha]]''. [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Chto jana?|Chto jana?]] * [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Kaścielny kalendar|Kaścielny kalendar. Marec]] * ''[[Аўтар:Баляслаў Пачопка|B. P—ko]]''. [[Biełarus (1913)/1913/8/40 muczynikaŭ|40 muczynikaŭ]] * '''[[Biełarus (1913)/1913/9-10/Kaścielnyje wiedamaści|Kaścielnyje wiedamaści]]''' * '''[[Biełarus (1913)/1913/9-10/Szto czuwać|Szto czuwać]]''' * '''Piszuć da nas.''' ** ''[[Аўтар:Андрэй Зязюля|A. Z]]''. [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Piszuć da nas/M. Uzlany|M. Uzlany, Minsk, hub. Ihum. paw.]] * '''[[Biełarus (1913)/1913/9-10/Wiestki z zahranicy|Wiestki z zahranicy]]''' * ''[[:Катэгорыя:Творы невядомых аўтараў|Lo—nik]]''. [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Nasza Haspadarka|Nasza Haspadarka]] * ''[[Аўтар:Баляслаў Лапыр|Bolesłaŭ Łapyr]]''. [[Biełarus (1913)/1913/9-10/List ŭ redakciju|List ŭ redakciju]] * '''[[Biełarus (1913)/1913/9-10/Usiaczyna|Usiaczyna]]''' * [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Usiaczyna/Dumki|Dumki]] * [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Usiaczyna/Zahadki|Zahadki]] * [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Usiaczyna/Żarty i prykazki|Żarty i prykazki]] * [[Biełarus (1913)/1913/9-10/Swaja poczta|Swaja poczta]] <pages index="Biełarus. 1913. № 9-10.pdf" from="8" to="8" onlysection="Рэдактар" /> {{PD-Расейская імпэрыя}} efob8ojhn9d6nk3ni3zoynxysgc6abg Старонка:Сустрэча (1932).pdf/97 104 126338 292034 292033 2026-07-11T13:21:22Z RAleh111 4658 /* Не вычытаная */ 292034 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">IX</span></center> {{gap|1.5em}}Ад станцыі Байракі да станцыі Яснаполь сто дваццаць кілёмэтраў. Гэтую адлегласьць з дзесяткам іншых між імі безназоўных станцый Мікола ехаў ужо два дні. Дзьве пары па дваццаць чатыры гадзіны ехаў ён і ня ведаў калі-ж, урэшце, цягнік прыедзе ў Яснаполь. Але гэтага ня ведаў нат сам машыніст цягніка, і, здаецца, гэта зусім яго ня цікавіла. Затое Яснаполем цікавіліся ўсе, хто ехаў у цягніку. Ад «паважанага пастаўшчыка» збожжа і мукі на паўночны рынак да апошняга мяшэчніка, які ледзь прычапіўся да «буферы» апошняга вагону, усе да аднаго і аднолькава цікавіліся Яснаполем. І што было ў іншым надзвычайнага дык гэта тое, што, сабраная з усіх закуткаў савецкае зямлі, разрозьненая вялікаю мураванаю сьцяною сваіх дробных клункавых інтарэсаў, гэта плойма ў некалькі тысяч людзей з аднолькаваю радасьцю гаварыла гэта слова. Усе цярпелі да Яснаполя і ўсе палка жадалі як мага хутчэй даехаць туды.</br> {{gap|1.5em}}Справа ў тым, што зараз-жа за Яснаполем быў канец доўгага, аж ад Карпат, украінскага горнага масыву, і далей цягнік ішоў ужо амаль увесь час з пакату. Тады значна хутчэй ён падаваўся ўперад і меў шмат менш прыпынкаў, на якіх паравоз рашуча адмаўляўся везьці. Ён стаяў і стаяў аж датуль, пакуль некалькі тысячнае насельніцтва цягніка ня зносіла ўсіх крыжоў з могілак ці дзесятак другі платоў у яго пражорнае чэрава, і да таго часу, пакуль памочнік машыніста не канчаў зьбіраць плату за дарогу.</br><noinclude></noinclude> 3o6kyzlurvm9bhramjpievibrqghi71 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/98 104 126339 292035 2026-07-11T13:32:27Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Зьбіралі тады ўсё. Ад зашмальцаваных, укрытых салам, вялікіх пакутнікаў — савзнакаў да бульбы, кнышыкаў з пракіслым тварагом і мукі — гэткі вялікі быў асартымент платы.</br> {{gap|1.5em}}І бралі тады за праезд не ад вярсты, а за пару. І чым больш часу цяг...» 292035 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Зьбіралі тады ўсё. Ад зашмальцаваных, укрытых салам, вялікіх пакутнікаў — савзнакаў да бульбы, кнышыкаў з пракіслым тварагом і мукі — гэткі вялікі быў асартымент платы.</br> {{gap|1.5em}}І бралі тады за праезд не ад вярсты, а за пару. І чым больш часу цягнік вёз гэтыя трыццаць-сорак разьбітых ушчэнт таварных вагонаў з далёкага прырубежжа, тым больш было прыпынкаў. А кожны больш доўгі прыпынак, напэўна, канчаўся абходам пасажыраў (калі іх агулам ільга так назваць) памочнікам машыніста. Заўсёды за ім хадзіла чалавек колькі з цягніковае брыгады, і кожны з іх насіў з сабою вялікі мяшок. Насельніцтва цягніка тады нездаволена разьвязвала свае клункі і з большаю прыемнасьцю шамацела засмуголенымі савзнакамі, а ў гэты час машыніст мусіў добра адпачыць і як найлепш выспацца.</br> {{gap|1.5em}}Цягнік спакойна спыняўся недзе ў стэпе, вельмі далёка ад якое-небудзь сялібы і станцыі, доўга пыхкаў, контрапарыў, даваў гудкі і, урэшце, зусім супакойваўся. І тады ўсе ведалі: што хутка будуць зьбіраць.</br> {{gap|1.5em}}Хто з лаянкаю, хто ў красамоўным маўчаньні, але ўсе павольна разьвязвалі клункі і плацілі. Заўсёды былі і такія, што пападаліся ўпяршыню і, ня даўшы веры ўжо вывучаным і бывалым, прабавалі выратавацца тым, што ў часе абыходу вылазілі з цягніка. Але даволі было ўбачыць хаця адзін раз, як, супыніўшыся ў стэпе, набіты пасажырамі, як бочка {{перанос пачатак|сяляд|цамі}}<noinclude></noinclude> r33eaz93j8ca1i17vppn7mxsb4h0e34 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/99 104 126340 292036 2026-07-11T13:38:40Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|сяляд|цамі}}, цягнік ніколі ня губляў аніводнага з іх, каб пераканацца ў тым, што іхнія стараньні зусім безнадзейныя. Перад пачаткам абходу пасажыраў зачынялі і ня пушчалі выходзіць з вагонаў. Тады вакол цягніка зусім заціхаў рух, і адно н...» 292036 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|сяляд|цамі}}, цягнік ніколі ня губляў аніводнага з іх, каб пераканацца ў тым, што іхнія стараньні зусім безнадзейныя. Перад пачаткам абходу пасажыраў зачынялі і ня пушчалі выходзіць з вагонаў. Тады вакол цягніка зусім заціхаў рух, і адно непаваротныя каровы, незадаволеныя і хмурныя, іншы раз абыходзілі цягнік, і спакойна пераходзілі цераз рэйкі, ды вясёлыя падпаскі, што аблазілі ўсе закуткі паравозу, прабавалі языкамі, ці вельмі гарачыя яго штурхачы.</br> {{gap|1.5em}}Мікола стаяў на адной назе і ўважліва ўслухоўваўся ў скоранькае роўнае пастукваньне колаў; ён зьдзіўлена, нават сам таго не разумеў добра, калі пачынаў думаць, што гэта ж яны пад’яжджаюць пад Яснапольле. Ані ў часы грамадзянскае вайны, калі ён адступаў разам з Чырвоным войскам за мяжу, і не адступаў, а страшэнна ўцякаў, як і ўсе, нават у вялікія першамайскія дэмонстрацыі з пачатку рэволюцыі Ішчэнка ня бачыў гэтакае недасяжнае сілы рознакалёрнага людзкога натоўпу. Захісталіся высокія горы і скінулі ў глыбокую горную лагчыну цяжкае каменьне. Скінутае з гор, яно падпарадкуецца закону Ньютона, страшэнна, з надзвычайнаю хуткасьцю імкнулася ўніз і, радае, што на яго шляху ўсё крышыцца і нішчыцца, гуло, грукатала і запруджвала лагчыну сьмяротным імпэтам звалу. На сваім шляху яно натыкалася на другое каменьне, выкрэсівала з яго агонь, убівала пухкую зямлю і шыбка ўзьдзірала цьвярдую цаліну. І гэта была сапраўдная радасьць. Радасьць вызваленага некалькі тысячнага натоўпу, поклікі выратаваных дробных ўласьнікаў; шалёны<noinclude></noinclude> gzx1v34e7gup1h233yn5r1ug344yjd5 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/100 104 126341 292037 2026-07-11T13:44:53Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «запал, покліч спакойнаму стэпу, гімн аб канцы пакоры і падняволеньня.</br> {{gap|1.5em}}Яснаполь! Колькі радасьці, надзеі і бадзёрасьці пачуў учора Мікола ў гэтым слове тысячагалоснага натаўпу.</br> {{gap|1.5em}}Яснаполь — казка, якое не дасягнуць. Яснаполь — кроза, бо...» 292037 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>запал, покліч спакойнаму стэпу, гімн аб канцы пакоры і падняволеньня.</br> {{gap|1.5em}}Яснаполь! Колькі радасьці, надзеі і бадзёрасьці пачуў учора Мікола ў гэтым слове тысячагалоснага натаўпу.</br> {{gap|1.5em}}Яснаполь — казка, якое не дасягнуць. Яснаполь — кроза, бо калі з трох клункаў, што былі ў Міколы, засталося адзін-два. І Яснаполь быў цяпер назадзе.</br> {{gap|1.5em}}Цягнік даўно ўжо нястрымана пагрукваў з горнага перавалу, прарэзаў вялікія прыдняпроўскія аблогі і з кожнаю хвілінаю набліжаў Міколу да яго мэты.</br> {{gap|1.5em}}Цяжкая нібы клунак галава, самлелыя рухі, доўгая ўвага і напружанасьць выдзелілі ў яго пад вачыма вялікія сінякі і, нібы вапнаю, пабялілі яго аблічча. Дзьве ночы і два дні Мікола ня мог заснуць. Нібы сабака, дзьве пары, ён вартаваў гэту маленькую дзяўчынку, што сустрэлася яму на дарозе і назвалася Натальляю Мітрафанаўнаю, а цяпер ні адпушчала яго ані на адзін крок ад сябе. Два здарэньні яго сьціскалі думкі пра яе, не давалі звычайна думаць і рашуча забаранілі заплюшчыць вочы. А яна, як знарок: засьне крыху на клунках удзень і тады ўжо ўсю ноч уважна вартуе.</br> {{gap|1.5em}}Натальля Мітрафанаўна і сапраўды неяк асабліва сачыла за кожным яго рухам, уважліва распытвалася, гаварыла пра сябе і ласкава прапанавала заснуць. І ў кожным яе слове, у кожным руху яе адно чужому воку абыякавым поглядзе Мікола бачыў добра захаваны замер.</br><noinclude></noinclude> q80a1d7bnjj40d680ggz8gdfw6mte7k Старонка:Сустрэча (1932).pdf/101 104 126342 292038 2026-07-11T13:49:49Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}«Што-б ня было зразумець, хто я. Даведацца, куды еду… Ён, напэўна, не мяшэчнік — гэтыя думкі, напэўна, ня выходзяць з яе белага роўнага ілба, — думаў Мікола пра Натальлю Мітрафанаўну. І чым далей ад’яжджаліся яны ад мяжы і чым менш зразумелыя адка...» 292038 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}«Што-б ня было зразумець, хто я. Даведацца, куды еду… Ён, напэўна, не мяшэчнік — гэтыя думкі, напэўна, ня выходзяць з яе белага роўнага ілба, — думаў Мікола пра Натальлю Мітрафанаўну. І чым далей ад’яжджаліся яны ад мяжы і чым менш зразумелыя адказы атрымлівала Натальля Мітрафанаўна ад Міколы на свае запытаньні, тым больш дакучліваю і небясьпечнаю станавілася яна.</br> {{gap|1.5em}}«Яна, бязумоўна, сочыць за мною», — склалася ў яго цьвёрдае ўражаньне. Мікола захваляваўся, скоса павёў на яе вачыма і намагаўся глядзець на яе так, каб Натальля Мітрафанаўна ня прыкмеціла гэтага.</br> {{gap|1.5em}}Яна тут-жа сядзела на маленькім клуначку, і нешта ўважліва разглядала на далёкім, ужо голым і цёмным полі. Цяпер яна больш сядзела моўчкі, спакойна глядзела па Міколу і таксама спакойна глядзела ў адчыненыя дзьверы вагону. У яе постаці, у яе рухах і словах ня было нічога нязвычайнага ці таемнага, усё ў яе было звычайнае і даволі шчырае. Але вось гэта самае i атручвала Міколаў спакой.</br> {{gap|1.5em}}Было даволі ўбачыць хаця адзін раз, як, кінуўшы абыякае зусім неспадзяванае запытаньне абыякавым голасам, Натальля Мітрафанаўна падымала крыху галаву і ўважліва, як галодны кот за спрактыкаванаю мышкаю, ужо сачыла за Міколам, каб зразумець яго трывогу. Спачатку ён ухіляўся ад яе запытаньняў, жартаваў з ёю, але яна па-дзіцячу дакучліва паўтарала і з цікавасьцю яшчэ большаю, як у дзіцяці, сачыла, здавалася, нават за ўсхваляванымі рухамі ягонага няпрыкметнага пульсу.</br><noinclude></noinclude> 08zwdnlrcn2mww62j9124ti8lj4m9fr Старонка:Сустрэча (1932).pdf/102 104 126343 292039 2026-07-11T13:56:16Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Ні нязьлічоныя клункі, якімі да самага верху быў закіданы вагон, у якім ехалі яны, ні сальная мацяршчына, што тысячамі выкідалася ў вагоне кожную мінуту, бяссорамна і віртуозна да надзвычайнасьці, ні сталая лаянка на даху, тупат і частае: «туз», «...» 292039 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Ні нязьлічоныя клункі, якімі да самага верху быў закіданы вагон, у якім ехалі яны, ні сальная мацяршчына, што тысячамі выкідалася ў вагоне кожную мінуту, бяссорамна і віртуозна да надзвычайнасьці, ні сталая лаянка на даху, тупат і частае: «туз», «валет», «дзесятка», «ачко» — усё гэта ня цікавіла больш Міколу. Нават сьмярдзючы чад ад папірос, вошы, ванітаваньне якогасьці п’янага ад самагонкі гандляра проста з клункаў яму на плечы, каханьне на вачох усіх у кутку вагону — і гэта ўсё не магло цяпер усхваляваць яго. Ён меў у вагоне гэтулькі месца, што яго ледзь-ледзь хапала на тое, каб стаяць толькі на аднэй назе, але і гэта яго не турбавала. Абапёршыся бокам на клункі, ён пераступаў па чарзе то на адну, то на другую нагу. Мікола быў, мусіць, вельмі здаволены, што яму недзе было ня толькі ляжаць, а нават і сядзець.</br> {{gap|1.5em}}Стоячы гэтак, ён бачыў і чуў, як кожную мінуту ашуквалі адзін аднаго гэтыя людзі, як хлусілі яны, нават не маргнуўшы вокам, і добра чуў і бачыў, як у цёмным кутку на клунках, таўстая дзеўка, захінула мешкаватаю спадніцаю у хвальбоны доўгія, аж за калені, даўно ўжо мытыя свае панталоны і груба прамовіла:</br> {{gap|1.5em}}— Ідзі ўжо…</br> {{gap|1.5em}}А калі яе не паслухалі, яна крыху паднялася і злосна з сілаю штурханула некага нагою. З-за яе плячэй тады вылезла невялічкая постаць. Яна ахінулася зношаным шынэлем і задаволена мацюгнулася, але не пайшла, як казала гэта дзеўка, а села поруч з ёю.<noinclude></noinclude> sywq7enz9r7spfy6mftj3amwho7ghj2 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/103 104 126344 292040 2026-07-11T14:01:47Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «У руках гэтага чалавека Мікола бачыў салодкую млосьць задаволенага самца, а ў нос на ўвесь вагон моцна біла бессаромным учынкам каханьня. Іншыя пасажыры адвярнуліся і лаяліся, а Мікола, без хваляваньня, спакойна думаў:</br> {{gap|1.5em}}«І гэта мая, выпешчаная...» 292040 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>У руках гэтага чалавека Мікола бачыў салодкую млосьць задаволенага самца, а ў нос на ўвесь вагон моцна біла бессаромным учынкам каханьня. Іншыя пасажыры адвярнуліся і лаяліся, а Мікола, без хваляваньня, спакойна думаў:</br> {{gap|1.5em}}«І гэта мая, выпешчаная ў думках бацькаўшчына? Ці я не памыляюся?» — пытаўся ён у сябе.</br> {{gap|1.5em}}Натальля Мітрафанаўна сядзела на клунках, не варушылася і нібы ня бачыла і ня чула, што дзеялася вакол яе. Але па тым, як яе ледзь прыкметна ўздрыгвала тоненькая ружавенькая верхняя губа, як у яе вачох часта прабягалі дробныя нэрвовыя агенчыкі, Мікола пазнаў, што яна ўсё чула і, не адвярнуўшыся, усё бачыла, што там адбывалася.</br> {{gap|1.5em}}Ішчэнка цяпер глянуў на Натальлю Мітрафанаўну, заўважыў яе погляд, і знаёмы ўжо халадок неспакою прабег у яго па плячох. «Што я буду з ёю рабіць, калі яна і заўтра не пакіне мяне?» — з трывогаю падумаў ён.</br> {{gap|1.5em}}Да месца, дзе Ішчэнка мог-бы зьлезьці з цягніка і адшукаць тых, да каго ён мусіў зьявіцца, яшчэ заставалася больш за трыста кілёмэтраў. Цягнік імчаў, ноч даўно ўжо апранула зямлю, але яе было мала, каб дасягнуць тае ночы, дзе прызначанае месца і там знайсьці той каталіцкі касьцёл. Зьлезьці-ж тут уначы на глухой станцыі, ці праехаць разам з Натальляю Мітрафанаўнаю і, супыніўшыся, паказаць ёй, што яму ўжо няма куды ісьці, Ішчэнка ня мог. Гэта было-б надта небясьпечна, можа нават трагічна, і ён пачаў меркаваць, як бы пазбыцца яе з вагону. Хутка гэтая<noinclude></noinclude> fhqw7kuteqifv5m9hudmf4k9c17p7y7 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/104 104 126345 292041 2026-07-11T14:05:59Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «думка яго ахапіла зусім, і Мікола запрапанаваў сваёй спадарожніцы ўцячы ад папяроснага чаду і сесьці ля дзьвярэй. Але гэтыя захады былі дарэмнымі — Натальля Мітрафанаўна, як прыкутая, сядзела на клунках. І ані водным рухам, ані водным словам ня выявіла...» 292041 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>думка яго ахапіла зусім, і Мікола запрапанаваў сваёй спадарожніцы ўцячы ад папяроснага чаду і сесьці ля дзьвярэй. Але гэтыя захады былі дарэмнымі — Натальля Мітрафанаўна, як прыкутая, сядзела на клунках. І ані водным рухам, ані водным словам ня выявіла нездавальненьня ці абурэньня.</br> {{gap|1.5em}}Удзень нейкую гадзіну яна спала, сагнуўшыся, а ўначы сядзела на клунках і сваім абыякавым поглядам спакойна пазірала ў адчыненыя дзьверы.</br> {{gap|1.5em}}Мікола стаяў на аднэй назе, другую ён высоўваў за дзьверы і па тым, з якой сілаю паветра абдавала яе, ён пазнаваў хуткасьць руху цягніка.</br> {{gap|1.5em}}Яго месца каля дзьвярэй было апошнім. Управа аж у куток уздымалася гара клункаў, улева таксама, насупроць яго ля дзьвярэй складзена з тых-жа клункаў нешта падобнае да сходаў і на перадапошняй сходцы сядзела Натальля Мітрафанаўна. Што яна не пакіне свайго месца аж датуль, пакуль ён ня выявіць жаданьня дзе-небудзь зьлезьці, гэта Мікола зразумеў яшчэ ўчора. Ён пільнаваў яе і, стоячы каля дзьвярэй, калі пад’яжджалі да нейкага месца ў стэпе, знарок нахіліўся да сваіх клункаў.</br> {{gap|1.5em}}У тую-ж мінуту яна кінулася да сваіх і, нібы з жаданьнем падрыхтаваць іх, і ўважлівым поглядам, які не пакідаў сумненьня, паглядзела на Міколу. І як толькі ён заўважыў, што Натальля Мітрафанаўна зразумела яго захады і пачала скора прыладжваць свой клунак да залатанага анучамі кошыка, дык пакінуў зьбірацца і ціха, нібы адно да сябе, прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Асунуліся крыху…</br><noinclude></noinclude> qi716ppkmoamy4xpgdl4ecm3yaqrn6s Старонка:Сустрэча (1932).pdf/105 104 126346 292042 2026-07-11T14:10:49Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— І мае таксама, — сказала Натальля Мітрафанаўна, нібы рэха, і сапраўды лепей умасьціла свае клункі і кошык.</br> {{gap|1.5em}}«А мо’ зьлезьці цяпер уначы, а мо’… — Мікола спыніўся.</br> {{gap|1.5em}}Ён яшчэ раз абмеркаваў магчымае становішча ў тым выпадку, кал...» 292042 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— І мае таксама, — сказала Натальля Мітрафанаўна, нібы рэха, і сапраўды лепей умасьціла свае клункі і кошык.</br> {{gap|1.5em}}«А мо’ зьлезьці цяпер уначы, а мо’… — Мікола спыніўся.</br> {{gap|1.5em}}Ён яшчэ раз абмеркаваў магчымае становішча ў тым выпадку, калі яны зьлезуць разам, ці лепш кажучы — калі яна зьлезе за ім, і вырашыў дзейнічаць зараз-жа і больш рашуча. Гэта была апошняя ноч, і ня выкарыстаць яе — гэта значыла застацца дурням і загубіць усё. А зьлезьці тут за дзьвесьце-трыста кілёмэтраў і чакаць два дні другога цягніка Мікола ня меў жаданьня. Ісьці-ж пехатою, пытацца дарогі, і, ўрэшце, трапіць у рукі агентаў чэка ён баяўся.