Вікікрыніцы
bewikisource
https://be.wikisource.org/wiki/%D0%93%D0%B0%D0%BB%D0%BE%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%8F_%D1%81%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D0%B0
MediaWiki 1.48.0-wmf.3
first-letter
Мультымедыя
Адмысловае
Размовы
Удзельнік
Размовы з удзельнікам
Вікікрыніцы
Размовы пра Вікікрыніцы
Файл
Размовы пра файл
MediaWiki
Размовы пра MediaWiki
Шаблон
Размовы пра шаблон
Даведка
Размовы пра даведку
Катэгорыя
Размовы пра катэгорыю
Аўтар
Размовы пра аўтара
Старонка
Размовы пра старонку
Індэкс
Размовы пра індэкс
TimedText
TimedText talk
Модуль
Размовы пра модуль
Event
Event talk
Старонка:Жалейка (1908).pdf/158
104
16307
302901
302789
2026-11-04T17:01:25Z
Gleb Leo
2440
302901
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>
{{gap|1em}}У тры дни дзьве ямы на трупы капали:

На мо́гилках Янку-хамулу схавали,

А далей, за мо̀гилки—гожу паненку,

Народ жэ над дзвйома малиўся и кленкаў.

Нябощикаў несли хаваць неяк зрана,

Пад вечар жэ везли ў вар’яцки дом пана.

{{gap|1em}}Эй, кончана казка! Ну, як вам здаецца?

Ци праўды ў ей многа, ци лжэ, ци смяецца?

Мнеж верце, шо гэта йосць праўдай звычайнай;

Спытайцеся тольки старэйшых пад Гайнай;

Там кажны з ахвотай разкажэ вам гэта,

Хоць там яшчэ гора людзей не апета;

Но ў вустных паданях жыве и жыць будзе,

И сведчыць сабою шчасливых а блудзе.

Закинеце, можэ, што ў казцы на пана

За многа усяких шальмоўстваў складана?

Нихай жэ багаты пан кепска ня чыне,

Напэўна и казка ня ў чым не абвине.

Бо што зробе бедны, з бяды што натворэ,

Такога и казка не так абгаворэ;

А створэж багаты дзе подласць якую,

И з роскашы праўду падопчэ святую,

Ни ў чым не дазнае ат прышласци ласки:

Таким не даруюць ни людзи, ни казки.
{{Block center/e}}
[[Файл:Жалейка (1908). Узор 1.png|150px|center]]

<noinclude></noinclude>
3ckp9mmmb5wsius31rkv5x9i3w2cvty
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/12
104
22207
302908
148053
2026-11-05T07:55:13Z
Gleb Leo
2440
302908
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>большасьць насельнікаў і тут жыве па гарадох, але гарады маюць часьцей
гандлёвае, чым прамысловае значэньне, дый прамысловасьць іх грунтуецца
на апрацоўцы продуктаў сельскай гаспадаркі.
Ральніцтва ў Паўднёва-Ўсходняй Ангельшчыне стаіць досыць добра,
выраб зямлі адбываецца пры помачы найлепшых прылад па палепшаных
спосабах гаспадаркі. Сеюць тут пераважна пшаніцу і ячмень, зьбіраюць
багатыя ўраджай, але свайго збожжа не хапае, бо яго вельмі многа вымагаюць буйныя гарады, якіх тут вельмі многа. З гэтай прычыны сюды яшчэ
прывозіцца збожжа з-за межаў: з Канады, з Злучаных Штатаў Паўночнай
Амэрыкі, з Паўднёва-Усходняй Эўропы. Большую вагу маюць тэхнічныя
расьліны, якія даюць матар'ял для мясцовых фабрык, асабліва хмель.
Добра ўзрастае й садовіна: яблыні, ігрушы. Значныя прасторы засяваюцца
кармавымі травамі; апрача таго шмат у краіне і натуральных лугоў, так
што гадоўля жывёлы знаходзіцца ў добрых варунках. Ангельскія гаспа-
{{Няма выявы}}
дары панавучаліся выгадоўваць найлепшыя гатункі рознай заводзкай жывёлы. Ангельскія коні вядомы на ўвесь сьвет лёгкасьцю і шпаркасьцю
бегу; ангельскія сьвіньні адзначаюцца тлустасьцю і далікатным смачным
мясам; па колькасьці авечак параўнаўча з прасторай з Ангельшчынай
ня можа спрачацца ніводная краіна сьвету. Лепшую заводную жывёлу
з Ангельшчыны вывозяць ува ўсе куты сьвету, але мясам і малаком, як
і збожжам, краіна ня можа задаволіць сваё вельмі густое насяленьне, і
мусіць гэтыя продукты прывозіць з Голяндыі, з Аргентыны, з Аўстраліі,
Скандынавіі, Pаcіі.<noinclude></noinclude>
q4hgd3vuco5zquoad1ao61ryiwfu8gv
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/14
104
22209
302909
111978
2026-11-05T07:55:52Z
Gleb Leo
2440
302909
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>нага палажэньня. Як на захад і на поўнач, у прамысловыя гарады заходняй Ангельшчыны, гэтак і на ўсход, на паўвостравы Кент і Норфольк,
ад Лёндону праменямі разыходзяцца чыгункі. Лёндон ляжыць ля ўсходніх
берагоў Ангельшчыны, значыць бліжэй за ўсё да Бэльгіі, Голяндыі, Нямеччыны, Польшчы, Бальтыцкіх краін, Расіі, а з гэтымі краямі вельмі
бойка гандлюе Ангельшчына. Зразумела, што Лёндон, дзякуючы свайму
палажэньню, мусіў зрабіцца найгандлёвейшым горадам Ангельшчыны, а разам з тым і ўсяго сьвету. Толькі ў апошнія перад вайной гады яго перагнаў па сваіх гандлёвых абаротах Нью-Ёрк, ды прыстані Заходняй Ангельшчыны пачалі з ім супарнічаць на полі замежнага гандлю ад таго часу,
як пашырыўся гандаль з Амэрыкай. Аднак пакуль што Лёндон яшчэ займае першае месца ў Эўропе (гандлёвы абарот яго дасягаў перад вайной
3482 мільёнаў залатых рублёў).
{{Няма выявы}}
Лёндон—самы вялікі горад сьвету. У ім жыве, лічачы прадмесьці,
7.500.000 насельнікаў, значыць болей, як ува ўсёй Бэльгіі, Голяндыі, у
БССР або ў Швэдзіі.
Вялікія акіянскія караблі прыстаюць трохі ніжэй Лёндону; там на
некалькі дзесяткаў вёрст абапал Тэмзы цягнецца вялізная Лёндонская
прыстань. Але й вышэй па Тэмзе мітусяцца ўсялякія параходы, катэры,
лайбы.
Пад зямлёй і над зямлёй па горадзе носяцца трамваі, злучаючы паміж сабой далёка раскінутыя прадмесьці.
:::Лёндон—тыповы ангельскі горад. Удзень мільёны людзей зьбіраюцца ў асяродку яго, у гэтак зв. Сіты. Уночы ўсе разьяжджаюцца па дамох на ўскрайкі сталіцы, тады як у Сіты на-<noinclude></noinclude>
hm4rvi239csljmf14gyoxl8hiik27a4
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/16
104
22211
302910
62401
2026-11-05T07:56:44Z
Gleb Leo
2440
302910
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="0" user="VasyaRogov" /></noinclude>
{{Няма выявы}}<noinclude></noinclude>
06foa29ww9dyu06cx0ghcmn1gdgzlzk
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/23
104
22218
302911
146842
2026-11-05T07:57:35Z
Gleb Leo
2440
302911
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>даходы насельнікам дае рыбацтва. Што год адгэтуль вывозіцца на некалькі
дзесяткаў мільёнаў рублёу золатам селядцоў. У нізіне Лёленд у каменновугальных акругах пераважвае нетракапальная і фабрычная прамысловасьць. Там выплаўляюць жалеза, гатуюць розныя жалезныя вырабы, апрацоўваюць баваўну, лён, джут, шоўк і гэтак далей.
Даўная кельцкая люднасьць Шотляндыі захавалася галоўным чынам
на захадзе. Людзі там ніжэйшага росту і цямнейшыя, як на ўсходзе.
самых недаступных горах захаду да сяго часу пануе старакельцкая мова.
Наадварот, высокія, сьветлавалосыя, доўгагаловыя й доўгатварыя насельнікі Паўднёва-Усходняй Шотляндыі зьяўляюцца патомкамі гэрманскіх пляменьняў, якія захапілі гэтую частку краіны ў пачатку сярэдніх вякоў.
Гавораць яны выключна паангельску, хаця й ня вельмі любяць запраўдных ангельцаў.

Між іншым ад ангельцаў шотляндцы адразьняюцца сваёй рэлігіяй. Ангельцы офіцыйна належаць пераважна да так званай англіканскай царквы, шотляндцы — галоўным чынам так званыя прэсвітэрыянцы. Англіканская вера займае cярэдняе месца паміж іншымі протэстанцкімі рэлігіямі і каталіцтвам.