</br> {{gap|1.5em}}«Лепш ужо яе» — вырашыў ён цьвёрда і пачаў зараз-жа падрыхтоўвацца выканаць свой намер.</br> {{gap|1.5em}}У мінулую ноч, калі Мікола таксама стаяў на аднэй назе, а сон уладарна схіляў яго постаць, Натальля Мітрафанаўна шчыра прапанавала яму памяняцца месцамі і хоць крыху адпачыць. Але Мікола адмовіўся, ён бачыў яе сапраўдны намер і баяўся пры ёй заснуць. Цяпер трэба было паставіць яе на сваё месца, і Ішчэнка пачаў няпрыкметна набліжацца да выкананьня свайго пляну. Павольна, каб ня выказаць сябе, ён ішоў да мэты і ўсё бліжэй і бліжэй падыходзіў да яе.</br> {{gap|1.5em}}Мікола цяпер, стоячы ля дзьвярэй, часта пераступаў з нагі на нагу і яшчэ часьцей мяняў палажэньне цела. Ён нагінаўся, цяжка ўздыхаў, зноў прыгінаўся<noinclude></noinclude> 2mkz8iu6l591wat3giv36rk4iwcsljt Старонка:Сустрэча (1932).pdf/106 104 126347 292043 2026-07-11T14:16:16Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «і раз-по-раз тыкаў носам у клункі і гэтым рабіў выгляд, што ён надта сонны.</br> {{gap|1.5em}}Але Натальля Мітрафанаўна сядзела ціха і, падпёршы плячыма гару клункаў, нібы нічога не заўважаючы, соладка драмала. <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">X</span></center> {{gap|1.5...» 292043 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>і раз-по-раз тыкаў носам у клункі і гэтым рабіў выгляд, што ён надта сонны.</br> {{gap|1.5em}}Але Натальля Мітрафанаўна сядзела ціха і, падпёршы плячыма гару клункаў, нібы нічога не заўважаючы, соладка драмала. <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">X</span></center> {{gap|1.5em}}Ня гледзячы на позьні час і ўчарашнюю трывогу, у волрэвкоме было шмат людзей. Маладыя і ўгадох беднякі, некалькі ня ў меру ўзброены чалавек з абароны, два міліцыянэры ў старых, парваных шынэлях, якія былі ім па калені, і некалькі дзесяткаў простых сялян. Некаторыя з іх сядзелі, голасна гутарылі за сталамі, а некаторыя з абароны прымошчваліся на гэтых сталох заснуць, іншыя зышліся ў невялічкія гурткі і аб нечым горача спрачаліся.</br> {{gap|1.5em}}На чале ўсяго натаўпу як відаць быў Мацей. Добра ўзброены ўсімі відамі зброі, за выключэньнем артылерыі, ён неяк асабліва паважна хадзіў па пакоі з аднаго кутка ў другі, мабыць, уважліва прыслухоўваўся да таго, як бранчалі і падсьпеўвалі яго шпоры.</br> {{gap|1.5em}}І хоць Мацей ніколі не сядзеў на кані, — калі не казаць тут аб паповай «Сэрні», але і тое было яшчэ тады, калі ён быў там парабчуком, — усё гэта ня мела ніякага дачыненьня да шпораў. Ён іх насіў, як і шмат іншага з свае зброі, не таму, што яму гэта было патрэбна — зусім не. Мацей яшчэ ў дзяцінстве лятуцеў стаць коньнікам, бо яму падабаліся шпоры цяпер,<noinclude></noinclude> pxv1uprgbcwi4hv6o7jc9e5nhzw2li4 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/107 104 126348 292044 2026-07-11T14:33:15Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «калі трапілася нагода, ён прычапіў іх і ўжо даўно ня скідаў. Калі-ж хто з таварышоў жартаваў, ці дакучліва дапытваўся, для чаго Мацей носіць, ён спакойна, дзелавіта і бяз жаднага хістаньня адказваў:</br> {{gap|1.5em}}— Каб больш баяліся. Ваенкому мусяць усе баяцц...» 292044 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>калі трапілася нагода, ён прычапіў іх і ўжо даўно ня скідаў. Калі-ж хто з таварышоў жартаваў, ці дакучліва дапытваўся, для чаго Мацей носіць, ён спакойна, дзелавіта і бяз жаднага хістаньня адказваў:</br> {{gap|1.5em}}— Каб больш баяліся. Ваенкому мусяць усе баяцца, — зусім шчыра сьцьвярджаў Мацей.</br> {{gap|1.5em}}Калі ў пакой увайшлі Дзямян і Немацей, ваенком Мацей яшчэ хадзіў з кутка ў куток і няголасна і задумёна падсьвістваў, надта маршчыніў лоб і як-бы паказваючы з сябе вельмі суровага і заклапочанага.</br> {{gap|1.5em}}— Гэта ён плян прыдумоўвае, шапнуў шматзначна Няжывому Немацей. — Хоча, каб як-небудзь усіх бандытаў адразу выдушыць. Ужо цэлы месяц намагаецца. Кожны дзень вось гэтак ходзіць і ніяк не дадумаецца… Галава — а? — у яго, — з захапленьнем падкрэсьліў начальнік абароны і ў адзін момант прайшоў праз натоўп і гэтым даў дарогу Дзямяну.</br> {{gap|1.5em}}— Сюды, таварыш Няжывы, — паказаў ён на пакой збоку. — Гэта наша вячэрняя рэзыдэнцыя, — зухавата падкрэсьліў Немацей і абярнуўся да волваенкому.</br> {{gap|1.5em}}— Мацей, дзе Гуска? — Але Мацей нават галавы не падняў і нічога не адказаў. Немацей яшчэ раз папытаў, але ваенком хадзіў як і раней і маўчаў так, нібы зараз казалі зусім не да яго.</br> {{gap|1.5em}}— Плян абмяркоўвае, гад! — з сэрцам сказаў начальнік абароны і, зірнуўшы на абарону, сурова загадаў:</br> {{gap|1.5em}}— А ну, хлопцы, каб Гуска зараз-жа на аднэй назе зьявіўся сюды! Як мага хутчэй!</br><noinclude></noinclude> 3zzgzii4j0viutbnhor18we7lf64p0s Старонка:Сустрэча (1932).pdf/108 104 126349 292045 2026-07-11T14:39:29Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Хлопцы і ня зьбіраліся супярэчыць, віхром кінуліся з пакою і моцна застукалі за дзьвярыма па калідоры.</br> {{gap|1.5em}}Немацей павярнуўся да Дзямяна і, заўважыўшы, што той пачаў ужо нешта занатоўваць у кніжачку, ціха сеў.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян нешта сапраўд...» 292045 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Хлопцы і ня зьбіраліся супярэчыць, віхром кінуліся з пакою і моцна застукалі за дзьвярыма па калідоры.</br> {{gap|1.5em}}Немацей павярнуўся да Дзямяна і, заўважыўшы, што той пачаў ужо нешта занатоўваць у кніжачку, ціха сеў.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян нешта сапраўды цьвёрда і ўважліва пісаў, і, калі ён устаў, Немацей хітравата падміргнуў яму тоўстым брывом і шматзначна, з пашанаю ў голасе прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— На памятку, значыць, узялі, таварыш сакратар… Падабаецца мне парадак. Страшэнна падабаецца… Я вам цяпер прыяцель да скону.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян удзячна усьміхнуўся. Ён устаў, узяў начальніка абароны за раменны пасак, які быў зачэплены праз плячо, і лагодна, нібы сьцьвярджаючы сваю ўсьмешку, шчыра сказаў:</br> {{gap|1.5em}}— Працы ў нас будзе шмат, таварыш. Шмат, дружа. Ты не баішся?</br> {{gap|1.5em}}Немацей зрабіў надта суровы выгляд твару і яшчэ больш сурова прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Чаго-б мне баяцца. Ён крыху памаўчаў, вінавата ўсьміхаючыся, дадаў: — Бачыце — ніхто ня дасьць нам вызваленьня, таварыш Няжывы. Так…</br> {{gap|1.5em}}Дзямян яшчэ ўсьміхнуўся адно самымі куточкамі губ і нічога не сказаў.</br> {{gap|1.5em}}Немацей адразу заўважыў яго прыхільнасьць да сябе і гэта яго падбадзёрыла.</br> {{gap|1.5em}}Ён адчуў, што Дзямян ім зацікавіўся і ацаніў яго як сьлед, ён з павагаю абцёр свае каротка {{перанос пачатак|абстрыжа|ныя}}<noinclude></noinclude> 0t99h1qblrl7y39hlzzheo035e0aw7h Старонка:Сустрэча (1932).pdf/109 104 126350 292046 2026-07-11T14:45:18Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|абстрыжа|ныя}} вусы і, выпрастаўшыся, з хваляваньнем, каб чаго-небудзь не наблытаць, урачыста дадаў:</br> {{gap|1.5em}}— Здань ходзіць там па Эўропе, комунізм там ходзіць, мой любы таварышок. Маркс сказаў гэта даўно і, каб не забылі, ён занатаваў на...» 292046 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|абстрыжа|ныя}} вусы і, выпрастаўшыся, з хваляваньнем, каб чаго-небудзь не наблытаць, урачыста дадаў:</br> {{gap|1.5em}}— Здань ходзіць там па Эўропе, комунізм там ходзіць, мой любы таварышок. Маркс сказаў гэта даўно і, каб не забылі, ён занатаваў нам.</br> {{gap|1.5em}}— А адкуль ты ведаеш аб гэтым? — запытаўся яго сур’ёзна Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}— Вычытаў… Тут у нас была маленькая гэткая кніжыца. — Ён разьвёў два пальцы і паказаў, якая сапраўды была гэта кніжыца. — 3 гораду прывезьлі, таварышок. Іншага нічога ня ўцяміў, а гэта добра зразумеў. Яна доўга такі валялася вось тут на стале, я чытаў, а яны, гадаўё, скурылі! Ён раптам устаў з зэдліка, моцна стукнуў кулаком аб стол i яшчэ раз паўтарыў пачатак комуністычнага маніфэсту бязьлітасна блытаючы і няправільна папраўляючы словы.</br> {{gap|1.5em}}— А мы з вамі, таварыш сакратар, справу зробім. Здолеем, таварыш, я ўжо бачу! — скончыў ён патэтычна. — Ты хлопец свой, да чорта свой…</br> {{gap|1.5em}}— Ага, вось і Гуска! — адразу зьмяніў голас Немацей.</br> {{gap|1.5em}}У пакой увайшоў, выцягнуўшыся па-вайсковаму, начміл.</br> {{gap|1.5em}}— Гуска, вось гэта наш сакратар. Ты-ж сягоньня за дзень нават не зьявіўся сюды. Цяпер ён, значыць, будзе пакуль што ў нас і за старшыню. Часова, разумееш?</br> {{gap|1.5em}}Гуска з пашанаю казырнуў і моўчкі стаў на сярэдзіне пакою. Немацей падышоў да яго, пільна глянуў у вочы з нейкаю суровасьцю спытаўся:</br><noinclude></noinclude> ite6imd8jzm1nzfyb6baqzqd3ztj8oy Старонка:Сустрэча (1932).pdf/110 104 126351 292048 2026-07-11T16:20:53Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Скажы, голубе, за што ты зачыніў Крываручку?</br> {{gap|1.5em}}Начміл не адказаў Немацею і пакорліва павярнуўся да шырокага стала.</br> {{gap|1.5em}}Насупраць Дзямяна зусім па-вайсковаму стаяў невялічкі на ўзрост чалавек. Ён падкрэсьлена выпінаў грудзі, шыро...» 292048 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Скажы, голубе, за што ты зачыніў Крываручку?</br> {{gap|1.5em}}Начміл не адказаў Немацею і пакорліва павярнуўся да шырокага стала.</br> {{gap|1.5em}}Насупраць Дзямяна зусім па-вайсковаму стаяў невялічкі на ўзрост чалавек. Ён падкрэсьлена выпінаў грудзі, шырока расплюшчваў маленькія карыя вочкі і ўвесь час казыраў.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян зноў нешта занатаваў у сваю маленькую кніжачку, а Гуска стаяў роўна, сьціснуўшы губы і ссунуўшы па-вайсковаму пяткі. Адну руку ён з пашанаю трымаў каля шапкі, а другую роўна, апусьціўшы ўніз. На тонкіх губах Гускі, зусім пад самым носам тырчэў пучка валасоў, каротка падстрыжаных, а яго вялікія белыя вейкі часта мігалі.</br> {{gap|1.5em}}— Чаго вы так стаіце, таварыш Гуска? — зьдзіўлена запытаўся яго Дзямян. — Тут-жа ў нас не вайсковая ўстанова… Сядайце.</br> {{gap|1.5em}}— Згодна службы, — таварыш сакратар, — з пашанаю адказаў Гуска, на мінуту адчыніўшы блядыя губы. А калі Гуска заўважыў нездаволены выгляд Дзямяна, ён уважліва агледзеў зэдлічак і сеў.</br> {{gap|1.5em}}— Згодна службы, таварыш Няжывы. Дысцыпліна… так… Ён яшчэ крыху памаўчаў, павярнуўся, пакруціўся і яшчэ нешта прамовіў.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян пачакаў, пакуль начальнік міліцыі ўрэшце ўмасьціўся і, калі пераканаўся, што Гуска {{перанос пачатак|сапраўды-|такі}}<noinclude></noinclude> 8419m0ke8tpys8pvpm3nutke7ed3uex Старонка:Сустрэча (1932).pdf/111 104 126352 292049 2026-07-11T16:28:19Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|сапраўды-|такі}} пакінуў казыраць ды выцягвацца і што цяпер ён змока яго выслухаць, ціха пачаў:</br> {{gap|1.5em}}— Мне казалі, што вы сёньня ўвечары арыштавалі настаўніцу Крываручку. Праўда гэта, таварыш Гуска?</br> {{gap|1.5em}}— Так. Яе трэба прыкоцнуц...» 292049 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|сапраўды-|такі}} пакінуў казыраць ды выцягвацца і што цяпер ён змока яго выслухаць, ціха пачаў:</br> {{gap|1.5em}}— Мне казалі, што вы сёньня ўвечары арыштавалі настаўніцу Крываручку. Праўда гэта, таварыш Гуска?</br> {{gap|1.5em}}— Так. Яе трэба прыкоцнуць сягоньня. Сапраўды, таварыш сакратар. За выразную контррэволюцыю. Я хачу не дапусьціць да заразы. Я павінен усё з карэньнем і насеньнем. Бо інакш зараза пойдзе і сярод усіх дзяцей!</br> {{gap|1.5em}}— Якая зараза? — шчыра зьдзівіўся Дзямян. — Аб якой вы заразе кажаце?</br> {{gap|1.5em}}— У нас хутка ўжо пачнуць вучыць у школе, разумееце? Я хачу, ведаеце, не дапусьціць яе. Дзяцей усіх зводзіць на шлях контррэволюцыйны і сама яна ўся наскрозь адна контррэволюцыя. Я ўчора, таварыш сакратар, праходзіў у апошні час каля акна… Праходжу і думаю — трэба гэта праверыць крыху. Стаў і слухаю, а там такое, таварыш сакратар, што і казаць вам крыху сорамна. Вокны, значыцца, з недагляду адчынены проста на расхлёст, а яна гэта на ўсё горла:</br> {{gap|1.5em}}«Гэй, гэй маты, гэй, гэй маты…»</br> {{gap|1.5em}}Я, вядома, слухаць. Сеў ды і думаю: а ну, аб якой гэта яна маці будзе… можа аб той, што з Пятлюраю.… А яна так і чэша, ведаеце:</br> {{gap|1.5em}}«Гэй та й помандрував з матары Вкраіны.</br> {{gap|1.5em}}Козак молодэнькі»…</br> {{gap|1.5em}}Ну я, ведаеце, таварыш сакратар, дык аж ускочыў. Чуць бомбы туды ня пусьціў. Ды не, думаю, тут патрэбна вытрымка. Праверыць трэба. Утрымаўся…<noinclude></noinclude> hx7qwi991s9i6mmd03vvwys71wg0vn6 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/112 104 126353 292050 2026-07-11T16:34:38Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «сяджу пад акном, ну, а яна-ж ня ведае, вядома, што я тут… Вечар, ведаеце, і ветрык такі… такі, ведаеце, падхадзяшчы, дрэвы галінкамі хістаюцца… шумяць угары дрэвы. Яна сьпявае, а я моўчкі слухаю. Як пачала-ж яна, як пачала, дык мяне аж у пот, ведаеце, кінула. В...» 292050 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>сяджу пад акном, ну, а яна-ж ня ведае, вядома, што я тут… Вечар, ведаеце, і ветрык такі… такі, ведаеце, падхадзяшчы, дрэвы галінкамі хістаюцца… шумяць угары дрэвы. Яна сьпявае, а я моўчкі слухаю. Як пачала-ж яна, як пачала, дык мяне аж у пот, ведаеце, кінула. Ведаеце, таварыш сакратар, аб Палеі, Гонце, Залезьняку, Дарашэнку. Адным словам, пра ўсю Сеч адразу. Гідра, контррэволюцыя. Я сяджу і думаю, што вось зараз чарга і да Кадзілы дойдзе, але яна чамусьці яго абышла. Хоць ведаеце, я адчуваў, што яна пра яго абавязкова думала. Я гэта ведаю, бо калі я не знарок кашлянуў… У мяне, ведаеце, гэты катар носа ўсё… Яна мусіць пачула, падышла да акна, палажыла сваю кабзу на акно і, заламаўшы рукі, вымавіла:</br> {{gap|1.5em}}— «Что, дремучий лес, призадумался»…</br> {{gap|1.5em}}Гэта зусім зразумела, што пра Кадзілу. Я ўсё інстынктам сваім пролетарскім пачуў. Я, ведаеце, таварыш сакратар, усё ў лес на заработкі хадзіў. Мяне і на вайну не ўзялі, нідзе ня быў запісаны, – пахваліўся Гуска. — А як грала яна на кобзе. Прыгадвала гэтманшчыну Палія, Залезьняка ды, можна сказаць, што ўсю гэтую бандыцкую сеч адразу ўсё чыста…</br> {{gap|1.5em}}Дзямян увесь час слухаў яго ўважліва і сур’ёзна, але зараз ён ня вытрымаў, усьміхнуўся і, сілаю стрымаўшы ўсьмешку, узьняў на Гуску свой погляд.</br> {{gap|1.5em}}Начальніка міліцыі падбадзёрыла Дзямянава ўсьмешка і ён яшчэ заўзяцей дадаў:</br> {{gap|1.5em}}— На маю думку, дык усе гэтыя кобзы трэба адабраць, таварыш сакратар. Пятлюраўшчына і антысэмітызм адзін ад іх… Я, ведаеце, не разумею, як яна<noinclude></noinclude> pd37jqvsesxem3rxt83scv0omg227a6 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/113 104 126354 292051 2026-07-11T16:41:11Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «можа выхоўваць дзяцей, — не здаваўся Гуска: — На ўсіх гэтых Паліях, Даранэнках, Мазэпах і ўсёй Запароскай Сечы. Не разумею я, — сурова закончыў началык міліцыі.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян яшчэ ўсьміхнуўся. Ён рухам рукі раптам спыніў надта гаваркога Гуску і ціха п...» 292051 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>можа выхоўваць дзяцей, — не здаваўся Гуска: — На ўсіх гэтых Паліях, Даранэнках, Мазэпах і ўсёй Запароскай Сечы. Не разумею я, — сурова закончыў началык міліцыі.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян яшчэ ўсьміхнуўся. Ён рухам рукі раптам спыніў надта гаваркога Гуску і ціха прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Гэта і ўсё, што яна зрабіла?</br> {{gap|1.5em}}— Так, таварыш сакратар, — здаволена, не паніжаючы тону, пацьвердзіў Гуска.</br> {{gap|1.5em}}— Прывядзеце яе сюды…</br> {{gap|1.5em}}— Ня можна, таварыш сакратар, яе прывесьці…</br> {{gap|1.5em}}Дзямян зьдзіўлена запытаўся начміла самым рухам вачэй, у чым справа, і стаў чакаць.</br> {{gap|1.5em}}— Ключы ад халоднае занёс міліцыянэр. Будзе ён тут праз некалькі гадзін. Я ня ведаў, што вы захочаце пабачыць яе, — вінавата вытлумачыў Гуска.</br> {{gap|1.5em}}— Зараз-жа пашліце па яго.</br> {{gap|1.5em}}Гуска аддана казырнуў, загадкава зірнуў на Дзямяна і крыху зьдзіўлена перапытаў:</br> {{gap|1.5em}}— А хіба яшчэ да ночы яна будзе нам патрэбна. Увечары гэта ня зусім зручна. Ведаеце, народ там каля стаўка ходзіць… Я хачу яе пакупаць. Там нікога ня бывае — баяцца.</br> {{gap|1.5em}}— Каб зараз-жа была тут. Вы і таварыш начальнік абароны таксама прыдзеце сюды. Каб усё было, як я кажу, — сурова адказаў на яго зьдзіўлены погляд Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}Гуска яшчэ раз паслухмяна казырнуў і з пашанаю вышаў з пакоіку.</br><noinclude></noinclude> 6kg3g7wonw36p0uupzli6w5w35zj5dm Старонка:Сустрэча (1932).pdf/114 104 126355 292052 2026-07-11T16:45:44Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Я-ж казаў вам, таварыш Няжывы, — пачаў шматзначна Немацей. У яго нібы крыху ня ўсе дома. Як напусьціцца на каго, дык ці вінен, ці ня вінен, а ён гатоў зьесьці, а калі прыдзе справа, калі трэба паказаць сябе, тады ён пяткі мажа, — ахарактарызаваў Нем...» 292052 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Я-ж казаў вам, таварыш Няжывы, — пачаў шматзначна Немацей. У яго нібы крыху ня ўсе дома. Як напусьціцца на каго, дык ці вінен, ці ня вінен, а ён гатоў зьесьці, а калі прыдзе справа, калі трэба паказаць сябе, тады ён пяткі мажа, — ахарактарызаваў Немацей начміла.</br> {{gap|1.5em}}— Я пайду, таварыш сакратар, — і голасна ступаючы, ён вышаў сваёю цяжкаю хадою за дзьверы.</br> {{gap|1.5em}}Ужо зусім зьмяркалася. Адпусьціўшы некалькі сялян, якія прышлі з рознымі дробнымі справамі, Дзямян нецярпліва чакаў, калі-ж нарэшце зьявіцца з настаўніцаю начальнік міліцыі. Ён пасылаў па іх ужо двойчы Немацея, загадаў Немацею знайсьці яго, яшчэ пасылаў даведацца, ці сядзіць арыштованая Крываручка, і вельмі быў злосны на начміла. Але, не дачакаўшыся Гускі, ён змушаны быў загадаць, каб разьбілі ў халоднай замок і прывялі арыштаваную. Седзячы так і гневаючыся на начміла, ён пачуў, як у дзьверы хтосьці нясьмела пастукаў. Зусім разгневаны на гэты непатрэбны тут этыкет, Дзямян ускочыў з-за стала і са злосьцю, як хапіла сілы, штурхнуў у дзьверы нагою. Яны раптам рашчыніліся і моцна і цяжка аб нешта стукнуліся.