{{Няма выявы}}
Мал. 47.-Плоскаўзвышша ў Шотляндыі
Гарады Шотляндыі згуртаваліся ў багатай на вугаль і жалеза нізіне
Лёленд. Тамака на р. Клейд, у тэй яе частцы, да якой даплываюць вялізныя морскія караблі, недалёка ад заходняга берагу ляжыць горад Глезго
(1034000 н. у 1921 г.), які бойка гандлюе з Канадай, Злучанымі Штатамі і з Вэст-індыяй. Сюды прывозяць адтуль цукер і баваўну, а адгэтуль вывозяць вырабленыя на тутэйшых фабрыках баваўняныя і шаўковыя тканіны і розныя мэталёвыя тавары, перш за ўсё ўсялякія машыны. Глезго вядомы, як асяродак будаваньня караблёў, гандлёвы і унівэрсытэцкі цэнтр Шотлянды.<noinclude></noinclude>
lozqhfjknrza3qc1u72uqofq6ucb5i2
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/26
104
22221
302912
147280
2026-11-05T07:57:52Z
Gleb Leo
2440
302912
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>стойнасьць. Аб'яднаўшыся з лібэральнымі партыямі у ангельскім парлямэнце, ірляндцы усімі дазволеным спосабамі дамагаліся прынамсі самаўраду і асобнага ірляндзкага парлямэнту. Найболей крайнія з ірляндзкіх незалежнікаў часамі заклікалі сялянства брацца за зброю, але толькі пасьля сусьветнай вайны ангельскі ўрад згадзіўся на стварэньне незалежнай Ірляндзкай дзяржавы з асобным урадам і парлямэнтам, але злучанай з Брытанскай дзяржавай саюзным дагаворам.
{{Няма выявы}}
Ужо многа гадоў назад
большасьць насельнікаў Ірляндыі запазычыла ангельскую мову, так што старая
ірляндзкая кельцкая мова
захавалася толькі на крайнім захадзе. Аднак, запазычыушы ангельскую мову,
ірляндцы засталіся асобнай
нацыяй і упарта змагаюцца за незалежнасьць сваёй
бацькаўшчыны<ref>Праца народнай інтэлігэнцыі над разьвіцьцём сваёй уласнай мовы стварыла ўжо
багатую літаратуру, якая ўжо цяперака зьяўляецца гонарам кожнага нацыянальна-сьвядомага ірляндца.</ref>.
Векавечнае змаганьне з
пераможцамі цяжка адбілася на Ірляндыі. Заняпала
культура, зьнікла даўнейшае багацьце. Большасьць
ірляндцаў жыве вельмі бедна, значная частка іх не
атрымоўвае аніякай асьветы, многія з іх выяжджаюць
на заработкі ў іншыя краіны Брытанскай дзяржавы,
дзе выконваюць, як беларусы ў даўнейшай Расіі, самую цяжкую працу<ref>Толькі дзякуючы шырокаму разьвіцьцю сельска-гаспадарчай коопэрацыі дабрабыт працоўвага сялянства ў Ірляндыі значна паляпшаецца, і можна спадзявацца, што
далейшыя посьпекі коопэрацыі дазволяць ірляндцам экономічна ўзмацавацца.</ref>.
Мал. 48. Ірляндзкі фэрмэр.
Як у тыповай сельска-гаспадарчай старонцы, у Грляндыі мала вялікіх
гарадоў. Сталіца яе ''Дублін'' (400000 насельнікаў) ляжыць на ўсходнім
беразе і бойка гандлюе з Ангельшчынай. Гэта асяродак ірляндзкай асьветы,
слынны сваім унівэрсытэтам. Другі буйны горад ''Бэльфаст'' (393000 насельн.)
ляжыць на паўночным усходзе краіны ў асяродку прамысл овай акругі.
Тут апрацоўваецца баваўна, ільняніна, вырабляецца паўпарцалян, шкло,
цукер.<noinclude></noinclude>
5fwkwdjg3rty35zt0dkn6hhoecl2vak
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/33
104
22228
302913
146888
2026-11-05T07:58:11Z
Gleb Leo
2440
302913
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>выгляд катліны, у якой ускрайкі пакрысе падымаюцца і раптам абрываюцца знадворку. Ад краěу да асяродку гэтай катліны сьцякаюць рэкі, якія
зьліваюцца ў поўнаводную павольную Сэну. Дзякуючы прамяністаму кірунку сваіх прытокаў, злучаных каналамі з усімі іншымі суднаходнымі рэкам
Францускай старонкі, Сэна зрабілася галоўнай гандлёвай дарогай францыі, а яе вадазбор з гляістымі ўраджайнымі грунтамі заўсёды быў і застаўся ядром і сэрцам фракцускай дзяржавы. У адзнаку ад Сэны, Люара.
што цячэ з Сярэдня-Францускага ўзвышша, часамі мялее, так што яе
мяліны перашкаджаюць руху параходаў; часамі-ж, наадварот, шырока
разьліваецца і сваімі разводзьдзямі робіць многа шкоды насельнікам берагоў,
затапляючы іх сады, нівы і будынкі. Грунты ў Люарскім вадазборы горшыя, як у Сэнскім. Значныя прасторы тут займаюць няўродныя пяскі
балоты. Аднак чалавек пастараўся к тут скарыстаць кожны кавалак зямлі.
Пяскі тут засаджваюцца лесам; балоты, якіх нельга было асушыць, ператвараюцца у саджалкі, па якіх гадуюць розную рыбу.
{{Няма выявы}}
Мал. 49.-Крэйдавы бераг Нормандыі.
Клімат Паўночна-Францускай нізіны мяккі, але ужо не такі хмарны,
як у Брэтані. Цяплыні і сьвятла тутака хапае для вінаградніку і іншых
далікатных расьлін. Сухменяў тут ніколі ня бывае, але няма і
тэй<noinclude></noinclude>
btotkn4026x49eurcnz3zllhngd4uuc
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/37
104
22232
302914
146897
2026-11-05T07:58:27Z
Gleb Leo
2440
302914
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>парфума, фізычныя і оптычныя прылады, машыны і іншыя парыскія вырабы слынуць на ўвесь сьвет. На сусьветны рынак Парыж пастаўляе перш
за ўсё дарагія тавары, рэчы раскошы і моды.
::Перад вайной Парыж быў 3-ім горадам сьвету па ліку насельнікаў, але спрачаўся за гэтае месца з сталіцай Нямеччыны Бэрлінам, бо меў, як і той, каля 3000000 насельнікаў. З пачатку вайны ў час наступу немцаў на Марну горад часова апусьцеў, потым ізноў засяліўся, і цяпер налічвае 2906000 насельнікаў, а разам з прадмесьцямі 4411000.
{{Няма выявы}}
Мал. 50.-Эйфелева вежа ў Парыжы.
Парыж-адзін з найпрыгажэйшых гарадоў зямлі. Багатыя прыгожыя
сучасныя будынкі, званіцы і вежы сабораў, харошыя бульвары й сады,
гаі-паркі, шырокія пляцы, пекныя помнікі робяць надта прыемнае ўражаньне.
::Пасярэдзіне гораду на востраве паміж дзьвюма адтокамі Сэны ляжыць, "Сітэ", найдаўнейшая частка Парыжу з услаўленым саборам парыскай божай маткі. Яшчэ ў VІ в. да пачатку хрысьц. эры тут пабудаваўся горад Лютэцыя, які з цягам часу пашырыўся, перакінуўся цераз абедзьве адтокі Сэны і зрабіўся Парыжам, на правым паўночным беразе Сэны знаходзіцца сучасны асяродак сталіцы з найлепшымі крамамі, кавярнямі, тэатрам і г. д. Трамваі, самаходы, Фурманкі дзень і ноч мітусяцца па вуліцах і завулках. Сотні тысяч людзей ходзяць, бегаюць, турбуюцца ў гэтай частцы Парыжу. Нават пад зямлёй<noinclude></noinclude>
4hcjivlsdjw1b43xul7u62wrd2jrtl9
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/38
104
22233
302915
146898
2026-11-05T07:58:40Z
Gleb Leo
2440
302915
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>гудуць і грукаюць вагоны мэтрополітэну. На левым беразе Сэны ляжаць культурна-асьветныя установы, вышэйшыя школы,
скучаныя ў так званым латыньскім квартале, дзе жывуць студэнты, уцекачы з чужаземных дзяржкаў, што знаходзяць прытулак у гасьціннай францускай сталіцы, вучоныя, мастакі і г. д.
Тут знаходзіцца і вялізнае Марсава поле з слыннай Эйфэлевай вежай, якая лічыцца адным з найвышэйшых будынкаў
зямлі (Гл. мал. 50).
{{Няма выявы}}
Мал. 51.-Парыж. Сабор парыскай божай маткі.
У ваколіцах Парыжу знаходзіцца шмат прадмесьцяў сталіцы, дачных мест, фабрычных пасёлкаў і г. д. Сюды калежаць Булёнь-на-Сэне
(68000 н.), аддзеленая ад сталіцы прыгожым Булëньскім лесам, месцам
шпацыру парыжцаў; ''Сэн-Дэні'' (76000 н.); ''Вэрсаль'' (65000 н.), даўная бліскучая
гаспода францускіх каралёў з чароўнымі садамі і палацамі; ''Сэўр''
з вялікай парцалянавай фабрыкай і іншыя. Буйное разьвіцьцё Парыжу перашкаджае ўзрастаньню іншых гарадоў Паўночна-Францускай нізіны.
Большасьць сярэдніх і малых гарадоў краіны зьяўляюцца ціхамірнымі старасьвецкімі местамі.
:Такі характар маюць і галоўныя пункты Люарскага вадазбору: ''Орлеан'' (69000 н.) з ваўнянымі і баваўнянымі фабрыкамі, ''Тур'' (75000 н.), вырабляючы шоўк і скуру, ''Ле-Ман'' (72000 н.), слынны апрацоўкай ільняніны і г. д.<noinclude></noinclude>
kbre3xfq6180vjjzkfun6y83rczulzc
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/39
104
22234
302916
146900
2026-11-05T07:58:55Z
Gleb Leo
2440
302916
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Параўнауча багатым горадам зьяўляецца ''Руан'' (у 1921 г. 124000 нас.)
з буйной баваўнянай і мэталёвай прамысловасьцю, які ляжыць на Сэне у
тым яе месцы, да якога у час прыплыву даблываюць морскія караблі.
Сучасныя акіянскія караблі, што ходзяць з Эўропы ў Амэрыку, не
даходзяць да Руану. З гэтай прычыны галоўнай Францускай прыстаньню
на Ляманшы зрабіўся ''Гаўр'' (163000 нас.), які ляжыць каля адкрытага
мора блізка вусьцяў Сэны. Сюды прывозяць для Парыжу баваўну і колёніяльныя тавары, а адгэтуль вывозяцца модныя і каштоўныя фабрычныя
вырабы сталіцы. (Вартасьць прывезеных і вывезеных праз Гаўр тавараў
дасягала да вайны 1032 мільён. рублёў золатам).
На ўсходзе краіны ў Шампані самым вялікім і важным горадам зьяўляецца ''Рэймс'' (77000 нас.) з вядомым прыгожым саборам, сапсутым няжецкімі снарадамі ў час вайны 1914-18 г. Тут апрацоўваецца шампанская воўна і вырабляюцца слынныя шампанскія віны.
{{Няма выявы}}
Мал. 52.-Парыж. Надземная электрычная чыгунка.
'''Біскайская нізіна''' абымае паўднёва-заходнюю частку францыі і
зьяўляецца крайнім паўднёва-заходнім кутком тэй вялікай нізіны, якая
цягнецца блізка-што праз усю Эўропу ад Пірэнэяў аж да Ледаватага і
Белага морау. Лежачы ля берагоў Біскайскае затокі, краіна выглядае сухаземным працягам яе дна, і запраўды была калісь часткай Біскайскай
затокі. Нават і цяпер бераг краіны паступова, хоць і павольна, нарастае,<noinclude></noinclude>
4f2wtmllhdw7bclscrjuvimycsg27in
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/41
104
22236
302917
146904
2026-11-05T07:59:18Z
Gleb Leo
2440
302917
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>кормяць сьвіней; паусюды трымаюць многа хатніх птушак, а ў ляндах
пасьвяць авечак. Па берагох Біскайскай затокі ловяць рыбу-сардынак і
ядобных сьлімакоў-вустрыц. З вінаграду вырабляюць слынныя бордоскія віны.
Палажэньне краіны між Атлянтыкай і Міжзем'ем на мяжы Францыі
і Гішпаніі спрыяе гандлёваму значэньню краіны, але нявыгодная будова
берагоў, пескаватых, плыткіх, недаступных для сучасных акіянскіх караблёу і аддзеленых ад сярэдзіны краю бязьлюднымі выдмамі і балотнымі
ляндамі, перашкаджае морскаму гандлю. Толькі на Жырондзе морскія караблі знаходзяць месца прыстою каля гораду ''Бордо'' (у 1921 г. 267000
нас.), прыстань якога даступна для іх у час прыплыву. З Бордо вывозяцца найлепшыя гатункі бордоскіх він. Праз Бордо праходзіць важная
чыгунка, якая пераразае Пірэнэі і злучае Парыж з Мадрыдам.
{{Няма выявы}}
Мал. 53.-Лоў вустрыц каля берагоў Паўд.-Зах. Францыі.
На вышнявіне Гароны, у тым яе месцы, дзе ад гэтай рак адходзіць
канал у Ліонскую затоку Міжземнага мора, ляжыць ''Тулюза'' (175000 нас.)
з унівэрсытэтам і многалічнымі фабрыкамі, якія апрацоўваюць сельскагаспадарчыя продукты (асабліва там многа паравых млыноў).
'''Міжземнаморская Францыя''' абымае ўзьбярэжжа Ліонскай затокі
Міжземнага мора і даліну ракі Роны ад яе сутокі з Саонай да вусьцяў.
Большая частка гэтай краіны зьяўляецца нізінай, але й тут можна пра-<noinclude></noinclude>
btmjdec0n4bit5ixfsrzdlnrjj81fgp
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/47
104
22242
302918
146926
2026-11-05T07:59:41Z
Gleb Leo
2440
302918
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Грунты Ўсходняй Францыі лепшыя, а клімат сушэйшы, як у Сярэдня-францускім узвышшы. Неба тутака болей яснае, розьніца між зімой
і летам большая, чымся у іншых краінах Францускай старонкі. Па схілах
гор захавалася яшчэ многа букавых і каштанавых лясоў, па якіх яшчэ й
цяпер жыве многа ваўкоў, якія ужо зьвяліся у рэшце Францыі.
Як амаль і паусюды ува Францыі, большая частка зямлі знаходзіцца
тут пад нівамі і вінаграднямі. Альзас у даліне Вышняга Рэну і даліна Саоны адзначаюцца вялікай ураджайнасьцю і слынуць найлепшымі гатункам
він (асабліва вядомы бургонскія віны, якія вырабляюцца ў Саонскай
нізіне). Там добра сьпеюць пшаніца, кіяхь, хмель. Па вадапздзелах пашырана гадоўля жывёлы. Дзякуючы багацейшым накладам жалезнай руды, у
Лётарынгіі добра стаіць нетракапальная прамысловасьць. Мясцовая руда
{{Няма выявы}}
Мал. 54.-Сабор у Страсбурзе.
адгэтуль вывозіцца ў іншыя краіны Францыі і нават за межы Францускай
дзяржавы. Наадварот, мясцовага каменнага вугалю не хапае, і яго сюды
прывозяць з поўначы і з усходу (з Саарскай акругі і іншых куткоў
Нямеччыны). Фабрычная прамысловасьць складаецца з апрацоўкі жалезнай руды і воўны; апроч таго, у Альзасе мае вагу баваўняная, а ў
Лётарынгіі шкляная прамысловасьць (у Бакара).<noinclude></noinclude>
7t7nwu6p6g53tx2zzaoev6opuyf2ilr
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/49
104
22244
302919
146928
2026-11-05T07:59:58Z
Gleb Leo
2440
302919
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>Самбры-Маасу цягнецца паласа багатых пакладаў каменнага вугалю.
Тут раней, як ува усіх іншых месцах контыненту Эўропы, пачалося
здабываньне каменнага вугалю. З таго часу распрацавалі ўжо цалком вышэйшыя пласты яго пакладау. але здабываньне вугалю не зьмяншаецца;
толькі шахты уразаюцца глыбей пад зямлю. Апрача вугалю тутака здабываецца многа жалезнай руды, знаходзяць цынк, волава і медзь. Паласа
каменна-вутальных пакладаў ад вышняй Самбры цягнецца на захад у
ваколіцы францускіх гарадоу Ліля, Рубе і інш. Паусюды у паласе каменнавутальных пакладау мясцовыя насельнікі займаюцца нетракапальнай і фабрычнай прамысловасьцю. Буйныя прамысловыя гарады, дробныя фабрычныя пасёлкі, капальні, рудні і гуты чаргуюцца тут, як у ПаўночнаЗаходняй Ангельшчыне. Гушчыня залюдненьня тут надзвычайна вялікая
(месцам дасягае да 1350 ч. на 1 кв. клм.).
{{Няма выявы}}
Мал. 55.-Краявід у Бэльгіі.
Сярэдняя частка Бэльгійскай краіны ляжыць на поўнач ад паласы
каменна-вугальных пакладаў між рэкамі Маасам і Шэльдай. Гэта ўзгаркаватая раўніна пакрыта вельмі ўраджайнымі гліністымі і суглінкавымі
грунтамі. Клімат гэтага краю мякчэйшы, як у Ардэнах, дзякуючы большай блізкасьці да мора, але ападкаў тутака меней. (Чаму ў горах выпадае болей ападкаў, чымся на раўнінах?).
::Горад Брусэль мае сярэдн. тэмп. году +9,9°, студзеня +2,0° ліпеня +18,0°, ападкаў у год 750 мілім.
Ядобны каштан тут сустракаецца ўжо рэдка, але ўсялякае збожжа,
садовіна і гародніна сьпеюць вельмі добра. Кожны кавалак зямлі старэнна
вырабляецца, угнойваецца і дае вялікі зыск. Сельская гаспадарка стаіць
тутака лепей, як у іншых мясцовасьцях Бэльгійскай краіны, але з прычы-<noinclude></noinclude>
dcmf7r6353bt88snid1zuwicqzr3fcw
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/55
104
22250
302920
147266
2026-11-05T08:00:29Z
Gleb Leo
2440
302920
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>Клімат Гэрманіі болей аднастайны, чымся клімат Францыі.
::Гэта між іншым тлумачыцца тым, што Паўднёвая Гэрманія вышэй за Паўночную. Лежачы вышэй, яна мусіць мець ніжэйшую тэмпэратуру, чым можна было-б чакаць паводле географічнай шырыні.
Параўнаўча з кліматам Францыі клімат Гэрманіі значна халаднейшы.
::Сярэдняя гадавая тэмпэратура тут віхаецца між +7° і +10°, сярэдняя тэмпэратура студзеня паміж +2° на захадзе і -2° на ўсходзе.
Маразы здараюцца ў Гэрманіі паўсюды, хаця Нідзе ня бываюць
трывалымі. Улетку тут ніколі ня бывае залішне гарачых дзён з сярэдняй
тэмпэратурай ночадзеньня вышэй за +2°. Хіба толькі ў грабенах на
крайнім поўдні часамі здараецца такая сьпякота. Паводле колькасьці ападкаў Гэрманія мала розьніцца ад Францыі. (Тутака на раўнінах выпадае
каля 500-800 мілім, дажджу і сьнегу). {{Няма выявы}} Толькі у горах ападкаў занадта
многа (да 1700 м.). Ясныя дні тут
бываюць радзей, як у Францыі, але
наагул клімат здаровы і карысны
тут ня бывае такіх рэзкіх зьмен
сьпякоты і сьцюжы, як на усходзе
Эўропы, але й няма тэй церазьмернай
вільгатнасьці, якая пануе на ўзьбярэжжах Атлянтыкі.
Гэрманія належыць па пасу мяшаных лясоў. Калісь тут пераважвалі
ліставыя дрэвы: бук, дуб і іншыя, побач з якімі трапляліся елкі, хвоі, ельніцы, мадрыны. У апошнія часы у
залежнасьці ад штучнай гадоўлі лясоў
склад іх зьмяніўся. Ігластыя дрэвы
пачынаюць пераважваць над ліставымі. Параўнаўча з Францыяй, а тым
болей з Ангельшчынай, тут захавалася яшчэ шмат лясоў (каля 26% усёй
плошчы), і яны граюць значную ролю
ў гаспадарцы. Далікатныя расьліны
Францыі, напрыклад, ядобны каштан,
у Гэрманскай стронцы ужо не растуць. (Ядобны каштан сустракаецца
хіба-што на крайнім паўднёвым захадзе ды й то толькі асобнымі дрэвамі). Дзякуючы мернаму клімату і роўнаму разьмеркаваньню ападкаў на
порах году, расьліннасьць ад раньняй вясны да позьняй восені сьвежая,
зялёная, вясёлая, прыемная для вока.
Мал. 56.-Дубовы лес у Гэрманіі.<noinclude></noinclude>
bepm25yp61dn7lu80ont8hvoxtfiahj
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/62
104
22257
302921
147183
2026-11-05T08:00:50Z
Gleb Leo
2440
302921
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>цы сярэдніх вякоў Даньская дзяржава ўладала ўсім Скандынаўскім паўвостравам і была галоўнай дзяржавай Паўночнай Эўропы. У 1658 г. ад яе адарваліся апошнія часткі Швэдзіі, у 1814―Норвэгія, насельнікі якой і цяпер гавораць на адней мове з даньцам. Аканчальна страціла сваю вагу Даньская дзяржава ў 1864 г., калі немцы адваявалі ад яе паўднёвую частку Ютляндыі, так званы Шлезвіг-Гольштэйн. Пасьля сусьветнай вайны 1914-18 г. частка Шлезвігу зноў злучылася з Даніяй.
Сучасная Даньская дзяржава зьяўляецца констытуцыйным каралеўствам і ўладае апрача Даньскай краіны востравам Борнгольмам, які ляжыць далей на ўсход у Балтыцкім моры каля берагоў Швэдзіі, і фарзрскімі астравамі. (Эўропэйскія ўладаньні Даньскага каралеўства абымаюць
44400 кв. клм, і налічваюць 3290000 насельнікаў). Апрача таго, даньскага
караля прызнае Ісляндыя. У Амэрыцы да Даніі належыць востраў Грэнляндыя (вольныя ад вечнага лёду прасторы Грэнляндыі абымаюць 89500 кв.
клм. і маюць 33100 сталых насельнікаў).
{{Няма выявы}}
Мал. 57.-Копэнгаген.
::Улада даньскага караля абмяжована парлямэнтам, у якім пануе партыя сялян—сераднякоў. Работніцкай партыяй зьяўляецна соцыял-демократычная, якая кіруе професыянальным рухам. Даньскія профсаюзы ў час вайны былі ворагамі мілітарызму, а пасьля вайны выявілі імкненьне да аднаўленьня зносін з СCCP.<noinclude></noinclude>
18zzrp6ywjie0wz9y2pokrkynbufjl3
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/64
104
22259
302922
147187
2026-11-05T08:01:11Z
Gleb Leo
2440
302922
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>ветракоў, паравых машын і помпаў ваду з канаў пераганяюць у гэтыя каналы, а адтуль яна сама сьцякае ў мора або ў рэкі. Гэткім чынам асушылі
ня толькі балоты, але нават і вазёры, якіх было шмат раскідана па
маршах.
::У апошнія гады патроху пачалі асушаць нават кавалкі мора і зьбіраюцца зрабіць сухазем'ем усё тое, што было заліта морам у сярэднія вякі. У 1918 г. гэтую працу ўжо распачалі.
Асушаныя маршы маюць назоў польдэраў і адзначаюцца вельмі ураджайнымі грунтамі, па якіх добра растуць травы і розныя культурныя
расьліны.
Аднак ня ўся Голяндыя пакрыта маршамі. На ўсходзе і на поўдні яе
вялікія кавалкі зямлі ляжаць значна вышэй над роўнем мора. Гэта так
званыя гесты, пакрытыя ледавіковымі адкладам пескавыя пусткі і тарфавішчы.
{{Няма выявы}}
Голяндыю можна зваць краінай вусьцяў Рэну. Уступаючы ў
межы краіны, гэтая найвялікшая рака Заходняй Эўропы распадаецца на адтокі, якія сплятаюцца паміж сабой і паасобку
ўліваюцца або ў адкрытае мора
або ў затоку Зюдэрээ. (Па карце прасачы кірункі адток дэльты Рэну). З дэльтай Рэну злучаецца дельта Маасу, а на паўднёвы захад ад іх супольнага вусьця ў мора ўліваецца Шэльда.
(Якія астравы ляжаць у вусьцях
Шэльды? Якая рака упадае ў
затоку Долярт?
якая ў ЯдэЭ?).
Абгароджаныя выдмамі ўзьбярэжжы Голяндыі маюць мала
Ісляндыя ў І стагодзьдзі хрысьцянскай эры
Рыс. 58.-(Параўнай з рыс. 59).
буктаў, гожых для прыстою караблёў, але тым большую вагу маюць вусьці
рэк, даступныя для самых вялікіх морскіх параходаў. Якая прыстань ляжыць на Шэльдзе вышэй яе вусьця ў Бельгійскай краіне?). Дзякуючы блізкасьці мора, клімат Голяндыі вільгатны і досыць цёплы. (Сярэдняя тэмпэратура году ў горадзе Утрэхце +9,9º). Зіма мяккая, з частымі адлігамі
(сяр. тэмп. студзеня ў Утрэхце +1,5º), але часамі вада ў канавах і каналах
замярзае. Сьнег ляжыць на маршах хіба-што па некалькі дзён у год, так
што жывёлу там можна пасьвіць амань-што увесь год без перарыву. Ліпень
ня вельмі гарачы (у Утрехце-+18,4º), але ясныя дні выпадаюць улетку
часьцей, як у суседніх акругах Бельгіі або Нямеччыны.<noinclude></noinclude>
876iv2eu3kwhbyho8gqrx0iad827x9w
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/66
104
22261
302923
147196
2026-11-05T08:01:40Z
Gleb Leo
2440
302923
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>астраўкоў у Вэст-Індыі. Усяго голяндзкія колёніі налічваюць 2046 тыс.
кв. клм. з 47609 тыс. насельнікаў).
Колёніі даюць Голяндыі цукер, каву, табаку, какао, усялякія прысмакі
і хіву, якія адгэтуль вывозяцца ў Нямеччыну, Польшчу, Літву, Беларусь
і Расію.
Па сваіх гандлёвых абаротах Голяндыя, ня гледзячы на сваю малую
велічыню, займае адно з першых месц на сьвеце. (Перавышаюць яе на
гэтым полі Ангельшчына, Злучаныя Штаты, Нямеччына і Францыя).
Гандаль (асабліва транзітны) -грунт, на якім стварылася багацьце
Голяндыі.
{{Няма выявы}}
Мал. 60.-Краявід у Голяндыі.
Мора дае яшчэ і іншыя заработкі насельнікам Голяндыі. Голяндцы
і фрызы-добрыя рыбакі. Каля берагоў сваёй бацькаўшчыны яны ловяць
вустрыц і рыбу (селядцы і траску). На сваіх маленькіх рыбацкіх караблёх яны выяжджаюць на рыбу і далей у Нямецкае мора і нават у
Атлянтыку аж на морскія мяліны, што ляжаць каля вострава Нью-Фаўндленд блізка Паўночнай Амэрыкі.
Калісь у Голяндыі параўнаўча высока стаяла і прамысловасьць, але
сучасная буйная фабрычная прамысловасьць патрабуе шмат апалу, якога
ў Голяндыі няма. З гэтай прычыны цяпер фабрык тутака мала. Толькі
прыморскіх гарадох мае вагу будаваньне караблёў ды апрацоўка некаторых продуктаў, што прывозяцца з колёній.<noinclude></noinclude>
12sc5yog79ea8et2wlzfbd7ul6uzkwf
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/72
104
22267
302924
147205
2026-11-05T08:02:01Z
Gleb Leo
2440
302924
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Сельская гаспадарка ў Паўночна-ўсходняй Нямеччыне, як і ў Паўночна-Заходняй, мае вялікае значэньне. Земляўласнасьць тут пераважвала
буйная. Сялян-земляўласьнікаў тут меней. Гадоўля жывёлы, агулам кажучы, мае меншую вагу, але і тут авечак, коняй і быдла трымаюць
значна болей, як у нас. Гэтаму дапамагаюць і палепшаныя спосабы ральніцтва, пры якіх значная колькасьць зямлі знаходзіцца пад засевамі кармавых траў. Пад папарам застаецца толькі 5% усëй ральлі (у нас на
Беларусі болей за 30%). З збожжа болей за ўсё сеюць жыта і аўса,
прычым з кожнай дзесяціны зьбіраюць у сярэднім разы 4 болей, як у нас.
Бульбы сеюць болей, як дзе, яе хапае і на страву людзям і на корм жывёле, яна
йдзе на бравары і на крухмальні. Гарэлкі з бульбы тут вырабляецца вельмі
многа, так што хіба толькі Беларусь да вайны магла на гэтым полі спрачацца
з Паўночна-Усходняй Нямеччынай. Вялікую вагу маюць засевы цукровых
буракоў і выраб цукру. Апроч таго, сеюць шмат гароху, табакі, гародні-
{{Няма выявы}}
Мал. 61.-Бэрлін. Будынак рейхстагу (саюзнага парлямэнту).
ны, лёну. Падземнага багацьця тут ня лішне многа, хаця месцам (ува
Усходнім Бранденбурзе і Ніжнім Шлёнску) трапляецца каменны і буры
вугаль. Карыстаючыся мясцовым і прывезеным з паўдня вугалем, хутка
пашыраецца фабрычная прамысловасьць, асабліва апрацоўка сельска-гаспадарчых продуктаў. Каля мора будуюць караблі, а ў сярэдзіне краіны
каля сталіцы пашырыўся выраб вопраткі, машын
і мастацкіх тавараў.<noinclude></noinclude>
j322ivcsiyvuztgp21rc1fxpwdni772
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/74
104
22269
302925
147209
2026-11-05T08:02:19Z
Gleb Leo
2440
302925
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>най вайны лік насельнікаў трохі зьменшыўся. У 1919 г. іх тут было
1903000, але разам з прадмесьцямі яшчэ болей, як да вайны-3730000).
Асабліва шпарка разрастаюцца прадмесьці, з якіх некаторыя ўжо
зьліліся з сталіцай у адну бясконцую грамаду будынкаў. Некаторыя з гэтых прадмесьцяў, даўней маленькія падбэрлінскія мястэчкі і вёскі, налічваюць цяпер болей, як па 200000 насельнікаў кожны (Шарлëтэнбург, Найкэльн, Шэнэбэрг).
Крыху далей ад сталіцы ля сутокі Шпрэ і Гавэлю стаіць Шпандаў
(85000 нас.) з вялікімі Фабрыкамі зброі і пораху, а яшчэ далей, ніжэй на Гавэлі-''Потсдам'' (58000 нас.), прыгожы горад, былая гаспода прускіх каралёў. Ваколіцы Бэрліну зьяўляюцца галоўнай прамысловай акругай Паўночна-Усходняй Нямеччыны. Другая такая акруга ляжыць на Одэры ў так
званым Ніжнім Шлёнску, дзе здабываюць каменны вугаль. Аднак там апрача фабрычнай прамысловасьці пашырана і ральніцтва, між іншым засевы
{{Няма выявы}}
Мал. 62.-Прыстань у Штэтынс.
цукровых буракоў. У сярэдзіне гэтай акругі на Одэры ляжыць ''Брэслаў''
(папольску Вроцлав, 528000 н.), у якім сходяцца важныя дарогі з Польшчы ў Чэхію, з Бэрліну ў Украіну. Тут існуе шмат цукраварняў, хімічных,
машынных і іншых фабрык.
На поўначы краіны на вусьцях Одэру ляжыць важная прыстань''Штэтын'' (233000 нас.), асяродак сельска-гаспадарчай акругі (Помераніі) з
буйнымі майстэрнямі караблёў і апрацоўкай сельска-гаспадарчых продуктаў.<noinclude></noinclude>
fb7k6qf6crnpysh89elnph4l73uzcda
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/76
104
22271
302926
147212
2026-11-05T08:02:35Z
Gleb Leo
2440
302926
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Галоўнай асаблівасьцю ўсёй сярэдняй Нямеччыны зьяўляецца багацьце
не на розныя карысныя мінэралы. З даўных часоў тут здабывалася шмат
серабра, волава, цыны, а ў апошнія часы тутака вынайшлі вялізныя пакллады каменнага вугалю, жалеза і розных соляй, на якіх грунтуецца нямецкая хімічная прамысловасьць.
У залежнасьці ад рознастайнай паверхні і вялікага працягу краіны
з захаду на ўсход клімат яе досыць рознародны. На захадзе клімат мякчэйшы, на ўсходзе астрэйшы; вярхі гор, апранутыя вечнымі хмарамі, адзначаюцца халаднаватым дажджыстым кліматам; даліны рэк і зачыненыя з
усіх бакоў гарамі катліны маюць клімат сушэйшы і цяплейшы.
::Найвышэйшая гара горсту Судэтаў Шнээкопэ мае сярэднюю гадавую тэмпэратуру +0,2º, сярэднюю ліпеня +9,0º, лютага -7,3º. Дрэздэн у даліне Лабы мае адпаведна +9,0º для ўсяго году, +18,2 для ліпеня, -0,1º для студзеня. Кэльн на сярэднім Рэне +10,1º, (год), +18,6º (ліпень), +2,2º (студзень).
{{Няма выявы}}
Мал. 63.-Краявід у Сярэдняй Нямеччыне (провінцыя Саксонія). Араньне зямлі за дапамогай паравых плугоў.
У даліне Сярэдняга Рэну сьпее вінаград; у горах растуць толькі
хваёвыя бары; па нізінах пераважваюць лясы дубовыя і букавыя.
Варункі для ральніцтва наагул добрыя, але багатыя паклады мінэралаў адцягваюць насельнікаў ад вёсак, і паўсюды сельская гаспадарка зьяўляецца другарадным заняткам, а насельнікаў вясковых меней, як гарадзкіх, Галоўным збожжом, як і ў Паўночна-Гэрманскай нізіне, зьяўляецца жыта, за ім ідзе авëс, але для пражыўленьня насельнікаў большую вагу мае бульба, асабліва ў густа залюдненых прамысловых акругах,<noinclude></noinclude>
d85ca20yzx9n8cxqpo64dbfk01jewx6
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/78
104
22273
302927
147229
2026-11-05T08:03:09Z
Gleb Leo
2440
302927
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>пашыраўся з такой шпаркасьцю, што пагражкаў выціснуць з сусьветнага
рынку Ангельшчыну.
Апрача невялікай колькасьці вэндаў або сэрбау-лужычанаў, якія захаваліся ў межах краіны (у Лужычанскіх горах), большасьць насельнікаў
гаворыць на сярэдня-нямецкіх гаворках. (На захадзе- верхня-франкскай, на
ўсходзе-верхня-саксонскай). Ад адной з гэтых гаворак (верхня-саксонскай)
паходзіць і сучасная пісьменная нямецкая мова. Так званыя сярэднія немцы адзначаюцца ад паўночных, асабліва ад прусакаў, вясёлым, жвавым характарам,
прыхільнасьцю да поэзіі і музыкі, задаволенасьцю жыцьцём, волялюбнасьцю
і демократызмам. Гарыстая паверхня Сярэдняй Нямеччыны перашкаджала
праз доўгі час утварэньню тут буйных дзяржаў, і аж да гэтага часу тут
існуе шмат асобных дробных дзяржаўных адзінак, якія ўваходзяць у
склад нямецкай фэдэрацыі. Па сваім фізычным абліччы сярэднія немцы
адразьняюцца ад паўночных цямнейшым {{Няма выявы}} колерам скуры, вачэй і
валасоў і меншым ростам.
::Тлумачыцца гэта падмешкай крыві кельцкіх народаў, якія даўней жылі ў Нямеччыне аж да вышнявіны Вэзэру і толькі з цягам часу анямечыліся.
Па вёсках жыве толькі меншасьць насельнікаў краіны ды
й самыя вёскі тутака большыя,
а хутары сустракаюцца радзей,
як у Паўночнай Нямеччыне. Сялянскія панадворкі чатырохкутныя, па бакох панадворка будуюцца асобна пуні, гумны, ёўні
і стайні. Хаты звычайна двохпаверхавыя, крытыя дахоўкай
або гонтамі. Сярод гарадоў краіны сустракаюцца старасьвецкія
нямецкія месты з вузкімі вуліцамі, старажытнымі 3-х паверхавым будынкамі, дахі якіх канчаюцца вострымі вярхамі і вежамі.
Мал. 64.-Вуліца з старасьвецкімі будынкамі ў
нямецкім горадзе. (Браўншвэйг).
У апошнія гады пабудована шмат гарадоў сучаснага тыпу з шырокімі вуліцамі і пляцамі, вялізнымі многапаверхавымі камяніцамі і многалічнымі фабрыкамі.
Асабліва многа такіх гарадоў у каменна-вугальных акругах, дзе часта
гарады, фабрычныя мястэчкі, рудні, гуты і капальні зрастаюцца, як у<noinclude></noinclude>
e4kuvxz67tr3bsqz4m04igm9ribep1f
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/79
104
22274
302928
147231
2026-11-05T08:03:25Z
Gleb Leo
2440
302928
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>Паўночна-Усходняй Ангельшчыне або ў Бэльгіі, у адзін бязьмежны горад
з лесам фабрычных комінаў, з кучамі вугалю, з пахам дыму і чаду, з гоманам і клумам, з лясканьнем і гулам машын. Гушчыня залюдненьня ў
такіх месцах надзвычайна высокая і часамі дасягае да 1500 ч. на 1 кв.
клм., таго часу, як сярэдняя шчыльнасьць насяленьня ў краіне ледзь даходзіць да 190.
Найгусьцей залюдненая акруга ляжыць на захадзе краіны ў вадазборы сярэдняга рэку. Рэн-галоўная гэрманская рака, цячэ сюды з ВышняРэнскай нізіны і пераразае тут папярок Рэнскія Лупняковыя горы у прыгожай вузкай даліне.
{{Няма выявы}}
Мал. 65.-Краявід на Рене.
Заўсёды маючы ў дастатку вады, Рэн зьяўляецца галоўнай прыроднай
дарогай з Альп да нямецкага мора. Швайцарыя, Нямеччына, Францыя і
Голяндыя карыстаюцца гэтай ракой, як гандлёвай дарогай. Абапал ракі ў
Рэнскіх Лупняковых горах захованы надзвычайныя запасы падземнага багацьця. Усё гэта выклікала згуртаваньне тутака многалічных прамысловых і гандлёвых гарадоў.
Гандлёвым асяродкам акругі зьяўляецца ''Кэльн'' (634000 нас.),
што ляжыць у нізіне, якая удаецца паміж горстаў у Сярэднюю
Нямеччыну з поўначы. Адгэтуль па Рэне пачынаецца асабліва вялікі
параходны рух, так што горад зьяўляецца вельмі важнай рэчнай прыстаньню. Апроч таго, горад ляжыць на карацейшай чыгунцы з Бэрліну і
Гамбургу ў Парыж. Кельн мае шмат цікавых рэштак старасьветчыны.<noinclude></noinclude>
s6pfsjxd5p0l0bsqj4ovttvd3lwrw1v
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/80
104
22275
302929
147240
2026-11-05T08:03:38Z
Gleb Leo
2440
302929
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>Прыгожы кэльнскі сабор набыў славу аднаго з найпякнейшых будынкаў
сьвету. Фабрычная прамысловасьць гораду складаецца з вырабу машын,
чакаляды, одэколёну (eau de Cologne, пафранцуску-кэльнская вада).
На захад ад Кэльну на мяжы з Бэльгіяй ляжыць ''Ахэн'' (146000 нас.)
асяродак здабываньня медзі і вугалю, а на поўдзень, на мяжы з Францыяй-''Саарбрукен'' (105000 н.), асяродак Саарскіх каменна-вугальных пакладаў, захопленых Францыяй пасьля вайны.
{{Няма выявы}}
Мал. 66.-Кэльн.
Значна большую вагу маюць гарады, якія ляжаць на поўнач ад Кэльну
па рэчках Вупэр і Рур. Там гарады стаяць так блізка адзін ад аднаго,
што месцам зьліваюцца ў цэлае мора фабрык і жылых будынкаў. Адны з
гэтых гарадоў, як ''Эльбэрфэльд'' (157000 нас.) і ''Бармэн'' (156000 нас.), якія
ўжо злучыліся ў адзін падвойны горад, апрацоўваюць пераважна баваўну,
лён, шоўк і вырабляюць крамніну; другія (Рэмшэйд, Золінгэн) — вырабляюць
жалезныя прылады: нажы, сярпы, косы; трэція (Дортмунд 295000 н.) зьяўляюцца асяродкамі нетракапальнай прамысловасьці. На чале ўсіх гэтых га-<noinclude></noinclude>
0n42x4tv08b0erywf204ysyiqzls49u
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/81
104
22276
302930
147241
2026-11-05T08:04:05Z
Gleb Leo
2440
302930
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>радоў стаіць ''Эсэн'' (439000 нас.) на Руры з самымі вялікімі Фабрыкамі на
сьвеце, якія належалі да фірмы Крупа і выраблялі зброю, бліндажы, гарматы,
рэйкі, вагоны, паравозы і нават цэлыя морскія вайсковыя караблі. Да фабрык
Крупа належаць свае вугальныя капальні, свае жалезныя і мядзяныя
рудні ня толькі ў Нямеччыне, але нават у Гішпаніі і іншых краëх. Шпаркі
рост Крупаўскіх фабрык лічыцца адным з найвялікшых дзіваў капіталістычнага сьвету. Моц і магутнасьць Нямеччыны, якая выявілася ў
час вайны 1914-18 г., у значнай меры грунтавалася на вырабах гэтых
фабрык. Пасьля вайны фабрыкі Крупа ужо не вырабляюць зброі.
{{Няма выявы}}
Мал. 67.-Кэльнскі сабор.
Прыстаньню Рурскіх ваколін на Рэне зьяўляецца ''Дусэльдорф''
(407000 нас.), які адначасна вывозіць тавары ''Крэфэльду'' (124000 нас.,
шоўкавыя вырабы), ''Дуйсбургу'' (244000 н.) і іншых гарадоў, што ляжаць
на захад ад Рэну.
На ўсход ад Рэнскіх Лупняковых гор у вышнявіне Вэзэру плоскахваляватае ўзвышша Вышняга Гэсэну мае свой гандлёва-прамысловы ася<noinclude></noinclude>
ouxffp4lqx6m6ebl0mo7bxkc0te4f9w
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/85
104
22280
302931
147246
2026-11-05T08:04:21Z
Gleb Leo
2440
302931
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Карысных мінэралаў у краіне значна меней, як у Сярэдняй Нямечыне. Каменнага вугалю няма зусім, буры вугаль трапляецца толькі каля
прыгор'яу Альп. У падгор'ях Чэскага лесу ёсьць жалезная руда, месцам сустракаецца соль (у Бадэне і Вюртэмбэрзе) і слынны літографскі лупняк (у
Франконскай Юры), які зьяўляецца спэцыяльнасьцю Паўднёвай Нямеччыны.
Буйная фабрычная прамысловасьць карыстаецца сярэдня-нямецкім
апалам і мае значна меншую вагу, як у Сярэдняй Нямеччыне. Галоўныя
Фабрычныя акругі ляжаць у катлінах. Затое па ўзвышшах з даўных часоў пашырылася саматужная прамысловасьць (у Шварцвальдзе): выраб
гадзінькаў, апрацоўка дрэва і мэталаў.
{{Няма выявы}}
Мал, 68.-Старасьвецкі замак Гогеннолерн у Паўднёвай Нямеччыне.
Наагул нетракапальная і фабрычная прамысловасьць займае прыблізна столькі-ж працоўных рук, колькі і сельская гаспадарка. У паселішчах вясковага тыпу--вёсках і хутарох-жыве прыблізна столькі-ж людзей,
як і па гарадох і мястэчках. Хутары спатыкаюцца часьцей, як вёскі, асабліва на Шваба-Баварскім плоскаўзвышшы. Сялянскія хаты тамака, як і
Сярэдняй Нямеччыне, двохпаверхавыя, крытыя дахоўкай. Аднак у адзнаку ад сярэдня-нямецкія двароў тут у аднэй хаце зьмяшчаюцца і людзкія пакоі і памяшканьні для жывёлы, сена і сельска-гаспадарчых прыладаў. На другім паверсе навокала ўсёй хаты цягнецца адкрытая вэранда.<noinclude></noinclude>
7qdtgk0dy8t4kl6jqfuh4kvc374rjqm
Старонка:Географія Эўропы Заходняя Эўропа.pdf/86
104
22281
302932
147247
2026-11-05T08:04:34Z
Gleb Leo
2440
302932
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Гарады Паўднёвай Нямеччыны красавалі ўжо ў сярэднія
вякі, вялі бойкі гандаль і складаліся ў магутныя гандлёвыя
хаўрусы гарадоў; рамёслы і прамысловасьць, навука і мастацтва
дасягалі ў іх значнага разьвіцьця. У пазьнейшыя часы агульны
заняпад Нямеччыны выклікаў заняпад і паўднёва-нямецкіх гарадоў. Толькі ў XІX в. ізноў яны пачалі расьці і адбудоўвацца
адначасна з узрастаньнем прамысловасьці і гандлю ўва ўсёй
Гэрманіі.
Згодна з гэтымі двума пэрыодамі ўзрастаньня большасьць
тутэйшых гарадоў складаецца з дзьвёх частак: старасьвецкага
гораду, у якім пераважваюць вузкія завулкі, готычныя цэрквы,
сярэдня-вяковыя будынкі, крытыя дахоўкай, а часамі захаваліся і руіны даўнай гарадзкой сьцяны, і сучаснага гораду з
многапаверхавамі камяніцамі, фабрыкамі, палацамі музэяў, вакзалаў і унівэрсытэтаў, з бульварамі й шырокімі вуліцамі.
{{Няма выявы}}
Мал. 69.-Мюнхэн. Гарадзкая ратуша.
Найвялікшы горад краіны ''Мюнхэн'' (631000 нас.) ляжыць у асяродку
Шваба-Баварскага плоскаўзвышша і гандлюе сельска-гаспадарчымі вырабамі гэтай акругі. Дзякуючы свайму унівэрсытэту і вышэйшай тэхнічнай
школе, горад зьяўляецца важным культурным асяродкам. Як сталіца Баварыі, ён меў у Паўднёвай Нямеччыне такую-ж вагу, як сталіца Прусіі,
Берлін, на поўначы.
У вадазборы вышняга Майну (у Баварскай Франконіі) ляжыць старасьвецкі прамысловы ''Нюрнбэрг'' (353000 нас.). слынны вырабам піва,
дзіцячых цацак, алоўкаў і розных вучэбных прылад.<noinclude></noinclude>
iwhdbhbyft7kpp7e8rjt05hw0ijmm3x
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/9
104
22292
302957
67969
2026-11-05T08:15:22Z
Gleb Leo
2440
302957
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>длёвыя абароты яе да вайны перавышалі 2 мільярды рублёў золатам).
Калі-ж Ленінград пасьля вайны страціў сваю вагу з прычыны спыну
замежнага гандлю Расіі, Масква, зрабілася першым горадам Усходняй
Эўропы, а усьлед за тым яе зноў зрабілі сталіцай Расійскай дзяржавы.
::Як старасьвецкая сталіца Маскоўскага царства, Масква зьмяшчае шмат цікавых і прыгожых помнікаў мінуўшчыны. Перш за ўсё такім помнікам трэба лічыць Крэмль, старасьвецкую крэпасьць, якая ляжыць у асяродку сталіцы на беразе ракі Масквы. З усіх бакоў гэтую даўную крэпасьць атачаюць мураваныя сьцены з прыгожымі вежамі, а ў сярэдзіне яе знаходзяцца таксама вельмі старыя кляштары і саборы, палацы цароў, палаты" (Грановітая і Оружейная), якія зьяўляюцца запраўднымі музэямі царскіх даўнасьцяй. Каля крамлёўскіх муроў ляжыць так званы Белы горад, найболей эўропейская частка Масквы.
{{Няма выявы}}
Прамысловую, фабрычную частку сталіцы становяць яе многалічныя
ускрайкі, у якіх побач з харошымі паркамі і прытульнымі дачамі пабудованы вялізныя фабрыкі, на якіх вырабляюцца крамніна розных гатункаў, скураныя тавары, мэталёвыя прылады, папера, прадметы раскошы і
г. д., якія адгэтуль вывозіліся ня толькі ўва ўсе куты даўнай Расійскай
імпэрыі, але нават у Кітай, Пэрсію, Афганістан і Манголію. (Продук-<noinclude></noinclude>
8etqu04bgic1h3peimtht01ak3mgq1y
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/10
104
22293
302958
148072
2026-11-05T08:15:40Z
Gleb Leo
2440
302958
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>цыя маскоўскіх фабрык дасягала да вайны 200 мільёнаў рублёў золатам).
Як культурны асяродак Вялікарусі, Масква мае шмат вышэйшых школ
(у тым ліку найстарэйшы і найлюднейшы унівэрсытэт Расіі, сельска-гаспадарчую акадэмію, шэраг асаблівых тэхнічных вышэйшых школ і г. д.).
слынных музэяў („Третьяковская галлерея", "Румянцевский музей"),
зимат бібліотек, навуковых і іншых культурных устаноў.
::Перад вайной Масква была восьмым горадам у сьвеце паводле сваёй велічыні. Ува Усходняй Эўропе толькі Ленінград перавышаў яе па колькасьці насельнікаў. У 1917 г. тут было болей за 2 мільёны насельнікаў. Аднак ад гэтага часу ў зьвязку з агульным заняпадам гарадоў Расіі насяленьне Масквы пачало зьмяншацца. У 1920 г. тут засталося толькі 1028000 насельнікаў; Масква перагнала Ленінград, але сярод гарадоў сьвету апынулася толькі на 18 месцы. Затым горад зноў пачаў адраджацца, і цяпер налічвае ўжо каля 1500000 насельнікаў.
{{Няма выявы}}
Навокала Масквы ляжыць шмат другарадных гарадоў, якія складаюць
падмаскоўны прамысловы раëн. Сюды належаць ''Падольск'' (13000 насельн.),
''Багародзк'' (25000 к.) з буйным вырабам крамніны, ''Арэхава-Зуева''
(44000 н.), якое лічылася вёскай аж да рэволюцыі, хаця фактычна было
важным і багатым прамысловым местам. Фабрыкі падмаскоўнага прамысловага раёну будуць у будучыне карыстацца замест апалу электрычнай
энэргіяй, якую будзе вырабляць электрычная станцыя ў ''Ягор'еўску''. Гэтая
станцыя будзе працаваць, карыстаючыся, як апалам, мясцовым торфам.<noinclude></noinclude>
s3eumeio1lhhcwkomw11g9y7euzqk36
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/11
104
22294
302959
67979
2026-11-05T08:16:02Z
Gleb Leo
2440
302959
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Такі самы прамысловы раён, як пад Масквой, ёсьць і на паўночным
усходзе краіны. Асяродкам гэтага раёну зьяўляецца горад ''Іванава-Вазьнясенск'' (72000 н.), які лічыцца галоўным асяродкам расійскай баваўнянай
прамысловасьці, і з гэтай прычыны завецца расійскім Манчэстэрам. У
хуткім часе тут мусіць пабудавацца вялікая электрычная станцыя, якая
заменіць апал на мясцовых фабрыках электрычнай энэргіяй. Сама гэтая станцыя будзе карыстацца, як апалам, ваколічнымі запасамі торфу.
Аднак самыя важныя пасьля Масквы гандлёвыя гарады краіны ляжаць на Волзе, як на галоўным гандлёвым шляху ўсёй Вялікарусі. На
вышнявіне Волгі на межах з Беларусьсю ляжыць старое крывіцкае места.
Ржева (27000 н.). Там існуюць значныя фабрыкі з вырабам ільняніны.
{{Няма выявы}}
Ніжэй супроць вусьця Твярцы, злучанай Вышнявалоцкіх каналам з Мстой.
якая належыць ужо да Балтыцкага вадазбору, ляжыць губэрскі гандлёва-прамысловы горад ''Твер'' (83000 н.). Гэта ― пачатковы пункт параходнага
руху па Волзе і важная станцыя на чыгунцы з Масквы ў Ленінград.
Яшчэ большую гандлёвую вагу мае ''Рыбінск'' (19000 н.), волская прыстань,
якая ляжыць проціў вусьця Шаксны, злучанай каналамі і рэкамі з Онескім возерам. Тут тавары, што прывозяцца з Ніжняй Волгі, перагружаюцца з параходаў на баркі, у якіх іх вязуць па Шаксьне і далей у Ленінград. Увясну і
ўлетку сюды на працу зьбіраюцца дзесяткі тысяч асначоў з усёй краіны.<noinclude></noinclude>
lkcqbx8vdxudyv4nhdp343be3ayt7p8
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/17
104
22300
302960
67989
2026-11-05T08:16:22Z
Gleb Leo
2440
302960
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>ліне ляжыць ''Кронштат'' (30000 нас.), важная морская крэпасьць, якая
засланяе Ленінград ад наступу з мора.
Старадаўны ''Ноўгарад'' (28000 нас.), лежачы каля выйсьця р. Волхаву з ільменскага возера, меў у сярэднія вякі каля 400000 насельнікаў.
Цяпер гэта ціхі губэрскі гарадок. Толькі руіны старой крэпасьці
дзяцінца“, старасьвецкі Софійскі сабор ды іншыя помнікі сьведчаць ас
мінулай магутнасьцыі гэтай сталіцы сярэднявяковай славянскай рэспублікі. На поўдзень ад İльменя ляжыць ''Старая-Руса'', здароўніца з салонымі крыніцамі, якія скарыстаны для лекарскіх мэт.
''Пскоў'' (37000 насельн.), як і Ноўгарад, у сярэднія вякі быў незалежнай рэспублікай, а цяпер зьяўляецца асяродкам гандлю ільнянінай. Як
і ў Ноўгарадзе, тут захавалася шмат старасьвецкіх будынкаў і руіны
"дзяцінца".
{{Няма выявы}}
Каля ст. Званка, Паўночн. чыгунак, згодна пляну электрыфікацыі
СССР будзе пабудована вялізная электрычная станцыя, якая будзе закест апалу карыстацца сілай падаючай вады ракі Волхаў. Такія-ж станцыі павінны пабудавацца на рацэ Сьвір каля парогаў гэтай ракі. Усе гэтыя станцыі мусяць зусім забясьпечыць Ленінградзкі край таннай энэргіяй, дзякуючы якой фабрыкі гэтага краю будуць абыходзіцца без замежнага вугалю. Гэтыя станцыі апроч таго зьменяць варункі дастаўкі лесу і
іншых тавараў па Марыінскім вадзяным шляху Ленінград, бо мэханізуюць працу на перавалачных пунктах гэтай дарогі.<noinclude></noinclude>
esxrkfno5ri9p9zuaa2qgsl9ov0n9vp
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/21
104
22304
302961
67995
2026-11-05T08:16:36Z
Gleb Leo
2440
302961
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>адыходзіць на другое месца. На поўначы, на нізавіне Дзьаіны, і на
ўсходзе, у вадазборы Вычагды, збожжа зусім дрэнна расьце і часта не
дасьпявае. На паўднёвым захадзе сеюць жыта, авëс, бульбу, лён, як і ў
Вазёрнай краіне, але маюць ад гэтага мала карысьці, і калі сяляне жывуць досыць заможна, дык дзякуючы іншым гал нам гаспадаркі (лясным
заняткам, малачарству і г. д.). Найвялікшую вагу мае ральніцтва на
паўднёвым усходзе, бо там найлепшыя грукты і найцяплейшае лета. З
гэтай прычыны там можна сеяць, апрача жыта і аўсу, нават пшаніцу і мець збожжа ў дастатку, тады як у рэшце краіны свайго збожжа
не хапае. Трохпалёўка на паўднёвым усходзе, у вадазборы Вяткі, пануе
над іншымі спосабамі ральніцтва, у іншых месцах пераважвае лядавы спосаб.
{{Няма выявы}}
Там дзе не хапае збожжа, асабліва на Сухоне і па нізавіне Паўночнай
Дзьвіны, па багатых поплавах пасьвяць найлепшае малочнае быдла. Вялікай славай карыстаецца, напрыклад, халмагорскае быдла каля вусьця
Паўночнай дзьвіны. Масла і сыр вывозяцца ў Ленінград і Маскву.
У Зыранскай тайзе, у вадазборы Вычагды, галоўным заняткам можна
лічыць паляваньне. Ледзь пачнуцца маразы, як зыране, згуртаваўшыся ў
маленькія суполкі, пакідаюць свае вёскі і йдуць у лясы, дзе будуюць сабе
часовыя хаты і па некалькі месяцаў займаюцца выключна ловам вавёрак.
лісаў, кун, расамах і мядзьведзяў. На вёсках часта застаюцца толькі
жанчыны ды дзеці.
На узьбярэжжы Белага мора і на нізавіне Паўночнай дзьвіны, дзе жывуць так званыя паморы, тыповыя паўночныя вялікарусы, вельмі важным<noinclude></noinclude>
tgaw9ls1nu05vdf2w818sapypd562fr
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/23
104
22306
302962
67999
2026-11-05T08:16:59Z
Gleb Leo
2440
302962
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>да цяперашняга часу застаўся востравам Ледаватага мора каля берагоў
тундры на захад ад вусьцяў Пячоры і на ўсход ад Каніна?).
Клімат Усходня-Эўропейскай тундры халодны, хмуры, няпрыемны. Нават і лета тутака халоднае, вельмі кароткае, нават і улетку здараюцца
маразы. Зіма нязвычайна сьцюдзёная; сьнегавы насьціл трымаецца болей за
6 месяцаў, рэкі скуты лёдам каля 7 месяцаў; каля берагу і Ледаватае мора, як і Белае, на паўгода пакрываецца лёдам.
::Сярэдняя тэмпература году паўсюды ніжэй за 0°, а каля вусьцяў Пячоры ніжэй за -6°. Самы цёплы месяц мае ў сярэднім +6, +8°, а самы халодны -14°, -22°.
Ападкаў у тундры выпадае мала (меней за 300 мілім.), але параваньне такое малое, што вільгаці заўсёды болей, як трэба. Вільгацьцю {{Няма выявы}}
паўсюды насякнены грунты
і на мяккіх грунтох скрозь
утварыліся вялізныя, бязьмежныя балоты. Грунты прамярзаюць на многа аршын
глыбіні, а ўлетку пасьпяваюць адтаваць толькі на самайпаверхні. На глыбіні 1030 вяршкоў ляжыць вечнамёрзлы грунт, які перашкаджае пранікаць у зямлю
карэньню дрэўных расьлін.
З гэтай прычыны лясоў тут
няма, а галоўным расьлінным згуртаваньнем зьяўляюцца імшары, пакрытыя тарфяным мохам, журавінамі,
расіцай. Характэрная пау
ночная ягада пабоч з журавінай―марошка. Прухнучы мох пакрысе ператвараецца ў торф, з якога склаліся цэлыя гарбавінкі так
званай "бугрыстай тундры".
Найлепшымі куточкамі тундры зьяўляюцца засланёныя
ўзгоркамі сухія схілы, пакрытыя пярэстым дываном красак і траў, падобным да альпійскіх лугоў. Як і ў
Лапаршчыне, тут захавалася яшчэ шмат падканцавосных жывёл: лемінгаў, блакітных лісаў, сьнежных соў, пардваў або белых курапат. Улетку сюды прылятаюць з выраю мільёны качак, гусей, лебядзей і іншых балотных<noinclude></noinclude>
ennz82cs4gn3egqjmx4kx8jxr2gjcpn
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/24
104
22307
302963
68001
2026-11-05T08:17:45Z
Gleb Leo
2440
302963
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>і вадзяных птушак. Мошкі і камары становяць кару насельнікаў тундры,
мучаць жывёлу і не даюць адпачынку чалавеку. Рэкі краіны бататы рыбай, і рыбацтва дае галоўныя сродкі да жыцьця. З гэтай прычыны і насяленьне гуртуецца каля рэк, тым барджэй, што рэкі зьяўляюцца адзіным надзейным шляхам для зносін улетку. На вадападзелах насельнікі гадуюць паўночных аленяў, якія, на жаль, часта сотнямі мруць ад пошасных хвароб.
З скуры аленяў вырабляюць замшу, лепшыя гатункі якой вывозяць у Сярэднюю Расію.
Першапачатковыя насельнікі тундры ― самаеды, фінскага племя ―
нізкага росту, вузкавокія, жорсткавалосыя, з нізкім лобам, плескаватым
носам і жоўтай скурай. Яны жывуць у так званых "чумах", складзеных з
простых кіеў, убітых у зямлю, зьвязаных наверсе канцамі і абцягнутых
скурай аленяу. З аленевых скур робяць самаеды і вопратку: кашулю
хутрам унутр і „маліцу" ― кашулю з нагавіцамі і хутрам знадворку.
Самаеды вядуць бадзяжны спосаб жыцьця, вандруюць з аленямі па
тундры, жывяцца мясам і малаком гэтых аленяў. Па веры самаеды лічацца
праваслаўнымі, але трымаюцца паганскіх паглядаў і побач з крыжам но-
{{Няма выявы}}
сяць на сабе фігуры паганскіх бажкоў. Гультаяватыя, бедныя, цёмныя, брудныя, прыхільныя да п'янства, самаеды, як іх алеві, патроху выміраюць
ад пошасных хвароб. Патрохуніх выціскаюць зыране, якія заўладалі ў<noinclude></noinclude>
7kffj7rjq0vdddm8t3kn0tbsgljm2zk
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/31
104
22314
302964
68017
2026-11-05T08:18:03Z
Gleb Leo
2440
302964
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>
зьяўляецца ''Перм'' (68000 нас.), які ляжыць на Каме ніжэй сутокі гэтай
магутнай ракі з сваёй уральскай прытокай ― Чусавой. Дзякуючы параходнаму руху па каме і чыгункам, што злучаюць горад з Ленінградам і
Кацярынбургам, Перм зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам Руднага
Уралу. У час вайны тут адчыніўся унівэрсытэт, дый наагул гэта важны
культурны цэнтр Уралу. У некалькіх верстах ад гораду знаходзіцца Мотовіліхінскі "завод" з вялізнымі гісэрнямі і фабрыкамі зброі.
::Вышэй Пермі каля Камы ляжыць некалькі мястэчак, слынных здабываньнем солі з салоных крыніц. Да іх належаць ''Солікамск, Усольле, Ленва і Дзядзюхін''. У Усольскім павеце знаходзяцца и галоўныя капальні каменнага вугалю на Урале каля мястэчка Луньнеўкі. Там будуецца вялікая электрычная станцыя, якая будзе задавальняць электр. энэргіяй ваколічныя капальні.
{{Няма выявы}}
'''Паўднёвы або Башкірскі Урал''' складаецца з асобных ланцугоў,
якія вахляром разыходзяцца з поўначы на паўднёвы усход, на поўдзень
паўднёвы захад, і дасягае значна большай вышыні, чым Сярэдні.
::На крайнім усходзе цягнуцца нявысокія ільменскія горы; бязмаль роўналежна ім цягнецца вадападзельны ланцуг Урал-Таў; далей на захад уздымаюцца яшчэ вышэйшыя ланцугі: Ірамель (1599 м. выш. над роўнем мора), Яман-Гаў (1642 м. н. р. м.), Зігальга, Урэнга і Таганай, з захаду да Паўднёвага Уралу прыгарнулася УФімскае плоскаўзвышша, на поўдні так званыя Губэрлінскія горы і плоскаузвышша р. Сакмары, на паўднёвым<noinclude></noinclude>
1r0lg3ftktp4p1u6yghk5emyq95ck4a
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/39
104
22322
302965
68031
2026-11-05T08:18:20Z
Gleb Leo
2440
302965
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Толькі ў апошнія часы ла узоры суседзяў-украінцаў пачынаюць будаваць гліняныя хаты-ляпянкі. Гарады краіны зьяўляюцца асяродкамі загатоўкі збожжа для вывазу за межы.
Толькі ''Тула'' (123000 насельнікаў) можа лічыцца прамысловым асяродкам дзякуючы вялізным фабрыкам зброі, самавараў і іншых мэталёвых вырабаў. У ваколіцах Тулы знаходзяцца паклады бурага вугалю, якім
карыстаюцца тульскія фабрыкі, і значныя запасы жалезнай руды. На мясцовым вугалі будзе працаваць вялікая электрычная станцыя, якая дазволіць замяніць апал на тульскіх фабрыках электрычнай энэргіяй.
На поўдзень ад Тулы, на вышнявіне Акі, ляжыць ''Арол'' (72000 на
сельнікаў), з якога па Рыга-Арлоўскай чыгунцы праз Смаленск, Віцебск і
морскія прыстані Латвіі вывозілася на захад шмат жыта, пшаніцы і пянькі.
Мясцовыя фабрыкі апрацоўваюць пяньку, вырабляюць крупы і алей. Яшчэ
далей на поўдзень над Сэймам на чыгунцы, што злучае Маскву, Тулу і
Арол з Харкавам і Крымам, стаіць ''Курск'' (86000 насельнікаў), які ганд
люе збожжам, жывёлай, скурамі і цукрам.
{{Няма выявы}}
У вадазборы вышняга Дону ляжаць ''Ялец''
(40000 насельнікаў)
''Казлоў'' (45000 насельнікаў), асяродкі хлебнага
гандлю, і ''Варонеж'' (94
тыс. насельнікаў), важны
культурны і гандлёвы
асяродак з буйнымі млынамі, гарбарнямі і мылаварнямі. Тут загатаўля.
юць для вывазу збожжа
і алей, сюды-ж прыводзяць для пагрузкі і вывазу слынных заводзкіх коняй.
У асяродку Окска-Донскай нізіны на р. Цне ляжыць ''Тамбоў'' (70000
насельнікаў), з якога вывозяць збожжа, сала, скуру, воўну і коняй. На
Сярэдняй Ацэ ляжыць невялікае губэрскае места ''Разань'' (45 тысяч насельнікаў), у якім вырабляюць сельска-гаспадарчыя прылады.
'''Прыволскае ўзвышша''' абымае сярэднюю частку Паўднёвай Маскоўшчыны і складае высокі правы бераг Волгі на працягу ад сутокі яе з
Акой да царыцыну. На поўначы, ад вусьця Акі да вусьця Камы, высокі
правы бераг Волгі мае назоў Фадзееўскіх гор, складаецца з бязьлесных
чырвоных скал і становіць рэзкую процілежнасьць левабярэжным нізінным