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян у момант зразумеў свой неабмеркаваны ўчынак, трывожна пераступіў парог і, зьдзіўлены ці больш уражаны, спыніўся.</br> {{gap|1.5em}}— Ня стукайце, а калі трэба вам да мяне — ідзеце проста, — прамовіў ён да начміла. — Які чорт вымагае ад вас гэтага? Бачыце, зусім здуру вам нос разьбілі.</br><noinclude></noinclude> 9zzn6xhxqefa23p2d6o7au6komfy6ld Старонка:Сустрэча (1932).pdf/115 104 126356 292053 2026-07-11T16:51:13Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Нічога, таварыш сакратар! Я пастараюся, — выціраў, Гуска свой скрываўлены нос. — Крываручка зараз будзе. Сам шукаў. Пяць сёл абабег. Шукаў таварыша Ліставога.</br> {{gap|1.5em}}— Каго? — незразумеў Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}— Міліцыянэра, майго намесьніка, што...» 292053 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Нічога, таварыш сакратар! Я пастараюся, — выціраў, Гуска свой скрываўлены нос. — Крываручка зараз будзе. Сам шукаў. Пяць сёл абабег. Шукаў таварыша Ліставога.</br> {{gap|1.5em}}— Каго? — незразумеў Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}— Міліцыянэра, майго намесьніка, што пайшоў з ключом…</br> {{gap|1.5em}}— Ага… Чаму-ж не вядуць сюды?</br> {{gap|1.5em}}— Ураз будзе, таварыш сакратар. Прывядуць, — рызыкаваў Гуска.</br> {{gap|1.5em}}У дзьверах зьявіўся Немацей. Ён загадкава, шырока ўсьміхнуўся а, як зайшоў у пакой, у калідоры зьявілася маленькая постаць. Яна ішла нізка спусьціўшы галаву, не сьпяшалася, а ззаду і з бакоў яе, з надта суровымі абліччамі, з карабінамі і рэвольвэрамі ішлі вартавыя.</br> {{gap|1.5em}}Расступіся, расступіся, — урачыста вымавіў Гуска і хацеў ужо выцягнуць шаблю, але неспадзявана сустрэўся з насьмешлівым поглядам Дзямяна, захваляваўся і ня выканаў свайго намеру.</br> {{gap|1.5em}}Настаўніцу ўвялі ў пакой і пакінулі стаяць каля стала.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян спакойна сеў за стол, з правага боку ад яго, сьпёршыся на стол, напоўляжаў начальнік варты Немацей, з левага боку, высока задзёршы галаву, сядзеў начміл Гуска.</br> {{gap|1.5em}}Начміл быў затурбаваны і праз меру сур’ёзны, Немацей з ледзь заўважанаю ўсьмешкаю на тоўстых губах, і Дзямян, не выяўляўшы ні вясёласьці, ні сур’ёзнасьці. Ён загадаў вартавым выйсьці з пакою, чым<noinclude></noinclude> ef220x2o0ckvg02xaoq53jicpixygio Старонка:Сустрэча (1932).pdf/116 104 126357 292054 2026-07-11T17:00:06Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «шчыра зьдзівіў Гуску, папрасіў настаўніцу сесьці, запытаў, як яе імя, і тады ўжо пачаў:</br> {{gap|1.5em}}— Скажэце, Стэпаніда Зьмітраўна, за што вас арыштавалі?</br> {{gap|1.5em}}Стэпаніда Зьмітраўна толькі цяпер узьняла сьмялей вялікія блакітныя вочы, нясьмела зірнул...» 292054 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>шчыра зьдзівіў Гуску, папрасіў настаўніцу сесьці, запытаў, як яе імя, і тады ўжо пачаў:</br> {{gap|1.5em}}— Скажэце, Стэпаніда Зьмітраўна, за што вас арыштавалі?</br> {{gap|1.5em}}Стэпаніда Зьмітраўна толькі цяпер узьняла сьмялей вялікія блакітныя вочы, нясьмела зірнула на прысутных i расказала ўсё, як здарылася.</br> {{gap|1.5em}}— Правільна? — спытаўся Дзямян у Гускі.</br> {{gap|1.5em}}— Усё нібы правільна… толькі, ведаеце, таварыш сакратар, да гэтых выразаў, дадаю, як яна сьпявала, у яе была тады… як гэта. Ну, як гэта… — запнуўся ён. — Ага, душа. За душу аж брала мяне, як я яе слухаў! Я казаў ужо, таварыш сакратар… Вы ёй ня верце. Брэша, сволач, інтэлігеншчына.</br> {{gap|1.5em}}Круглае, з брывамі, як стрэламі, аблічча Стэпаніды Зьмітраўны раптам зрабілася шэрым, а выразныя, але ня тоўстыя губы балюча здрыгануліся. Яна зірнула на Дзямяна, пасьпешным рухам засунула з лоба пад хустку пухкую русую пасму валасоў і нічога не адказала.</br> {{gap|1.5em}}— Што вы сьпявалі, Стэпаніда Зьмітраўна?</br> {{gap|1.5em}}— Я сьпявала старыя украінскія думы. Я-ж казала, — захвалявалася яна: — сьпявала пра Марозенку, пра Палія, пра Гонту з Залязьняком… у мяне ёсьць кобза, — крыху супыніўшыся, няякава дадала настаўніца.</br> {{gap|1.5em}}— Так, так. Кобза, — дадаў неяк асабліва шматзначна Гуска і так націснуў на «б» і на «з», што ўсе ад гэтага ледзь стрымаліся ад сьмеху.</br> {{gap|1.5em}}— Гэта і ўсё.</br><noinclude></noinclude> rrweg2shg17vsjsrxbeeuejze5ogcg7 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/117 104 126358 292055 2026-07-11T17:08:44Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Усё, — пакорліва адказала Стэпаніда Зьмітраўна.</br> {{gap|1.5em}}— Яна яўна хавае свае сапраўдныя намеры. Я-ж казаў ужо пра думы, — яшчэ шматзначней заўважыў начміл.</br> {{gap|1.5em}}— У чым-жа справа? — сур’ёзна спытаўся Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}— А пра лес вы тад...» 292055 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Усё, — пакорліва адказала Стэпаніда Зьмітраўна.</br> {{gap|1.5em}}— Яна яўна хавае свае сапраўдныя намеры. Я-ж казаў ужо пра думы, — яшчэ шматзначней заўважыў начміл.</br> {{gap|1.5em}}— У чым-жа справа? — сур’ёзна спытаўся Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}— А пра лес вы тады як сэрдэчна расказвалі, — зьвярнуўся Гуска да настаўніцы.</br> {{gap|1.5em}}— Гэта верш гэткі ёсьць, — адказаў за яе Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}Начміл незадаволена павёў вачыма і з запытаньнем спыніўся на Немацеі.</br> {{gap|1.5em}}— А яшчэ начмілам завецца. Я яшчэ маленькім яго ведаў.</br> {{gap|1.5em}}— Хто гэтага ня ведае, — здаволены, з пачуцьцём свае перавагі прамовіў начальнік абароны.</br> {{gap|1.5em}}— Вы можаце ісьці дадому, — заявіў Дзямян Стэпанідзе Зьмітраўне. Яна недаверліва ўскінула на яго вялікія вочы і нясьмела ўстала.</br> {{gap|1.5em}}— Вас арыштавалі незаконна. Больш гэтага ня будзе, — растлумачыў Дзямян, зусім разумеючы яе разгубленасьць.</br> {{gap|1.5em}}— Правільна. Люблю за справядлівасьць, — усьміхнуўся Немацей — правільна таварышок, — зацьвердзіў ён прысуд.</br> {{gap|1.5em}}Начміл сядзеў, зьдзіўлены праз меру, і нават не варушыўся. Ён толькі борзьдзенька бегаў вачыма і яшчэ часьцей моргаў вялікімі белымі павекамі. Здавалася, што два белых матылькі селі ў яго на вочы і, часта б’ючыся крылцамі, дамагаліся, каб ён іх туды ўпусьціў.</br><noinclude></noinclude> qvcqw15lxzzzg7ywu5skdk0duhdmg8s Старонка:Сустрэча (1932).pdf/118 104 126359 292056 2026-07-11T17:15:36Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Степаніда Зьмітраўна, ідзеце дамоў! — галасьней прамовіў Дзямян, пабачыўшы яе нерашучасьць і чаканьне.</br> {{gap|1.5em}}Яна асьцярожна рушыла з месца і баязьліва, як гэта можа глядзець толькі сялянка, зірнула на Гуску.</br> {{gap|1.5em}}Ён злавіў яе погляд і,...» 292056 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Степаніда Зьмітраўна, ідзеце дамоў! — галасьней прамовіў Дзямян, пабачыўшы яе нерашучасьць і чаканьне.</br> {{gap|1.5em}}Яна асьцярожна рушыла з месца і баязьліва, як гэта можа глядзець толькі сялянка, зірнула на Гуску.</br> {{gap|1.5em}}Ён злавіў яе погляд і, падбадзёрыўшыся, таксама ўстаў. Відаць было, што начміл разгневаўся і вырашыў дайсьці да канца.</br> {{gap|1.5em}}— Калі ўжо казаць, дык трэба ўсё адразу. Я маю таварыш сакратар, яшчэ адзін факцік пра яе, — заявіў шматзначна Гуска.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян з запытаньнем узьняў галаву і зірнуў на Гуску, а Степаніда Зьмітраўна дайшла да дзьвярэй, і, як пачула заяву начміла, вельмі перапалохалася, абаперлася аб вушак і пачала пакорліва чакаць на нямінучы цяжкі прысуд.</br> {{gap|1.5em}}— Узімку… Не, гэта было на прадвесьні… Я, ведаеце, паслаў у школу майго памочніка, таварыша Ліставога. Праверыць трэба было, ведаеце, як там і што. Яна… — Тут Гуска сурова ткнуў пальцам у бок Крываручкі і цяжка, відавочна ўсхвалёваны, перавёў дух. — Яна, ведаеце, паклікала яго з клясы ў калідор дый кажа:</br> {{gap|1.5em}}— Таварыш міліцыянэр, ваша справа там самагонку выкрываць ды зладзеяў лавіць, а сюды, я прашу, не хадзіць. Ліставы тады, значыцца, супроць, ведаеце, а яна скок у клясу і замкнулася. Ну, мой памочнік пастаяў, пастаяў пад дзьвярмі дый пайшоў з падарваным аўторытэтам…</br><noinclude></noinclude> 5hgr7ga0s5bp8w9r210r6d5onlckoz6 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/119 104 126360 292057 2026-07-11T17:21:45Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Гуска закончыў і перакананы, што такія рэчы ніяк нельга дараваць, чакаў справядлівага і суровага прысуду.</br> {{gap|1.5em}}— Яна правільна сказала тады вашаму памочніку. Школа — ня ваша справа. У вас хапае работы і без яе, — спакойна прамовіў Дзямян.</br>...» 292057 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Гуска закончыў і перакананы, што такія рэчы ніяк нельга дараваць, чакаў справядлівага і суровага прысуду.</br> {{gap|1.5em}}— Яна правільна сказала тады вашаму памочніку. Школа — ня ваша справа. У вас хапае работы і без яе, — спакойна прамовіў Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}Гуска адразу аж падскочыў.</br> {{gap|1.5em}}— Як гэта не мая?! А калі там, у школе, пачнуць контррэволюцыю разводзіць? Вось таксама, як яна ўчора… Дык і тады не мая справа? Я пытаюся у вас? Не мая справа?</br> {{gap|1.5em}}— Стэпаніда Зьмітраўна, ідзеце, калі ласка, дамоў. Стэпаніда Зьмітраўна, ветліва пакланілася Дзямяну, потым таварышом і ціханька зачыніла за сабою дзьверы. Дзямян пазіраў ёй усьлед і, калі зачыніліся дзьверы, падумаў: «добрая дзяўчына». З гэтаю думкаю Дзямян яшчэ раз уявіў яе ўсю і вырашыў абавязкова пабачыцца з ёю яшчэ.</br> {{gap|1.5em}}Гуска сядзеў у кутку, ён не размаўляў, барабаніў двума пальцамі па стале і быў надта злосны і зусім зьбянтэжаны. Немацей хадзіў па пакоі, часта паглядаў на Гуску і задаволена ўсьміхаўся.</br> {{gap|1.5em}}— Ды я тут чорт ведае што зраблю, — ускочыў з зэдліка начміл.</br> {{gap|1.5em}}— Я, ведаеце, тры гады. Я… Я…</br> {{gap|1.5em}}— Ня крычэце, — спакойна папярэдзіў яго Дзямян. — Цішэй… Вы мяне, спадзяюся, зразумееце?</br> {{gap|1.5em}}— Вы пра мой аўторытэт забыліся. Перад настаўніцай, перад беспартыйнаю інтылігенткаю, такія {{перанос пачатак|жар|цікі}}<noinclude></noinclude> ltg2ersxt1gjrgvg28ki3bjxbao64rs Старонка:Сустрэча (1932).pdf/120 104 126361 292058 2026-07-11T17:26:23Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|жар|цікі}} з мяне! Ды я зараз у павет да начальніка, да парткому, — разышоўся Гуска. — Я зьбяру сваіх людзей…</br> {{gap|1.5em}}У пакой ўвайшоў волваенком Мацей і чамусьці шэптам, так, нібы яго хтосьці мог падслухаць пад дзьвярмі, паведаміў:</br> {{gap|1....» 292058 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|жар|цікі}} з мяне! Ды я зараз у павет да начальніка, да парткому, — разышоўся Гуска. — Я зьбяру сваіх людзей…</br> {{gap|1.5em}}У пакой ўвайшоў волваенком Мацей і чамусьці шэптам, так, нібы яго хтосьці мог падслухаць пад дзьвярмі, паведаміў:</br> {{gap|1.5em}}— Гадзіну назад уся банда Кадзілы вышла з лесу. Кірунак невядома які. Мне толькі што сказалі, — скончыў ён.</br> {{gap|1.5em}}Усе разам усталі… Дзямян зараз-жа забыўся пра начміла. Ён уважліва распытваў у Мацея, колькі ёсьць узброеных людзей, і хутка складаў сьпісы.</br> {{gap|1.5em}}Немацей загадкава, задаволена ўсьміхнуўся і скоса сачыў за начмілам.</br> {{gap|1.5em}}Гуска нэрвоваю хадою крочыў па пакоі, баязьліва паглядзеў на Дзямяна і, напэўна, абмяркоўваў, як-бы яму сёньня «захварэць» ці куды-небудзь безадкладна выехаць. <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">XI</span></center> {{gap|1.5em}}Вагон даўно спаў. Згорбіўшыся на сваіх клунках, абдымаючы іх рукамі і дастаючы нагамі сонныя твары суседзяў, абсеяны густа бледнымі вашыма, пасажыры голасна саплі і яшчэ галасьней падсьвістваючы на ўсе лады насамі, соладка спалі. Спала і Натальля Мітрафанаўна, і толькі ў кутку ледзь заўважным ценем варушылася тоўстая дзеўка. Яна часта і глыбока дыхала, сапла, і, захлынаючыся, штосьці шаптала. І з таго яе шэпту, які далятаў з кутка, Мікола пазнаваў знаёмыя ўжо бессаромныя словы і гукі.</br><noinclude></noinclude> cdbv9zgo6cab0czpr5o4ze1zjbobrnj Старонка:Сустрэча (1932).pdf/121 104 126362 292059 2026-07-11T17:30:56Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Ён бачыў, як адтуль устала вялікая мужчынская постаць. Яна штосьці прашаптала да сваёй выпадковай каханкі і павольна, манэўруючы паміж жывымі трупамі і асьцерагаючыся, каб каго-небудзь не прыдушыць, палезла ў другі куток вагону. Да дзеўкі адраз...» 292059 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Ён бачыў, як адтуль устала вялікая мужчынская постаць. Яна штосьці прашаптала да сваёй выпадковай каханкі і павольна, манэўруючы паміж жывымі трупамі і асьцерагаючыся, каб каго-небудзь не прыдушыць, палезла ў другі куток вагону. Да дзеўкі адразу-ж з таго кутка прылезла другая постаць, і Мікола зноў чуў ненасытлівы шэпт, пацалункі, радасны захват і пасьля цяжкія, крыху нязвычайныя мацюгі задаваленьня.</br> {{gap|1.5em}}Наталья Мітрафанаўна праз нейкі час прачнулася, але яна нібы не заўважыла Ішчэнкі, нярухома сядзела на сваіх клунках і моўчкі пазірала ў правільны чатырохкутнік дзьвярэй.</br> {{gap|1.5em}}Міколу здалося, што яна даўно заўважыла і разгадала яго намер, і цяпер злосна пасьміхалася, хаваючы ад яго сваю ўсьмешку. Ён заўважыў, што так мінула можа са дзьве доўгіх гадзіны, і захваляваўся.</br> {{gap|1.5em}}Натальля Мітрафанаўна не прапанавала мяняцца месцамі, а седзячы так высока на клунках яна была бадай недасяжна яго мэце.</br> {{gap|1.5em}}Мікола даўно заўважыў, што дзяўчына мае цьвёрдую руку, круткія моцныя ногі і, мусіць, воўчую злосьць. Накінуцца на яе зараз, як яна сядзела, схапіць і ўраз кінуць у чорны чатырохкутнік дзьвярэй Мікола ня мог: дзьве папярэднія бяссонныя ночы і гэтая ноч зусім змарылі яго. Галава яго была цяжкая, мускулы, здавалася, на заўсёды завялі і зусім адмовіліся служыць. Абмеркаваўшы ўсё, Ішчэнка зразумеў, што яе можна было ўзяць толькі хітрыкамі. 119<noinclude></noinclude> a5mi7k0ba5xirdjs7b5znp9t2bs9wrk Старонка:Сустрэча (1932).pdf/122 104 126363 292060 2026-07-11T17:37:10Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «Але на гэта Натальля Мітрафанаўна ня ішла, і падмануць яе было ня лёгка.</br> {{gap|1.5em}}Мікола стаяў на аднэй назе і напружана слухаў, як паравоз часта пагукваў, каб кондуктары зашрубоўвалі тормазы, і як, адбіваючы хуткі сталёвы такт, сьпяшаліся ў стэп калёсы....» 292060 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>Але на гэта Натальля Мітрафанаўна ня ішла, і падмануць яе было ня лёгка.</br> {{gap|1.5em}}Мікола стаяў на аднэй назе і напружана слухаў, як паравоз часта пагукваў, каб кондуктары зашрубоўвалі тормазы, і як, адбіваючы хуткі сталёвы такт, сьпяшаліся ў стэп калёсы. Цягнік ляцеў з вялікаю хуткасьцю і, здавалася, усё павялічваў, яе і, здавалася, што колы, якія так энергічна і рытмічна выстуквалі на рэйках, заклікалі Міколу на барацьбу. Ён высоўваўся ўсёй постацьцю, выглядаў за дзьверы і, спатканы вострым ветрам, хаваўся.</br> {{gap|1.5em}}Натальля Мітрафанаўна нярухома сядзела на сваім месцы і, зірнуўшы на яе, Мікола ізноў уважліва прыслухоўваўся да хуткага тахканьня колаў.</br> {{gap|1.5em}}— Не ста-яць, не ча-каць. Бя-ры, бя-ры, бя-ры, бя-ры. Не ста-яць, не ча-каць. Бя-ры, бя-ры, бя-ры, — густа выбівалі колы і нібы саромілі Ішчэнку за яго нерашучасьць і ваганьні. Ён неяк асабліва ўважліва, напружана слухаў іхні дакор, а думкі яго баязьліва пыталі пра раніцу.</br> {{gap|1.5em}}— Не, зразу! Трэба зараз! — катэгорычна вырашыў Мікола. Ён падняў галаву і ўважліва зірнуў на Натальлю Мітрафанаўну. Сваім поглядам і ўздохам Мікола стараўся нагадаць ёй пра ўчора.</br> {{gap|1.5em}}«Няўжо-ж яна не запрапануе мне адпачыць? Няужо-ж яна магла забыцца пра ўчора? — думалася Міколу. І, нібы у адказ на яго думкі, Натальля Мітрафанаўна зрабіла павярнуўшыся ледзь заўважаны рух і, нібы жадаючы пацьвердзіць, што яна ня сьпіць, а ўсё бачыць, умасьцілася зручней. Мікола яшчэ {{перанос пачатак|ця|жэй}}<noinclude></noinclude> k68u3mrz4dsx2h2se8yz40ke32ykkbd Старонка:Сустрэча (1932).pdf/123 104 126364 292061 2026-07-11T17:41:54Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|ця|жэй}} і галасьней уздыхнуў і, выпрастаўшы наперад рукі, цяжка сагнуўся паміж дзьвярмі і клункамі. Ён як мага стараўся, каб яна абавязкова заўважыла, як ня зручна, як балюча яму тут стаяць, як дрыжаць яго стомленыя ногі і цяжка хіліцца гал...» 292061 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|ця|жэй}} і галасьней уздыхнуў і, выпрастаўшы наперад рукі, цяжка сагнуўся паміж дзьвярмі і клункамі. Ён як мага стараўся, каб яна абавязкова заўважыла, як ня зручна, як балюча яму тут стаяць, як дрыжаць яго стомленыя ногі і цяжка хіліцца галава. Але Натальля Мітрафанаўна сядзела ціха і абыякава пазірала ў правільны чатырохкутнік ночы і нібы зусім не заўважала Міколы.</br> {{gap|1.5em}}Зусім стомлены, даведзены да роспачы, Мікола нарэшце заўважыў, як крыху пачакаўшы Натальля Мітрафанаўна ледзь-ледзь паварушылася, вызваліла з-пад сябе адну руку і лёгка ўзьняла да яго галавы.</br> {{gap|1.5em}}— Вам там ня зусім добра, таварыш, — прамовіла Натальля Мітрафанаўна, і ў яе голасе, за гэтай нібы звычайнаю ўвагаю і нібы шчырасьцю, Мікола пачуў добра схаваныя кпіны з яго.</br> {{gap|1.5em}}— Не, нічога, дзякую, — ледзь вымавіў ён, намагаючыся гэтым толькі падкрэсьліць зморанасьць і сваё жаданьне памяняцца з ёю месцам. Мікола дамагаўся, каб яна, нарэшце, зразумела яго і запрапанавала, як гэта было ўчора, памяняцца з ім месцам. Але ён заўважыў, што яна нешта зараз вырашыла, павярнулася да яго раўней, а пасьля ўстала са сваіх клункаў. Ён абмацаў яе калючым поглядам, намагаючыся пазнаць яе думкі, крыху выпрастаўся і ступіў са свайго месца да яе.</br> {{gap|1.5em}}— Можа адразу схапіць і ўсё, — раптам праляцела думка, але не пасьпела яна аформавацца, як дзяўчына стала ў бясьпечнейшае месца і, зьвяртаючыся да Міколы, ціха вымавіла:</br><noinclude></noinclude> ifwx6c8oudplcueqn5139lbdl9m8s3u Старонка:Сустрэча (1932).pdf/124 104 126365 292062 2026-07-11T17:56:23Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— А мне здаецца, што вам нязручна.</br> {{gap|1.5em}}Мікола спыніўся і нават не пасьпеў нічога адказаць ёй. Яго неяк асабліва ўразілі яе апошнія словы. У іх ён сапраўды адчуў добра схаваныя кпіны і зусім ясны намёк на тое, што яна разгадала яго думкі.