густым лясом.<noinclude></noinclude>
ip0q3rdx2g2d9nk3b26aksygkodhcvv
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/52
104
24262
302966
69122
2026-11-05T08:18:39Z
Gleb Leo
2440
302966
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>земнаморскія краіны і беларускае дрэва. Праз прыстані Чорнага мора
вывозіцца большая частка ўсходня-эўропейскіх тавараў, тады як Балтыцкае мора служыць пераважна для прывозу тавараў ува Усходнюю Эўропу
з захаду. Аднак замежны гандаль Украіны заўсёды знаходзіўся ў руках
чужаземцаў, а сталы унутраны гандаль ― у руках жыдоў. Украінскае сялянства прымае ўдзел галоўным чынам толькі ў кірмашовым гандлі, дый
на кірмашох украінцы ня любяць заклікаць пакупцоў і задавальняюцца
ціхамірным чаканьнем таго моманту, калі да іх возу падыдзе штосьці купляць жыд, масковец або цыган.
::У даўнейшыя часы ўкраінцы любілі так званы чумацкі гандаль — пераезды з таварамі на валох з аднаго канца старонкі ў другі, але ў апошнія часы гэты гандаль зьнік з прычыны разьвіцьця чыгунак, і тавары перавозяцца або па рэках, або па чыгунках.
{{Няма выявы}}
Украінцы (на захадзе іх часьцей завуць русінамі, на ўсходзе часам яшчэ маларусамі), якія паўсюды становяць большасьць насяленьня старонкі, належаць, як
маскоўцы і беларусы, да ўсходня-славянскіх народаў. Ад беларусоў і маскоўцаў
яны адразьняюцца высокім ростам, цямнейшым колерам скуры і вачэй і пераважна
чорнымі валасамі. Параўнаўча з маскоўцамі яны зьяўляюцца болей чыстымі славянамі, але ад беларусоў адразьняюцца падмешкай крыві розных туркскіх народаў,
якія вандравалі калісь ва ўкраінскім стэпе. Вынікам гэтай прымешкі можна лічыць спакойны, ціхамірны нораў украінца.
Паважнасьць, дасьціпнасьць, філëзофскі погляд на акалічнасьці, адсутнасьць маскоўскай рухавасьці і прагавітасьці, упартасьць
зьяўляюцца галоўнымі адзнакамі ўкраінцаў. Аднак у свой час, напрыклад, на вячорках, украінец з захапленьнем аддаецца
вясёласьці, гульням і скокам. Становішча кабеты у украінскай сям'і лепшае,
як у маскоўскай, і наагул украінец ня ведае дзспотызму. Зямлёй украінцы
ўладаюць пераважна падворна, а ня супольна ўсёй вёскай, як маскоўцы.
Польную працу ўкраінец уважае болей за ўсе іншыя заняткі, вырабляе
зямлю старэнна, значна лепей, чымся масковец. Аднак багацьце глебы не
вымагае ад яго такой цяжкай працы, якую прыкладае да сваёй нівы беларус. У вопратцы, у страве, у мяшканьні, у будоўлі праглядвае добры густ
і ахайнасьць украінца. Вёскі і хутары складаюцца з чыстых, прыгожых і<noinclude></noinclude>
dtraotx1sxzbq6wqrdt77mno3dk159q
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/57
104
24328
302967
69278
2026-11-05T08:18:58Z
Gleb Leo
2440
302967
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>цяй лёэсу, які дадае краіне выгляд роўнага, гладкага плоскаўзвышша,
зрэзанага раўчакамі, ярамі і рэчнымі далінамі. Толькі у гэтых глыбока
урэзаных у грунт ярох і далінах на дне часамі выглядаюць на паверхню
гранітныя і гнэйсавыя скалы украінскага груду. У залежнасьці ад уласьцівасьцяй лёэсу рэчныя даліны маюць зрывістыя сьценкі, якія лёгка размываюцца, адзначаюцца частымі абурэньнямі, абваламі і спаўзаньнем
грунту на ніз. Зрывістым, высокім, бязмаль-што горным выглядае і правы бераг Дняпра, які можа лічыцца ўсходняй мяжой краіны і ўсходнім
схілам усяго Прыкарпацкага ўзвышша, якое абымае Заходнюю і Правабочную Ўкраіну.
{{Няма выявы}}
Клімат у Правабочнай Украіне сушэйшы, як у Заходняй. Ападкаў
тут выпадае меней (500-600 мілімэтраў), зіма значна халаднейшая, лета
крышку цяплейшае.
::Сярэдняя тэмпэратура году ў Кіеве + 6,8°, сярэдняя студзеня -6,2°, ліпеня +19,2°.
Тут ужо няма букавых лясоў, не сустракаецца і цісу, але й тут
стап чаргуецца з дубовымі ды грабавымі гаямі. На Валыні лясоў захавалася яшчэ многа. Ня гледзячы на тое, што вялікую частку іх павысякалі, выкарчавалі і ўзаралі, нават цяпер пад лясамі там засталося каля
трэцяй часткі ўсёй паверхні. На поўдні лясоу меней і там яны туляцца
каля рэк і яроў, а на вадападзелах там пануе бяздрэўны кавыльны стэп.<noinclude></noinclude>
8pkf979q3m7xfvdv0cwkkx0ow73tumk
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/62
104
24334
302968
93902
2026-11-05T08:19:15Z
Gleb Leo
2440
302968
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Асабліва бойка гандлюе з Беларусьсю ''Крамянчуг'' (56 тыс. насельн.),
які ляжыць на Дняпры ў тым месцы, дзе канчаецца правільны параходны
рух па гэтай рацэ. Ніжэй Крамянчуга дняпроускае рэчышча сьціснута
гранітнымі скаламі, якія часта ўлетку перашкаджаюць руху параходаў,
барак і бярлін.
На паўночны усход ад Крамянчуга на прытоцы Дняпра Ворскле ляжыць ''Палтава'' (88000 нас.). культурны асяродак левабочча, адзін з найважнейшых асяродкаў украінскага нацыянальнага руху.
У Чарнігаўшчыне найважнейшы горад — ''Нежын'' (34000 нас.), слынны
сваім вышэйшым гісторыка-Філелегічным інстытутам і гандлем гароднінай
(асаблівай славай карыстаюцца нежынскія гуркі).
{{Няма выявы}}
'''Слабажаншчына''' ляжыць на ўсход ад Левабочнай Украіны і абымае
узвышшы на вадападзеле Дона і Дняпра. Узвышшы гэтыя становяць паўднёвую частку вялікага Сярэдня-Рускага ўзвышша і складаюцца з пазем.
ных дауна-морскіх адкладаў, пакрытых пластом лёзсу. Даліны рэк тут
глыбей урэзаліся ў грунт, як у Левабочнай нізіне, пашматалі ўсё узвышша і дадаюць яму выгляд узгаркаватай, а месцам бязмаль-што горнай
краіны.
Зіма тутака яшчэ халаднейшая, як у Сярэдняй Украіне (студзень
мае сярэднюю тэмпэратуру -8°,-10°); ападкаў па схілах узвышша выпадае
яшчэ досыць для таго, каб там маглі расьці дубовыя лясы. Прыблізна 10%
усёй паверхні пакрыта лясамі, рэшта — даўнейшы стэп — зьяўляецца багатай бязьмежнай нівай з тлустай чорназемнай глебай. Часамі, у сухія га-<noinclude></noinclude>
oquh07gq7bmln2eh1cb0kqcdad2k8dv
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/66
104
24339
302969
69296
2026-11-05T08:19:48Z
Gleb Leo
2440
302969
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
'''Паўднёвая Ўкраіна''' абымае нізіну між Украінскім гранітна-гнэйсавым грудом і паўночнымі ўзьбярэжжамі Азоўскага мора і Адэскай затокі
Чорнага мора. Як і ў рэшце Украіны, павярхоўны пласт зямлі складаецца
тут пераважна з лёзсу, пад якім хаваюцца паземныя адклады дауных
мораў. Наагул кажучы, гэта гладкая раўніна, ледзь прыметна нахіленая на
поўдзень. Каля мора сухаземе тут крута абрываецца прыступкай, пад якой
застаецца толькі вузкая йстужка так званага пляжу, якую часамі заліваюць морскія хвалі. Лёэсавую паверхню Паўднёвай Украіны пераразаюць
раўчакі, яры і рэчныя даліны, выцягнутыя пераважна з поўначы на поўдзень. Большая частка рэк пачынаецца на схілах старадаўнага Ўкраінскага груду і каля свайго ўпаданьня у мора утворвае пашыраныя вусьці-лі-
{{Няма выявы}}
маны, якія аддзяляюцца ад мора пескавымі гакамі і маюць выгляд паўзморскіх вазёр з салонай або саланаватай вадой. Рэкі нясуць у ліманы
шмат глею і пяску і пакрысе засыпаюць іх сваімі адкладамі. Такім спосабам шмат якія ліманы перавярнуліся на саляныя балоты, а ў некаторых
такіх балотах гразь лічыцца вельмі карыснай для здароўя. Каля такіх ліманаў пабудаваліся лячэбныя месты-здароўніцы або курорты. Туды штогод зьяжджаецца шмат хворых (на рэўматус, на запаленьне нэрнаў і г. д.),
яны тут купаюцца ў гразі і грэюцца пад гарачымі праменьнямі паўднёвага
сонца. У некаторых ліманах вада такая салоная, што з яе што-год асядае на дно ліману пласт солі, якую здабываюць і вывозяць за межы краіны.<noinclude></noinclude>
nb4reo4yjmkhhpv6qyncnxv7qyyppc8
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/70
104
24345
302970
69305
2026-11-05T08:20:04Z
Gleb Leo
2440
302970
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>па моры з-за меж прывозяць баваўну, гарбату, табаку, вугаль, плады.
(Перад вайной гандлёвы абарот адэскай прыстані дасягаў 137 мільёнаў
руб. золатам).
Адэса — бойкі, багаты і прыгожы, зусім заходня-эўропэйскі горад. Вялікія сучасныя будынкі, раскошныя магазыны, простыя шырокія вуліцы,
харошыя бульвары і сады, мяшанае насяленьне, гандлёвае і рухавае, — усë
гэта мала нагадвае гарады усходняй Эўропы. Як культурны асяродак краіны,
Адэса мае шмат усякіх школ і ў тым ліку унівэрсытэт. У час рэволюцыі
тут згуртавалася значнае кола беларускай інтэлігэнцыі, калі розныя окупацыі перашкаджалі беларускаму руху на Беларусі. У Адэскай прыстані
заўсёды працавала шмат беларусоў.
{{Няма выявы}}
На Бозе, каля яго злучэньня з Інгулам, знаходзіцца другая важная
прыстань краіны, даступная для другарадных морскіх караблёў — ''Мікалаеў''
(81000 нас. Гандлёвы абарот Мікалаеву да вайны дасягаў 108 міл. р.
золатам). Перш за ўсё гэта вайсковы і караблябудаўнічы порт з вялізнымі
майстэрнямі караблёў, фабрыкамі зброі, гармат, бліндажоў і г. д.
На Дняпры, крышку вышэй яго вусьця, на правым беразе ляжыць
''Херсон'' (41000 нас.), таксама важная прыстань для паузьбярэжных морскіх караблёў. Адгэтуль вывозяць украінскае збожжа, скуры і беларускі
лес. (Гандлёвы абарот да вайны дасягаў 44 міл. р. золатам).
На беразе Азоўскага мора ў межах Паўднёвай Украіны ляжаць яшчэ
дзьве прыстані, якія маюць гандлёвае значэньне: ''Бярдзянск'' (22 тыс. нас.)<noinclude></noinclude>
io1l5qbq37vxgqxan5cfoxpphm61hzg
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/83
104
24358
302971
69336
2026-11-05T08:20:22Z
Gleb Leo
2440
302971
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>выглядаў нечапаным. Увясну ён стрыкацеў рознакалёрнымі краскамі,
улетку жоукнуў, а ўвосені рабіўся голым, выпаленым гарачымі праменьнямі
сонца. Вольна пасьвіліся цэлы год тутака статкі коняй і быдла, кіраваныя
коньнікамі — пастухамі. Цяпер стэп узаралі, і багатыя нівы зьмянілі аднастайную расьліннасьць стэпу. Толькі ўвосені пасьля жніва голыя нівы
з рэшткамі ўсохлага пустазельля на іх выглядаюць, як стэп, або хутчэй, як пустыня. Напаленае паветра, як у пустынях, зьзяе нейкім сьвятлом, раскладаецца на сла), у якіх, нібы ў люстэрку, адбіваюцца вобразы
розных прадметаў. Гэта тыповае зьявішча пустынь — рэдкае ў Эўропе
марава (міраж).
{{Няма выявы}}
Абгароджаная з усіх бакоў гарамі, Сярэдня-Дунайская нізіна мае шмат
асаблівасьцяй у клімаце, грунгох і расьліннасьці, рэзка адразьняецца ад
суседніх краін і нібы самой прыродай назначана для асобнага народу, які
мог-бы стварыць тутака сваю ўласную культуру і самастойную дзяржаву.
Такім народам і зьяўляюцца вугорцы. Паводле сваёй мовы яны лічацца за
народ фінскай галіны, кроўны паўночна-уральскім вагулам і асьцякам. Гэтай мовай, а таксама сваёй вопраткай і звычаямі вугорцы моцна розьняцца ад суседніх народаў, але, абкружаныя з усіх бакой славянам, румынамі, немцамі, яны ў працягу некалькіх вякоў мяшаліся з сваімі суседзямі, так што сваім абліччам нагадваюць хутчэй эўропейцаў, чымся
паўночных уральцаў. Разрэз вачэй у іх правільны, просты, валасы хвалістыя, а ня простыя, як у запраўдных уральскіх фінау. Цёмным колерам
скуры, валосаў і вачэй вугорцы нагадваюць хутчэй за ўсё паўднёвых славян. Вугорцы маюць сваю досыць багатую літаратуру, вядомы сваёй<noinclude></noinclude>
7klur97yzt98ce8u4l22b7dfdf170mv
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/85
104
24361
302972
69340
2026-11-05T08:20:37Z
Gleb Leo
2440
302972
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Як і ў Румыніі, галоўным збожжам зьяўляюцца кіяхі і пшаніца,
якія адначасна служаць і галоўным продуктам спажывы мясцовай люднасьці і найважнейшым прадметам вывазу за межы. З палямі кіякоў і
пшаніцы чаргуюцца палі, засеяныя бульбай, цукровымі буракамі, табакай
і кармавымі травамі. Вялікую вагу маюць і вінаградні. Вугорскія віны карыстаюцца сусьветнай славай і вывозяцца за межы ў вялікай колькасьці.
Пакуль што добра стаіць і гадоўля жывёлы. За межы вывозяцца коні, авечкі сьвіньні, у невялікай колькасьці быдла і яйкі хатніх птушак.
Наадварот, пчалярства і шаўкоўніцтва задавальняе толькі мясцовыя патрэбы.
{{Няма выявы}}
Фабрычная прамысловасьць пашыраецца марудна. Вагу мае толькі
апрацоўка сельска-гаспадарчых продуктаў: млынарства, выраб сьпірытусу,
цукру. Іншыя галіны апрацоўчай прамысловасьці маюць характар саматужных
промыслаў.
Зразумела, што такі кірунак народнай гаспадаркі злучан з перавагай вясковай люднасьці над гарадзкой. Сярод багатых раўнінных ніў,
часьцей за ўсё каля рэчак і рэк, параскіданы вугорскія вёскі і хутары.
Белыя вясковыя хаткі, збудованыя з гліны і саломы, пашмарованыя напнай ці крэйдай, крытыя саламянай страхой, хаваюцца ў зеляніне сьліўных і вышнěвых садочкаў, стромкіх таполяў і белых акацый (робіній).
Панадворкі абгароджваюцца платамі, а над імі, як і па нашых вёсках і<noinclude></noinclude>
fi2aw5iwdi6bc00tg1vec7mii0rviwp
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/86
104
24362
302973
69342
2026-11-05T08:20:50Z
Gleb Leo
2440
302973
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>хутарох, уздымаюцца жоравы студняў. Гарады адразьняюцца ад вёсак
толькі велічыней, большым лікам насельнікаў. Будынкі ў гарадох звычайна ў адзін паверх, вуліцы шырокія, небрукаваныя, ціхія. Толькі ў час
кірмашоў гарады аджываюць, пачынаецца рух, бойкі гандаль.
Адзіным сучасным буйным эўропэйскім горадам можа лічыцца толькі
сталіца Вугоршчыны — ''Будапэшт'' (913000 насельнікаў), што ляжыць на
Дунаі ніжэй яго прарыву праз Сярэдня-Вугорскія горы. Лежачы на скрыжаваньні галоўных чыгунак краіны, з якіх некаторыя маюць паміжнародную значнасьць, Будапешт зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам Вугоршчыны. Найвялікшага росквіту дасягнуў ён перад сусьветнай вайной
у час найбольшага красаваньня Вугоршчыны.
{{Няма выявы}}
::На высокім правым беразе Дунаю хораша ўздымаецца нямецкая частка гораду — Буда, або Офэн, з многалічнымі вінаграднямі і старасьвецкім будынкамі ды касьцёламі, пабудованымі на старанямецкі лад. Тут знаходзяцца галоўныя ўрадавыя ўстановы. Насупроціў, на левым беразе, ляжыць вугорскі асяродак Пэшт, тыповы горад раўніны, але прыгожы, багаты, зусім сучасны з раскошнымі магазынамі, многалічнымі фабрыкамі машын, паравымі млынамі, буйнымі гарбарнямі, ткацкімі фабрыкамі, на якіх вырабляюць баваўнянку і г. д. Пэшт — грашовы і гандлёвы асяродак Вугоршчыны з важнымі кірмашамі, на якіх гандлююць збожжам, воўнай, алеем і гэтак далей. Тут згуртаваліся і галоўныя культурна-асьветныя ўстановы: унівэрсытэт, акадэмія мастацтваў і наагул усё, што ёсьць выдатнае у вугорскай навуцы і мастацтве.<noinclude></noinclude>
1s303hgmx4g457o19abxli3nom7fw86
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/90
104
24366
302974
69350
2026-11-05T08:21:25Z
Gleb Leo
2440
302974
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>толькі маленькай рэшткай вялізнага горнага зморшчу, што цягнуўся калісь ад Балкан да Каўказу. Па сярэдзіне гэтага зморшчу удоўж яго ўтварылася даўгая вялізная шчыліка, а ўся частка зморшчу, што ляжала на
поўдзень ад гэтай шчыліны, асунулася і абурылася ў глыб зямлі. Гэтым
тлумачыцца сучасная будова Крымскіх гор, у якіх нібы адсутнічае паўднёвы схіл. На месцы даўнай шчыліны з-пад зямлі павылівалася шмат цякучай лявы, з якой утварыліся вульканы. Рэшткі гэтых вульканаў (Аюдаг,
Ай-Тодор, Кастэль) яшчэ й цяпер уздымаюцца над самым морам у стане
невялікіх стожкавых гор.
Над гэтымі гарамі ўзвышаюцца галоўныя ўзвышшы Крымскага ланцуга, складзеныя з цьвёрдых вапнякоў, павыгрызаных пячорамі, катлінамі,
ямамі (найвышэйшы пункт Раман-Кош 1543 м. н. р. м.). Вярхі Крымскіх
гор, звычайна плоскія, бязводныя, багатыя карставымі зьявамі, пакрыты
{{Няма выявы}}
толькі убогай траўкай і завуцца Яйлой (Яйла — паша). На поўдзень Яйла
раптам абрываецца, на поўнач пахіляецца павольна, прычым вапнякі хаваюцца пад пластамі гліністых лупнякоў і пескавікоў. Східы Крымскіх
тор пакрыты лясамі, наверсе хваёвымі, ніжэй дубовымі і букавымі.
Нізкія праходы аддзяляюць ад галоўнай Яйлы некалькі асобных масываў і ў тым ліку Чатырдаг (1523 м. н. р. м.), які раней лічыўся найвышэйшым месцам усяго Крыму.
Пад забаронай Крымскіх гор паўднёвае узьбярэжжа паўвострава карыстаецца вельмі прыемным, цёплым кліматам і паводле прыгожасьці свайго<noinclude></noinclude>
sacvyuig6x9m997h3u2wd8a6gef5ric
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/91
104
24367
302975
93896
2026-11-05T08:21:37Z
Gleb Leo
2440
302975
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>краявіду і мяккасьці клімату нагадвае рыв'еру. Узімку маразоў тут зусім ня бывае, і толькі, як паўсюды ў Паўднёвай Эўропе, часта выпадаюць
дажджы. Вясна цёплая, раньняя; лета гарачае, але сьпякота умяраецца
блізкасьню мора; восень прыемная, багатая на вінаград і плады.
::Сярэдняя тэмп. году ў Ялце +13,4°, сярэд студзеня +3,5°, ліпеня +24,2°.
Яснае неба, цёплае паўднёвае сонца, бліскучае цёмнае мора дадаюць
надзвычайную чароўнасьць і хараство краявіду. Дзікія голыя скалы Крымскіх гор, эмрочныя цясьніны, зрывістыя бяздоньні чаргуюцца тутака з вясёлымі зялёнымі вінаграднямі, з лясамі букаў і хвой, з садамі, паркамі
ды прыгожымі мястэчкамі.
{{Няма выявы}}
Мірты і ляўры, магнолі ды олеандры, купрэсы і сунічныя дрэвы
сваім вечназялёным лісьцем дадаюць краіне падобнасьць да Міжземнаморскіх
краёў. Тут добра пасьпяваюць пэрсікі, растуць найлепшыя гатункі вінаградніку, вырабляюцца найлепшыя гатункі він. Сады, вінаградні ды засевы найдалікатнейшых гатункаў табакі становяць галоўнае багацьце Паўднёвага узьбярэжжа Крыму. Прыемны, здаровы клімат і прыгожы краявід
прынаджвае сюды тысячы хворых на сухоты і проста багатых людзей,
якія жадаюць тут адпачыць ад працы, падмацаваць здароўе і весела правесь-<noinclude></noinclude>
lh094nro57jzebmjozlzp0h2e2n4202
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/96
104
24372
302976
69359
2026-11-05T08:21:52Z
Gleb Leo
2440
302976
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>армянамі-перасяленцамі з Закаўказьзя. Растоў — даступны для дробных
морскіх караблёў і зьяўляецца галоўнай прыстаньню казацкіх стэпаў.
Адгэтуль у Заходнюю Эўропу вывозілася шмат збожжа і іншых мясцовых і
прыволскіх тавараў. (Гандлёвы абарот прыстані перад вайной дасягаў
96 мільёнаў рублёў золатам). Людзі ўсіх станаў і розных нацый — расійцы,
украінцы, грэкі, армяне, жыды, татары — мітусяцца па вуліцах гэтага гандлёвага места, купляюць, прадаюць, гамоняць і дадаюць Растову падобнасьць да Адэсы. Як у прамысловым асяродку Доншчыны, тут існуюць
вялізныя паравыя МЛЫНЫ і табачныя фабрыкі. У час вайны ў Растоў
перавялі расійскі унівэрсытэт з Варшавы.
{{Няма выявы}}
Пярэдняй прыстаньню Растову можна лічыць ''Таганрог'' (100 тыс. нас.),
што ляжыць на аднаназоўнай затоцы Азоўскага мора, але ужо у межах
Украінскай С.С.Р. (Гандлёвы абарот да вайны — 46 мільёнаў рублёў золатам).
У самым вусьці Дону ляжыць асяродак рыбацтва Азоў. Асяродкам
Кубанскай зямлі зьяўляецца даўнейшы Кацярынадар, цяпер ''Краснадар''
(143000 нас.) па сярэдняй Кубані. Гэта важны асяродак гандлю пшаніцай
з буйнымі млынамі.
::У Краснадары будзе пабудована вялікая электрычная станцыя, якую спачатку будуць апальваць нафтай з суседняга багатага нафтай гораду Майкапу. Потым спадзяюцца замяніць апал сілай падаючай вады з ракі Белай. Гэтая станцыя можа<noinclude></noinclude>
a1lt9i0up2ucndzw6z6kfb3lrkmuukg
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/99
104
24375
302977
69363
2026-11-05T08:22:10Z
Gleb Leo
2440
302977
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>звычайна сухім бяздожджным, кліматам яе. Заўсёды, а асабліва ўзімку,
тут рашуча пераважваюць сухія паўночна-ўсходнія вятры. Ападкаў паўсюды выпадае меней за 300 мілімэтраў у год. Дажджы-вельмі рэдкае зьявішча,
сьнег выпадае яшчэ радзей і радка пакрывае скрозь стэпавую глебу. Халодныя завірухі, якія часта здараюцца ўзімку, ня толькі ня прыносяць
сьнегу, але нават наадварот, як аснікам, зьмятак ць сьнег з голай раў-
{{Няма выявы}}
ніны куды-небудзь у лагчыну. Завірухі адзначаюцца нізкай тэмпэратурай
паветра пры моцным ветры. Часта ад сьцюжы ў вавіруху гінуць і людзі,
і жывёла. Зіма ў краіне халаднейшая, як у нас на Беларусі, але затое
ўлетку там пануе надзвычайная сьпякота.<noinclude></noinclude>
1slncv3f6wtwam1rmewlvo28a0hgx63
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/101
104
24377
302978
69366
2026-11-05T08:22:27Z
Gleb Leo
2440
302978
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Шмат калмыкоў што-год уходзіць на заработкі на Волгу або на
раку Урал, дзе ловяць рыбу, або ў гарады.
Калмыкі не паддаюцца расійскім уплывам і моцна трымаюцца сваёй
веры (будыйскай), сваіх даўных звычаяў і вопраткі. Пасьля рэволюцыі зямля калмыкоў зроблена самаўраднай Калмыцкай рэспублікай (99 тыс. кв.
клм., 127 тыс. насельн.).
::Калмыкі прышлі у Прыкасьпійскі стэп у XVІІ в. з Алтаю, адкуль іх павыганялі кітайскія магамэтане-дунганы. Выціснуўшы з краіны нагайскіх татар, калмыкі спачатку часта нападалі на суседнія расійскія паселішчы. Прыблізна праз паўтараста гадоу расійцы заваявалі Калмыцкія стэпы, пасьля чаго большасьць калмыкоў нарыхтавалася ў дарогу адваротна на Алтай. Аднак расійцы і кіргізы, якія жывуць у пустыні на
ўсход ад Волгі, загарадзілі ім дарогу, і толькі некалькі тысяч калмыкоў уцяклі на бацькаўшчыну продкаў.
{{Няма выявы}}
Між Кумой і Тэракам на поўдзень ад калмыкоу жывуць даўнейшыя
насельнікі краіны — нагайскія татары. Часткай яны жывуць асела, часткай
як і даўней, вандруюць па стэпе. Як калмыкі, гэтак і нагайскія татары
пакрысе выміраюць. Затое каля рэк, асабліва ў дэльце Волгі, хутка павялічваецца колькасьць расійцаў, якія жывуць, зразумела, асела, займаюцца рыбацтвам, баштанствам і гандлем.
Нізавіна Волгі вельмі багата на рыбу. Што-год тут ловяць каля
25-30 мільёнаў пудой воблы, селядцоў, тараноў, судакоў, самоў, ляшчоў
і г. д. Радзей пападаецца каштоўная бяскосная рыба: сьцярлядкі ды асят.
ры, ікра якіх лічыцца асабліва смачнай і каштоўнай стравай. Рыбу ловяць
невадам, разьмяркоўваюць па гатунках, чысьцяць, соляць і сушаць ды<noinclude></noinclude>
jp30bwh4fh9pc8qhk1hbzf0z24tlnff
Старонка:Географія Эўропы Маскоўшчына, Украіна, Карпаты, Крым.pdf/102
104
24378
302979
69367
2026-11-05T08:22:47Z
Gleb Leo
2440
302979
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>вывозяць ува ўсе куты Ўсходняй Эўропы. Па берагох Касьпійскага возера ловяць нэрпаў. На ўсход ад Волгі ў вазёрах Эльтон і Баскунчак
здабываюць вельмі многа солі, якую вязуць на Волгу і па рацэ вывозяць
у Маскоўшчыну.
Па берагох Волгі сеюць кавуны, дыні, саджаюць вінаграднік.
Волга зьяўляецца важнай гандлёвай дарогай: па ёй сплаўляюць маскоўскія тавары ў Сярэднюю Азію і Пэрсію, па ёй вязуць у Маскоўшчыну
газу з Каўказу, паўднёвыя плады і шоўк з Пэрсіі, баваўну з Сярэдняй
Ази; па ёй разнозяць ува ўсе бакі мясцовую рыбу і соль.
Асяродкам гандлю Волскай нізавіны зьяўляецца ''Астрахань'' (133 тыс.
нас.), якая ляжыць на адным з астраўкоў вусьцяў Волгі і вядзе бойкі
гандаль з іншымі Касьпійскімі прыстанямі: Баку, Краснаводзкам і пэрсідзкімі гарадамі.
Рознапляменьневая люднасьць гораду складаецца з расійцаў, татар,
пэрсаў і армян. Сучасныя саборы і цэрквы ўздымаюцца тут побач
з татарскімі (суньніцкімі) і пэрсідзкімі (шыіцкімі) мячэцямі. Старасьвецкая
крэпасьць — крэмль — сьведчыць аб даўнейшым стратэгічным значэньні Астрахані.
::На ўсход ад Волскай нізавіны распасьціраецца Кіргіскі стэп, заходняя частка якога, што ляжыць між рокам Волгай і Уралам, часамі лічыцца за частку Эўропэйскай Расіі. Толькі самыя заходнія куточкі гэтай краіны маюць сувязь з Волтай і абменьваюцца з ёй сваімі вырабамі. Рэшта ня мае ніякага дачыненьня да Эўропы і мусіць разглядацца разам з іншымі краінамі Азіі.
{{Няма выявы}}<noinclude></noinclude>
2amwt8ehd3y35ds3di1dinmtgbut0xy
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/44
104
24392
302941
69424
2026-11-05T08:09:07Z
Gleb Leo
2440
302941
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
::Калісь па лагчыне Пернавы—Эмбаху—Наровы цягнулася морская пратока з Рыскай затокі у Фінскую. Значыць тады Эстонія была востравам, падобным да тых, якія цяпер ляжаць на захад ад яе між Рыскай затокай і Балтыцкім морам. (Гэта так званае Моонзундзкае згуртаваньне астравоў. Паводле карты пералічы астравы, з якіх яно складаецца).
Берагі Эстоніі на фінскай затоцы досыць высокія, пакроеныя многалічнымі буктамі, выгоднымі для прыстою караблёў. Роўналежна з берагам Фінскай затокі цягнецца зрывістая, скалаватая прыступка, так званы
глінт. У тым месцы, дзе з глінту сьцякае рака Нарова, стварыўся слынны
Нароўскі вадаспад, у якім вада раптам падае з вышыні каля трох сажняў.
Гэты вадаспад зьяўляецца важнай перашкодай для руху судзінаў па Нарове. Ніжэй яго на гэтай рацэ могуць плаваць ужо морскія караблі.
{{Няма выявы}}
Люднасьць Эстоніі складаецца з эстонцаў (або эстаў), якіх даўныя
славяне звалі чудзьдзю. Сваім абліччам і мовай эстонцы нагадваюць фінаў
Фінляндыі. Паводле культуры яны стаяць ніжэй за фінляндцаў, але значна
перавышаюць маскоўцаў. Простадушныя, працаздольныя і прыхільныя да
асьветы эстонцы жывуць аднак бедна, бо да апошняга часу на сваёй баць.
каўшчыне ня мелі сваёй уласнай зямлі і мусілі працаваць, як парабкі, на
маёнтках нямецкіх баронаў або на фабрыках нямецкіх багатыроў.
::У першыя часы сярэдніх вякоў яны займаліся паляўніцтвам і рыбацтвам і жылі ў будках, падобных да самаедзкіх<noinclude></noinclude>
2lsw6mt76v6ep038aso4pe6hbydeue1
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/45
104
24393
302942
93867
2026-11-05T08:09:23Z
Gleb Leo
2440
302942
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>чумаў. Толькі пазнаёміўшыся з сваімі суседзямі ― латышамі і славянамі, эстонцы запазычылі ад іх земляробскую культуру. У тойчас, як найбліжэйшыя родзічы эстаў — лівы і куроны — аблатышыліся, а пляменьні весь, водзь, іжора зьліліся з ноугародзкімі вялікарусамі, самі эсты доўга бараніліся ад сваіх суседзяў. Толькі
{{Няма выявы}}
нямецкія крыжакі з дапамогай латышоу перамаглі эстонцаў,захапілі іх зямлю і зрабілі іх сваімі нявольнікамі. Немцы пабудавалі тут замкі і гарады, завялі гандаль з Эўропай і пашырылі тут нямецкую культуру. Затое яны нішчылі усё самабытнае эстонскае, зьдзекваліся з эстонцау, ганьбілі іх. У XVІ веку Эстонію захапілі швэды, якія адабралі ў дзяржаўную ўласнасьць маёнткі нямецкіх баронау і трошккі палепшылі стано-<noinclude></noinclude>
bt6gutwkuirj5q2m1eucrop31viskzr
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/49
104
24399
302943
69432
2026-11-05T08:09:40Z
Gleb Leo
2440
302943
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>лову. Большая частка лёну вывозіцца ў Заходнюю Эўропу у стане сы рыны. Толькі невялікая частка канчаткова перарабляецца на латвійскіх
фабрыках. Ячмень ідзе на піваварні, якіх вельмі многа ў латвійскіх ме стах.
Фабрычная прамысловасьць наагул мела досыць добрае становішча,
бо па моры сюды прывозіцца ангельскі вугаль, дый лесу тут досыць
многа. Вялікую вагу мае беларускі лес, які сюды сплаўляюць па Заход няй Дзьвіне з Віцебшчыны і перарабляюць на латвійскіх пільнях і па пернях. Наагул багацьце краіны грунтуецца на гандлі, прывозе чужазем ных тавараў з суседніх старонак і з-за мора. Перад вайной 1914-18 г.
сюды прывозілі з Украіны шмат збожжа і пянькі, з Маскоўшчыны і з
Беларусі — лён і лес, з суседняй Літвы — збожжа, з Заходняй Эўропы —
жалеза, вугаль, крамніну. На латвійскіх фабрыках перапрацоўваліся як
свае продукты: лён, дрэва, воўна мясцовых авечак і скуры, гэтак і бе ларускія, украінскія і маскоўскія тавары. Пасьля вайны як гандаль, гэ так і прамысловасьць краіны, дзякуючы ваенным здарэньням, заняпалі.
Каля мора насельнікі Латві ловяць рыбу, якую консэрвуюць і ў
значнай колькасьці вывозяць за межы (рыскія кількі і шпроты).
{{Няма выявы}}
Гандлёвым і прамысловым асяродкам Латвіі зьяўляецца яе сталіца —
''Рыга'' (300.000 насельн.). Горад гэты ляжыць у вусьці Дзьвіны ў самым
асяродку краіны, у тым месцы, дзе Рыская затока глыбей за ўсè ўраза ецца ўва усходнюю Эўропу. Такім чынам Рыга зьяўляецца найбліжэйшай
морскай прыстаньню для вялікіх прастораў Латвіі, Беларусі і Маскоў шчыны. Важная дарога па дзьвіне злучае яе з Дзьвінскам, Полацкам і<noinclude></noinclude>
mdv1ah6icu2m3kxanz84yfnzmt2ywsx
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/50
104
24400
302944
69433
2026-11-05T08:10:05Z
Gleb Leo
2440
302944
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>Віцебскам; Смаленск, Бранск, Арол злучаны з ёй простай важнай чыгункай (Рыга-Арлоўскай). З гэтай прычыны Рыга зрабілася галоўнай прыстаньню, па якой вывозяцца тавары з усходняй Эўропы. (Гандлёвы абарот яе дасягаў перад вайной 314 мільёнаў рублёў золатам). Адначасна {{Няма выявы}} гэта важны прамысловы асяродак з машынабудавальнымі і вагонабудавальнымі фабрыкамі, з вырабам крамніны,
з пільнямі, паравымі млынамі, вялізнымі піваварнямі, папернямі і г. д.
У новай частцы гораду шырокія
простыя вуліцы абстаўлены вялізнымі
сучаснымі будынкамі; паркі і бульвары зьяўляюцца прыгожай акрасай
сталіцы. Старая частка Рыгі нагадвае
старасьвецкія нямецкія гарады 3
крывымі вузкімі завулкамі, хатамі,
крытымі дахоўкай, готычнымі востраверхімі кірхамі і замкамі. Сярод
гарадоў Усходняй Эўропы Рыга лічыцца найчысьцейшым і адным з найпрыгажэйшых.
Другая важная латвийская прыстань — ''Лібава'' (50000 нас.) — ляжыць
на беразе адкрытага Балтыцкага мора
і мае тую перавагу над іншымі прыстанямі краю, што каля яе мора вельмі рэдка і не надоўга заплывае лёдам. Злучаная чыгункай з Вільняй,
Менскам, Бабруйскам і Гомлем, Лібава, як і Рыга, мае вялікую значнасьць
для Беларусі, бо праз яе вывозіліся на захад тавары сярэдняй часткі нашай бацькаўшчыны. (Гандлёвы абарот Лібавы перад вайной дасягаў 77 мільёнаў рублёў золатам).
'''Літва''' абымае вадазбор ніжнята Нёмну ў шырокай паласой стыкаецца на паўднёвым усходзе з Беларусьсю.
::Часамі пад словам Літва разумеюць тэрыторыю даўнага Літоўскага або, лепей кажучы, Літоўска-Беларускага княства ў яго гістарычных межах. У ХV в. літоўцамі зваліся ўсе насельнікі ня толькі Літвы і Беларусі, але нават Украіны, большасьць якой тады належала да гэтага княства. За Беларусьсю назоў Літвы затрымаўся аж да апошняга часу; палякі і ўкраінцы яшчэ й цяпер часамі завуць беларусоу літвінамі: запраўдных літоўцаў, якія карыстаюцца літоўскай мовай, празываюць жмудзякамі або жмудзінамі.
::Некаторыя дасьледчыкі выводзяць слова Літва або Лютва ад імя мітычнага славянскага племя лютыкаў ці люцікаў, якія нібы-то жылі калісь у ваколіцах сучаснай Вільні. Мы будзем<noinclude></noinclude>
pmjoj9nnwpmadhlm8peqn5k6ihwzp0u
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/58
104
24412
302945
147976
2026-11-05T08:10:24Z
Gleb Leo
2440
302945
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
(Пералічы, якіх яшчэ ведаеш нашых птушак? Якія з іх жывуць у
лесе? У якім? Якія ў полі? Якія па балотах, каля рэк, каля вёсак? Якіх
рыб бачыў у нашых рэках і вазёрах? Якую рыбу ловяць рыбакі? Якіх
ведаеш гадаў і вадаземных? Ці бачыў чарапаху? Якія яшчэ жывёлы табе
вядомы? Якіх бачыў сустаўчатаногіх? Якія з іх лічацца шкоднымі, якія
карыснымі?)
Люднасьць Беларусі складаецца перш за ўсё з беларусоў, да якіх
належыць блізка што ўся маса сялянства, жыдоў па гарадох і мястэчках,
палякоў, расійцаў і нязначнай прымешкі татараў, украінцаў (на поўдні),
латышоў (на поўначы), літоўцаў (на паўночным захадзе) і іншых народаў.
Беларусы належаць да ўсходняй галіны славянскага племя і зьяўляюцца тубыльцамі нашага краю. У параўнаньні з маскоўцамі і ўкраінцамі
яны зьяўляюцца найболей чыстымі славянамі.
{{Няма выявы}}
Мова беларусоў зьмяшчае вельмі
мала фінскіх і татарскіх слоў, дый
паводле будовы свайго цела беларусы адразьняюцца ад маскоўцаў большай чыстатой славянскага тыпу. У
беларускіх звычаях і поглядах захавалася значна болей даўнаславянскай
старасьветчыны. Кожнае здарэньне ў
жыцьці чалавека-радзіны, хрэсьбіны,
вясельле, хаутуры; кожнае штогодняе сьвята — каляды, вялікдзень, радаўніца, тройца, Міколаў дзень, Юр'еў
дзень, Купала, зажынкі, дажынкі і
г. д. — усè гэта злучана з цэлым шэрагам рознастайных і цікавых старасьвецкіх звычаяў, абрадаў, песень.
Надзвычайным багацьцем адзначаецца
і беларуская мітолёгія, якая вельмі
нагадвае старажытную мітолёгію даўных славян і сьведчыць аб багацьці
народнай фантастыкі беларусоў. Па
поглядах беларускага сялянства, па народных забабонах, шэптах і варажбе лягчэй за ўсё даведацца аб поглядах і жыцьці першых славянскіх
пляменьняў у Эўропе. Вялікім багацьцем адзначаецца ўся беларуская народная поэзія, а беларуская народная лірыка ня мае роўных сабе сярод
славянскіх лірык. Асьвета сярод беларусоу стаіць нізка, але і з гэтага
боку беларусы ня ніжэй за маскоўцаў і ўкраінцаў. Беларускае пісьменства
і беларускі друк старэй, чымся маскоўскія, але пад цяжарам чужаземнага
панаваньня яны заняпалі і пачынаюць адраджацца толькі з ХІХ веку.
::Да расійцаў на Беларусі належаць патомкі тых "чыноўнікаў", якіх накіраваў сюды расійскі ўрад у часы панаваньня ца<noinclude></noinclude>
p8n3st5w4o0vf50lhub4c6abm36gnrj
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/59
104
24413
302946
93887
2026-11-05T08:10:40Z
Gleb Leo
2440
302946
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>роў. Апрача таго шмат у нас жыве старавераў, якія пасяліліся сярод беларусоў яшчэ раней, калі Беларусь яшчэ ня была злучана з Маскоўшчынай. Стараверы ўцякалі тады з Маскоўшчыны, дзе іх прасьледаваў расійскі ўрад, і сяліліся на Беларусі, дзе ім ніхто не перашкаджаў маліцца паіхняму.
::Украінцы жывуць па паўднёвых ускрайках Беларусі. Часамі да ўкраінцаў далучаюць насельнікаў Палесься, так званых пінчукоў. Запраўды, тыя паляшукі, што жывуць на поўдзень ад Прыпяці, гавораць хутчэй на украінскай, чымся на беларускай мове, але па сваіх звычаях, па сваёй вопратцы, па сваіх поглядах і паводле характэру будоўлі яны маюць болей супольнага з беларусамі.
{{Няма выявы}}
::Татары пасяліліся да некаторых беларускіх мястэчках яшчэ ў часы незалежнага Літоўска-Беларускага княства; іх паданіў і пасяліў там у час вайны з Крымам беларускі князь Вітоўт і часамі карыстаўся імі, як войскам у барацьбе з Маскоўшчынай. Гэтыя татары часткая забыліся на мову сваіх продкаў, абеларусіліся і нават пераклалі на беларускую мову сьвяшчэнныя магомэтанскія кнігі.<noinclude></noinclude>
9xg2qp4882cw9v43v579tm0xup4sol7
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/60
104
24414
302947
69455
2026-11-05T08:10:56Z
Gleb Leo
2440
302947
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Усяго на Беларусі жыве каля 11 мільёнаў насельнікаў, на прасторы
320000 кв. клм. (Вылічы гушчыню залюдненьня).
::У 1911 г. на Беларусі жыло болей за 13 міл. насельн., прычым гэты лік хутка і бязупынна павялічваўся да часу сусьветнай вайны. Зьмяншэньне люднасьці адбылося у час вайны, калі Беларусь была арэнай вайсковай дзейнасьці. Асабліва моцна зьменшыўся лік насельнікаў у Заходняй Беларусі, адкуль расійскі ўрад сілком выганяў так званых "беженцев" або уцекачоў, якіх лепш было-бы зваць выгнанцамі.
У сучасны момант землі, залюдненыя беларусамі, падзелены паміж
пяцьма дзяржавамі. Заходняя Беларусь (102000 кв. клм. і больш за 3
мільёны насельн.) належыць дз Польшчы; маленькія паузьмежныя куточкі
на поўначы з горадам Дзьвінскам адышлі да Латвіі; таксама невялікія
паузьмежныя кавалкі Беларускае зямлі на поўдні ўвайшлі ў склад Украінскай С. С. Р; значныя прасторы з беларускай люднасьцю на ўсходзе
засталіся ў межах Р.С.Ф.С.Р. Незалежнай Беларускай Савецкай Соцыялістычнай Рэспублікай зьяўляецца толькі сярэдняя частка залюдненых беларусамі зямель (113000 кв. клм. і 4200000 насельн.). Разам з Р.С.Ф.С.Р.,
У.С.С.Р. і Закаўкаскімі рэспублікамі Беларуская рэспубліка ўваходзіць у
склад адзінага Саюзу Савецкіх Соцыялістычных Рэспублік.
{{Няма выявы}}
::Незалежная Беларуская дзяржава існавала ўжо ў ІX веку пад імем Полацкага княства, якое мела вельмі слабую політычную сувязь з Кіеўскай Русьсю, як звалася тады Ўкраіна. У XІV в. Беларусь злучылася з Літвой у адзіную Літоўска-Беларускую дзяржаву, у якой панавала беларуская культура і бела-<noinclude></noinclude>
tlegz0mejoo59m20wqrjb79y13ouzfe
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/62
104
24417
302948
69460
2026-11-05T08:11:10Z
Gleb Leo
2440
302948
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>Сярод спосабаў ральніцтва на Беларусі пераважвае трохпалёўка (які гэта
спосаб?), але часта сустракаюцца і навейшыя палепшаныя спосабы, уводзіцца плодазьмен, сеюць канюшыну, лубін, буракі на полі і г. д.
Пад засевамі карманых траў на Беларусі ляжыць большы процант
зямельнай прасторы, як у Маскоўшчыне, а гэта важная адзнака вышэйшага становішча сельскай гаспадаркі. Часта на Беларусі сеюць лубін, які
можна лічыць найлепшым "зялёным гноем", і наагул угнойваюць зямлю
лепш, як на Маскоўшчыне. Таксама і сельска-гаспадарчыя прылады на
Беларусі лепшыя, як у Маскоўшчыне. Старасьвецкая саха, яшчэ паўсюды
пашыраная ў Маскоўшчыне, у нашым краі зрабілася рэдкасьцю і замянілася плугам. Драўляная барана пакрысе выціскаецца жалезнаю, спатыкаецца шмат спранжыновых боран і рандалёў.
{{Няма выявы}}
Вышэйшае становішча сельскай гаспадаркі выяўляецца і ў пропорцыі
засеваў. Параўнаўча з Маскоўшчынай у нас меншую ролю грае збожжа і
большую вагу маюць бульба і кармавыя расьліны. Аднак і ў нас збожжам
засяваюцца большыя прасторы, чымся ў Нямеччыне або ў Надбалтыцкім
краі.<noinclude></noinclude>
gtfj7rcvu75hi028ehauema7idb3sp5
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/64
104
24419
302949
69462
2026-11-05T08:11:25Z
Gleb Leo
2440
302949
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Вільгатны, мяккі клімат Беларусі дазваляе ўзрастаць тут розным
гатункам садовіны. Між іншым у нас добра расьце сьліва, паўночна-ўсходняя мяжа якой прыблізна сходзіцца з граніцай Беларусі і Паўночнай
Маскоўшчыны. Садовіна вывозіцца з Беларусі ў Маскоўшчыну, асабліва ў
Ленінград і Маскву. Вялікай славай карыстаюцца некаторыя мясцовыя гатункі йгруш: слуцкія бэры, сапяжанкі, малгажаткі. З яблыкаў найвялікшую прамысловую вагу мае антонаўка.
::У старыя часы нашыя продкі вывозілі за межы шмат воску, мёду, хутраў і скур дзікіх жывёл. Цяпер пчалярства заняпала, а паляваньне блізка зусім страціла значэньне промыслу і зрабілася забавай, адным з відаў спорту. Да гэтага часу з старадаўных заняткаў мае вагу хіба рыбацтва. На жаль, беларусы не прызвычаіліся шанаваць свае рыбныя багацьці і карыстаюцца часта драпежнымі спосабамі лову: труцяць рыбу кукільванкай, глушаць бомбамі, ужываюць густыя сеткі. Пры гэтых спосабах лову марна гіне шмат дробнай рыбы. Штучная гадоўля рыбы, ня гледзячы на добрыя для яе прыродныя варункі, на Беларусі не пашырылася. Толькі ў некаторых маёнтках існавалі дробныя рыбныя заводы (напрыклад, у двары Смальляны ў Аршанскай акрузе).
{{Няма выявы}}
Найвялікшую вагу для беларускага замежнага гандлю маюць лясныя
багацьці краю. На жаль, у нас мала пашырана правільная лясная гаспадарка. Лясы высякаюцца без парадку, лясоў не шкадуюць і часамі нішчаць падрапежніцку. Сякуць як старыя, гэтак і маладыя дрэвы; часта
абдзіраюць кару і луб з ліп, пакідаючы дрэвы гібець і гніць з папсутым<noinclude></noinclude>
d3efnp0dfhrlt7h6mg77srho414gaeg
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/65
104
24420
302950
69463
2026-11-05T08:11:40Z
Gleb Leo
2440
302950
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>ствалом; каб здабыць верхавіну, іншы раз сьсякаюць старое дрэва і кідаюць яго гніць, выкарыстаўшы толькі малую яго частку. У час вайны
многа лясных пушч зьнішчана войскамі; значныя часткі маладых зарасьнікаў, засаджаных лясьнічымі па скарбовых лясох, сапсута і заворана.
Аднак і да цяперашняга часу лясы застаюцца нашым галоўным багацьцем і даюць значныя заработкі мясцовай люднасьці. Па лясных раёнах Беларусі большая частка мясцовых насельнікаў узімку йдзе на загатоўку лесу, працуе
над валкай яго і дастаўкай на рум. Увясну гэты лес сплаўляюць па дробных рэчках россыпам, зганяюць на якую-небудзь з вялікіх рэк, — там вяжуць бярвеньне ў плыты і гоняць на ніз па Дняпры на Украіну, па
Дзьвіне ў Латвію, па Нёмне ў Літву і Нямеччыну. Болей каштоўны лес,
напрыклад, дуб, рэжуць спачатку на брусьсе і клёпкі, грузяць на баркі
і бярліны. Тысячы беларускіх плытнікаў і асначоў працуюць на Украіне,
у Латвіі і Літве. З некаторых беларускіх вёсак на такую працу адыходзіць большасьць насельнікаў, і ў час навігацыі такія вёскі пустуюць.
{{Няма выявы}}
Наагул беларусы часта кідаюць свае вёскі і нівы, каб вынайсьці дзе-небудзь лепшыя варункі жыцьця. Шмат беларусоў працуе у Ленінградзе
і Маскве, на Украіне, Доншчыне і Кубаншчыне на ўраджайных нівах казакоў, у вугальных капальнях Данеччыны. Паўсюды беларусы бяруцца за
самую цяжкую працу, выпаўняюць самыя цяжкія абавязкі, як ірляндцы
межах Вялікабрытаніі. Асабліва пашырана сярод беларусоў грабарства.
Можна сказаць, няма такой чыгункі ў межах Расіі, у будаваньні якой ня
прымалі-б удзелу беларускія грабары.<noinclude></noinclude>
780bqo79ipa15ahj9y8k9spzww1571j
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/70
104
24426
302951
69469
2026-11-05T08:11:55Z
Gleb Leo
2440
302951
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>можна спаткаць хіба толькі ў дэльтах вялікіх рэк. Увясну ўсе гэтыя
рэкі і пратокі шырока разьліваюцца, заліваюць суседнія балоты і сенажаці і выглядаюць цэлым морам цякучай несалонай вады.
Па бязьмежных балотах Палесься усюды залягае пласт торфу, які
кожны год нарастае, утвараючыся з спарахнелых расьлін.
Сярод балот і тарфавішчаў трапляюцца і вазёры, звычайна недаступныя, з нізкімі балотнымі берагамі. Найвялікшае з іх — возера Князь
або Жыд — ляжыць у самым асяродку краіны на поўнач ад Прыпяці і ня
мае сточнай ракі.
{{Няма выявы}}
Вялікая колькасьць вады ў Палесьсі адбіваецца на клімаце краіны.
Улетку Палескія балоты зьмяншаюць сьпякоту, так што роўнацёплыя
лініі (ізотэрмы) ліпеня выгінаюцца над Палесьсем на поўдзень.
Паводле сваёй расьліннасьці Палесьсе мае шмат цікавых асаблівасьцяй. Сярод расьлінных згуртаваньняў, апрача лясоў, пачэснае месца
займае травяное балота. Імшараў тут параўнауча мала, бо большасьць
балот заліваецца ўвясну вадой рэк, а тарфяны мох ня любіць цякучай
вады. Асака, бабок, лотаць, чарот-вось тыповыя расьліны палескіх балот. Некаторыя з тутэйшых расьлін зьяўляюцца рэшткамі даўно зьнікшай расьліннасьці нашага пасу і не сустракаюцца ў суседніх старонах<ref>Напрыклад — Azalea pontіca (noнтыйская азался).</ref>.<noinclude></noinclude>
f5xz4da8ii38m2xktstr38ieeo80arf
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/71
104
24427
302952
147977
2026-11-05T08:12:23Z
Gleb Leo
2440
302952
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Ёсьць тут многа асаблівасьцяй і ў жывёльнасьці. Па забалочаных няпрыступных рэчках Палесься лягчэй, як дзе, можна знайсьці бабра, выдру. Па вазёрах і балотах краіны сустракаюцца чарапахі, рэдкія ў іншых частках Беларусі. (Якія птушкі жывуць на травяных балотах?).
Насельнікі Палесься паводле сваёй мовы належаць да двох народаў.
На поўнач ад Прыпяці рашуча пераважваюць беларусы, на поўдзень ад
гэтай ракі, а таксама на захадзе краіны мацней адчуваецца ўкраінскі
уплыў. Люднасьць Паўднёвага Палесься, так званыя пінчукі, лічыцца за
мешаніну беларусоў і ўкраінцаў. Жывучы сярод непраходных балот і лясоў, {{Няма выявы}} паляшукі захавала у сваёй мове, у
сваіх поглядах і звычаях асабліва многа
славянскай старасьветчыны. Казкі, легэнды, абрадавыя песьні
паляшукоў прасякнены чыста беларускім
духам фантастыкі, верай у ваўкалакаў,
ведзьмакоў, лясуноў і
г. д. Вопратка, страва,
будынкі
паляшукоў
маюць усе тыповыя
адзнакі беларускага.
Ральніцтва, дзякуючы пескавым грунтом, грае значна меншую ролю ў жыцьці
насельнікаў, чымся ў
іншых краінах Беларусі. Вялікая Колькасьць заліўных і балотных сенажацяй дазваляе тут трымаць
асабліва многа жывëлы. Гадоўля жывёлы
дае больш карысьці,
як ральніцтва, хаця
яе разьвіцьцю і перашкаджае адсутнасьць
мяса, скуры і да т. п.
выгодных дарог, па яких можна было-б вывозіць
Большую вагу, як у іншых краінах Беларусі, мае і рыбацтва. Рэкі і вазёры даюць заработкі тысячам людзей. Насельнікі лярэчных вёсак шмат дзе<noinclude></noinclude>
jn54hbv2s37q7ihd26iwkpe0wqk597e
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/73
104
24429
302953
93890
2026-11-05T08:12:40Z
Gleb Leo
2440
302953
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>тым горадам і Кіевам адбываўся бойкі параходны рух; праз горад з украіны у Польшчу і Нямеччыну, правозілі шмат збожжа, сала і пянькі. Далей на ўсход на скрыжаваньні чыгунак Берасьце-Бранск і Вільня-Роўна ляжыць ''Лунінец'' (8 тыс. насельн.), невялікае мястэчка, якое нават звалася
сялом да самай вайны. Цяпер гэта важны чыгункавы вузел, значэньне
якога павялічваецца, дзякуючы таму, што блізка на ўсход ад яго аказалася політычная мяжа між Б.С.С.Р. Польшчай.
Яшчэ далей, на астравох вусьця Гарыні, стаіць вялікае
''Давід-Гарадок'' (7500 насельн.). Гэта тыповы палескі гарадок, злучаны з
рэштай сьвету толькі рэчнымі дарогамі. Насельнікі яго займаюцца будаваньнем рэчных судзін, рыбацтвам, плытніцтвам і гандлем.
{{Няма выявы}}
Яшчэ болей вядома мястэчка Мазырскай акругі ''Тураў'' (6200 насельн.),
якое ляжыць ужо у межах БССР на Прыпяці блізка-што ў асяродку
Палесься. Гэта старадаўнае мястачка, сталіца даўнага Тураўскага княства,
калісь вялікі і багаты гандлёвы горад, рэлігійны, культурны і экономічны
асяродак Палесься. З XV в. Тураў заняпаў. Акруговы горад ''Мазыр''
(8300 нас.) ляжыць яшчэ ніжэй на Прыпяці на высокім правым беразе гэтай
ракі. Гэта таксама вельмі старое места, вядомае з даўных часоў. Праз
Мазыр праходзіць чыгунка, якая злучае яго з Ленінградам праз Жлобін
і з Кіевам праз Карасьцень.
Ніжэй на Прыпяці ў межах Беларусі няма значных местаў, а
на Палескай чыгунцы каля Дняпра ляжыць павятовае места Рэчыца<noinclude></noinclude>
f1wgbnfr2uscct3f3n6edljz0js2bjj
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/76
104
24432
302954
69478
2026-11-05T08:12:55Z
Gleb Leo
2440
302954
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>Літвой і з Польшчай прымячаецца значны польскі ўплыў. У Вільні і Беластоку жыве многа палякоў, але навокала гэтых гарадоў большасьць сялянства складаецца з беларусоў. У рэшце краіны процант чужамоўных
народаў зусім невялікі. Дзякуючы блізкасьці да Заходняй Эўропы, мясцовая
люднасьць адзначаецца большай культурнасьцю і большай нацыянальнай
сьвядомасьцю. Тут раней за ўсё разьвілася беларуская культура, тут-жа
распачалося і беларускае адраджэньне.
{{Няма выявы}}
У межах краіны
земляробства рашуча
пераважвае над іншымі заняткамі, але
параўнаўча з Палесьсем ральніцтва тут
мае трохі іншы характар. Як і там, галоўным збожжам тут
зьяўляецца жыта, але
аўсу тут сеюць болей,
як бульбы, а ячменю
болей, як грэчкі. Значна болей тут сеюць
пшаніцы, а ў Случчыне і Навагрудчыне
пшаніцай-азімкай засяваюць нават боль
шыя прасторы, як
грэчкай. З гэтага кутка Беларусі збожжа
нават вывозіцца як у
суседнія гарады, так
і за межы краіны.
Па Вышняй Бярозе ў
Барысаўшчыне сеюць
многа гароху, значную частку якога косяць на корм жывёле.
Засевн кармавых трау
і дубіну тут, як і ўсе
палепшаньні ў сельскай гаспадарцы, пашырыліся болей, як у іншых месцах
Беларусі. Па ўраджайнай суглінкавай глебе тут добра узрастае садовіна,
асабліва игрушы, якімі найболей слыне краіна (слуцкія бэры, сапяжанкі).
Насяленьне краіны жыве значна гусьцей, як у іншых частках Беларусі;
асабліва-ж густое насяленьне ў ураджайным Навагрудзкім узгор'і і ў ваколіцах вялікіх гарадоў: Беластоку, Вільні, Менску.<noinclude></noinclude>
2m7kfglrqx9r1if0vrn0vjat3rh7xxt
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/78
104
24435
302955
93891
2026-11-05T08:13:40Z
Gleb Leo
2440
302955
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>
::Такім чынам, у часы супольнага дзяржаўнага жыцьця беларусоў і літоўцаў, Вільня ляжала бязмаль-што ў самым асяродку Літоўска-Беларускага княства. Гэтым і тлумачыцца гістарычнае значэньне гэтага гораду. У XІV веку літоўскія князі зрабілі Вільню сваёй гасподай, сталіцай Літоўска-Беларускага княства. У Вільню панаяжджала шмат беларускага баярства. майстраў, рамясьнікоў, гандляроу, культурных дзеячоў і г. д. Толькі пасьля злучэньня Літоўска-Беларускай дзяржавы Польшчай сюды пачалі наяжджаць і палякі, і беларуская культура пачала тут адступаць перад польскай, а Вільня часова заняпала. У часы ланаваньня маскоўцаў тут яшчэ болей узмацніўся польскі дух, адчынілася шмат польскіх школ і у тым ліку унівэрсытэт, які праіснаваў толькі 30 гадоў. У канцы XІX в. Вільню старэнна амаскальваў расійскі ўрад, але, ня гледзячы на {{Няма выявы}} гэта, польскія ўплывы там пераважвалі. Толькі ў ХХ веку пачалося беларускае адраджэньне ў старадаўнай Беларуска-Літоўскай сталіцы. Пачалі выдавацца беларускія газэты і кніжкі, пачала пашырацца і мова беларуская.
Для беларусоў
Вільня была нацыянальнай і рэлігійнай
сьвятыняй. Віленскі
абраз Вострабрамскай
боскай маткі карыстаўся пашанай як
сярод праваслаўных,
гэтак і сярод каталікоў. Цяпер Вільня побач з Менскам зьяўляецца важным асяродкам беларускага
культурнага руху, мае
некалькі беларускіх
школ і адноўлены
унівэрсытэт з выкладаньнем навук у польскай мове.
Як прамысловы асяродак, Вільня сярод беларускіх гарадоў займае
другое месца (адстае толькі ад Беластоку). Тут вырабляецца многа во-<noinclude></noinclude>
nj7w0dnfrndqnkfi8ukkfdv1he1ofvc
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/79
104
24436
302956
69482
2026-11-05T08:13:53Z
Gleb Leo
2440
302956
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="VasyaRogov" /></noinclude>праткі, панчох, хутраў, абуцьця: ёсьць у горадзе шмат гарбарань,
пілень і г. д.
Вільня ляжыць у катліне, абкружанай прыгожымі гарамі; ваколіцы
яе лічацца адным з найхарашэйшых куткоў Беларусі.
Адным з прадмесьцяў Вільні можна лічыць ''Новую-Вялейку'' (10 тыс.
насельн.), невялікае, але бойкае прамысловае места на Лібава-Роменскай
і Ленінградзка-Варшаўскай чыгунках.
На дарозе з Вільні у Баранавічы найвялікшым местам зьяўляецца
''Ліда'' (11500 насельн.), а на дарозе з Вільні ў Менск ляжаць ''Смаргоні'' —
мястэчка, вядомае сваімі гарбарнямі, якія аднак былі зруйнованы ў час
нямецка-расійскай вайны, і ''Маладэчна'' (1700 насельн.) — важны чыгункавы вузел.
{{Няма выявы}}
Усе вышэйпералічаныя месты краіны ляжаць у межах Польскай
рэспублікі. У межах БССР, на ўсход ад мяжы, пракладзенай паводле
Рыскае ўмовы, найвялікшым горадам зьяўляецца ''Менск'' (107 тыс. насельн.).
сталіца сучаснай БССР. Гэты стары, вялікі і багаты горад ляжыць на
р. Сьвіслачы на скрыжаваньні Заходняй і Маскоўска-Беларуска-Балтыцкай
чыгунак. Дзякуючы свайму палажэньню на гэтых дарогах, блізка ад заходняй мяжы Савецкага Саюзу, Менск зьяўляецца адным з самых гандлёвых пунктаў Беларусі і адначасна мае вялікае прамысловае значэньне.
Лежачы ў асяродку Беларускай зямлі, Менск натуральна зрабіўся
галоўным асяродкам беларускага нацыянальнага руху і найважнейшым<noinclude></noinclude>
b2li1a6asp4x6yfhi86dsetuji41yb1
Старонка:Казки (1904).pdf/5
104
52614
302906
302484
2026-11-05T07:48:39Z
Gleb Leo
2440
302906
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gleb Leo" /></noinclude>{{block center/s|style=width:100%; max-width:30em; border:2px solid black; padding:0.1em 0em}}
{{Цэнтар|'''{{Разьбіўка|КАЗКИ}}'''|памер=250%}}
{{Накіравальная рыса|4em}}
{{Цэнтар|'''''Выдаў А. К.'''''|памер=120%}}
[[Файл:Казки (1904). Узор 1.png|150px|center]]
{{Цэнтар|{{Разьбіўка|ПЕЦЕРБУРГЪ}}.|памер=90%}}
{{rule|1em}}
{{Цэнтар|1904 року.|памер=90%}}
{{block center/e}}<noinclude></noinclude>
9d08rkpi6x546zpztqxko9b18nl1z91
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/12
104
57632
302933
146656
2026-11-05T08:06:22Z
Gleb Leo
2440
302933
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>польскія легіёны, набраныя у Заходняй Галіччыне, зьявіліся
асновай польскага войска і прынялі дзейны ўдзел у працы над
аб'яднаньнем Польшчы.
Горны Шлёнск за час нямецкага панаваньня моцна анямечыўся, процант палякаў там значна зьменшыўся. Калі пасьля
вайны там быў зроблены плебісцыт, большасьць насельнікаў
выказалася за далучэньне да Нямеччыны. Тады Горна-Шлёнскую
акругу падзялілі паміж Нямецкай і Польскай рэспублікамі Лепшая, самая багатая вугалем частка Горнага Шлёнску пры
гэтым увайшла ў склад Польскай дзяржавы.