</br> {{ga...» 292062 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— А мне здаецца, што вам нязручна.</br> {{gap|1.5em}}Мікола спыніўся і нават не пасьпеў нічога адказаць ёй. Яго неяк асабліва ўразілі яе апошнія словы. У іх ён сапраўды адчуў добра схаваныя кпіны і зусім ясны намёк на тое, што яна разгадала яго думкі.</br> {{gap|1.5em}}Што гэта было так, што Мікола не памыліўся, гэта відаць было хоць-бы з таго, як Натальля Мітрафанаўна ўважліва зірнула яму ў вочы, ледзь заўважна ўсьміхнулася і яшчэ бясьпечней села на ранейшым месцы.</br> {{gap|1.5em}}Цягнік усё ляцеў. Колы выбівалі свае частае та-та-та-та-та-та, рэзка стукалі буфэры і паравоз пагукваў, каб кондуктары сачылі за тормазамі.</br> {{gap|1.5em}}Але Мікола не хацеў карыцца. Ён, не варушачыся, стаяў на адной назе і ўважна сачыў за Натальляй Мітрафанаўнай.</br> {{gap|1.5em}}Дзесьці з сяла ў вагон даляцеў першы сьпеў раньніх пеўняў, і чорны чатырохкутнік дзьвярэй пачынаў ужо шарэць.</br> {{gap|1.5em}}Натальля Мітрафанаўна маўчала, Мікола сачыў за ёю і слухаў, як вагон на ўсе лады сотнямі носаў высьвістваў, соп, як кавальскі мех, голасна хроп і густа чухаўся.</br> {{gap|1.5em}}Цяжка перагнуўшыся на клунках, Мікола ледзь трымаўся аднэю рукою за дзьверы вагону і, абапершыся на сьпіну, ён ня зводзіў вачэй з Натальлі Мітрафанаўны. У напаўцемры яскрава вырысоўвалася на клунках яе гармонічная фігура і да клясычнага правільныя рысы твару. Адна яе рука ляжала нярухома на каленях, а другая дзесьці прывабліва {{перанос пачатак|схава|лася}}<noinclude></noinclude> 11dh9f50j2o1zyqptu58g33nn1j62wj Старонка:Сустрэча (1932).pdf/125 104 126366 292063 2026-07-11T18:03:00Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|схава|лася}} пад пахаю. Ішчэнка ўважліва дзівіўся на дзяўчыну, захопліваўся яе будзённым хараством і чым больш ды ўважна прыглядаўся на Натальлю Мітрафанаўну, тым больш роілі думкі і жаданьне выканаць свой плян і, нібы, баючыся, каб ні спа...» 292063 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|схава|лася}} пад пахаю. Ішчэнка ўважліва дзівіўся на дзяўчыну, захопліваўся яе будзённым хараством і чым больш ды ўважна прыглядаўся на Натальлю Мітрафанаўну, тым больш роілі думкі і жаданьне выканаць свой плян і, нібы, баючыся, каб ні спазьніцца ці не перадумаць, Мікола асьцярожна схіліўся над ёю і, намагаючыся быць спакойным, паціху вымавіў:</br> {{gap|1.5em}}— Натальля Мітрафанаўна!</br> {{gap|1.5em}}Яна адразу з нейкаю асабліваю цікавасьцю ўзьняла да яго галаву і стала чакаць.</br> {{gap|1.5em}}— Я хачу вас прасіць… — ён нерашуча спыніўся, мусіць, ня маючы адвагі выказаць свае жаданьне ці баючыся празрадзіць свае намеры.</br> {{gap|1.5em}}— Вы хочаце запрапанаваць мне памяняцца з вамі месцам? — зусім неспадзявана, але так, як жадаў таго Мікола, запыталася Натальля Мітрафанаўна.</br> {{gap|1.5em}}— Я вельмі ўтаміўся… {{абмылка|Как|Каб}} заснуць хоць адну мінутку. Выбачце мне…</br> {{gap|1.5em}}Натальля Мітрафанаўна на гэты раз не захавала ўжо сваёй падазронай і поўнай кпінаў усьмешкі, а адразу устала. І з таго, як яна асьцярожна і ўважліва зірнула на дзьверы і адышла ў бок, каб прапусьціць Міколу, ды як не сьпяшаючыся займала месца аж датуль, пакуль ён не ўмасьціўся, і з таго, як яна моцна бралася за клункі і дзьверы, — Ішчэнка вывеў, што яго думкі і намеры яна зусім разгадала.</br> {{gap|1.5em}}— Уселіся ўжо? — запыталася Натальля Мітрафанаўна, як толькі Мікола сьціх на клунках і лёгка засоп, паказваючы, што быццам ён ужо сьпіць.</br><noinclude></noinclude> sk0aghkq9a3h7krolomiwxgwp9nd933 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/126 104 126367 292064 2026-07-11T18:09:18Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Шчыра дзякую, Натальля Мітрафанаўна. Мне добра, дзякую. Я толькі крышку, — прамовіў ён.</br> {{gap|1.5em}}Сапраўды-ж Мікола ня спаў. Не адзін атом яго стомленае істоты ня мог зараз заснуць. І ўвесь — адно чаканьне, сядзеў ён напружыніўшы ўсе мускулы, і р...» 292064 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Шчыра дзякую, Натальля Мітрафанаўна. Мне добра, дзякую. Я толькі крышку, — прамовіў ён.</br> {{gap|1.5em}}Сапраўды-ж Мікола ня спаў. Не адзін атом яго стомленае істоты ня мог зараз заснуць. І ўвесь — адно чаканьне, сядзеў ён напружыніўшы ўсе мускулы, і рыхтаваўся, каб раптам кінуцца на яе выштурхнуць за дзьверы. Але Натальля Мітрафанаўна таксама ня спала. І, мусіць, асьцярожна чакала якое-небудзь неспадзяванкі. Яна не станавілася, як гэта рабіў ён, супроць дзьвярэй, а ўвесь час трымалася з боку пад надзейным прыкрыцьцем клункаў.</br> {{gap|1.5em}}Цягнік цяжка грымеў на кароткіх рэйках, голасна стукалі буфэры, і паравоз часта гукаў, каб пільнавалі тормазы.</br> {{gap|1.5em}}Мікола сачыў за рухам цягніка, прыглядаўся да месца, дзе яны праяжджалі і заўважыў, што яны пайшлі ўжо на апошні спуск і за пяцьдзесят-шэсьцьдзесят кілёмэтраў цягнік зноў сустрэне новае ўзгор’е і тады зноў паедзе цішэй. Ноч павольна ўцякала, і за правільным чатырохкутнікам дзьвярэй Мікола ўжо бачыў рэдкія дрэвы лесу. Трэба было сьпяшацца і або рабіць адразу, не марнуючы дарам часу, або даручыць сябе лёсу і пагадзіцца з тым, што Натальля Мітрафанаўна разам з ім сыйдзе з цягніка. Але Мікола не вагаўся і выбраў першае.</br> {{gap|1.5em}}Напружыніўшы ўсю ўвагу, ён злавіў адзін момант, калі дзяўчына на кароткую часіну забылася пра яго, ураз, нібы штурхнуты моцнаю сьпіральлю, кінуўся на яе. У адзін момант, у адну дзесяцітысячную сэкунды, Мікола дасягнуў яе цела сваім кулаком, {{перанос пачатак|вы|цяў}}<noinclude></noinclude> 08fi311s54h52t5yhzr69j5ew3ki0d2 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/127 104 126368 292065 2026-07-11T18:13:07Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|вы|цяў}}, як хапала сілы ў бок і адразу зьбіў яе з ног. Але чакаючы яго нападу, яна моцна трымалася рукою за мяшок і, зьбітая з ног, Натальля Мітрафанаўна цяжка зьвісла на руках. Мяшок, за які яна трымалася, быў цяжкі і прыціснуты дзесяткаў ін...» 292065 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|вы|цяў}}, як хапала сілы ў бок і адразу зьбіў яе з ног. Але чакаючы яго нападу, яна моцна трымалася рукою за мяшок і, зьбітая з ног, Натальля Мітрафанаўна цяжка зьвісла на руках. Мяшок, за які яна трымалася, быў цяжкі і прыціснуты дзесяткаў іншых клункаў, ён затрымаў яе і памог уратавацца ад першага удару.</br> {{gap|1.5em}}Зьвісшы на сваіх руках, дзяўчына хутка ляцела разам з вагонам і намагалася ня выпусьціць з рук мяшка і падняцца на руках. Шырока расплюшчаныя вялікія, прыгожыя вочы яе выяўлялі сьмяротны жах, а губы былі нямыя і моцна сьцяты. Нейкі момант Мікола пазіраў у яе вочы, але раптам, зразумеўшы, што першы яе крык паратунку разбудзіць сонных, ён высока падняў нагу і з усёй сілы апусьціў яе на белыя рукі дзяўчыны. Натальля Мітрафанаўна балюча крыкнула, але мяшка ня выпусьціла. Ён другі раз падняў нагу і зноў ударыў яе па руках. Дзяўчына ўздрыганула і раптам зьнікла. У адказ Міколу даляцела тупое балючае храстаньне касьцей. Ішчэнка зірнуў з вагону, але там нічога ня ўбачыў, а храстаньне тое раптам, як і зьявілася, змоўкла. Тады Мікола павярнуўся да клункаў, пасьпешна знайшоў яе кошык і спусьціў у дзьверы. Потым ён падняў яе цяжкі клунак, данёс да дзьвярэй і таксама выкінуў.</br> {{gap|1.5em}}У вагоне было ціха. Спалі ўсе, і толькі ў кутку за клункамі ад тоўстае дзеўкі далятаў шэпат ды яшчэ нясло адтуль цяжкім духам бессаромнае прагі.</br> {{gap|1.5em}}Цягнік хутка імчаўся, нібы дапамагаючы Ішчэнку<noinclude></noinclude> r7vyc0eordl03kp4zhsy1cg2q20rezv Старонка:Сустрэча (1932).pdf/128 104 126369 292066 2026-07-11T18:17:38Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «ўцячы ад кары, і паравоз часта гукаў, каб пільнавалі і спускалі тормазы.</br> {{gap|1.5em}}Мікола азірнуўся навакол, праверыў, ці ўсе сьпяць, і сеў на месца, дзе сядзела яна. Але, усеўшыся, ён раптам успомніў яе поўныя роспачы вочы, напружаныя белыя рукі, падняўся...» 292066 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>ўцячы ад кары, і паравоз часта гукаў, каб пільнавалі і спускалі тормазы.</br> {{gap|1.5em}}Мікола азірнуўся навакол, праверыў, ці ўсе сьпяць, і сеў на месца, дзе сядзела яна. Але, усеўшыся, ён раптам успомніў яе поўныя роспачы вочы, напружаныя белыя рукі, падняўся і падышоў да дзьвярэй.</br> {{gap|1.5em}}Ноч пачынала зьбіраць свае чорныя лахманы, але яшчэ было цёмна. Мікола глядзеў наперад, з любасьцю дзівіўся на бясконцую чорную сьцяну лесу i цяпер спакойна думаў пра сваё заданьне. Ён цяпер мог быць спакойным. Праз некалькі гадзін цягнік даедзе да патрэбнага яму месца, і пад выглядам мяшэчніка Мікола вылезе з вагона разам з іншымі мяшэчнікамі і, нікім незаўважаны, знойдзе патрэбны касьцёл.</br> {{gap|1.5em}}— Але што гэта? — раптам спытаўся ў сябе Мікола. Ён напружана слухаў і яшчэ напружаней узіраўся ў цемру. Да яго чулага вуха даляцеў нібы самотны стрэл, і ён ясна ўбачыў у лесе падазроныя агенчыкі. І не пасьпеў Ішчэнка раптам азірнуцца, як цягнік раптам аб нешта цяжка стукнуўся, сьмяротна загрукатаў, і зараз-жа пасьля гэтага пачуўся моцны выбух.</br> {{gap|1.5em}}Вагон цяжка ўздрыгануўся і як-бы адразу падскочыў. Недзе пачулася траскатня, нібы салют. Потым Мікола пачуў, што падлога пад яго нагамі зноў паднялася. Вагон адразу прачнуўся, разарваўся сотнямі спалоханых, ашалелых галасаў, і, яшчэ раз гайдануўшыся, з голасным трэскам паляцеў пад адхон.</br><noinclude></noinclude> e689axiwweeqky0k1eavuaeyn2i8a2g Старонка:Сустрэча (1932).pdf/129 104 126370 292067 2026-07-11T18:22:41Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Мікола стаяў каля дзьвярэй і, як толькі вагон перакінуўся, пасьпеў выскачыць. Цяпер, стоячы на гары, Ішчэнка бачыў, як перакідаючыся, нібы цацкі, з крутога насыпу ляцелі вагоны, як з іхніх дзьвярэй выляталі з шалёным людзкім крыкам клункі, людзі і...» 292067 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Мікола стаяў каля дзьвярэй і, як толькі вагон перакінуўся, пасьпеў выскачыць. Цяпер, стоячы на гары, Ішчэнка бачыў, як перакідаючыся, нібы цацкі, з крутога насыпу ляцелі вагоны, як з іхніх дзьвярэй выляталі з шалёным людзкім крыкам клункі, людзі і густа ўсыпалі вялікі і круты схіл насыпу. Ён таксама бачыў, як крыху наперадзе, на зялёным адхоне, некалькі дзесяткаў мэтраў да яго, адпачываў на баку яшчэ гарачы паравоз. Ён ляжаў са сьцятымі вуснамі і шаптаў, нібы перапужаўшыся тысячы крыкаў, праклёнаў, енкаў, просьбаў аб ратунку і плачу. Усе да аднаго вагоны разьбітыя і раскіданыя таксама ляжалі ўнізе пад насыпам.</br> {{gap|1.5em}}На рэйках і каля рэек з абодвух бакоў ляжалі на зямлі шмат трупаў. На сьцежцы, што бегла кудысьці паўз самую чыгунку, стагналі і лезьлі параненыя. У лес, нібы шалёныя, уцякалі тыя, хто выпадкова застаўся жывым. Але туды іх, мусіць, ня пускалі. Мікола заўважыў, што з лесу вышаў густы ланцуг узброеных людзей, ён зрабіў некалькі стрэлаў і цьвёрда ўзяў кірунак да месца катастрофы.</br> {{gap|1.5em}}Ішчэнка зацікавіўся ім і ня рухаўся з месца, прыхіліўшыся пад насыпам, стаў чакаць.</br> {{gap|1.5em}}— Казікі! Управа, улева, слава!</br> {{gap|1.5em}}— За бацьку! Слава! — даляцеў неорганізаваны адказ. — Слава! Слава! — дзесьці адгукнулася рэха за лесам.</br> {{gap|1.5em}}Мікола ўраз падняўся і, пазнаўшы сваіх, стаў захоплена чакаць.</br><noinclude></noinclude> lrr36l4z7jr3bdc9pj0ed8z4x225rqv Старонка:Сустрэча (1932).pdf/130 104 126371 292068 2026-07-11T18:27:59Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Рукі ўгору! Заб’ю! — гукнуў неспадзявана грубы голас, за сьпіною Ішчэнкі.</br> {{gap|1.5em}}— Я свой, браце, — спакойна адказаў Мікола, — хто тут у вас атаман.</br> {{gap|1.5em}}Пытаньне было пастаўлена проста i з такім спакоем, што адважны лесавік адразу разбр...» 292068 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Рукі ўгору! Заб’ю! — гукнуў неспадзявана грубы голас, за сьпіною Ішчэнкі.</br> {{gap|1.5em}}— Я свой, браце, — спакойна адказаў Мікола, — хто тут у вас атаман.</br> {{gap|1.5em}}Пытаньне было пастаўлена проста i з такім спакоем, што адважны лесавік адразу разброіўся і зусім лагодна адказаў:</br> {{gap|1.5em}}— Пятро Кадзіла. Хіба ня ведаеш? — зьдзівіўся ці можа абразіўся лесавік.</br> {{gap|1.5em}}— Слава! Слава! — гукнуў Ішчэнка. Ён скінуў шапку і хутка пайшоў сьледам за тым, хто яго адно што абяцаўся «забіць». <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">XII</span></center> {{gap|1.5em}}Дзямян скончыў складаць сьпіс. Ён перапісаў усю варту, узброеных незаможнікаў, старанна вывучаючы, праверыў сьпіс, і, праверыўшы яго, падраў на дробныя частачкі і кінуў пад стол. Пасьля ён устаў і пайшоў у куток, дзе была тэлефонная будка.</br> {{gap|1.5em}}Мацей сядзеў за сталом.</br> {{gap|1.5em}}І з таго, як ён упарта цёр лоб і ўсёю жменяю мяў тоўстую кудлатую чупрыну, можна было зразумець, што ён ня кідаў думкі пра свой плян.</br> {{gap|1.5em}}Немацей, шырока раскінуўшыся ў зялёным аксамітным крэсьле, абыякава пазіраў у столь і ціха высьвістваў якуюсьці старую, даўно забытую мэлёдыю. Ён ня здраджваў ні хваляваньня, ні захапленьня і быў зусім спакойны.</br><noinclude></noinclude> tmm11e1nplzto2pt4r5msikilhpg05z Старонка:Сустрэча (1932).pdf/131 104 126372 292069 2026-07-11T18:33:02Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Горад? Горад? Мне патрэбен павятовы выканком. Так! Так! — даляцеў з будкі Дзямянаў голас.</br> {{gap|1.5em}}Немацей устаў. Ён ступіў крок наперад у кірунку да Мацея і, выцяўшы яго па плячы, весела прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Будзе справа, Мацей. Гэтае начы нам т...» 292069 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Горад? Горад? Мне патрэбен павятовы выканком. Так! Так! — даляцеў з будкі Дзямянаў голас.</br> {{gap|1.5em}}Немацей устаў. Ён ступіў крок наперад у кірунку да Мацея і, выцяўшы яго па плячы, весела прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Будзе справа, Мацей. Гэтае начы нам таварыш Няжывы такую праверку пакажа. Цяпер, браце, не схаваешся ў кусты.</br> {{gap|1.5em}}Мацей не адказваў яму і, мусіць, ня чуў. Немацей заўважыў гэта і разгневана падышоў да яго яшчэ бліжэй.</br> {{gap|1.5em}}— Ды ты кінь лоб церці! Ён усё за нас абмеркаваў. Ці ня бачыў, што ўсё ўжо запісана? Бачыў?</br> {{gap|1.5em}}Мацей кіўнуў галавою.</br> {{gap|1.5em}}— Ну, дык чаго нам марна чуб церці, сілу дарма траціць? Слухайся і толькі!</br> {{gap|1.5em}}Мацей незадаволена лыпануў вачыма на прыяцеля, запальчыва плюнуў і таксама ўстаў.</br> {{gap|1.5em}}— Думаць цяпер павінен кожны, вымавіў ён і павярнуўся да дзьвярэй.</br> {{gap|1.5em}}— Сам павінен думаць! Няхай і ён думае, — паказаў Мацей на тэлеграфную будку. — Няхай запісвае, распытвае, а ты слухай, круці на вус і думай! Там будзе больш пэўна, браце. Разумееш?</br> {{gap|1.5em}}Немацей гіронічна ўсьміхнуўся, з пашанаю абярнуўся на Дзямянаў прыглушаны голас з будкі, і, нібы, пярэчачы, адказаў Мацею:</br> {{gap|1.5em}}— Абрыдвае гэта, Мацей. Ня туды крыху ў нас мазгаўня прэцца. Нічога ня выходзіць, як ня думай. Так, нібыта там яму бандыты ўсю сілу скруцілі. Мусіць, нас мала білі. Мацей…</br><noinclude></noinclude> 76e496o7tjbuyj6sumfmoop4pqvqlel Старонка:Сустрэча (1932).pdf/132 104 126373 292070 2026-07-11T18:39:47Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Ну, ты жартуеш, браце. Тут абразаваньне не вінавата. Думаць павінен кожны, пакуль і ногі выпрастае.</br> {{gap|1.5em}}Немацей зарагатаў. У яго рогаце пачуліся кпіны і прыхаваная зьнявага.</br> {{gap|1.5em}}— Думаў індык, пакуль ня здох, — дадаў ён, як тлумачэньн...» 292070 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Ну, ты жартуеш, браце. Тут абразаваньне не вінавата. Думаць павінен кожны, пакуль і ногі выпрастае.</br> {{gap|1.5em}}Немацей зарагатаў. У яго рогаце пачуліся кпіны і прыхаваная зьнявага.</br> {{gap|1.5em}}— Думаў індык, пакуль ня здох, — дадаў ён, як тлумачэньне на сярдзіты Мацеяў погляд.</br> {{gap|1.5em}}— Ты, Язэп, не зразумелы элемэнт. Таварыш — як таварыш, баявы хлапец, а як да гэтай рэчы, дык ўвесь з імі… Мацей недаверліва павёў вачыма па абітай чорнай царатаю тэлефоннай будцы і зноў сеў каля стала.</br> {{gap|1.5em}}— Хто-ж гэта «яны»? — Цішэй, каб таго не пачуў Дзямян, з ноткамі гневу ў голасе запытаўся Мацей. — Што-ж ён не такі, як ты ці я? Ён-жа свой хлопец. Добры хлопец, свой.</br> {{gap|1.5em}}— А ўсё-ж такі думай. Прышоў аднекуль ён, а парадкі наводзіць, як дома. Што мы самі ня ведаем? Без яго можам абыйсьціся…</br> {{gap|1.5em}}— Ты, Мацей, зусім дурань, — разгневаўся Немацей. — Як толькі ты яшчэ раз паўторыш такую контррэволюцыю, дык я табе так і расплюшчу тваю дурную зяпу. Гэта-ж так толькі шэршні-кулакі гавораць… Разумееш ты. У падсуседзі ўжо да іх просішся?..</br> {{gap|1.5em}}— Шэршні, — незадаволена буркнуў Мацей. — Шэршні, — працягнуў ён і змоўк, бо цяпер якраз з будкі вышаў Дзямян і ўжо падыходзіў да стала.</br> {{gap|1.5em}}— Макарэнка яшчэ не вярнуўся. Я гутарыў з Крынічным. Абяцаўся знайсьці Макарэнку і перадаць яму ўсё, што я прасіў, — хутка закончыў Дзямян.</br><noinclude></noinclude> doaaqtdof2wc1mscn9778qfnrusjxg1 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/133 104 126374 292071 2026-07-11T18:56:07Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— А вы думаеце, што вас не падслухалі? — надаючы гэтаму асаблівае значэньне, запытаўся Мацей.</br> {{gap|1.5em}}— А хіба нам ня ўсёроўна, — адказаў яму Дзямян. — У гэтую ноч лесавікі будуць тут? Гэта-ж праўда? — спытаўся ён у Мацея.</br> {{gap|1.5em}}— Мне сказалі...» 292071 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— А вы думаеце, што вас не падслухалі? — надаючы гэтаму асаблівае значэньне, запытаўся Мацей.</br> {{gap|1.5em}}— А хіба нам ня ўсёроўна, — адказаў яму Дзямян. — У гэтую ноч лесавікі будуць тут? Гэта-ж праўда? — спытаўся ён у Мацея.</br> {{gap|1.5em}}— Мне сказалі. Мусіць, будуць, — ледзь стрымліваючы сваё незадаволеньне, адказаў Мацей.</br> {{gap|1.5em}}— Ну вось, — пацьвердзіў сваю ранейшую думку Дзямян. — Зараз трэба, таварышы, сабраць усіх людзей. Дзе цяпер тав. Гуска?</br> {{gap|1.5em}}— Драла, мусіць, даў, — усьміхнуўся Немацей. — Ён за мір — закончыў ён жартам.</br> {{gap|1.5em}}Мацею, мусіць, ня зусім падабаўся гэты жарт, бо хутка падняўся і, востра бразгаючы шпорамі, пайшоў да дзьвярэй.</br> {{gap|1.5em}}— Таварыш Мацей! — запыніў яго Дзямян. — Зараз-жа трэба сабраць усіх людзей і падрыхтавацца. Куды вы ідзіцё?.. Вы будзеце наш командзір. Таварыш Язэп і я будзем вам дапамагаць. — Немацей на знак згоды кіўнуў галавою. Мацей павярнуўся ад парогу. З яго твару адразу зьбеглі няпрыемныя маршчынкі незадаволеньня, і ён адразу загаварыў мацней.</br> {{gap|1.5em}}— Добра, таварыш Няжывы. Я зараз. Добра. — паўтарыў Мацей і стаў перад Дзямянам у чаканьні.</br> {{gap|1.5em}}Немацей сядзеў у сваім крэсьле, задаволена пасьміхаўся і стараўся злавіць Мацеяў погляд. У яго вачох поўна і яскрава грала задаволеньне, і яно цешыла і бадзёрыла яго. Ён адчуваў перамогу.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян нічога новага не сказаў і яшчэ раз паўтарыў сваё вымаганьне:</br><noinclude></noinclude> h1s7sksn6rm5wmbyyg69hqh3mlu8zb1 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/134 104 126375 292072 2026-07-11T19:02:53Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Мацей узяў адразу вайсковы тон, зацята бразгнуў шпорамі, коратка адказаў яму «добра» і пайшоў зьбіраць людзей.</br> {{gap|1.5em}}— Вось які ён, бачыце, — сказаў Немацей. — Любіць ён, каб шпоры бразгалі. Таварышы яго за гэта на сьмех, а ён аж сінее — злуецц...» 292072 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Мацей узяў адразу вайсковы тон, зацята бразгнуў шпорамі, коратка адказаў яму «добра» і пайшоў зьбіраць людзей.</br> {{gap|1.5em}}— Вось які ён, бачыце, — сказаў Немацей. — Любіць ён, каб шпоры бразгалі. Таварышы яго за гэта на сьмех, а ён аж сінее — злуецца. Дзівак крыху, — мякка дадаў Немацей.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян не адказаў на гэты раз нічога. Ён стаяў каля акна і, хоць за ім нічога ня было відаць, бо даўно панавала чорная ноч, уважна ўзіраўся праз запацелую шыбу.</br> {{gap|1.5em}}Немацей не абразіўся на яго заўвагу і таксама змоўк. Ён неяк асабліва ўважліва разглядаў Дзямянаву сьпіну, патыліцу ды яго вялікія, кучаравыя валасы.</br> {{gap|1.5em}}Але Дзямян стаяў так нядоўга, хутка кінуў акно і адвярнуўся да Немацея.</br> {{gap|1.5em}}— Таварышы вунь ужо сходзяцца… Хадзем, дружа, — сказаў ён.</br> {{gap|1.5em}}Немацей пайшоў за Мацеем, і праз мінуту яны стаялі ўжо каля нізенькага ганку волрэвкому. Сюды з усіх канцоў сходзіліся таварышы, і грамадка з кожнаю мінутаю большылася. З гэтага трэба было зрабіць вывад, што Мацей быў не паганым командзірам і працаваў цяпер сумленна.</br> {{gap|1.5em}}Людзі каля ганку размаўлялі ціха і ўсе трымаліся адзін аднаго. Некаторыя з іх сядзелі проста на зямлі, некалькі дзесяткаў таварышоў густа абляпілі сходы, а частка з іх стаяла пад рудою сьцяною волрэвкому. Усе іхныя гутаркі былі навакол аднаго пытаньня, і<noinclude></noinclude> dr6cc1z97nbzlitxrjjxi3uk01vb8tb Старонка:Сустрэча (1932).pdf/135 104 126376 292073 2026-07-11T19:07:09Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «толькі, калі прыходзілі таварышы, дык гутарка перапынялася на некалькі мінут.</br> {{gap|1.5em}}Тут былі людзі з абароны, гурток незаможнікаў, двое адпускнікоў-чырвонаармейцаў з тутэйшых сялян ды адзін міліцыянэр.</br> {{gap|1.5em}}Немацей рупна правяраў свой аддзел...» 292073 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>толькі, калі прыходзілі таварышы, дык гутарка перапынялася на некалькі мінут.</br> {{gap|1.5em}}Тут былі людзі з абароны, гурток незаможнікаў, двое адпускнікоў-чырвонаармейцаў з тутэйшых сялян ды адзін міліцыянэр.</br> {{gap|1.5em}}Немацей рупна правяраў свой аддзел абароны, даваў ім парады, правяраў стрэльбы і абрэзы. Іншых з іх ён дакараў за растрачаныя дарэмна набоі, іншых хваліў і падбадзёрваў.</br> {{gap|1.5em}}Таварышы пакорліва маўчалі. Яны пільна з асабліваю ўвагаю, як і заўсёды, выслухоўвалі свайго командзіра, і па тым, як рэдка і ня голасна выкідалі па колькі слоў, можна было пазнаць іхні даволі роўны настрой. Немацей таксама не хваляваўся. Ён жартаваў, перасьцерагаў хлопцаў, каб не ўцякалі ад лесавікоў у кусты, і, жадаючы пацьвердзіць тое, што казаў, часта і захоплена дадаваў:</br> {{gap|1.5em}}— Ды мы ядуць іх мухі! Э, хлопцы! Хто сказаў, што мы не казакі? Закройся, Кадзілава шпана!</br> {{gap|1.5em}}Таварышы адказвалі яму стрыманым рогатам і адчувалі сябе спакойнымі: Немацея ўсе ведалі, як командзіра спрактыкаванага і адважнага. Ён гэта давёў яшчэ на царскай вайне, пацьвердзіў на грамадзянскай і, звольнены з Чырвонае арміі праз хваробу на сэрца, Немацей працаваў цяпер у рэвкоме.</br> {{gap|1.5em}}— Ды мы ядуць яго мухі! Няхай ён зачыніцца, — далятала да Дзямяна.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян стаяў з адным гуртком незаможнікаў і ўважліва слухаў іхнія апавяданьні. Хоць узброеных стрэльбамі было ня больш за 40 чалавек, але паміж<noinclude></noinclude> mi1kypqjgxz5t40y0mam0gr0tx019cb Старонка:Краязнаўства (1929).pdf/26 104 126377 292074 2026-07-11T21:48:00Z By-isti 3554 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|п=заслухоў|к=валіся}} навуковыя даклады, паведамленьні і інш. На іх былі прысутнымі, зразумела, толькі тыя члены, якія ў даны момант знаходзіліся ў Вільні. {{Водступ|2|em}}Распарадчы камітэт зьяўляўся выканаўчым органам аддзелу і выконваў ус...» 292074 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="By-isti" /></noinclude>{{перанос канец|п=заслухоў|к=валіся}} навуковыя даклады, паведамленьні і інш. На іх былі прысутнымі, зразумела, толькі тыя члены, якія ў даны момант знаходзіліся ў Вільні. {{Водступ|2|em}}Распарадчы камітэт зьяўляўся выканаўчым органам аддзелу і выконваў усю бягучую працу. На працягу памянёнага часу адбылося каля 15 паседжаньняў яго. Такім чынам, на кожны год, першага кругабегу прыпадае больш, чым адзін агульны сход і больш, чым два паседжаньні распарадчага камітэту. На апошніх разглядаліся бягучыя справы аддзелу, паведамленьні і інш. На паседжаньнях распарадчага камітэту былі ўтвораны наступныя сэкцыі аддзелу: фізычна-матэматычная, этнографічная, {{Абмылка|орхеолёгіі|археолёгіі}} і археографіі і статыстычная. Паседжаньні адбываліся толькі ў апошніх дзьвёх сэкцыях; у этнографічнай і археолёгічнай сэкцыях — праца вялася пераважна адзінкамі. Сэкцыя статыстыкі мела каля 8 паседжаньняў, археолёгіі і археографіі — 1. {{Водступ|2|em}}У 1871 годзе аддзел організаваў экспэдыцыю для досьледаў бурага вугалю ў Горадзеншчыне. Але ў аддзеле ня было столькі сродкаў і сіл, колькі трэба для дасьледваньня Беларусі экспэдыцыйным мэтодам. Адчувалася патрэба ў розных матэрыялах з месц. Таму аддзел клапаціўся аб апублікаваньні інструкцый і програм для нагляданьняў, апісаньня і зьбіраньня матэрыялаў, якое і адбывалася або ў „Виленском Вестнике“, або паасобнымі выданьнямі. Так, паміж іншым, былі выдадзены наступныя програмы: а) этнографічная — для вызначэньня межаў пляменьняў у краі; б) па зьбіраньню вестак па сельскай гаспадарцы, прамысловасьці і быту сялян; в) фэнолёгічных нагляданьняў і інш., а таксама інструкцыя для мэтэоролёгічных нагляданьняў. На програмы прысылалі з месц адказы і апісаньні, якія часамі заслухоўваліся на тых ці іншых паседжаньнях або перадаваліся для апрацоўкі сэкцыям і членам аддзелу. Усіх адказаў было больш 600. {{Водступ|2|em}}Праца фізычна-матэматычнай сэкцыі вялася амаль адным Смысловым, дырэктарам Віленскай обеэрваторыі, у галіне мэтэоролёгічнага і фэнолёгічнага дасьледваньня краю. Гэта праца дала бадай найбольшыя вынікі. Пачалася яна клопатамі аб організацыі сеткі мэтэоролёгічных станцый, якія-б працавалі пад кіраўніцтвам Віленскай мэтэоролёгічнай обсэрваторыі, яшчэ ў першым годзе існаваньня адзелу. Праз два гады была праз канцэлярыю папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі зроблена ўдзячная спроба організацыі мэтэоролёгічных нагляданьняў школамі. У тым-жа 1869 годзе ў „Виленском Вестнике“ (№ 118) была абвешчана інструкцыя мэтэоролёгічных нагляданьняў, а з наступнага, 1870 году, аж да канца кругабегу, г. зн. да 1874 г., адбывалася адчыненьне мэтэоролёгічных станцый на мясцох. У выніку гэтага была заснавана правільная, праўда, надмерна рэдкая, сетка мэтэоролёгічных станцый. Апошнія былі адчынены: у Маладэчне, Бярэсьці, Быхаве, Слуцку, Панявежы,<noinclude></noinclude> 4wimbuzqitkooepp4faoqzuj1vzkwnp Старонка:Краязнаўства (1929).pdf/27 104 126378 292075 2026-07-11T21:59:51Z By-isti 3554 /* Не правераная */ Новая старонка: «Мазыры і інш., а ўсяго 7. Зважаючы на малы лік мэтэоролёгічных станцый, а таксама на канечнісьць мець дадатковыя весткі з месц для вывучэньня біоклімату Беларусі, Смыслаў распрацаваў і апавясьціў сваяасаблівую програму фэнолёгічных нагляданьняў. У той...» 292075 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="By-isti" /></noinclude>Мазыры і інш., а ўсяго 7. Зважаючы на малы лік мэтэоролёгічных станцый, а таксама на канечнісьць мець дадатковыя весткі з месц для вывучэньня біоклімату Беларусі, Смыслаў распрацаваў і апавясьціў сваяасаблівую програму фэнолёгічных нагляданьняў. У той час, як інструкцыя для мэтэоролёгічных нагляданьняў мае зараз амаль выключна гістарычнае значэньне, — фэнолёгічная програма ў сучасны момант уздыму зацікаўленасьці да фэнолёгічнага дасьледваньня Беларусі не пазбаўлена больш шырокай цікавасьці. {{Няма выявы}} <small>{{Разьбіўка|Тып казачніцы}}.</small> {{Водступ|2|em}}Вышэйпамянёныя этнографічныя програмы рассылаліся Аддзелам праз канцэлярыю папячыцеля Віленскай вучэбнай акругі, губэрскія статыстычныя камітэты, царкву і касьцёл. Дзеля таго, што праца ў этнографічнай сэкцыі вялася адзінкамі, аддзел не спраўляўся нават з распрацоўкай усіх атрыманых ім этнографічных апісаньняў з месц. Праўда, былі некаторыя адзіночныя выпадкі друкаваньня лепшых апісаньняў у „Виленском Вестнике“, але амаль уся маса іх засталася ў матэрыялах аддзелу. Апрача працы па зьбіраньню матэрыялаў, было ўхвалена распачаць укладаньне этнографічнай карты {{перанос пачатак|п=Бела|к=русі}}<noinclude></noinclude> ce9h06a6fwcdgrjt0nfjwlb31mw3e2p Старонка:Краязнаўства (1929).pdf/28 104 126379 292076 2026-07-11T22:06:14Z By-isti 3554 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|п=Бела|к=русі}}, выпрацаваны асновы яе і асыгнавана 100 р. на выдаткі па выкананьню працы. З найбольш цікавых прац, якія вяліся членамі аддзелу на мясцох, вызначаецца этнографічнае апісаньне Палесься і ўкладаньне слоўніка яго Сокалавым. {{В...» 292076 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="By-isti" /></noinclude>{{перанос канец|п=Бела|к=русі}}, выпрацаваны асновы яе і асыгнавана 100 р. на выдаткі па выкананьню працы. З найбольш цікавых прац, якія вяліся членамі аддзелу на мясцох, вызначаецца этнографічнае апісаньне Палесься і ўкладаньне слоўніка яго Сокалавым. {{Водступ|2|em}}Сэкцыяй археолёгіі і археографіі была распачата праца па выданьню інвэнтароў гарадоў і паказальнікаў старажытных назваў краю, а таксама ўхвалена ўкладаньне карты Беларусі з старажытнымі назвамі. З прац на мясцох трэба адзначыць укладаньне слоўніка географічных назваў Расіенскага земскага суда. {{Водступ|2|em}}Статыстычная сэкцыя была самаю актыўнаю, але, здаецца, і найменш продукцыйнаю. Была выпрацавана схэма статыстычнага дасьледваньня Беларусі, пачата зьбіраньне вестак аб яўрэйскім насельніцтве і вялося вывучэньне абыватальскіх кніг, распрацоўка перапісу Вільні 1869 г. і пытаньняў рускага зямляўладаньня ў краі. {{Водступ|2|em}}З матэрыялаў, прысланых з месц, надзвычайнаю каштоўнасьцю зьяўляўся літоўска-польска-латыска-рускі слоўнік М. Мяжытовіча, да выданьня якога ўлада аднеслася няспрыяюча. На жаль, елоўнік гэты прапаў у Аддзеле. {{Водступ|2|em}}Сярод розных дакладаў і паведамленьняў у Аддзеле, бясспрэчна, заслугоўваюць увагі: {{Водступ|2|em}}а) быт заходня-рускага селяніна; {{Водступ|2|em}}б) аб карце цячэньня Вяльлі, укладзенай Шантырам у 1857 г.; {{Водступ|2|em}}в) аб аднадзенным перапісу Шавель; {{Водступ|2|em}}г) аб знаходцы рэштак маманта ў 10 вярстах ад Навагрудку; {{Водступ|2|em}}д) сельска-гаспадарчае апісаньне Чыплянскай вол. Панявельскага пав.; {{Водступ|2|em}}е) этнографічнае апісаньне Бягомльскага прыходу Барысаўскае акр.; {{Водступ|2|em}}э) аб мастацка-археолёгічнай выстаўцы ў Віцебску ў 1871 г. і інш. {{Водступ|2|em}}У 1873 г. было ўзьнята пытаньне аб скліканьні зьезду членаў Аддзелу і сакратароў губэрскіх статыстычных камітэтаў, пачалася перапіска аб гэтым з камітэтамі і міністэрствам, была выпрацавана програма зьезду, а ў 1874 годзе адбыўся самы зьезд. У ім прымала ўдзел 25 чал., з якіх — б прадстаўнікоў губэрскіх статыстычных камітэтаў краю. Зьезд абгаварыў пытаньні аб статыстыцы: яўрэйскага насяленьня краю, мэдычнай, крымінальнай, прамысловай і сельска-гаспадарчай; аб мясцовых промыслах, аб пашырэньні сеткі мэтэоролёгічных станцый і інш., і прыняў шэраг пастаноў у кірунку разьвіцьця дзейнасьці аддзелу, дапамозе яму статыстычных камітэтаў і г. д. У тым-жа 1874 годзе вышлі ў Вільні „Протоколы Виленскаго Статистическаго С‘езда 1874 г.“.<noinclude></noinclude> ppi9oh9k1qtveyiq3hweo9ynj5o8ua8 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/136 104 126380 292077 2026-07-12T06:01:47Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «іх панаваў спакой, лад і нават гумар. Гэта было гарантыяй, што лесавікі, не зважаючы на сваю перавагу ў людзях, атрымаюць добры адпор, а можа і паражэньне.</br> {{gap|1.5em}}Ужо чакалі больш дзьвюх гадзін. Узброеныя прыходзілі цяпер вельмі рэдка. Людзі, што сабрал...» 292077 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>іх панаваў спакой, лад і нават гумар. Гэта было гарантыяй, што лесавікі, не зважаючы на сваю перавагу ў людзях, атрымаюць добры адпор, а можа і паражэньне.</br> {{gap|1.5em}}Ужо чакалі больш дзьвюх гадзін. Узброеныя прыходзілі цяпер вельмі рэдка. Людзі, што сабраліся, выяўлялі незадаволеньне і нэрваваліся. Усімі сваімі паводзінамі яскрава вымагалі або зараз-жа ісьці куды іх павядуць, або адкласьці намечаную опэрацыю і дазволіць кожнаму шукаць сабе выпадковага начлегу.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян таксама нэрваваўся. Ён хаваў свой настрой, няўпынна пераходзіў ад аднаго гуртка да другога, {{абмылка|супакоўваў|супакойваў}}, пераконваў і прасіў пачакаць.</br> {{gap|1.5em}}Чакалі волваенкома Мацея ды начальніка міліцыі Гуску. Мацей мусіў весьці ўсё войска, а начміл свой аддзел з некалькіх міліцыянэраў. Немацей пасылаў ужо сваіх хлапцоў пашукаць іх, яны хадзілі, шукалі, але ўсе іхнія пошукі былі дарэмнымі — ні Мацея, ні Гуску яны не маглі знайсьці, і Дзямян пачаў нэрвавацца яшчэ больш.</br> {{gap|1.5em}}Людзі, якіх паслалі даведацца пра ворага, доўга не вярталіся, і гэта пачынала хваляваць ужо ўвесь натоўп. Ішлі розныя гутаркі, розныя дапушчэньні, але ніхто ня ведаў сапраўднага становішча.</br> {{gap|1.5em}}Раптам за сялом пачуліся адзін за адным два стрэлы. Усе напружылі сваю ўвагу і змоўклі.</br> {{gap|1.5em}}На пляцы хутка зьявілася нейкая постаць. Яна набліжаліся да волрэвкому, і праз некалькі мінут таварышы пачулі тонкі звон шпор. Усе вырашылі беспамылкова, што ішоў Мацей. Ён, відаць, сьпяшаўся,<noinclude></noinclude> 4roc048em62a8kkt55kiznb8d4gkji4 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/137 104 126381 292078 2026-07-12T06:12:02Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «і, як дайшоў да грамады, зараз-жа адшукаў Дзямяна і ціха паведаміў:</br> {{gap|1.5em}}— Гэтыя стрэлы азначаюць, што нашыя перадавікі ўбачылі бандытаў.</br> {{gap|1.5em}}— Гэта, значыць, нашыя стралялі? — перапытаў яго Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}— Нашыя. Перадавікі… — Мацей азір...» 292078 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>і, як дайшоў да грамады, зараз-жа адшукаў Дзямяна і ціха паведаміў:</br> {{gap|1.5em}}— Гэтыя стрэлы азначаюць, што нашыя перадавікі ўбачылі бандытаў.</br> {{gap|1.5em}}— Гэта, значыць, нашыя стралялі? — перапытаў яго Дзямян.</br> {{gap|1.5em}}— Нашыя. Перадавікі… — Мацей азірнуўся наўкола, уважліва агледзіў грамаду і зьдзіўлена запытаўся.</br> {{gap|1.5em}}— Язэп, а дзе Гуска?</br> {{gap|1.5em}}— Ён яшчэ ня прыходзіў, — адказаў без ніякага зьдзіўленьня Немацей.</br> {{gap|1.5em}}— Вось-жа гад! Залез да дзядзькі ў клуню і лёг спаць. Я яму — уставай, за нагу, а ён нездаволена: «Я ведаю, што і сёньня нічога ня будзе. Хачу выспацца». — Я яго мацней за бакі. Ён просіцца… «Пайду, — кажа, — пусьці, я зараз пайду». — Дык няма? — яшчэ перапытаў волваенком. — Гэта праўда?</br> {{gap|1.5em}}— Ды няма-ж. Хіба ты ня верыш, глядзі, — пацьвердзіў Немацей.</br> {{gap|1.5em}}— Казаў-жа мне, што адразу-ж прыдзе з міліцыяй. Ага, вось, здаецца, ён ідзе ўжо. Вось пачвара! — вылаяўся Мацей.</br> {{gap|1.5em}}— Э, гэта ня ён, — заўважыў Немацей.</br> {{gap|1.5em}}Чалавек хутка набліжаўся, было чуваць, як ён спатыкаўся і, стаміўшыся, голасна соп. Усе прыціхлі і пачалі чакаць. Праз мінуту з пацёмак вынырнуў крыху згорблены сілуэт. І некалькі галасоў сустрэлі яго зьдзіўленым выкрыкам:</br> {{gap|1.5em}}— Дзед Ахрэм! Дзед Ахрэм. Ды няўжо ж гэта ён?</br><noinclude></noinclude> 0aumn5c35vkcf4lfrsxfrfn13fh19o1 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/138 104 126382 292079 2026-07-12T06:19:45Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Да грамады падышоў невялічкі дзядок i ветліва скінуў шапку.</br> {{gap|1.5em}}— Здарова, таварышы, — прамовіў ён. — А што-ж, хіба мне ня можна?</br> {{gap|1.5em}}Таварышы дружна адказалі на дзедава прывітаньне, шмат хто падышоў бліжэй да яго.</br> {{gap|1.5em}}Дзед Ахрэм...» 292079 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Да грамады падышоў невялічкі дзядок i ветліва скінуў шапку.</br> {{gap|1.5em}}— Здарова, таварышы, — прамовіў ён. — А што-ж, хіба мне ня можна?</br> {{gap|1.5em}}Таварышы дружна адказалі на дзедава прывітаньне, шмат хто падышоў бліжэй да яго.</br> {{gap|1.5em}}Дзед Ахрэм стаяў цяпер у коле. У руках трымаў двураговыя вілы, на галаве меў круглую, прыплюснутую, чорнага барашку шапку, а на плячох лёганькую паношаную сьвітку.</br> {{gap|1.5em}}— Ваяваць, дзеду? — кінуў хтосьці гэтае слова з пякучаю гіроніяй.</br> {{gap|1.5em}}Дзед зразумеў кусьлівы намёк, але не абразіўся.