Як і заўсёды ў прамысловых краінах, у Паўднёвай Польшчы многа
багатых прамысловых гарадоў. Найвялікшы з іх ''Кракаў'' (176000 насельн.)
ляжыць у тым месцы вышнявіны Віслы, дзе гэтая рака робіцца прыгоднай
для руху параходаў. Праз гэты горад праходзіць найкарацейшая дарога з
Украіны ў абход Карпат у Заходнюю Эўропу. У XІV-XVІ вякох Кра-
{{Няма выявы}}
Мал. 70.-Кракаў. Кракаўскі замак.
каў быў сталіцай Польскай дзяржавы, пасьля заставаўся месцам каранаваньня польскіх каралёў, потым у XІX веку да 1846 г. быў асобнай рэспублікай, нарэшце ўвайшоў у склад Аўстрыйскай монархіі, і праз увесь
час аўстрыйскага забору заставаўся асяродкам польскага нацыянальнага
руху і польскай культуры. Кракаўскі унівэрсытэт і цяпер лічыцца лепшай
у Польшчы і адной з лепшых у Эўропе навуковай установай. Каля яго
гуртуюцца лепшыя навуковыя сілы польскага народу.<noinclude></noinclude>
lngevliwycz1xwgm431wewcr4ifylag
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/16
104
57644
302934
146670
2026-11-05T08:06:37Z
Gleb Leo
2440
302934
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>ляком жылося кепска і пад расійскім і пад нямецкім панаваньнем, але з прычыны вышэйшай культуры немцаў іх уціск быў
больш небясьпечным для польскага народу. У Познані немцы
скуплялі польскія землі, а палякоў прымушалі вучыцца панямецку, так што там палякі патроху забываліся на родную мову і пачыналі анямечвацца.