</br> {{gap|1.5em}}— Ляжу я, — пачаў дзед, — і раптам чую: стук-стук-стук у акно. — Я ўстаў, пад акно, зірк — аж гэта Гуска. Начміл наш, браткі. Вышаў я, а ён так і так кажа: Кадзілава банда да нас сёньня завітае. Я тады хутчэй у хату. Думаю, што трэба паказаць яму пачом хунт ліха. Убег… Старая штосьці скрыпіць сабе. Я за боты, за сьвітку ды гайда сюды.</br> {{gap|1.5em}}— Бач, дзеда выгнаў, а сам ня прыходзіць, — вымавіў хтосьці незадаволена.</br> {{gap|1.5em}}— Ды няўжо-ж? — зьдзівіўся дзед Ахрэм. — Вось паганец! Я толькі, ведаеце, прымасьціўся каля старое. Думаў, хоць зраз высплюся як сьлед, а ён стук-стук-стук, — паўтарыў Ахрэм.</br> {{gap|1.5em}}Грамада весела зарагатала. Да дзеда паляцелі няскромныя рэплікі, вясёлы рогат і падкрэсьлена-жартаўлівыя дакоры на адрас начміла.</br><noinclude></noinclude> f7h6pufosuosz5d0fe0f2i1d8d40681 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/139 104 126383 292080 2026-07-12T06:30:20Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Ды вось ужо і ён ідзе. Бачыш, якіх арлоў назьбіраў, — пачуўся нечы голас з грамады.</br> {{gap|1.5em}}Да волрэвкому падышоў аддзел з некалькіх міліцыянэраў. Першым ішоў Гуска, і, калі аддзел яго падышоў да ганку, Гуска скамандаваў «сьмірна» і ўзяў Дзямя...» 292080 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Ды вось ужо і ён ідзе. Бачыш, якіх арлоў назьбіраў, — пачуўся нечы голас з грамады.</br> {{gap|1.5em}}Да волрэвкому падышоў аддзел з некалькіх міліцыянэраў. Першым ішоў Гуска, і, калі аддзел яго падышоў да ганку, Гуска скамандаваў «сьмірна» і ўзяў Дзямяна «пад казырок».</br> {{gap|1.5em}}— Цяпер усе, — здаволена паведаміў Немацей.</br> {{gap|1.5em}}— Семдзесят бяз нечага. Пяцьдзесят шэсьць маюць карабіны, стрэльбы, дзесяць — абрэзы, а рэшта вілы… — дадаў Мацей.</br> {{gap|1.5em}}Дзямян штосьці паціху сказаў Мацею і праз мінуту ўсе сталі па два ў рад і рушылі ў сяло на месца, дзе было намечана сустрэць лесавікоў.</br> {{gap|1.5em}}Ішлі ціха: ніхто не гаманіў і нават ня курыў. Часта спыняліся і, ня зважаючы на тое, што за цэлую вярсту ішлі перадавікі, доўга прастойвалі і ўважліва слухалі.</br> {{gap|1.5em}}Навакол было ціха. Толькі дзе-ні-дзе гаўкалі сабакі ды часта сьпявалі пеўні, наклікаючы раніцу.</br> {{gap|1.5em}}Наперадзе ішлі Дзямян ды Немацей, пасярэдзіне грамады трымаўся Мацей, а Гуска ішоў апошнім.</br> {{gap|1.5em}}Праз паўгадзіны грамада дайшла да ваколіцы. Далей ісьці было нельга. Лёгка завіўшыся, рака ў гэтым месцы з любасьцю агортала Сьцяпанаўку і рабіла натуральную мяжу.</br> {{gap|1.5em}}За рэчкаю далёка ляглі сівыя, у рэдкім тумане сенажаці, а за імі ледзь яшчэ бачны тоўстаю сьцяною сінеў лес.</br><noinclude></noinclude> he8bwgxoaiq7d03thdesf7mp2xx23rf Старонка:Сустрэча (1932).pdf/140 104 126384 292081 2026-07-12T06:35:31Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Мацей хутка расставіў дзьве часткі аддзелу на рвох бліжэй да грэблі, загадаў ім ляжаць ціха, а трэцюю ён узяў з сабою і павёў назад.</br> {{gap|1.5em}}Праз некалькі мінут яны прынясьлі дзесятак жалезных барон і, паклаўшы іх на зямлю, загарадзілі ад бандыц...» 292081 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Мацей хутка расставіў дзьве часткі аддзелу на рвох бліжэй да грэблі, загадаў ім ляжаць ціха, а трэцюю ён узяў з сабою і павёў назад.</br> {{gap|1.5em}}Праз некалькі мінут яны прынясьлі дзесятак жалезных барон і, паклаўшы іх на зямлю, загарадзілі ад бандыцкае коньніцы.</br> {{gap|1.5em}}— Цяпер нам трэба зьмяніць перадавікоў… З-за лесу раптам даляцеў трывожны гук паравозу.</br> {{gap|1.5em}}— Трэба… — і не пасьпеў Мацей скончыць свайго загаду, як з лесу пачуўся выбух, за ім загрымела некалькі стрэлаў са стрэльбаў, і адразу-ж над лесам заружавелася ад пажару неба.</br> {{gap|1.5em}}— Грэюцца, — прамовіў начміл. — Вось-бы спудзіць іх! — пасмакаваў ён і рызыканскі бразнуў шпорамі.</br> {{gap|1.5em}}Мацей парадзіўся з таварышамі і закончыў сваю думку так:</br> {{gap|1.5em}}— Таварыш Гуска мусіць зараз ісьці перадавіком. Больш нікога ня можна паслаць. Іншыя таварышы мусяць пакуль што адпачыць, а першыя перадавікі мусяць зараз вярнуцца.</br> {{gap|1.5em}}— Я адзін не пайду туды, — незадаволена прамовіў Гуска.</br> {{gap|1.5em}}— Вазьмеце з сабою таварыша. Каго хочаце, — параіў Мацей.</br> {{gap|1.5em}}Гуска яшчэ штосьці хацеў сказаць проціў, але тут уступіліся Дзямян і Немацей, і ён мусіў пакарыцца і пачаў зьбірацца.</br> {{gap|1.5em}}Гуску правялі за грэблю і хутка вярнуліся. Людзі заляглі і, моўчкі, з нецярплівасьцю чакалі паведамленьняў.</br><noinclude></noinclude> 6f70cfgv5jg3t6eivgb5wy713pg0hca Старонка:Сустрэча (1932).pdf/141 104 126385 292082 2026-07-12T06:40:35Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Дзямян і Немацей сядзелі поруч, недалёка ад іх ляжаў Мацей. Яны ўсе былі ў галоўнай колёне, проста супроць грэблі. Гэтая колёна павінна была бараніць пераправу. Дзьве іншыя мусілі дапамагаць ёй і біць ворага з бакоў.</br> {{gap|1.5em}}З лесу ня было аніяк...» 292082 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Дзямян і Немацей сядзелі поруч, недалёка ад іх ляжаў Мацей. Яны ўсе былі ў галоўнай колёне, проста супроць грэблі. Гэтая колёна павінна была бараніць пераправу. Дзьве іншыя мусілі дапамагаць ёй і біць ворага з бакоў.</br> {{gap|1.5em}}З лесу ня было аніякіх вестак. Мацей ужо некалькі раз парываўся ісьці сам, але яго стрымлівалі таварышы. Ён застаўся і, як выявілася, чакаць давялося ня доўга. На грэблі супроць галоўнае колёны пачуліся крокі, і за імі хутка зьявілася невялічкая постаць. Яна ішла роўна, упэўнена і накіроўвалася якраз проста да таго месца, дзе былі Мацей з Дзямянам i Немацеем.</br> {{gap|1.5em}}Усе нецярпліва заварушыліся. Іншыя сарваліся з сваіх месц і падышлі да командзіра.</br> {{gap|1.5em}}Перадавік расказаў пра ўсё вельмі коратка хутка.</br> {{gap|1.5em}}— Бандыты былі ў лесе. Яны ўжо ішлі сюды, потым чамусьці павярнулі назад, да чугункі. Мы доўга чакалі… Быў нейкі вялікі выбух, бачылі агонь. Пасьля таго былі яшчэ стрэлы. Дзямід пашоў туды бліжэй, а я сюды. Ён даведаецца і хутка вернецца, — спыніў апавяданьне пасланец.</br> {{gap|1.5em}}Мацей адпусьціў перадавіка і так зьвярнуўся да таварышоў:</br> {{gap|1.5em}}— Ці не здаецца вам, што Гуска казаў праўду? Кадзіла, мусіць, ня пойдзе сёньня да нас…</br> {{gap|1.5em}}— Пачакаем. Скажы, няхай хлопцы заснуць, — параіў яму Немацей.</br><noinclude></noinclude> ptf9xz8ghkisrljeqqc771ynefijpg1 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/142 104 126386 292083 2026-07-12T06:47:14Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Але спаць не давялося. З-за мосту выразна даляцела частая тупаніна, і было чуваць, што бегла некалькі дзесяткаў людзей.</br> {{gap|1.5em}}Усе напружана змоўклі. Тупат ног адразу аддаўся паасобнымі галаснымі крокамі на драўлянай грэблі. Палахліва адбіўс...» 292083 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Але спаць не давялося. З-за мосту выразна даляцела частая тупаніна, і было чуваць, што бегла некалькі дзесяткаў людзей.</br> {{gap|1.5em}}Усе напружана змоўклі. Тупат ног адразу аддаўся паасобнымі галаснымі крокамі на драўлянай грэблі. Палахліва адбіўся на соннай рэчцы, i праз нейкую мінуту цемра выкінула з грэблі начміла Гуску. Ён бег засопшыся, спатыкаўся, лаяўся і, дабегшы да командзіра, цьвёрда вымавіў:</br> {{gap|1.5em}}— Бандыты! Дзяміда ўжо схапілі! Вось яны яго вядуць. Яны хочуць зьняць нашу заставу… Яму ўжо забілі анучамі рот. Трэба прыгатавацца, таварышы… Зараз-жа! Зараз-жа! — занепакоіўся начміл.</br> {{gap|1.5em}}Усе ўсталі і пацягнуліся да Гускі.</br> {{gap|1.5em}}Мацей уладарна загадаў усіх стаць, кожнаму на сваё месца і на кожны выпадак падрыхтавацца.</br> {{gap|1.5em}}Навакол грэблі запанавала поўная цішыня. Здавалася, што апрача празрыстага неба, ды шэрае паверхні рэчкі, ня было нічога, што гэтая ноч лягла ўжо назаўсёды і прыдушыла усё сваёй цяжкаю цемнатою.</br> {{gap|1.5em}}Ворага чакалі моўчкі. Адзін толькі Гуска часта варочаўся і шаптаў. Ён расказваў Дзямяну дэталі таго, што толькі што бачыў, і палахліва ды часта прыслухоўваўся да грэблі.</br> {{gap|1.5em}}Праз нейкі малы час за раку яскрава даляцелі тыя, што чуліся раней, густыя крокі і з імі выразна даляцеў нечы стогн.</br> {{gap|1.5em}}— Яго ўжо вядуць… Бедны Дзямід… Дарагі таварыш! — голасам поўнага спачуваньня прамовіў Гуска.</br><noinclude></noinclude> o0zcb9im0dx18cfhz9ruf1k7ne96l0l Старонка:Сустрэча (1932).pdf/143 104 126387 292084 2026-07-12T06:54:15Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Мацей сурова загадаў яму змоўкнуць і даў загад не страляць, пакуль ня будзе команды.</br> {{gap|1.5em}}Стогн за рэчкаю большаў і, было чуваць, перайшоў ужо грэблю.</br> {{gap|1.5em}}— Хочуць нас абдурыць. Вось банда! Дзямід не з такіх! — шаптаў Гуска.</br> {{gap|1.5em}}Усе...» 292084 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Мацей сурова загадаў яму змоўкнуць і даў загад не страляць, пакуль ня будзе команды.</br> {{gap|1.5em}}Стогн за рэчкаю большаў і, было чуваць, перайшоў ужо грэблю.</br> {{gap|1.5em}}— Хочуць нас абдурыць. Вось банда! Дзямід не з такіх! — шаптаў Гуска.</br> {{gap|1.5em}}Усе прыціхлі ў напружаным чаканьні.</br> {{gap|1.5em}}На грэблі зьявіўся натоўп людзей. Яны ішлі сюды і як відаць сьпяшаліся.</br> {{gap|1.5em}}Гэта можна было пазнаць з іх гутарак і з таго, што іх постаці ўсё ясьней вырысоўваліся і большалі.</br> {{gap|1.5em}}— Падрыхтуйцеся! — загадаў Мацей. — Спакойна! Спакойна, таварышы! Пакуль не скомандую, не страляць! — перадаў ён па нямым ланцугу.</br> {{gap|1.5em}}— Ды гэта-ж мяшэчнікі! — голасна і зьдзіўлена вымавіў Немацей. — Зірні, вось і Дзямід з імі. Да-душы, мяшэчнікі! Дзямід ідзе зусім вольны. Усе бяз стрэльбаў.</br> {{gap|1.5em}}— Прыхавалі, — шапнуў Мацею Гуска. — Вось банда! Яны на хітрыкі пусьціліся. Ня верце, ня верце ім!</br> {{gap|1.5em}}З грэблі хутка спусьцілася з дзесятак людзей. Цяпер ужо было відаць, што большасьць з іх была разьдзета і, мусіць, разута, бо крок іхні быў зусім ціхі. Часьціна з іх мела за плячыма вялікія клункі, і ішлі яны, сьпяшаючыся і баязьліва азіраючыся назад.</br> {{gap|1.5em}}— Праўду кажаш Язэп, — згадзіўся Мацей. Гэта звычайныя мяшэчнікі…</br> {{gap|1.5em}}Начміл зьдзіўлена тарашчыў бельмы, соваўся, перакідаў стрэльбу з аднае рукі ў другую, ніякава азіраўся і маўчаў.</br><noinclude></noinclude> 5i2tgsnmgdbuc0i6mwn7s9wbbg99780 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/144 104 126388 292085 2026-07-12T07:01:56Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Дзямід спыніў людзей пры канцы грэблі, загадаў ім стаяць спакойна, а сам хутка падышоў да командзіра.</br> {{gap|1.5em}}— Банда зьбіраецца ўжо сюды, — паведаміў ён. — Гэтыя людзі ідуць з цягніка. Яны з таго цягніка, які бандыты кагадзе пусьцілі пад адхон....» 292085 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Дзямід спыніў людзей пры канцы грэблі, загадаў ім стаяць спакойна, а сам хутка падышоў да командзіра.</br> {{gap|1.5em}}— Банда зьбіраецца ўжо сюды, — паведаміў ён. — Гэтыя людзі ідуць з цягніка. Яны з таго цягніка, які бандыты кагадзе пусьцілі пад адхон. Расказваюць, што бандыты шнуруюць па разьбітых вагонах і хутка, мусіць, будуць тут.</br> {{gap|1.5em}}— Я-ж казаў вам, — усьцешыўся начміл. — Гэта-ж ясна. Ясна, — дадаў ён нясьмела.</br> {{gap|1.5em}}Гуску ніхто не адказаў, і ён засароміўся і змоўк. Маўчалі і ўсе іншыя. Мацей з Дзямянам распытваліся ў Дзяміда. Немацей пайшоў да прыведзеных Дзямідам пасажыраў і пачаў уважна правяраць іхнія дакуманты і рэчы.</br> {{gap|1.5em}}Але вось густа і неспадзявана выразна штосьці затупала на сенажацях. Тупат гэты ў момант наблізіўся да грэблі і ўраз, як і даляцеў загадкава абарваўся.</br> {{gap|1.5em}}Людзі мёртва заляглі ў равох і пачалі чакаць…</br> {{gap|1.5em}}Немацей, як і раней, прагавіта ўпіўся вачыма ў цемру і беспалмылкова, цьвёрда прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Банда. Гэта ўжо яна!</br> {{gap|1.5em}}Каля грэблі адразу запанавала поўная цішыня. Усе людзі змоўклі. Нібы замерлі яны ў сваіх схованках. <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">XIII</span></br> {{gap|1.5em}}Ні прыгода ўначы з Натальляй Мітрафанаўнаю, ні гэтая неспадзяваная катастрофа сярод начы ў лесе з сотнямі трупаў, енкам і пажарам — нішто больш ня<noinclude></noinclude> 8b7s9xth3zlwy95vc29l9842huz69qu 292086 292085 2026-07-12T07:02:19Z RAleh111 4658 292086 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Дзямід спыніў людзей пры канцы грэблі, загадаў ім стаяць спакойна, а сам хутка падышоў да командзіра.</br> {{gap|1.5em}}— Банда зьбіраецца ўжо сюды, — паведаміў ён. — Гэтыя людзі ідуць з цягніка. Яны з таго цягніка, які бандыты кагадзе пусьцілі пад адхон. Расказваюць, што бандыты шнуруюць па разьбітых вагонах і хутка, мусіць, будуць тут.</br> {{gap|1.5em}}— Я-ж казаў вам, — усьцешыўся начміл. — Гэта-ж ясна. Ясна, — дадаў ён нясьмела.</br> {{gap|1.5em}}Гуску ніхто не адказаў, і ён засароміўся і змоўк. Маўчалі і ўсе іншыя. Мацей з Дзямянам распытваліся ў Дзяміда. Немацей пайшоў да прыведзеных Дзямідам пасажыраў і пачаў уважна правяраць іхнія дакуманты і рэчы.</br> {{gap|1.5em}}Але вось густа і неспадзявана выразна штосьці затупала на сенажацях. Тупат гэты ў момант наблізіўся да грэблі і ўраз, як і даляцеў загадкава абарваўся.</br> {{gap|1.5em}}Людзі мёртва заляглі ў равох і пачалі чакаць…</br> {{gap|1.5em}}Немацей, як і раней, прагавіта ўпіўся вачыма ў цемру і беспалмылкова, цьвёрда прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Банда. Гэта ўжо яна!</br> {{gap|1.5em}}Каля грэблі адразу запанавала поўная цішыня. Усе людзі змоўклі. Нібы замерлі яны ў сваіх схованках. <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">XIII</span></center> {{gap|1.5em}}Ні прыгода ўначы з Натальляй Мітрафанаўнаю, ні гэтая неспадзяваная катастрофа сярод начы ў лесе з сотнямі трупаў, енкам і пажарам — нішто больш ня<noinclude></noinclude> qeuzw2he0kgaekgyun4gj5gsyzqcpdz Старонка:Сустрэча (1932).pdf/145 104 126389 292087 2026-07-12T07:08:49Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «цікавіла Міколу. Ён сьпяшаўся не адстаць ад банды і нецярпліва чакаў сустрэчы з атаманам. Гэта з тым самым атаманам Пятром Кадзілам, якога войска, паводле вестак польскае дэфэнзывы і штабу галоўнага атамана Сымона Пятлюры, налічвае 30 тысяч толькі аднае...» 292087 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>цікавіла Міколу. Ён сьпяшаўся не адстаць ад банды і нецярпліва чакаў сустрэчы з атаманам. Гэта з тым самым атаманам Пятром Кадзілам, якога войска, паводле вестак польскае дэфэнзывы і штабу галоўнага атамана Сымона Пятлюры, налічвае 30 тысяч толькі аднае пяхоты, а яго жорсткасьць даўно перайшла межы чорнага {{абмылка|сяраднявечча|сярэднявечча}}. Гэта пра яго ён чытаў у паведамленьнях, як пра атамана, за якім ня лічылася аніводнага выпадку, каб ён выпусьціў жывым комуніста, расійца ці яўрэя. Калі-ж у рукі Кадзілы трапляў кітаец, яго каралі асабліва жорстка і люта.</br> {{gap|1.5em}}Як нашы слаўныя прадзеды з басурманамі-нехрысьцямі. Сьцяць яму галаву і пасадзіць На кол, — загадваў Пётра Кадзіла сваім казакам, калі яны лавілі касавокага «ходзю».</br> {{gap|1.5em}}«А, так! Так толькі і можна з імі! Каб другія высьцерагаліся, — падумаў Мікола Ішчэнка, успомніўшы цяпер весткі аб гэтых карах. — Толькі бязьлітасны тэрор, калі тысячы чужых і сваіх здраднікаў ляжа пад кулямі нашага войска, толькі сьмяротнае змаганьне з жыдамі, комуністамі і расійцамі, толькі гэта можа выратаваць нашу бацькаўшчыну і прымусіць чужынцаў паважаць нас», — думаў ён, ідучы за лесавіком.</br> {{gap|1.5em}}Ззаду за ім чуўся стогн, плач, енкі і маленьні, час-часам стрэлы лесавікоў і выгукі «слава».</br> {{gap|1.5em}}Наперадзе, на невялічкай прагалінцы, на ўзгорку, у коле старшын, стаяў сечавы атаман Пётра Кадзіла. Поруч з ім, з падвязанаю рукою, пабліскваў {{перанос пачатак|малень|кімі}}<noinclude></noinclude> 5gtl9iuzkmn0nxeggkrmkaxnf7k08m3 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/146 104 126390 292088 2026-07-12T07:14:46Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «{{перанос канец|малень|кімі}} вочкамі эсаул Зьмітро Воўк. Атаману ўжо пасьпелі перадаць, што да яго прыехаў хтосьці з цэнтру.</br> {{gap|1.5em}}Вышаўшы на ўзгорак і расставіўшы каля сябе паўколам старшын<ref>Старшыня ў пятлюраўскай арміі офіцэр.</ref>, ён урачыста ча...» 292088 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>{{перанос канец|малень|кімі}} вочкамі эсаул Зьмітро Воўк. Атаману ўжо пасьпелі перадаць, што да яго прыехаў хтосьці з цэнтру.</br> {{gap|1.5em}}Вышаўшы на ўзгорак і расставіўшы каля сябе паўколам старшын<ref>Старшыня ў пятлюраўскай арміі офіцэр.</ref>, ён урачыста чакаў госьця і задуменна пакручваў свой вялікі, аж да падбародку, вус.</br> {{gap|1.5em}}Якраз, як запароскі кашавы Іван Сірко, — прамовіў захоплена Мікола Ішчэнка і, як падышоў бліжэй, ён кінуў угару высока шапку і голасна гукнуў:</br> {{gap|1.5em}}— Слава адважнаму Пётру Кадзілу!</br> {{gap|1.5em}}— Адкуль бог прынёс і якім ветрам?.. З добрымі ці ліхімі думкамі? — бяз сьпеху вельмі ўрачыста запытаўся Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Ад галоўнага атамана, пане. З добрымі весткамі, атамане. — І Мікола нізка схіліў галаву.</br> {{gap|1.5em}}— Дзеці! — гукнуў уладарна Кадзіла. — Адступеце на дзесяць крокаў. Так кажа нам сечавы звычай. Ты, Воўча, заставайся пры мне. Прашу госьця далёкага да гасподы яснае.</br> {{gap|1.5em}}Мікола зрабіў некалькі крокаў наперад і зноў напружана стаў. Уся яго постаць, рухі і погляд выяўлялі глыбокую пашану i захапленьне.</br> {{gap|1.5em}}— А калі з добрымі, дык прашу, слаўны госьць, вашыя клейноды.</br> {{gap|1.5em}}— Дайце мне, калі ласка, клінок, — зірнуўшы ў бок, пакорліва заявіў Мікола. Пасьля ён падышоў зусім блізка да атамана і яшчэ ніжэй схіліў галаву.</br> {{gap|1.5em}}Атаман выцягнуў з похвы крывую шаблю, і Мікола ўрачыста пацалаваў яе.</br><noinclude></noinclude> hjfyldp6vx32kitel3a2n9th3uxlzji Старонка:Сустрэча (1932).pdf/147 104 126391 292089 2026-07-12T07:20:30Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Ведаеш наш звычай, слаўны старшына? — уладарна і неяк асабліва захоплена сказаў Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Як ня ведаць, адважны атаман. Аб табе, аб тваёй адважысьці, тваіх звычаях там усе ведаюць, усе ганарацца…</br> {{gap|1.5em}}Кадзіла задаволена працёр...» 292089 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Ведаеш наш звычай, слаўны старшына? — уладарна і неяк асабліва захоплена сказаў Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Як ня ведаць, адважны атаман. Аб табе, аб тваёй адважысьці, тваіх звычаях там усе ведаюць, усе ганарацца…</br> {{gap|1.5em}}Кадзіла задаволена працёр вус і выступіў аднэй нагой наперад.</br> {{gap|1.5em}}Казакі прынесьлі Міколу клінка, жыва адпаролі абшлаг, дасталі адтуль дакумант і з пашанаю перадалі яго атаману.</br> {{gap|1.5em}}— Лаўроненка! — гукнуў атаман. — Лаўроненка, хадзі, калі ласка, у кош! Атаман просіць! Загадвае, значыцца, — цішэй, зусім пра сябе, дадаў Пётра Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}З паўкола старшын, якія стаялі здалёк, вышла невялічкая постаць, яна з пашанаю зрабіла «пад казырок» дробна закрочыла да атамана.</br> {{gap|1.5em}}— Здаецца, я яго ведаю. Зусім знаёмы твар, — зьдзівіўся Мікола, сочачы, калі набліжаўся да атамана Лаўроненка.</br> {{gap|1.5em}}— Няўжо я мыляюся? — яшчэ больш зьдзівіўся Ішчэнка. — Няўжо гэта можа быць праўдаю? — прамовіў ён ціха, калі да атамана падышоў вайсковы пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Прачытайце вось гэта, пане старшына. Слухай, Воўча, ды пільнуй добра, — і атаман загадкава зірнуў у бок Міколы. І, нібы ў адказ на гэта, Зьмітро Воўк падышоў зусім блізка да атамана і штосьці яму зашаптаў.</br><noinclude></noinclude> g2yox4wpjos15t48qsysgif2pnzng41 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/148 104 126392 292090 2026-07-12T07:25:58Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Лаўроненка ўзяў паркалёвы Міколаў мандат, паднёс яго блізка да вачэй і, ледзь-ледзь разьбіраючы, вымавіў: «Пасьведчаньне»… Але як ён не намагаўся, далей прачытаць ня мог.</br> {{gap|1.5em}}— Цёмна, пане атамане. Нічога не разьбяру, — паскардзіўся пісар.<...» 292090 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Лаўроненка ўзяў паркалёвы Міколаў мандат, паднёс яго блізка да вачэй і, ледзь-ледзь разьбіраючы, вымавіў: «Пасьведчаньне»… Але як ён не намагаўся, далей прачытаць ня мог.</br> {{gap|1.5em}}— Цёмна, пане атамане. Нічога не разьбяру, — паскардзіўся пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Ён гэта, — падумаў Мікола. — зусім ён. Няўжо гэта ён?.. — дзівіўся.</br> {{gap|1.5em}}— Пасьвяцеце. Цяпер можна…</br> {{gap|1.5em}}Лаўроненка борзда дастаў з кішэні запалкі і яшчэ барджэй пачаў чыркаць. Запалкі хутка з шыпеньнем загараліся лілёвым агеньчыкам, востра чадзілі і, пачуўшы сьвежы перадранішні ветрык, гасьлі.</br> {{gap|1.5em}}— Крэсіва! — разгневана гукнуў атаман. — Крэсіва! Хіба я вам не казаў, што старшыны маюць рабіць, як нашыя слаўныя продкі? Крэсіва, кажу! — схапіўшы сябе за «осэлэдэць» і закладаючы яго за вуха, сурова і ўладарна загадаў Кадзіла. — Чорт ведае, што выдумалі! — разгневана гукнуў ён. — Пётра Кадзіла — ня здраднік. Чорту ў горла ўсе запалкі! Крэсіва! — гукнуў ён апошні раз і як убачыў, што хтосьці з старшын пачаў высякаць крэмнем агонь, Кадзіла супакоіўся.</br> {{gap|1.5em}}— Сьвяці сюды, казача, сюды! — нецярпліва казаў атаман, калі высякалі агонь.</br> {{gap|1.5em}}— Вось так, вось так, — і ён забраў у пісара пасьведчаньне і панёс яго да агню.</br><noinclude></noinclude> 4ux1rzba9uf1ixsl5wg9gbbzv5724wm Старонка:Сустрэча (1932).pdf/149 104 126393 292091 2026-07-12T07:38:33Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Лаўроненка нібы аж падскочыў і дробненька, прысьпешна прашчабятаў: <center>{{разьбіўка|Пасьведчаньне}}.</center> <div style="margin-left:3em"> {{gap|1.5em}}Выдана старшыні Украінскага войска Максіму Дапарожцу, як упаўнаважанаму штабу галоўнага атамана на Левабярэжнай У...» 292091 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Лаўроненка нібы аж падскочыў і дробненька, прысьпешна прашчабятаў: <center>{{разьбіўка|Пасьведчаньне}}.</center> <div style="margin-left:3em"> {{gap|1.5em}}Выдана старшыні Украінскага войска Максіму Дапарожцу, як упаўнаважанаму штабу галоўнага атамана на Левабярэжнай Украіне. Даручаецца: організаваць і зьвязаць усе паўстанскія арміі, падрыхтаваць і ўзяць агульнае паўстаньне на Левабярэжжы ды ўвайсьці ў контакт з Правабярэжжам…</br> {{gap|2em}}Галоўны атаман</br> {{gap|5em}}{{разьбіўка|Сымон Пятлюра}}. </div> {{gap|1.5em}}— Та-а-ак! Та-а-ак, — шматзначна прамовіў Кадзіла. — Просім, пане старшына. Просім дарагога госьця да кошу! — зьвярнуўся атаман да Міколы і да сваіх старшын.</br> {{gap|1.5em}}Паўкола пакорліва ўзварухнулася і, не парушаючы цішыні, падышло да атамана.</br> {{gap|1.5em}}— Пане старшына, — урачыста зьвярнуўся Кадзіла да Міколы Ішчэнкі, — вось усе мае памочнікі…</br> {{gap|1.5em}}Усе старшыны цэрамонна пакланіліся.</br> {{gap|1.5em}}Мікола агледзеў усіх, і яго погляд зноў спыніўся на маленькай, мізэрнай постаці вайсковага пісара.</br> {{gap|1.5em}}— Ды адкуль я яго ведаю? — яшчэ назолісьцей спытаўся ў сябе Ішчэнка. — Дзе я яго сустракаў?..</br> {{gap|1.5em}}Мікола хацеў ужо падыйсьці да пісара і проста спытацца, але атаман неспадзявана перашкодзіў яго намеру.</br><noinclude></noinclude> i3jscfrwazo669yazxc9tdvrw1zqglo Старонка:Сустрэча (1932).pdf/150 104 126394 292092 2026-07-12T07:44:33Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Кадзіла з павагаю выцягнуў з-за папругі нейкую палачку і, урачыста ўзьняўшы яе ўгору, спыніў руку.</br> {{gap|1.5em}}Усе адразу змоўклі: атаман узьняў булаву.</br> {{gap|1.5em}}— Панове старшыны мае, — прамовіў Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}Старшыны сталі на «зважай».</br> {{ga...» 292092 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Кадзіла з павагаю выцягнуў з-за папругі нейкую палачку і, урачыста ўзьняўшы яе ўгору, спыніў руку.</br> {{gap|1.5em}}Усе адразу змоўклі: атаман узьняў булаву.</br> {{gap|1.5em}}— Панове старшыны мае, — прамовіў Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}Старшыны сталі на «зважай».</br> {{gap|1.5em}}— Да нас даведаўся вялікі госьць… гм-тм-гэ-э-е. Да нас даведаўся вялікі госьць. Мм…мм…гм-гэ-гм. — Атаман зрабіў доўгую паўзу, крутануў галавою і хацеў ужо гэтым скончыць, ды згадаў, што мусіў гаварыць далей, падбадзёрыўся, трапянуў «осэлэдцем» і казаў далей:</br> {{gap|1.5em}}— Ад галоўнага атамана да адважнага атамана Пётры Кадзілы. Казакі! Мае любыя браткі! Памром за Украіну! Як там у нас кажуць і сьпяваюць у нас… «і докажам, що мы, браття, козацького роду». Гэй, гэй! — выгукнуў атаман. — Памром, дзеці.</br> {{gap|1.5em}}— Слава! — адгукнуліся дружна старшыны. — Слава! — адказала з лесу рэха.</br> {{gap|1.5em}}— Казакаў! Казакаў усіх сюды! — загадаў атаман Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}Старшыны кінуліся, каб выканаць загад, і хутка на ўзгорак пачалі сходзіцца гурты ўзброеных людзей.</br> {{gap|1.5em}}Атаман і командзіры моўчкі чакалі. Праз некалькі мінут сышліся, шчыльным паўкругам абступілі атамана са старшынамі і моўчкі чакалі таго, што ім скажуць.</br> {{gap|1.5em}}— Як калісьці на слаўным Запарожжы, — шапнуў Кадзіла Міколу Ішчэнку.</br> {{gap|1.5em}}— Групамі і разьдзеламі, — растлумачваў ён Miколу.</br><noinclude></noinclude> 9f23su0vfglgoxgeik8xzvguxpgwlo0 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/151 104 126395 292093 2026-07-12T07:49:37Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}Мікола спачуваючы кіўнуў яму галавою, і вочы яго яскрава заблішчэлі радасьцю.</br> {{gap|1.5em}}— Ня люблю гэтых назваў: «чота», «сотня», «рой», нібы мы пчолы. Выдумаюць, — скончыў атаман з адзнакай нездавальненьня.</br> {{gap|1.5em}}Мікола ня слухаў яго. Ён уваж...» 292093 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}Мікола спачуваючы кіўнуў яму галавою, і вочы яго яскрава заблішчэлі радасьцю.</br> {{gap|1.5em}}— Ня люблю гэтых назваў: «чота», «сотня», «рой», нібы мы пчолы. Выдумаюць, — скончыў атаман з адзнакай нездавальненьня.</br> {{gap|1.5em}}Мікола ня слухаў яго. Ён уважліва, з захапленьнем сачыў за тым, з якою ўвагаю командзіры выраўноўвалі пярэсты паўкруг людзей, як тыя людзі пакорна, як укапаныя, стаялі, і напруджана чакалі загаду.</br> {{gap|1.5em}}— Сёньня чытаем унівэрсал і будзе наша кашавая прысяга, — яшчэ шапнуў Міколу Кадзіла. Перад гэтым мы крыху там пабавіліся, — усьміхнуўся атаман і паказаў рукою на чыгунку.</br> {{gap|1.5em}}— Ды няўжо вы і гэта ўжо завялі? — зьдзівіўся Мікола.</br> {{gap|1.5em}}— А так. Так. Па-сапраўднаму. Па-казацку. У нас, ведаеце, ніводнае жанчыны. Каго засталі з жонкаю — сьмерць, — хваліўся Пётра Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Цудоўна, — з захапленьнем сказаў Мікола. — Цудоўна, да душы!</br> {{gap|1.5em}}— Зважай! — звонка выгукнуў эсаул Зьмітра Воўк.</br> {{gap|1.5em}}Пярэстая, рознакаляровая i рознаформная маса нібы лёгка здрыганулася і зусім закамянела.</br> {{gap|1.5em}}Атаман ступіў тры крокі наперад ад старшын, шырока перахрысьціўся і ўзьняў угору булаву. Ён паважна выцер вусы, памацаў рукою «осэлэдэц» і абвёў усіх прысутных праз меру грозным поглядам.</br> {{gap|1.5em}}— Дзеці! — прамовіў ён неяк вельмі ўрачыста. — Дзеці, — паўтарыў ён і зноў супыніўся.</br><noinclude></noinclude> 005vsc9pflcaf2izveedaba76anw0ti Старонка:Сустрэча (1932).pdf/152 104 126396 292094 2026-07-12T08:14:09Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Мы сёньня сабраліся… — нахіліўшыся, ледзь чутна прашаптаў яму Лаўроненка.</br> {{gap|1.5em}}— Мы сёньня сабраліся, дзеці, — пераказаў атаман, — каб прыняць наш баявы унівэрсал і нашу прысягу на вернасьць… на вернасьць… — запнуўся зноў Кадзіла.</br> {{...» 292094 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Мы сёньня сабраліся… — нахіліўшыся, ледзь чутна прашаптаў яму Лаўроненка.</br> {{gap|1.5em}}— Мы сёньня сабраліся, дзеці, — пераказаў атаман, — каб прыняць наш баявы унівэрсал і нашу прысягу на вернасьць… на вернасьць… — запнуўся зноў Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Маці нашай Украіне, — падказаў яму Лаўроненка.</br> {{gap|1.5em}}— Маці нашай Украіне, — яшчэ галасьней папярэдняга выгукнуў Кадзіла. — Нашай адданнай, дзеці, маці. Слава! — крыкнуў атаман.</br> {{gap|1.5em}}Усе кінулі шапкі ўгору, і гучнае «слава» заціхала дзесь аж за лесам.</br> {{gap|1.5em}}— Да нас прыехаў вялікі госьць, дзеці! Ад галоўнага атамана, дзеці, да атамана Пётры Кадзілы, дзеці…</br> {{gap|1.5em}}— Слава, — разьнеслася ў адказ, і ўсе абярнуліся да госьця.</br> {{gap|1.5em}}Мікола Ішчэнка пакланіўся і таксама кінуў шапку.</br> {{gap|1.5em}}— Слава старшынам! Слава казаком адважным! — адказаў на іх другое прывітаньне Мікола.</br> {{gap|1.5em}}— Пакропім-жа, дзеткі, нашага госьця, як было калісьці, паходам баявым. Пойдзем сёньня і возьмем Сьцяпанаўку.</br> {{gap|1.5em}}— Слава адважнаму атаману! — гукнула пярэстая грамада.</br> {{gap|1.5em}}— Вітаем! Вітаем, — сьціхалі галасы.</br> {{gap|1.5em}}— Я гатоў, — з захапленьнем адказаў Мікола. — Два гады, ды больш — усё сваё жыцьцё я чакаў, каб сустрэцца з такімі казакамі. Усё сваё жыцьцё толькі<noinclude></noinclude> ld7pvjur8k1xpfnmalejzu0w044oyv8 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/153 104 126397 292095 2026-07-12T08:20:50Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «і думаў пра гэта. Цэлы тыдзень вось ехаў сюды. Трэба мне сёньня быць ужо там, куды я ехаў, але я пайду ў паход з вамі. Як можна адмовіцца? Гэта не па-казацку. Пойдзем, таварышы казакі! З такімі, як вы, таварышы, за тры дні будзе ўся Украіна наша, таварышы.</br> {{gap...» 292095 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>і думаў пра гэта. Цэлы тыдзень вось ехаў сюды. Трэба мне сёньня быць ужо там, куды я ехаў, але я пайду ў паход з вамі. Як можна адмовіцца? Гэта не па-казацку. Пойдзем, таварышы казакі! З такімі, як вы, таварышы, за тры дні будзе ўся Украіна наша, таварышы.</br> {{gap|1.5em}}Да Ішчэнкі раптам нахіліўся атаман Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Я ня люблю гэтага, «таварышы», — нездаволена шапнуў ён, — не гаварыце больш так, пане старшына. Гэта ў бальшавікоў.</br> {{gap|1.5em}}Лаўроненка зразумеў, што казаў цяпер Кадзіла {{абмылка|Ішчэнка|Ішчэнку}}, і кінуў на Міколу незахована сярдзіты погляд. Мікола заўважыў яго і раптам нібы зьбянтэжыўся.</br> {{gap|1.5em}}Мікола цяпер больш ня сумняваўся. Гэта быў сапраўды ён… ― вырашыў Мікола Ішчэнка, адразу пазнаўшы яго погляд. Гэта быў той погляд, якім Лаўроненка сустрэў яшчэ зусім маладога Міколу ў дзевятнаццатым годзе… Арыштавнаы ў «Просвіті» дзянікінцамі цяперашні старшына і ўпаўнаважаны галоўнага атамана на Левабярэжнай Украіне, апомніўся тады ў дзянікінскай контрразведцы і там натрапіў на Лаўроненку.</br> {{gap|1.5em}}— Гэта ён, — пазіраў на яго Мікола. Ён… ён… Рудыя, як у ката, вусы, кароткі, падняты ўгару нос, крывыя ногі, дробныя, як шчылінкі, вузкія вочы і нэрвовыя рухі. — Мікола ясна ўспамінаў драбніцы свайго арышту, допыту, вобыску і больш не вагаўся.</br> {{gap|1.5em}}Гэта ён, той самы паручнік Лаўроў, начальнік дзянікінскае контрразьведкі. Ён рабіў штодня допыты,<noinclude></noinclude> 5okshl5l7ow1iicji5gewddaapyvbss Старонка:Сустрэча (1932).pdf/154 104 126398 292096 2026-07-12T08:25:11Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «кіраваў катаваньнем і сам адводзіў засуджаных на расстрэл.</br> {{gap|1.5em}}Ён тады пратрымаў Міколу два тыдні і, нічога не дазнаўшыся, загадаў яго расстраляць. Ішчэнка ўспомніў тую ноч, калі яго разам з іншымі вывелі за сяло і загадалі капаць сабе яму, у яго па...» 292096 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>кіраваў катаваньнем і сам адводзіў засуджаных на расстрэл.</br> {{gap|1.5em}}Ён тады пратрымаў Міколу два тыдні і, нічога не дазнаўшыся, загадаў яго расстраляць. Ішчэнка ўспомніў тую ноч, калі яго разам з іншымі вывелі за сяло і загадалі капаць сабе яму, у яго памяці выразна паўстаў малюнак тае ночы і ўсхваляваў яго спакой.</br> {{gap|1.5em}}Вецер… Усіх тады павялі ў стэп, за сяло… На небасхіле стаялі тоўстыя чорныя хмары і іх перанізавала частае зьзяньне бліскавіцы. Пятнаццаць арыштаваных прыгнала моцная дзянікінская варта, сталі радам і пачалі капаць зямлю. За сялом над ямаю стаяў шэраг контрразьведчыкаў. Яны выставілі кулямёт, спрабавалі, ці страляе ён, і нецярпліва чакалі, калі будзе яна выкапана хоць на аршын. Капалі-ж усе надта марудна. Кожны ведаў, што гэта апошнія мінуты жыцьця i кожны, як ня былі цяжкія гэтыя мінуты, хацеў, каб хоць крыху іх павялічыць. На полі ўсё больш бліскала маланка і ўсё бліжэй і бліжэй грымелі моцныя грымоты. І не пасьпелі арыштаваныя сьмяротнікі выкапаць ямы і ў калена глыбінёю, як раптам асьляпіла вочы яскравая маланка і ляснуў страшэнна моцны пярун. Вялікі дожд раптам лінуўся з цяжкіх хмар і моцна забарабаніў першымі буйнымі кроплямі.</br> {{gap|1.5em}}Контрразьведчыкі ўсхваляваліся і, патрывожаныя дажджом, вымагалі скарэй канчаць.</br> {{gap|1.5em}}— Хопіць, — згадзіўшыся з іх вымаганьнем, скомандваў тады той самы Лаўроненка.</br><noinclude></noinclude> 707ry5rnargmvpofymzfb996siv04jc Старонка:Сустрэча (1932).pdf/155 104 126399 292097 2026-07-12T08:31:03Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Рабята, па мішэнях! — успомніў Мікола яго голас.</br> {{gap|1.5em}}Рад раптам прылажыў да пляча стрэльбы, і Мікола нават цяпер адчуваў той сьмяротны холад. Грымнуў страшэнны стрэл. Завіхаючыся, як злодзей, густа-часта затахкаў кулямёт, і ўсе паваліліся...» 292097 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Рабята, па мішэнях! — успомніў Мікола яго голас.</br> {{gap|1.5em}}Рад раптам прылажыў да пляча стрэльбы, і Мікола нават цяпер адчуваў той сьмяротны холад. Грымнуў страшэнны стрэл. Завіхаючыся, як злодзей, густа-часта затахкаў кулямёт, і ўсе паваліліся ў недакопаныя ямы.</br> {{gap|1.5em}}Начальнік контрразьведкі зноў скомандваў і пасьля трэцяй команды — усе, сьпяшаючыся, пабеглі ратавацца ад дажджу.</br> {{gap|1.5em}}Мікола прышоў да прытомнасьці хутка, бо быў лёгка ранены ў правы бок, ён пачакаў, пакуль яны адышліся далей, і пад страшэнным дажджом, баючыся, каб хто з тых не аглянуўся, уцякаў з свае магілы. Думкі гэтыя пранесьліся ў адзін момант, хутчэй, як тады бліскавіца, і зрабіліся ўпартым вырашэньнем.</br> {{gap|1.5em}}«Я яго зараз заб’ю, — вырашыў Ішчэнка. Ён ступіў крок да Лаўроненкі і ўзяў у рукі толькі што падараны яму рэвольвэр.</br> {{gap|1.5em}}— Пане пісар! Чытайце прысягу, — зноў перабіў Міколу атаман.</br> {{gap|1.5em}}Усе сталі стройна і паважна ды разам паскідалі шапкі.</br> {{gap|1.5em}}Рудая дробная постаць вайсковага пісара выступіла на адзін крок уперад і ўрачыста паднесла да вачэй вялікі аркуш паперы.</br> {{gap|1.5em}}Мікола апусьціў руку з рэвольвэрам і ня выканаў свайго намеру. Кругам стаялі лесавікі і навакол панавала такая цішыня, што здавалася, нібы тут зусім<noinclude></noinclude> ri2sbpam2mhlvcw210hzt0r2zikd3mj Старонка:Сустрэча (1932).pdf/156 104 126400 292098 2026-07-12T08:35:49Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «нікога ня было. Нават ноч прыкметна памякчэла і мёртва заціхла ў перадранішнім задуменьні.</br> {{gap|1.5em}}Лаўроненка адкашляўся. Атаман зрабіў казакам знак булавою.</br> {{gap|1.5em}}— Браты украінцы! Прэч жыдоў і кацапаў, вымавіў хутка пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Павольней...» 292098 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>нікога ня было. Нават ноч прыкметна памякчэла і мёртва заціхла ў перадранішнім задуменьні.</br> {{gap|1.5em}}Лаўроненка адкашляўся. Атаман зрабіў казакам знак булавою.</br> {{gap|1.5em}}— Браты украінцы! Прэч жыдоў і кацапаў, вымавіў хутка пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Павольней! Павольней трэба, пане пісар, — спыніў Лаўроненка атамана. Вайсковы пісар пакорліва схіліў галаву і чытаў далей, расьцягваючы і націскаючы на кожнае слова.</br> {{gap|1.5em}}— Хто вас абдурваў трыста год? Хто з вас зьдзекаваўся і ўціскаў вас? Хто яшчэ ў калысцы душыў вас? Хто?</br> {{gap|1.5em}}— Павольней. Павольней, пане пісар, — зноў заўважыў яму Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Хто адабраў у вас волю? Хто закаваў вас у цяжкія ланцугі? Хто цэрквы адабраў. Хто веру запаганіў?