Большасьць насельнікаў краіны жыве па вёсках і фольварках, але
гарадоў там усё-ж-ткі многа болей, як у нас на Беларусі. Гарады маюць
звычайна заходня-эўропэйскі выгляд. Готычныя касьцёлы, прыгожыя гарадзкія сады, добрыя, чыста брукаваныя вуліцы, зграбныя цагляныя будынкі дадаюць польскім местам падобнасьць да нямецкіх гарадоў.
Сталіца Польскай Рэспублікі ''Варшава'' (931 тыс. насельн.) ляжыць у
сярэдзіне краіны на Вісьле паміж вусьцяў Буга-Нарвы і Піліцы. Тут крыжуюцца вельмі важныя чыгункі, што злучаюць Ленінград - Вільню з Венай
і Італіяй, а таксама Маскву-Менск з Бэрлінам і Парыжам. Дзякуючы такому палажэньню. Варшава зьяўляецца галоўным гандлёвым асяродкам
Польшчы.
{{Няма выявы}}
Мал. 71.―Старое Места ў Варшаве.
Як прамысловы асяродак, Варшава мае многа розных фабрык, на
якіх перапрацоўваюцца воўна, скура, шоўк, вырабляюцца машыны, цукер,
адзеньне. Варшаўскае абуцьце карыстаецца сусьветнай славай.
У Варшаве, як у польскай сталіцы, жыве прэзыдэнт Польскай рэспублікі, знаходзяцца габінэт міністраў, сэнат і сойм.
Як у культурным асяродку краіны, тут ёсьць унівэрсытэт, політэхніка і многа іншых вышэйшых школ. Сюды зьяжджаецца вучыцца моладзь
з усіх канцоў Польшчы.<noinclude></noinclude>
r8zzd1qzkdds7gxlh735pwobjdu0mog
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/21
104
57712
302935
146821
2026-11-05T08:07:10Z
Gleb Leo
2440
302935
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>ўрэзаныя ў сухазем'е морскія затокі-фіорды падзяляюць гэтую раўніну на
асобныя масывы з зрывыстымі схіламі і плоскімі вярхамі. Гэтыя масывы
завуцца фіельдамі. Выгляд гор яны маюць толькі тады, калі на іх глядзець {{Няма выявы}} з фіордаў, зьнізу. Найвышэйшыя з фіельдаў
хаваюцца пад вечным
сьнегам, які там пакрысе ператвараецца ў
зерналёд і зьяўляецца
крыніцай вялізных ледавікоў, спаўзаючых
месцам проста ў фіорды. Сьценкі фіордаў
паўсюды абшарпаны
і абдрапаны сучаснымі і даўнымі ледавікамі. Фіорды гэтыя,
вузкія й глыбокія, далёка ўразаюцца ў сухазем'е паміж фіельдаў, многаразова разьвільваюцца і прыдаюць краіне
змрочнае хараство.
Мал. 73.-Фіорд у Норвэгіі.
(Самы даўгі з Норвэскіх фіордаў - Сонье-фіорд, самыя высокія фіельды — Етунфіельды, найвышэйшы пункт якіх Гальгепіг дасягае 2600 м.
н. р. м. Найвялікшыя з паўзьбярэжных астравоў — Ляфоцкія).
Дзякуючы перавазе заходніх вятроў, якія прыносяць у Норвэгію
цяплыню і вільгаць Гольфштрому, клімат гэтай краіны морскі, роўны.
Лета тутака прахалоднае, значна халаднейшае, як у нас, зіма адліжная,
безмарозная. Мора тут ніколі не замярзае, нават на далёкай поўначы (на
шырыні 710 пн.), бо ўсюды яно аграваецца цёплым Гольфштромам. Ападкаў тут па схілах гор выпадае вельмі многа (у Бэргене 1860 міл.). Вярхі
фіельдаў і ўзьбярэжжа адкрытага мора адзначаюцца хмарнасьцю, вечным
туманам. Рэдка калі сонечная касулька прарэжа імглу ды асьвеціць хмурыя норвэскія скалы. У фіордах і замкнутых гарамі далінах неба часьцей
бывае ясным, і сонца часьцей выглядае з-за хмар.

Сярэдняя тэмпэратура году у Бэргене на заходнім узьбярэжжы +7,0°, сярэдняя студзеня -0,9°. сярэдняя ліпеня + 14,4°.

Клімат ня спрыяе земляробству, дый грунтоў, гожых на ральлю,
вельмі мала. Скалаватыя, змрочныя фіельды, зрывістыя ўзьбярэжжы фіордаў перашкаджаюць ральніцтву яшчэ болей, як клімат. Няўжыткі займаюць 71% паверхні, і толькі 2% пакрываюць нівы. Аднак насельнікі краіны ўважаюць ральніцтва, старэнна вырабляюць кожны кавалак гожай на
ральлю зямлі, сеюць там бульбу і авёс.<noinclude></noinclude>
6gzpwwenarfl2e05o71njbycm3fplfr
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/22
104
57713
302936
146822
2026-11-05T08:07:25Z
Gleb Leo
2440
302936
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>
Зразумела, што свайго хлеба не хапае, і сяляне мусяць шукаць іншых заняткаў. Досыць добра ў краіне стаіць гадоўля жывёлы, асабліва
малочнага быдла. Пад пашай зямлі болей, як пад ральлёй. Увясну пастухі, пераважна сялянская моладзь, гоняць скаціну на пашу ў горы, там
пасьвяць яе ўсё лета, гатуюць масла і сыр, а ўвосені вяртаюцца дамоў у
нізіны.
Важным падсобным промыслам зьяўляецца павал і вываз лесу. Лясоў
па схілах гор захавалася досыць многа (каля 22% прасторы). Лес вывозяць і за межы ў стане дошчак і бярвеньня, паперы і цэлюлёзы. Карыстаючыся сілай рэчных вадаспадаў, пашырылася дрэваапрацоўчая прамысловасьць. Пільні і паперні сустракаюцца тут досыць часта.
Аднак самае важнае багацьце Норвэгіі — гэта мора, надзвычайна багатае селядцамі, траской і іншай рыбай. Каля 60% насельніцтва займаецца
выключна рыбацтвам, і тысячы рыбацкіх лодак заўсёды круцяцца па фіорлах і каля берагоў суседніх астравоў. Рыба зьяўляецца галоўным про-
{{Няма выявы}}
Мал. 74.-Рыбацкія судзіны на Лёфоцкіх астравох.
дуктам, які вывозіцца з Норвэгіі ў замену за замежныя збожжа і фабрычныя
вырабы. Мора зьяўляецца адзінай дарогай, якая злучае паміж сабой асобныя куточкі Норвэгіі, бо пракладаць сухаземныя дарогі па недаступных фіёльдах вельмі трудна, а часта й зусім немагчыма. Фіорды зьяўляюцца
добрымі буктамі і выгоднымі прыстанямі для гандлёвых караблеў. З даўных часоў норвэжцы лічацца найлепшымі маракамі, іх гандлёвыя караблі
плаваюць па ўсіх морах сьвету. Гандлёвы флёт Норвэгіі адзін з найвялікшых у Эўропе; да вайны толькі Ангельшчына і Нямеччына перавышалі
гэтую краіну па грузаемістасьці сваіх гандлёвых караблёў, пасьля вайны
Норвэгія з гэтага боку перавысіла Нямеччыну, але асталася з-заду Францыі і Італіі.<noinclude></noinclude>
rf7unfsylbmbqdzjjf4si2z01qj0hrh
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/26
104
57718
302937
146827
2026-11-05T08:07:50Z
Gleb Leo
2440
302937
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>гадовую вайну Швэдзкае каралеўства канчаткова заўладала краінай, і толькі востраў Борнгольм яшчэ й цяпер належыць да Даніі.