</br> {{gap|1.5em}}— Так, так, выразьней, пане пісар. Галасьней, каб было чуць з абодвух бакоў, — захапіўся Кадзіла.</br> {{gap|1.5em}}— Даволі цярпець! — гукнуў, як апечаны, Лаўроненка.</br> {{gap|1.5em}}— Прысягнем, — узяў ён фальцэтам і так піскнуў, што ў натоўпе хтось голасна зарагатаў.</br> {{gap|1.5em}}— Прысягнем, — зараўлі яму ў адказ, як толькі Пётра Кадзіла махнуў булаваю.</br> {{gap|1.5em}}— Бараніць зямельку нашу! — піскнуў пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Бараніць зямельку нашу, — гукнула голасна сотня галасоў.</br><noinclude></noinclude> syyma4ad46qjx5nfwe9iimgx1zsqcwr Старонка:Сустрэча (1932).pdf/157 104 126401 292099 2026-07-12T08:41:48Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Ад нехрысьцяў паганых… — пачуўся голас атамана.</br> {{gap|1.5em}}— Ад нехрысьцяў паганых, — гулі ў адказ казакі і командзіры.</br> {{gap|1.5em}}— Выратуем матку нашу Украіну… — надрыўна выгукнуў пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Матку нашу Украіну, — адказалі пісару.</br>...» 292099 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Ад нехрысьцяў паганых… — пачуўся голас атамана.</br> {{gap|1.5em}}— Ад нехрысьцяў паганых, — гулі ў адказ казакі і командзіры.</br> {{gap|1.5em}}— Выратуем матку нашу Украіну… — надрыўна выгукнуў пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Матку нашу Украіну, — адказалі пісару.</br> {{gap|1.5em}}— Слава! — закончыў Лаўроненка. — Слава!</br> {{gap|1.5em}}— Слава! — адказалі яму.</br> {{gap|1.5em}}Лаўроненка згарнуў паперы, павярнуўся на пятах і з пашанаю перадаў паперы атаману. Кадзіла выступіў на тры крокі наперад, і, высока ўзьняўшы галаву заглядаючы ў прысягу, каб часам ня зьбіцца, надзвычайна ўрачыста прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Так пойдзем-жа, браты украінцы, за ціхія воды, за ясныя украінскія зоры! Слава!</br> {{gap|1.5em}}— Слава! — разьляглося па лесе. — Слава! — загукалі казакі. — Слава! — адказалі ў другі раз командзіры.</br> {{gap|1.5em}}— Цяпер у дарогу, дзеткі. Трэба дагнаць тых, што пайшлі ўперад.</br> {{gap|1.5em}}Командзіры зрабілі «зважай» і хутка пайшлі да сваіх частак.</br> {{gap|1.5em}}— Цудоўна! — прамовіў Мікола Ішчэнка. — Цудоўна, — павярнуўся ён да Кадзілы.</br> {{gap|1.5em}}— Вы пойдзеце з намі, пане старшына?</br> {{gap|1.5em}}— 3 вамі! Як-жа! — адказаў Мікола. — Але перш, як ісьці… — Ішчэнка пачакаў, пакуль Лаўроненка адышоў крыху далей.</br><noinclude></noinclude> b7xq0s35rwpanrftxo3xhei242y7vw3 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/158 104 126402 292100 2026-07-12T08:46:57Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Пакуль ісьці, я хачу вас, пане атамане, пазнаёміць. Ёсьць вельмі цікавая справа. Надзвычайная справа, — папярэдзіў яго Мікола. Атаман залажыў за рамень тоўстую булаву і нецярпліва, з зацікаўленасьцю чакаў.</br> {{gap|1.5em}}— Вось гэты чалавек служыў...» 292100 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Пакуль ісьці, я хачу вас, пане атамане, пазнаёміць. Ёсьць вельмі цікавая справа. Надзвычайная справа, — папярэдзіў яго Мікола. Атаман залажыў за рамень тоўстую булаву і нецярпліва, з зацікаўленасьцю чакаў.</br> {{gap|1.5em}}— Вось гэты чалавек служыў контрразьведчыкам у белых, — паказаў ён на пісара. — Яго сапраўднае прозьвішча не Лаўроненка, а Лаўроў. Я патрабую, каб яго неадкладна тут-жа перад усімі казакамі расстралялі. Трэба паказаць, што мы ня маем нічога агульнага з белагвардзейцамі. Яны-ж не прызнавалі ніякае Украіны. «Адзінанедзялімцы», «украінажэры», — захваляваўся Мікола. — Неадкладна расстраляць яго, — скончыў Ішчэнка, запаліўшыся зусім справядлівым гневам.</br> {{gap|1.5em}}Кадзіла зьвёў у вялікім зьдзіўленьні скудлачаныя бровы і цьвёрда прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Ні завошта! Гэта найадданейшы мне чалавек…</br> {{gap|1.5em}}— Але ён мяне расстрэльваў. Ён офіцэр контрразьведкі, паручнік Лаўроў, — абурыўся Мікола. — Я патрабую неадкладнага расстрэлу.</br> {{gap|1.5em}}Атаман зьняважліва ўсьміхнуўся і ціха, каб ня чуў вайсковы пісар, дадаў:</br> {{gap|1.5em}}— Я ўсё гэта знаю, пане старшына. Мала хто гэтага не рабіў з нас. Мы цяпер за адно. Усе мы супроць чырвоных, — кончыў Кадзіла, крута павярнуўся да старшын і голасна крыкнуў:</br> {{gap|1.5em}}— Ня рана, дзеткі. У дарогу. Там нашы чакаюць нас.</br><noinclude></noinclude> kn9as2s030cs211o269nyqq46yciauu Старонка:Сустрэча (1932).pdf/159 104 126403 292101 2026-07-12T10:42:49Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}У адказ яму пачуліся выгукі прывітаньня і дзесяткі хуткіх крокаў. Некалькі сівых шапак заварушылася, хутка прайшло праз горку і рушыла ў кірунку да чыгункі.</br> {{gap|1.5em}}Вельмі зьдзіўлены такім адказам, Ішчэнка стаяў сумна поруч з атаманам і моўчк...» 292101 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}У адказ яму пачуліся выгукі прывітаньня і дзесяткі хуткіх крокаў. Некалькі сівых шапак заварушылася, хутка прайшло праз горку і рушыла ў кірунку да чыгункі.</br> {{gap|1.5em}}Вельмі зьдзіўлены такім адказам, Ішчэнка стаяў сумна поруч з атаманам і моўчкі глядзеў, як у густым лесе хаваліся ўзброеныя барацьбіты. Ён не хацеў далей гаварыць з Кадзілам і поглядам, поўным зьнявагі і адчаю, сачыў за рухліваю да клапатлівасьці постацьцю вайсковага пісара. Мікола чуў пра Кадзілу, жывучы яшчэ дома, ведаў, што ён быў адным з заможных з ваколічых вёсак, што ён прыхільна ставіўся да дабраахвотніцкае арміі дзевятнаццага году, але-ж ён ведаў, з якою павагаю, захватам, з пыхаю і гордасьцю ўспаміналі Кадзілава імя там, за кардонам. Ні аднаму атаману ня верылі так, як верылі Кадзілаву, ні на аднаго з атаманаў не пакладалі столькі надзей і веры. Кадзіла там — гэта легендарны герой, адзіны сын калісь слаўнага украінскага казацтва. Род свой ён вёў недзе з гэтманскае галіны і абяцаў цяпер сваёю няўтомнаю працаю адрадзіць старыя звычаі і старую волю. І няўжо-ж гэты адважны атаман, няўжо-ж гэты самы Пётра Кадзіла, у чыіх жылах б’ецца гетманская кроў, можа абараняць тых, хто расстрэльваў найлепшых сыноў свае зямлі? Няўжо-ж атаман Пётра Кадзіла дазволіць, каб у яго шэрагах знаходзіліся тыя, хто ненавідзяў ня толькі Украіну, а нават і нявыказаную пра яе думку. Разьбіраючыся з такімі думкамі, Мікола Ішчэнка не заўважыў, як з<noinclude></noinclude> d2dfqhdkrkhbe6420yfl234im2v38if Старонка:Сустрэча (1932).pdf/160 104 126404 292102 2026-07-12T10:52:10Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «узгорку хутка разышліся командзіры і як да яго падбег вайсковы пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Пане старшына, — сказаў ён з пашанаю. — Пане старшына. Пан атаман просіць вас да сябе. Хутка, — скончыў Лаўроненка і з пашанаю выцягнуўся перад Міколам.</br> {{gap|1.5em}}Ішчэнка а...» 292102 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>узгорку хутка разышліся командзіры і як да яго падбег вайсковы пісар.</br> {{gap|1.5em}}— Пане старшына, — сказаў ён з пашанаю. — Пане старшына. Пан атаман просіць вас да сябе. Хутка, — скончыў Лаўроненка і з пашанаю выцягнуўся перад Міколам.</br> {{gap|1.5em}}Ішчэнка абвёў яго варожым поглядам, нібы прыбіваючы яго да зямлі, і павольна пайшоў сьледам. Праз некалькі мінут Мікола ўжо сядзеў у тачанцы поруч з Кадзілам, і пара сытых, дужых коняй несла іх з лесу на Сьцяпанаўку. Паперадзе іх на белым невялікім коніку цярусіў Лаўроненка. Мікола глядзеў яму ў плечы, адчуваў дух заўзятасьці і жаданьня «пагуляць» разам з ваякамі, і яго апанавалі ня зусім вясёлыя думкі.</br> {{gap|1.5em}}«Няўжо-ж гэта я цяпер разам з Лаўровым еду? Супроць каго?» — стала, як гара, запытаньне і стрывожыла Міколу. Ён адкінуў некалькі няпрыемных, назойлівых думак, неяк уважліва паглядзеў на атамана і зноў злавіў сябе на надзвычайным пытаньні:</br> {{gap|1.5em}}«Можа мы едзем з ім разам супроць тых, каго ён ставіў поруч са мною пад кулямёт. Хто-ж тады ёсьць з атаманаў не найдэмократычнейшы і што робіцца ў іх, бо Кадзілу мы ўвесь час лічылі там за найдэмократычнейшага», — безнадзейна спытаў сябе Ішчэнка. Ён яшчэ раз глянуў на Кадзілу і перакінуў свой погляд на Лаўроненку і зноў злавіў сябе на старой думцы:</br> {{gap|1.5em}}«Значыцца, з Лаўровым супроць сваіх» — Мікола<noinclude></noinclude> n3el0u76qr0wr9m5oi3wax3egbepng1 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/161 104 126405 292103 2026-07-12T10:59:50Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «са знакам нязгоды пакруціў галавою, яшчэ глянуў на Кадзілу і ціха прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Пане атамане, я ўсё-такі буду вас прасіць…</br> {{gap|1.5em}}Кадзіла з павагаю абярнуўся на Міколаву гутарку і, забаўляючыся доўгім вусам, чакаў таго, што яму зьбіраецца ска...» 292103 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>са знакам нязгоды пакруціў галавою, яшчэ глянуў на Кадзілу і ціха прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Пане атамане, я ўсё-такі буду вас прасіць…</br> {{gap|1.5em}}Кадзіла з павагаю абярнуўся на Міколаву гутарку і, забаўляючыся доўгім вусам, чакаў таго, што яму зьбіраецца сказаць Ішчэнка.</br> {{gap|1.5em}}На разагрэтым, аж белым ад мыла кані, да тачанкі падляцеў Зьмітро Воўк. Ён моцна ціскануў цуглямі, і непакойны конь стаў, нібы пакорнае цялятка.</br> {{gap|1.5em}}Кадзіла адразу зразумеў, што зараз здарылася нешта такое, чаго ня мог вырашыць сам Воўк і на што патрэбна было зацьверджаньне атамана.</br> {{gap|1.5em}}— Што здарылася, Воўк? — спытаў ён у эсаула.</br> {{gap|1.5em}}Нэрвова выгнуліся Воўкавы высокія бровы і крыўдна скрывілася аблічча. Ён не сказаў пра падзеі зразу, як гэта было заўсёды, прыкметна нэрваваўся і, хвалюючыся, разьдзіраў каню цуглямі рот.</br> {{gap|1.5em}}Атаман глядзеў на яго зьдзіўлена і нецярпліва чакаў дакладнага тлумачэньня.</br> {{gap|1.5em}}— Весткі пра Падольле і Валынь ёсьць, атамане, — голасам, які выдаваў яго нязьмерную трывогу, прамовіў Зьмітро Воўк.</br> {{gap|1.5em}}— Ну, гэта і добра, — задаволена сказаў Кадзіла. — А дзе-ж Наталька. Скажы ёй, што я вярнуся. Уночы буду, — дадаў атаман і асьцярожна глянуў на Міколу.</br> {{gap|1.5em}}— Мая жонка, — растлумачыў ён, апраўдваючыся, нібы просячы прабачэньня за тое, што распачаў тут гутарку пра жанчыну.</br> {{gap|1.5em}}— Яна не вярнулася, — вінавата сказаў Воўк.</br><noinclude></noinclude> h33ipztei10x22onxayh7a9wencnzxw Старонка:Сустрэча (1932).pdf/162 104 126406 292104 2026-07-12T11:34:00Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: « {{gap|1.5em}}— Як гэта? — зьдзіўлена спытаў атаман. — А пра якія-ж весткі ты кажаш?</br> {{gap|1.5em}}— Весткі забралі ў яе… Наш тэлеграфіст. Той, ведаеце, што працуе на Палявой. Ён прыслаў спэцыяльнага чалавека. Ліст ад Падольскага атамана Сакура, ад Валынскага Сако...» 292104 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude> {{gap|1.5em}}— Як гэта? — зьдзіўлена спытаў атаман. — А пра якія-ж весткі ты кажаш?</br> {{gap|1.5em}}— Весткі забралі ў яе… Наш тэлеграфіст. Той, ведаеце, што працуе на Палявой. Ён прыслаў спэцыяльнага чалавека. Ліст ад Падольскага атамана Сакура, ад Валынскага Сакольскага…</br> {{gap|1.5em}}— Так дзе-ж Наталька? — стрывожыўся Кадзіла. — Як гэта так, што весткі яна дастала, а яе няма.</br> {{gap|1.5em}}Воўк зьлез з каня, падышоў да тачанкі і, дакрануўшыся рукою да атаманавага калена, ціха прамовіў:</br> {{gap|1.5em}}— Яе адвезьлі ў больніцу. На станцыі Палявой. Кажа, што яе выкінуў ўночы з вагону агент чэка.</br> {{gap|1.5em}}Мікола штось раптам успомніў, перад яго вачыма мігануў агонь, ноч і тая дзяўчына. Ён падцягнуўся і накіраваў усю сваю ўвагу на гэту гутарку. Кадзіла ўскочыў на ногі і, нібы няпрытомны, кінуўся проста на Воўка.</br> {{gap|1.5em}}— Значыцца, яна паранена? — запытаўся ён, губячы роўнавагу.</br> {{gap|1.5em}}— Яна цяжка паранена, — вінавата адказаў эсаул. — Я казаў вам, што Натальлі Мітрафанаўны нельга было пасылаць. Лепш-бы я паехаў.</br> {{gap|1.5em}}Пачуўшы гэтае імя, Мікола ўвесь моцна ўздрыгануўся і пачуў, як халодныя струменьні жаху паліліся ад галавы да яго самых ног.</br> {{gap|1.5em}}Атаман стаяў каля Воўка і шалёнымі, бяз думкі, поўнымі жаху вачыма глядзеў кудысь на лес. Мікола ўважна сачыў за ім, баяўся, каб Кадзіла не зьвярнуў увагі на яго хваляваньне, і ня мог пазбыцца думак пра тое, як, палічыўшы Натальлю Мітрафанаўну за<noinclude></noinclude> p0nkyx2g6id2e4wvf0pjdx7w45z35d5 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/163 104 126407 292105 2026-07-12T11:39:03Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «агента чэка, ён баяўся яе, вартаваў два дні і, як дайшло да канца, скінуў яе тае-ж ночы з вагону.</br> {{gap|1.5em}}— Дастаць яе неадкладна. Прывезьці, пакуль я вярнуся, — загадаў Пётра Кадзіла. Эсаул пакорліва пакланіўся і, узьлезшы на каня, прыпыніўся.</br> {{gap|1.5em}}...» 292105 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>агента чэка, ён баяўся яе, вартаваў два дні і, як дайшло да канца, скінуў яе тае-ж ночы з вагону.</br> {{gap|1.5em}}— Дастаць яе неадкладна. Прывезьці, пакуль я вярнуся, — загадаў Пётра Кадзіла. Эсаул пакорліва пакланіўся і, узьлезшы на каня, прыпыніўся.</br> {{gap|1.5em}}— Воўк. Ніводнага жывым ня браць. Усіх рэзаць. Чуў? — загадаў атаман.</br> {{gap|1.5em}}— Чуў, — адказаў Воўк. Ён папусьціў цуглі, прыціснуў шпорамі каня і, як вецер, у адну мінуту зьнік за густымі дрэвамі.</br> {{gap|1.5em}}Пётра Кадзіла цяжкімі крокамі падышоў да тачанкі і ня сеў, а неяк кінуўся каля Міколы так, нібы яму адразу адмовіліся служыць усе цягліцы і косьці.</br> {{gap|1.5em}}Ішчэнка трывожна глядзеў на атамана, адсунуўся ад яго далей, і, як той заварушыўся, зьбіраючыся штось сказаць, павярнуў да яго твар.</br> {{gap|1.5em}}— Цяпер я іх, як тараноў… Усіх вывешаю на гальлі, — прахрыпеў атаман, і вочы яго заліліся бледна-ружоваю фарбаю.</br> {{gap|1.5em}}Мікола нічога не адказаў і з жахам глядзеў на страшны ў нянавісьці твар атамана.</br> {{gap|1.5em}}Коні даўно ўжо беглі па вузкім шляху і вывозілі іх з лесу.</br> {{gap|1.5em}}Разьвіднелася. <center><span style="font-family:Times New Roman; font-size: 110%;">XIV</span></center> {{gap|1.5em}}Перад рэдкім ланцугом беднякоў белаю параю курылася рэчка. За рэчкаю, з-за густое пары, слаба вырысоўваліся вялікія палосы сініх жнівеньскай раніцай<noinclude></noinclude> jxswkuf72l5q551mjiife5lnvst9b5n Старонка:Сустрэча (1932).pdf/164 104 126408 292106 2026-07-12T11:47:10Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «сенажацяй і за сенажацямі прывабным сінім пасам адценьваў далёкі лес.</br> {{gap|1.5em}}Бядняцкі ланцуг ляжаў моўчкі. Усе напружана сачылі за тым, як у густых вербах, што двума роўнымі радамі працягнуліся праз усю грэблю, рэдка зьяўляліся постаці палясоўшчыка...» 292106 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>сенажацяй і за сенажацямі прывабным сінім пасам адценьваў далёкі лес.</br> {{gap|1.5em}}Бядняцкі ланцуг ляжаў моўчкі. Усе напружана сачылі за тым, як у густых вербах, што двума роўнымі радамі працягнуліся праз усю грэблю, рэдка зьяўляліся постаці палясоўшчыкаў, як яны перабягалі ад аднае вярбы да другое, асьцярожна выглядалі з-за тоўстых камлёў і зноў перабягалі, усё набліжаючыся да заходняга боку грэблі.</br> {{gap|1.5em}}— Дакуль мы будзем на іх пазіраць? Біць трэба!..</br> {{gap|1.5em}}Мацей напружана абярнуўся да Гускі, нецярпліва абвёў яго суровым поглядам і цьвёрда сказаў:</br> {{gap|1.5em}}— Я тут командзір. У нас набояў мала. На грэблі ляжаць бароны…</br> {{gap|1.5em}}Гуска зразумеў дакор командзіра, вінавата заморгаў вачыма, голасна высмаркаўся і сьціх.</br> {{gap|1.5em}}Пакуль ня будзе загаду — не страляць, — паўтарыў свой загад Мацей і зноў абярнуўся ўбок грэблі. Ён глянуў на Дзямяна, доўга ўглядаўся ў яго задумёныя, з сінімі кругамі вочы і, пераканаўшыся, што ён зусім згодзен з яго распараджэньнем, яшчэ паўтарыў:</br> {{gap|1.5em}}— Чулі, хлопцы? Толькі як скомандую!</br> {{gap|1.5em}}Загад хутка перакінуўся да першага ад Мацея вартавога, той кінуў яго суседу, сусед трэцяму і менш як праз мінуту ён дайшоў да апошняга вартавога.</br> {{gap|1.5em}}— Я не хачу слухаць. Сам сабе командзір, жартуючы, прамовіў ён. Усе, хто быў блізка, весела зарагаталі, а дзед Ахрэм, падбадзёраны такою ўвагаю,<noinclude></noinclude> jrd9svg4iveuhuhb3uz033twmswmb20 Старонка:Сустрэча (1932).pdf/165 104 126409 292107 2026-07-12T11:55:07Z RAleh111 4658 /* Не правераная */ Новая старонка: «зьняў круглую шапку, кінуў яе на сухую зямлю і голасна вылаяўся.</br> {{gap|1.5em}}— Ды мы, ядуць яго мухі з камарамі, і бяз стрэльбаў іх падужаем! Наша-ж улада савецкая. Дома і качоргі дапамагаюць.</br> {{gap|1.5em}}— А чаму вы, дзеду, не ўзялі качаргі? Лепш-жа, як вашы віл...» 292107 proofread-page text/x-wiki <noinclude><pagequality level="1" user="RAleh111" /></noinclude>зьняў круглую шапку, кінуў яе на сухую зямлю і голасна вылаяўся.</br> {{gap|1.5em}}— Ды мы, ядуць яго мухі з камарамі, і бяз стрэльбаў іх падужаем! Наша-ж улада савецкая. Дома і качоргі дапамагаюць.</br> {{gap|1.5em}}— А чаму вы, дзеду, не ўзялі качаргі? Лепш-жа, як вашы вілы.</br> {{gap|1.5em}}— Стань, папробую. Бач якія? Думаеш, схіблю? Стань, стань, — насядаў на маладога дзед Ахрэм. — Што, ужо і збаяўся.</br> {{gap|1.5em}}Хлапец зьбянтэжана азіраўся і нічога не адказаў.</br> {{gap|1.5em}}— А, збаяўся. Так ня сьмейся-ж — дакараў дзед Ахрэм. — Брыдка з дзеда сьмешкі спраўляць.</br> {{gap|1.5em}}Вартаўнік дарэмна выціраў ружовы, з гусіным пушком падбародак і саромліва пазіраў на таварышоў, якія ляжалі поруч. Дзед адчуў сваю перамогу і, вядома, задаволены ёю, ён паглядзеў і падышоў раўчуком пад вартаўнікоў.</br> {{gap|1.5em}}— Нічога, Сьцяпанка, памірыліся, сынку, — і пахлопаў яго па плячы. Сьцяпан зразумеў, што дзед і таварышы заўважылі яго замяшаньне, і зьбянтэжыўся яшчэ больш.</br> {{gap|1.5em}}— Ды, што-ж, вы думаеце, я баюся? Думаеце, я баюся? — паўтарыў ён. Потым Сьцяпан скоранька ўсхапіўся, выскачыў з раўчука і раптам спыніўся, ня выканаўшы свайго намеру.</br> {{gap|1.5em}}Ад грэблі з правага боку засады сьпяшаўся Дзямян, а за ім паважна ішоў Немацей. Ён трымаў у руцэ стрэльбу, быў бяз шапкі і босы. Зялёны, мусіць, з валаснога судзейскага абрусу, поўнае ад стану галіфэ,<noinclude></noinclude> 0cf3t1pr2wt1qk5up57k3ngqvb7s45h