Як і Норвэгія, Швэдзія зьяўляецца констытуцыйным каралеўствам. У
склад гэтага каралеўства ўваходзіць Паўднёвая Швэдзія бяз вострава
Борнгольма і ўся Паўночная Швэдзія. (Разам 448100 кв. клм. і 5900 тыс. н.).

На чале Швэдзкай дзяржавы стаіць партыя правых соцыялістых, да якой належыць больш за ўсё месц у парлямэнце. Гэтая партыя аднак не магла забясьпечыць работнікам такога павялічэньня заработнай платы, якога тыя дамагаюцца.

{{Няма выявы}}
Мал. 75.-Стокгольм

Наадварот, у час спрэчак паміж капіталістымі і работнікамі партыя старалася прымірыць абодва бакі. У зьвязку з гэтым значная частка партыі аддзялілася і залажыла партыю левых соцыялістых, якая ў большасьці прыняла нарэшце пастанову далучыцца да Комінтэрну стала называцца комуністычнай партыяй. Самастойна ўтварыўся побач з гэтым саюз моладзі, які таксама, але яшчэ раней, далучыўся да Комінтэрну.

Гушчыня залюдненьня ў Паўднёвай Швэдзіі даволі вялікая, бо тут
ураджайныя грунты могуць пражывіць болей народу, як грунты іншых краін
Фінска-Скандынаўскага масыву.<noinclude></noinclude>
foglakj887g3ivxmcv87x9qvztdert0
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/31
104
57724
302938
146834
2026-11-05T08:08:07Z
Gleb Leo
2440
302938
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>лесу, апрацоўка яго на пільнях і папернях мае такую-ж вагу, як у Паўночнай Швэдзіі. Дрэва, драўляныя вырабы, дзёгаць, смала, шпігінар займаюць першае месца ў вывазе за межы.
Нетракапальная прамысловасьць мае меншую вагу, як у Паўночнай
Швэдзіі, але й тут ёсьць многа жалезнай руды, а ў невялікай колькасьці
знаходзяць медзь, серабро, цыку, нават трапляецца і золата.
Фабрычная прамысловасьць грунтуецца на багацьці лесам і жывёлай.
Вырабляюцца сернічкі, дошкі, папера, апрацоўваецца воўна, скура, мясцовае жалеза і прывозная баваўна. Гандаль стаіць добра. Берагі мора маюць многа выгодных прыстаняй; унутраному гандлю дапамагаюць найлепшыя вадзяныя дарогі, шосы і чыгункі.
{{Няма выявы}}
Мал. 76.-Краявід у Фінляндыі.
Большасьць насельнікаў складаецца з фінаў-тавастаў. Часамі іх
далучаюць да жоўтай расы, бо яны гавораць на мове, блізкай да моў некаторых народаў жоўтай расы. Аднак па сваім абліччы фіны-тавасты болей
падобны да эўропэйцаў. Блакітныя вочы, белая скура, белыя валасы
збліжаюць іх з паўночнымі гэрманцамі. Толькі форма іх круглага (а ня
доўгага, як у гэрманцаў) чэрапа гаворыць аб іх усходнім пахаджэньні.

Яшчэ ў XІІ веку Фінляндыю захапілі швэды і занесьлі сюды хрысьцянства і заходня-эўропэйскую культуру. Шэсьць вякоў яны тут панавалі, дый цяпер іх жыве тутака многа па
гарадох, дзе з іх складаецца значная частка буржуазіі, і па багатых дварох, дзе швэды зьяўляюцца буйнымі земляўласьнікамі. Аднак фінская культура ужо ачысьцілася ад швэдзкіх<noinclude></noinclude>
f0bzrqfp704b2b26bpbkds7goh5ghbl
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/32
104
57725
302939
148066
2026-11-05T08:08:26Z
Gleb Leo
2440
302939
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>уплываў. Фіны стварылі ўжо сваю ўласную культуру, і ў некаторых галінах навукі і мастацтва зраўняліся з сваймі заходнімі суседзямі. Няпісьменных у Фінляндыі няма. У кожным мястэчку тут выдаюцца газэты, ёсьць народныя ўнівэрсытэты, культурна-асьветныя, музыкальныя, драматычныя, спортыўныя
навуковыя гурткі. Дакладнае пазнаньне роднага краю лічыцца абавязкам кожнага грамадзяніна і мае вялікую вагу ў школе. Бязмала ўсе насельнікі Фінляндыі трымаюцца запазычанай ад
швэдаў лютэранскай веры, якая ў мінулыя часы значна дапамагала пашырэньню ў краіне асьветы і швэдзкай культуры.
3 1809 да 1917 г. Фінляндыя належала да Расіі, але ўвесь час карысталася шырокім самаўрадам і мела свой уласны сойм.

Цяперашняя Фінляндыя―самастойная рэспубліка (прастора 387430
кв. клм., лік насельнікаў 3370 тыс. чал.). Да яе належыць частка Лапаршчыны і ў тым ліку акруга ракі Пячэнгі з маленькай часткай узьярэжжа Барэнцава мора.
{{Няма выявы}}

У Фінляндзкім сойме цэнтральнай політычнай партыяй зьяўляецца
дробна-буржуазная сялянская партыя,
а левае крыло складаецца з работніцкіх соцыялістычных партый. У 1918 г.
соцыялістыя кіравалі Фінляндзкай рэволюцыяй, якая была спынена за дапамогай нямецкага войска.
Пасьля вайны фінскія соцыялістыя падзяліліся на 2 партыі―соцыял-дэмократычную, якая працуе ў згодзе з буржуазіяй, і соцыялістычную
працоўную, якая ўваходзіць у склад
Комінтэрну. У профэсыянальных саюзах большым уплывам карыстаецца
апошняя.

Большасьць фінскіх сялян жыве досыць заможна і валадае значнымі кавалкамі зямлі па 25-100 дзесяцін кожны.
Буйных земляўласьнікаў мала. Як і ў Швэдзіі, ёсьць і бязьзямельныя сяляне — "торпары", якія арандуюць зямлю ў
уласьнікаў або бяруць у вечную арэнду
дзяржаўную зямлю. Як і ў Скандынавіі, хутары сустракаюцца часьцей,
чым вёскі. Калі-ж хаты і складаюцца ў вёску, дык ніколі не стаяць цесна
адна каля другой, і вясковыя пажары дзеля таго ня прыносяць столькі
шкоды, як у Расіі або на Беларусі. Вялікіх гарадоў мала. Толькі сталіца—''Гельсінгфорс'' (пафінску Гельсінкі) налічвае болей за 100000 (189 000 нас.)
Горад гэты ляжыць на беразе фінскай затокі. Гэта галоўны пункт
Фінляндзкага замежнага гандлю, багаты прыгожымі будынкамі сучаснага тыпу (унівэрсытэт, політэхніка, сойм, музэі, тэатры), харошымі
паркамі (выдатны ботанічны сад), вялізнымі саборамі і рознастайнымі царквамі.
Мал. 77.-Фін.<noinclude></noinclude>
nr77apo0ifnq5m3ku8zkc0hb65p1gim
Старонка:Географія Эўропы Усходняя Эўропа.pdf/33
104
57726
302940
146837
2026-11-05T08:08:43Z
Gleb Leo
2440
302940
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="3" user="VasyaRogov" /></noinclude>
У сярэдзіне краіны самым важным горадам зьяўляецца ''Тамэрфорс''
(пафінску Тампоро)―прамысловы асяродак Фінляндыі. Сілай суседняга
задаспаду карыстаюцца буйныя фабрыкі, на якіх апрацоўваецца воўна,
ільняніна, баваўна, вырабляюцца сернічкі і папера.
'''Карэлія''' абымае ўсходнюю палову фінскага пярэсмыку ад груда
Маансэльке і Олонецкіх гор на захадзе да Белага мора і ракі Онегі на
ўсходзе. На поўдні ў межах Карэліі ляжаць найвялікшыя вязёры Эўропы―Ладаскае і Онескае. Вазёры гэтыя ў паўночнай сваёй частцы выцягнуты ў кірунку руху даўных ледавікоў і зьяўляюцца вялізнымі ямінамі,
вышчарбленымі лёдам у скалах. На поўдні гэтыя вазёры аддзелены ад
спрадвечнай усходня-эўропэйскай раўніны грудамі морэнавых адкладаў.
Быў час, калі гэтыя вазёры злучаліся з Белым і Балтыцкім морамі шырокай пратокай, так што жывёлы гэтых мораў лёгка перасяляліся ў Ладаскае і Онескае вазёры. Да цяперашняга часу ў гэтых вазёрах жывуць нэрпы,
якія звычайна жывуць у морскай вадзе. Ладаскае возера зьбірае ваду
{{Няма выявы}}
Мал. 78-Гельсінгфорс.
цэлага шэрагу вазёр і дае сток у Фінскую затоку цераз шырокую многаводную Няву. З Онескага возера ў Ладаскае цячэ Сьвір, а ў Онескае
ўліваецца многа шпаркіх парогавых рэк. З іх Суна слыне прыгожымі парогамі і вадасьцёкамі, з якіх Ківач ня горшы за Іматру па сваім харастве.
За выняткам двох вялікіх вазёр іншыя карэльскія вазёры, якіх тут таксама, як у Фінляндыі, вельмі многа, ня маюць значэньня ўнутраных дарог.
Чалавек тут яшчэ не пасьпеў скарыстаць усё тое, што дае прырода.
Сіла вечных вадаспадаў тут таксама яшчэ не скарыстана. Адсталасьць
краіны тлумачыцца між іншым тым, што Белае мора, якое зьвязвае Ка-<noinclude></noinclude>
oaoo3a74dq513n0bj8jcasaojl01brm
Географія Эўропы (1924)/Паўднёвая Эўропа/Балканскі паўвостраў
0
58124
302907
147551
2026-11-05T07:52:39Z
Gleb Leo
2440
302907
wikitext
text/x-wiki
{{загаловак
| назва = Балканскі паўвостраў
| аўтар = Мікалай Азбукін
| год = 1924 год
| пераклад =
| секцыя = Падручнік
| папярэдні = [[Географія Эўропы (1924)/Паўднёвая Эўропа/Альпы|Альпы]]
| наступны = [[Географія Эўропы (1924)/Заходняя Эўропа|Заходняя Эўропа]]
| анатацыі =

{{Выроўніваньне-пачатак}}
<pages index="Географія Эўропы Паўднёвая Эўропа.PDF" from="53" to="80" fromsection=BALKANY tosection=BALKANY />

{{Крыніцы}}
{{Выроўніваньне-канец}}
{{DEFAULTSORT:Балканскі паўвостраў}}
[[Катэгорыя:Балканскі паўвостраў]]
2nao2yswonmtcb79aw9ni7fsn0qtbii
Старонка:Романов Е. Р. Бѣлорусскій сборнікъ. Томъ первый. Губерніѧ могилевскаѧ. Выпускъ третий. Сказки. Витебскъ. 1887.pdf/264
104
130952
302903
302888
2026-11-04T17:58:42Z
Gabix
3485
302903
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>ще не бяда, а будзець табѣ ящо большая бяда! Хай намъ дась царъ три дни попиць, поѣсь, погуляць, и хай дась намъ тываровъ усякихъ кранныхъ и бочку зъ двананцыци зялѣзными вубручами и двананцыць воловьихъ шкуръ, и разныхъ напиткувъ, наѣдкувъ. Пошли яны, погуляли, узяли бочку и шкуры, и тывары, и напитки разные и поѣхыли. Ѣхыли, ѣхыли, ѣхыли, ѣхыли — пріѣжжаюць къ мору. Тоды Иванька Шиварь, добрый молодзецъ узявъ, развѣсивъ тывары на дубахъ ли берагу, ды поставивъ напитки, наѣдки, а самъ схувавсь. Дзѣвка-Красавка ўвидзѣла тывары, подъѣхыла ближе къ берагу, пыглядзѣла, пыглядзѣла, и поѣхыла. Ѣздзила, ѣздзила — узнова пріѣхала къ гетымъ дубамъ. Вышла на берагъ, разглѣджуець тывары. И ўвидзѣла разные напитки и наѣдки. Стала яна пиць — ѣсь, упилася и заснула. Тоды конь гово́риць: бяри яѐ, садзи у бочку, и обвивай воловьими шкурами! Енъ узявъ, уклавъ яѐ у бочку, увярцѣвъ у двананцыць шкуръ, и повёзъ. На дорози бачиць ёнъ — бяжиць парсюкъ, зылотая шарсцинка, сяребраная шарсцинка, и кажець: «Иванька Шиварь, добрый молодзецъ! не кажи, што́ я побѣгъ гэтой дорогой, а скажи, што другой!» Поѣхыли яны дальше, — бяжиць пастухъ. «Иванька Шиварь, добрый молодзецъ, скажи, куды побѣгъ парсюкъ?» Иванька Шиварь не пыказавъ яму̀ тую дорогу, пы якой побѣгъ парсюкъ, ды пыказавъ другую. Пастухъ и побѣгъ. Поѣхыли яны узнова. Ѣхыли, ѣхыли, стала яна прошинатца. Якъ пывярнулася — шесь зялѣзныхъ вубручовъ пераломилиси и шесь воловьихъ шкуръ перарвалиси. И опяць заснула. Пріѣхыли яны у дворъ: якъ пывярнулася — шесь зялѣзныхъ вубручовъ пераломилиси, и шесь воловьихъ шкуръ перарвалиси, и яна вышла зъ бочки. Царь и повёвъ яѐ у покой. Иваньку Шивару то́ було хорошо, а то ще полѣпшало. Царь хоцѣвъ на тэй Дзѣвцы Красавцы жанитца, а яна кажець: кыли дыставишъ мнѣ зъ мора зылотую скрынку мою и сяребраный ключикъ, дыкъ пойду зы цябе, а не дыставишъ, дыкъ не пойду! Позвавъ царь Иваньку: «ну што, Иванька Шиварь, щиро и вѣрно мнѣ служишь?» — Щиро и вѣрно, ваша царское вяличаство! — «Ну, ды ще не соўсимъ: дыставъ ты мнѣ зъ мора зылотую скрынку Дзѣвки-Красавки и сяребраный ключикъ, А коли не дыстанешъ, дыкъ мой мечъ, табѣ гылыва съ плечъ!» Вышовъ Иванька на дворъ и цяженько уздыхнувъ. Конь недалёко бывъ, почувъ, што ёнъ такъ цяжко уздыхаець, и гово́риць: «чаго ты Иванька Шиварь, добрый молодзецъ, такъ цяжко уздыхаешъ?» А енъ кажець: якъ жа мнѣ ня ўздыхаць, кыли скызавъ царь, кабъ я дыставивъ зъ мора зылотую скрынку Дзѣвки Красавки и сяребраный ключикъ, а кыли не дыставлю, то яго мечъ — мнѣ гылыва съ плечъ. — «А што? ци я табѣ не казавъ, кабъ ты не бравъ зылотого пяра. А ты не послухавъ, узявъ — вотъ табѣ и бяда. Гето бяда, дакъ бяда, и я скажу, што бяда. Ну, ды йдзи скажи, хай дась намъ три дни попиць, поѣсь, повесялитца!..» Ну, попили яны три дни, поѣли, погуляли, повесялились, и поѣхыли. Ѣхыли, ѣхыли, пріѣхыли яны къ тому морю. Конь и говориць: ну, я пойду, трошку походжу, а ты ляжъ и ляжи. И будзець тутъ ици цѣлая стада ра́кувъ, дыкъ ты не бяри ни воднаго рака, а тольки ззаду будзець ици кривый маленькій рачикъ, дыкъ ты яго й ўлови. Стануць тоды раки просиць цябе, кабъ ты пусцивъ яго, а ты не пускай, скажи, кабъ принясли табѣ тыя вещи!.. Вотъ Иванька Шиварь лёгъ и глядзиць. Глядзѣвъ, глядзѣвъ — повзуць раки — цѣлое мора! И енъ не бравъ ни воднаго, а<noinclude></noinclude>
2jjy3d5u55soeealf1ar6srqgkm2y4e
Старонка:Романов Е. Р. Бѣлорусскій сборнікъ. Томъ первый. Губерніѧ могилевскаѧ. Выпускъ третий. Сказки. Витебскъ. 1887.pdf/265
104
130954
302902
302893
2026-11-04T17:56:22Z
Gabix
3485
302902
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>увидзѣвъ, што назадзѣ повзе́ць кривый маленькій рачикъ, енъ яго и ўловивъ. Стали тоды тэя раки просиць яго, кабъ енъ отдавъ имъ рачика: отдай, кажуць, намъ гетаго рачика, гето нашъ братъ меньшій! Енъ гово́риць: нѣ, ня ’тдамъ: дыстаньця мнѣ зъ мора зылотую скрынучку и сяребраный ключикъ Дзѣвки-Красавки! Пуплыли яны искаць тыхъ вящей. Искали, искали — не найшли. Ажны бяжиць парсюкъ зылотая шарсцинка, сяребраная шарсцинка и говориць: «што табѣ, Иванъ Шиварь, добрый молодзецъ, треба тутъ?» — Ды треба мнѣ дыстаць у мори зылотую скрынучку и сяребраный ключикъ Дзѣвки-Красавки. Ды вотъ раки йскали, не найшли!... Якъ сказавъ енъ такъ, гетый парсюкъ бовць у мора и поплывъ. Поплывъ и поплывъ, и раки за имъ, — и цягнуць зылотую скрынучку и сяребраный ключикъ. Узявъ Иванька гетыя вещи, отдавъ имъ кривого рака, подзякувавъ и поѣхувъ.
{{Водступ|2|em}}Пріѣхувъ къ цару, отдавъ вещи. Ну гета Дзѣвка-Красавка ня любиць цара ды любиць Ивана Шивара, добраго молойца. Вотъ тоды ужо и царь ставъ шукаць злуча́я, кабъ якъ нибудзь яго страбиць. Приказавъ енъ своимъ слугамъ подоиць двананцыць кобылъ и вялѣвъ гето мылоко спариць, ускипяциць. Тэя ўскипяцили мылоко; призвавъ царь Ивана и гово́риць: «я хочу цябе пыкупаць у кобылинымъ мылоцѣ!» Вышовъ Иванька Шиварь на дворъ и цяженько уздыхнувъ. Конь близко бывъ, почувъ, што енъ такъ цяжко уздыхаець, и гово́риць: што, Иванька Шиварь, добрый молодзецъ, такъ цяжко уздыхаешъ?» — Якъ жа мнѣ ня уздыхацъ? Сказавъ царь, што хочець мяне ў кобылинымъ мылоку пыкупаць. А яно такое жаркое, што ня можно подыйци къ яму! — «Глядзи жъ, Иванька Шиварь: якъ скажуць табѣ лѣзць у коцёлъ, дыкъ ты напромилуй Богъ проси: привядзиця мнѣ мойго кыня: хай жа ёнъ пуплачець по мнѣ.» Вотъ пошли яны къ котлу. Иванька ставъ просиць цара, кабъ привяли яму̀ кыня: «хай жа ёнъ пуплачець по мнѣ!» Тоды царь гово́риць: «ну, идзиця привядзиця яго кыня!» Привяли слуги кыня; енъ подыйшовъ къ котлу и ўпусцивъ три слязины лёду по три пуды. Иванька ускокнувъ у коцелъ, покупався тамъ и вылязъ. И то бывъ красивъ, а то ще покрасивѣвъ. Бачиць царь, што Иванъ Шиварь, добрый молодзецъ попригожѣвъ у мылоцѣ, захоцѣвъ енъ и самъ пукупатца, и гово́риць слугамъ: подойдя вы зновъ двананцыць кобылъ и нагрѣйця мылоко, якъ тоды награвали. Слуги пыдоили двананцыць кобылъ и спарили мылоко. Пришовъ царь къ котлу, а къ яму̀ и пыдойци нельзя отъ жару. Ну, каець: привядзиця жъ и мнѣ изъ стайни самаго лѣпшаго кыня, хай ёнъ по мнѣ пуплачець! Тэя слуги пошли, привяли кыня, а конь ня йдзе́ць къ котлу, бо дужо жарко, а тольки скачець кыло котла. Царь ждавъ, ждавъ, дый ускочивъ у коцёлъ — и спарився тамъ...
{{Водступ|2|em}}А Дзѣвка Красавка зъ Иваномъ Шиваромъ добрымъ молойцомъ ожанилася, и цяперь живуць. И здзѣлыли пиръ на ўвесь міръ. И я тамъ бывъ, медъ-вино пивъ; повусамъ цякло, а ў ротъ не пупало.
{{Водступ|2|em}}''Г. Сѣнно. Мѣщ.'' {{smaller|Петръ Николаевъ Кубинскій.}}
{{ц|'''40. Ладька.'''|памер=120%}}
{{Водступ|2|em}}Жили сабѣ три браты; одного звали Ладзька. Жили яны бѣдно, не було имъ ни ў чемъ удачи. Вотъ и пошли яны ў свѣтъ доли искаць. Ишли, ишли, приходзюць у<noinclude></noinclude>
6jjohh32goz2lw75rfbbzt4kxfhpsx5
Старонка:Романов Е. Р. Бѣлорусскій сборнікъ. Томъ первый. Губерніѧ могилевскаѧ. Выпускъ третий. Сказки. Витебскъ. 1887.pdf/266
104
130955
302900
2026-11-04T14:30:48Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «лѣсъ. Видзюць — стоиць хатка. А ў гэтый хатцы жала вѣдзьма, што людзей ѣла, и у яе було три дочки. Стали яны проситца на нычъ, а вѣдзьма кажець: кили будзеця зъ моими дычками спаць, дыкъ ночуйця. Нечыго имъ робиць — нейдзи нычуваць, яны кажуць: ну будземъ! Пу...»
302900
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>лѣсъ. Видзюць — стоиць хатка. А ў гэтый хатцы жала вѣдзьма, што людзей ѣла, и у яе було три дочки. Стали яны проситца на нычъ, а вѣдзьма кажець: кили будзеця зъ моими дычками спаць, дыкъ ночуйця. Нечыго имъ робиць — нейдзи нычуваць, яны кажуць: ну будземъ! Пусцила ихъ вѣдзьма на нычъ, и пыклала большыю дочку зъ большымъ братомъ, сярэднію съ сярэднимъ, а меньшыю зъ Ладзькымъ. Яны уси заснули, а Ладзька ня спиць. Чуець ёнъ, што вѣдзьма вышла съ хаты, и думыець сабѣ: мусиць нѣшто тутъ будзець! Ставъ ёнъ пытатца у меньшыя сястры, якъ яны живуць, што у ихъ ёсь? Ина яму̀ кажець: «ёсь у насъ конь, сярэбряная шарсцинка, зылотая шарсцинка, зылотый копытъ, сярэбряный копытъ; ёсь у насъ гусельки сымыгранныя: сами йграюць, сами скачуць — ни пиць, ни ѣсь ня хочетца, тольки любо слухаць; и ёсь у насъ шаринка: хуць якая будзець ряка, а кыли махне́шъ гэтый шаринкый напе́редъ, дыкъ мостъ станець, а якъ махне́шъ нызадъ, дыкъ узнова ряка станець!» — А йдзѣ ина ляжиць? пытаетца Ладзька. Ина яму̀ скызала, а посьли и заснула. Вотъ Ладзька уставъ и вышовъ вонъ. Пылядзиць — увы йстопцы огонь гориць. Енъ подыйшовъ къ вокну, пылядзѣвъ увы йстопку, ажны тамъ вѣдзьма ножъ истриць! Тоды енъ пришовъ у хату, ды ў яе дочокъ хвустки зьнявъ зъ головъ и пыныдзивавъ братамъ, и сабѣ надзѣвъ ны гылову хвустку, а вѣдзьминымъ дычкамъ пыныдзивавъ шапки, и цихынько лёгъ. Приходзиць вѣдзьма и щупыець: чыя гылыва у шапцы, тому гылову̀ прочь, чыя гылыва у шапцы, тому гылову прочь, и по’трѣзыла усимъ трёмъ дычкамъ голо́вы! Сыма пышла зы лучинный, а Ладзька уставъ, шаринку укравъ, разбудзивъ братовъ ды кажець: ну, братцы, по́йдземъ на уцёки, а то будзець худо! й пошли яны уцекаць. Увыйшла вѣдзьма зъ лучинный у хату, спляснула руками, и зарюла (заревла), што порѣзала своихъ дочокъ. Побѣгла яна дыгоняць братовъ, а яны прибѣгли къ ыгняный ряцѣ, и мыста нема. Ладзька махнувъ шаринкый, и мостъ ставъ. Тольки яны перяйшли черезъ ряку, Ладзька махнувъ шаринкый нызадъ, и мыста не стало. А тутъ и вѣдзьма услѣдъ гонитца. Прибѣгла, а мыста немашыцьки. Яна кричиць: «а што, Ладзька, укравъ шаринку?» — Укравъ, бабка! — «А што, Ладзька, порѣзывъ моихъ дочокъ?» — Нѣ, бабка, сыма порѣзыла! — «А ци прибудзешъ ты ко мнѣ?» —Чаму, бабка! Вярнулыся вѣдзьма у дворъ, а яны пошли сабѣ дальше. Вотъ яны ишли, ишли, ишли, шли, приходзюць икъ кыролю. И стали у кырыля служиць. Старшимъ братамъ було плохо жиць, а Ладзьку до́бря: яго король любивъ. Стали яму̀ браты завидываць, и зыхоцѣли яго сь свѣту збыць. Вотъ яны и кажуць кыролю: Ладзька табѣ вѣрно служиць, а правды ня кажець: ёсь у вѣдзьмы конь — зылотая шарсцинка, сяребряная шарсцинка, зылотый копытъ, сяребряный копытъ. Енъ табѣ гетыго кыня дыстаць можець! А сами думыюць: цяперь ёнъ отъ вѣдзьминыхъ рукъ ня выйдзець! Король призвавъ Ладзьку и гово́риць яму: ты мнѣ вѣрно служишь, а правды ня кажешъ! Ёсь у вѣдзьми конь — зылотый копытъ, сяребряный копытъ, зылытая шарсцинка, сяребряная шарсцинка, кабъ ты мнѣ яго дыставъ! Ладзька сыбрався и пошовъ у дорогу. Приходзиць икъ вѣдзьми, ажны яѐ у дворѣ нема — у чорта ны родзѝнахъ гуляець: звавъ яѐ чортъ у бабки, у яго рябёныкъ родзився. А конь зы дванатцыци дьверями, зы дванатцыци замками. Ладзька якъ махнувъ шаринкый — замки прочь, и двери рысчинилиси. Енъ узявъ кыня и поѣхувъ. Пришла<noinclude></noinclude>
8fnsydpzxp6bi85dj64xu3ebowsbosm
Старонка:Романов Е. Р. Бѣлорусскій сборнікъ. Томъ первый. Губерніѧ могилевскаѧ. Выпускъ третий. Сказки. Витебскъ. 1887.pdf/267
104
130957
302905
2026-11-05T07:23:12Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «вѣдзьма домовъ — кыня нема! Избѣгла ина у погонь зы Ладзькый. А Ладзька подъѣхувъ къ ыгняный ряцѣ и якъ махнувъ шаринкый, дыкъ моетъ ставъ, а перяѣхавши махнувъ нызадъ, ряка стала. Прибягаець вѣдзьма къ ряцѣ, видзиць, што гнатца дали некуды, стала ли ряки...»
302905
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>вѣдзьма домовъ — кыня нема! Избѣгла ина у погонь зы Ладзькый. А Ладзька подъѣхувъ къ ыгняный ряцѣ и якъ махнувъ шаринкый, дыкъ моетъ ставъ, а перяѣхавши махнувъ нызадъ, ряка стала. Прибягаець вѣдзьма къ ряцѣ, видзиць, што гнатца дали некуды, стала ли ряки и кричиць: «А што, Ладзька, укравъ шаринку?» — Укравъ, бабка! — «А што, Ладзька, укравъ кыня?» — Укравъ, бабка! — «А што, Ладзька, порѣзывъ моихъ дочокъ?» — Нѣ, бабка, сыма порѣзыла! — «А ци прибудзешъ ты ко мнѣ?» — Чаму, бабка!
{{Водступ|2|em}}Привёвъ Ладзька кыня къ кыролю; було яму̀ хырошо жиць, ящо полутчало! Тоды браты говорюць кыролю: «Ладзька табѣ вѣрно служиць, а правды ня кажець. Ёсь у вѣдзьмы гусельки сымыгранныя — сами йграюць, сами скачуць, ни пиць, ни ѣсь ня хочетца, тольки любо слухыць. Енъ табѣ можець ихъ дыстаць!» Король пызвавъ Ладзьку и говориць: ты мнѣ вѣрно служишъ, а правды ня кажешъ! Ёсь у вѣдзьмы гусельки самыгранныя — сами граюць, сами скачуць; ни пиць ни ѣсь ня хочетца, тольки любо слухыць. Кабъ ты мнѣ ихъ дыставивъ! Узявъ сабѣ Ладзька торбу, краюшку хлѣба, жменю гороху и пошовъ къ вѣдзьми. Приходзиць къ ёй у хату, ажны яна ляжиць ны лавцы и зысыпаець, а гусельки лежаць на столѣ. Енъ пыткрався, и кинувъ одну горошинку на йструны. Йструны зазвинѣли, а вѣдзьма кажець: ишъ муха-злая духа! и яна гуляць зыхоцѣла! Енъ другую горошинку кинувъ, а вѣдзьма узнова тое самое говориць, тольки циш''ѣ''й. Енъ, пыгодзя, третьцію горошинку кинувъ. Вѣдзьма ничого не кажець — спиць. Енъ схвацивъ гусельки, ды наўходы! А вѣдзьма прошнулыся ды яго и пыймала. И хоцѣла згутуваць и зьѣсци. Ажъ прибѣгаець чортъ и просяць вѣдзьму на хрисцины. А йна кажець: а нѣ, не пойду: я свойго злочинца поймала, треба яго зьѣсци! А чортъ яѐ дывай просиць, дывай молиць: мы яго, каець, у яму запрёмъ, каме́ньнемъ ды полѣньнемъ зывалимъ, а посьли зь имъ рызьбярёмся! Вѣдзьма послухала. Усадзили яны яго ў яму, ды й зывалили, а яна пышла ны хрисцини. А Ладзька узявъ шаринку, якъ махнець — рядъ каме́ньня, рядъ полѣньня доловъ! Пызмахавъ усё, а самъ вылѣзъ. Увыйшовъ у хату, а гусельки лежаць ны столѣ. Енъ ихъ схвацивъ, и побѣгъ уцекаць. Приходзиць вѣдзьма — ни Ладзьки, ни гуселекъ нема. Ина побѣгла у погонь, а Ладзька ужо перяйшовъ черезъ огняную ряку, махнувъ шаринкый нызадъ — мыста не стало. И некуды вѣдзьми дали гнатца! Стала яна при ряцѣ и кричиць: «А што, Ладзька, укравъ шаринку?» — Укравъ, бабка! — «А што, Ладзька, укравъ кыня?«—Укравъ, бабка! — «А што, Ладзька, укравъ гусельки?» —Укравъ, бабка! — «А што, Ладзька, порѣзывъ моихъ дочокъ?» — Нѣ, бабка, сыма порѣзыла! — «А ци прибудзешъ ты ко мнѣ?» — А чаго я къ табѣ прибуду: ци ўгловъ твоихъ глядзѣць? Вѣдзьма тутъ, со злосьци, ударилася объ землю, и разьбилыся! А Ладзька пошовъ у дворъ. Идзе́ць ёнъ, идзе́ць дорогой — гусельки сами йграюць, сами скачуць, ни пиць ни ѣсь ня хочетца, тольки любо слухыць! Устрѣчаець Ладзька человѣка. А ў гетаго человѣка кій. Человѣкъ убачивъ гусельки и кажець: «дывай пымѣняемъ кій на гусельки!» — А якій твой кій? — «Мой кій такій, што хуць якое войсько, тольки скажи: кій, мой вѣрный слуга, поби гето войсько! — енъ и побъе́ць!» Пымѣняли яны. Ладзька троху пройшовъ, и пыкызалыся яму̀ скушно бязъ гуселекъ; енъ и кажець: кій, мой вѣрный слуга! Идзи заби гетыго человѣка и отбяри гусельки! Кій<noinclude></noinclude>
7u0y9fpr0gmxym36wvin9ory21s9m1f
Старонка:Романов Е. Р. Бѣлорусскій сборнікъ. Томъ первый. Губерніѧ могилевскаѧ. Выпускъ третий. Сказки. Витебскъ. 1887.pdf/268
104
130958
302980
2026-11-05T11:33:07Z
Gabix
3485
/* Не правераная */ Новая старонка: «пошовъ, человѣка забивъ, и гусельки отыбравъ. Идзе́ць Ладзька. Гусельки играюць, кій скачець, а на ўстрѣчу яму̀ идзець человѣкъ съ пугый. Давай, каець, пымѣняемъ пугу на гусельки!» — А што твыя пуга? пытаетца Ладзька. — «А мыя пуга тыкая, што тольки скажи:...»
302980
proofread-page
text/x-wiki
<noinclude><pagequality level="1" user="Gabix" /></noinclude>пошовъ, человѣка забивъ, и гусельки отыбравъ. Идзе́ць Ладзька. Гусельки играюць, кій скачець, а на ўстрѣчу яму̀ идзець человѣкъ съ пугый. Давай, каець, пымѣняемъ пугу на гусельки!» — А што твыя пуга? пытаетца Ладзька. — «А мыя пуга тыкая, што тольки скажи: пужка-посвистушка, подыми гето войсько! — и хуць якое побитое войсько, — дыкъ ина подымиць!» Пымѣнявъ Ладзька гусельки, на дужку и дошовъ. Пройшовъ Ладзька троху, скушно яму̀ стало. Енъ и кажець кію: кій, мой вѣрный слуга! идзи гетыго человѣка заби и гусельки отбяри! Кій пошовъ и гето здзѣлывъ. Идзе́ць Ладзька дали: гусельки йграюць, кій скачець, дужка свищець — вясёло яму! А на ўстрѣчу человѣкъ съ сякирой идзе́ць. «Пымѣняемъ, каець, сякиру на гусельки!» —А што твыя сякира? пытаетца Ладзька. — «А моя сякира тыкая, што кыли ёй прикажешь, то хуць якій до́мъ за нычь зрубиць!» Пымѣняли яны. Пройшовъ троху Ладзька — скушно яму̀ стало. Енъ и кажець кію: кій, мой вѣрный слуга! Идзи, гетыго человѣка заби и гусельки отбяри! Кій человѣка забивъ и гусельки отыбравъ. Идзе́ць Ладзька: гусельки йграюць, кій скачець, дужка свищець, сякира зы пыясо́мъ тырчиць — вясёло яму! Приходзиць енъ ны кыролевское поле, обнимаець яго цёмна ночь. Кажець Ладзька сякири: «зруби мнѣ за но́чь домъ, полутче кыролевскыго!» Яна и зрубила. Ны другій дзень уставъ король, видзиць, што стоиць ны яго доли дворецъ, и пысылаець узнаць, хто тамъ ёсь, и кабъ енъ къ кыролю явився. «Якую енъ праву мѣвъ безъ мойго пызволеньня строиць дворецъ ны моёй зямли?» Посланцы пошли, а Ладзька пывялѣвъ кію зъ двыра ихъ пригнаць. Усердзився король, пыславъ войсько. Якъ увидзивъ Ладзька, што войсько идзець, дыкъ енъ и скызавъ кію: кій, мой вѣрный слуга! Идзи поби гето войсько! Кій пошовъ и добивъ усё. Король пыславъ войська ящо больше, а кій и тое побивъ. Пошовъ тоды самъ король къ Ладзьку съ поклонымъ, и ставъ яго просиць милосьци. Ладзька кажець: а што будзець, — я табѣ усё войсько подыму? Король кажець: што хочешь, бяри, тольки пыдыми! Ладзька кажець: отдай зы мяне свою дочку замужъ, и отдай мнѣ гето ўсё поле, дзѣ стоиць мой дворецъ! Король сыгласився. Вотъ Ладзька кажець: пужка-посвистушка, подыми усё гето войсько! Пужка якъ стала бѣгаць ды свистаць — ўсё войсько устало! Скоро яны сыйграли свадзьбу.
{{Водступ|2|em}}И я тамъ ны вясельли бывъ, мёдъ-вино пивъ, ды вусамъ цякло, а ў роци ня було. Дали мнѣ скыворо́ду, й побѣгувъ пы горо́ду; дали мнѣ чепялу, я побѣгувъ пы сялу; а якъ дали мнѣ смыкъ — я зы вороты шмыкь! И уцёкъ...
{{Водступ|2|em}}''Д. Сапѣги, латыгов. в. сѣнн. у.''
{{Водступ|2|em}}{{smaller|Запис. учит. нар. уч. Громузовъ. См. Чубин. 37, 409.}}
{{ц|'''41. Тремъ — сынъ.'''|памер=120%}}
{{Водступ|2|em}}Вотъ было сабѣ такъ у бацьки три сыны. Пошли яны расъ на хвоту, ходзили, ходзили, ничого не найшли. Рызыйшлиси яны по днымъ, и кажуць одзинъ одному: кыли хто кого на́йдзець, гукайця тоды усихъ! Вотъ идзе́ць меньшій братъ, и видзиць — стоиць дупъ, а на дубу гняздзечко. Полѣсъ ёнъ на дупъ, — у гняздзечку мальчикъ, Ставъ енъ тоды гукаць братовъ, Гукавъ, гукавъ, догукався сяредняго брата; сяредній<noinclude></noinclude>
7qzwddwbrxdmjkic635vjfmbmgrkuws